Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2002 г




Дата канвертавання19.03.2016
Памер42.47 Kb.
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 ліпеня 2007 г. № 31а



Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2002 г. № 238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнік адукацыі» і Палажэннем аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» (дадаецца).


Міністр

А.М.Радзькоў







ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова


Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

05.07.2007 № 31а



ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»

1. Інструкцыя аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» (далей – Інструкцыя) распрацавана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2002 г. № 238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнік адукацыі» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 53-54, 1/3674) і вызначае парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» (далей – нагрудны знак) работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – работнікі).

2. Для ўзнагароджання работнікаў нагрудным знакам кіраўніком арганізацыі прадстаўляецца ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь суправаджальнае пісьмо на бланку арганізацыі і ўзнагародны ліст па форме згодна дадатку да дадзенай Інструкцыі.

3. Узнагародны ліст афармляецца на падставе станоўчага рашэння сходу калектыву работнікаў арганізацыі аб прадстаўленні да ўзнагароджання нагрудным знакам работніка.

4. Рашэнне калектыву работнікаў арганізацыі аб прадстаўленні да ўзнагароджання нагрудным знакам прымаецца на сходзе калектыву работнікаў адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасці на ім больш 50 % членаў калектыву работнікаў арганізацыі.

5. Узнагародны ліст узгадняецца для работнікаў устаноў і іншых арганізацый, падпарадкаваных:

Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь – са старшынёй прафсаюзнага камітэта арганізацыі;

упраўленням (аддзелам, камітэту) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў – з кіраўніком упраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта) і старшынёй абласнога галіновага прафсаюзнага камітэта;

іншым дзяржаўным органам – з адпаведнымі дзяржаўнымі органамі.

6. Для ўзнагароджання нагрудным знакам работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляюцца дакладная запіска на імя Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўзнагародны ліст, які ўзгадняецца са старшынёй прафсаюзнага камітэта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

7. Ва ўзнагародным лісце адлюстроўваюцца інфармацыя аб рашэнні калектыву работнікаў і ўзгадненні, якія прадугледжаны дадзенай Інструкцыяй у выглядзе подпісаў кіраўнікоў арганізацый і прафсаюзных органаў, якія завераны пячаткай адпаведных арганізацый і органаў.

8. Работнікі арганізацый, якія ўзнагароджваюцца нагрудным знакам, заахвочваюцца грашовай прэміяй у парадку і ў памеры згодна з лакальным нарматыўным прававым актам арганізацый, але не болей за сем базавых велічынь.








Дадатак
да Інструкцыі
аб парадку прадстаўлення
да ўзнагароджання
нагрудным знакам
Міністэрства адукацыі
«Выдатнік адукацыі»

УЗНАГАРОДНЫ ЛІСТ

1. Прозвішча __________________________________________________________________

Імя і імя па бацьку _____________________________________________________________

2. Пасада і месца работы ________________________________________________________

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

3. З якога часу працуе на апошняй пасадзе _________________________________________

4. Стаж педагагічнай ці навукова-педагагічнай работы _______________________________

5. Дата і месца нараджэння ______________________________________________________

______________________________________________________________________________

6. Грамадзянства ______________________________________________________________

7. Адукацыя __________________________________________________________________

(указаць, калі і якую навучальную ўстанову скончыў)

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

8. Вучоная ступень і вучонае званне ______________________________________________

______________________________________________________________________________

9. Якія ўзнагароды мае і дата ўзнагароджання______________________________________

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

10. Дамашні адрас _____________________________________________________________

______________________________________________________________________________

11. ХАРАКТАРЫСТЫКА

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

12. Звесткі аб рашэнні ў калектыве работнікаў ______________________________________

(назва арганізацыі,

______________________________________________________________________________

дата абмеркавання, нумар пратакола)

Кіраўнік арганізацыі ___________________________________________________________

(пасада, подпіс, ініцыялы, прозвішча)

М.П.


Старшыня прафсаюзнай арганізацыі ______________________________________________

(подпіс, ініцыялы, прозвішча)

«__» ____________ 200_ г.
УЗГОДНЕНА



УЗГОДНЕНА

Старшыня


Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта

А.С.Якабсон

17.07.2007


УЗГОДНЕНА

Старшыня


Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта

Л.Ф.Крупец

19.07.2007








УЗГОДНЕНА

Старшыня


Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

У.П.Андрэйчанка

19.07.2007


УЗГОДНЕНА

Старшыня


Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта

У.Я.Саўчанка

19.07.2007








УЗГОДНЕНА

Старшыня


Брэсцкага абласнога
выканаўчага камітэта

К.А.Сумар

19.07.2007


УЗГОДНЕНА

Старшыня


Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта

М.Я.Паўлаў

17.07.2007








УЗГОДНЕНА

Старшыня


Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта

Б.В.Батура



18.07.2007





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка