Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь




старонка1/9
Дата канвертавання13.05.2016
Памер1.49 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

1 лiстапада 2007 г. № 44



Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i Палажэння аб фондава-закупачнай камiсii музея

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 11 декабря 2008 г. № 45 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/20413 от 27.01.2009 г.) ;

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 24 августа 2009 г. № 30 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/21403 от 07.09.2009 г.)

 

На падставе пункта 4 артыкула 3 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь», пункта 22 Палажэння аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 чэрвеня 2006 г. № 730, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:



1. Зацвердзiць прыкладзеныя:

Iнструкцыю аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;

Палажэнне аб фондава-закупачнай камiсii музея.

2. Упраўленню ўстаноў культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, галоўным упраўленням, упраўленням (аддзелам) культуры абласных, Мiнскага гарадскога, раённых, гарадскiх выканаўчых камiтэтаў i мясцовых адмiнiстрацый раёнаў у гарадах забяспечыць да 1 студзеня 2009 г. пераход дзяржаўных музеяў на ўлiк музейных прадметаў i музейных калекцый у аўтаматызаваным рэжыме.

 

Мiнiстр

У.Ф.Матвейчук

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Брэсцкага абласнога


выканаўчага камiтэта

К.А.Сумар

18.09.2007


УЗГОДНЕНА

Старшыня
Вiцебскага абласнога


выканаўчага камiтэта

У.П.Андрэйчанка

24.10.2007


 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гомельскага абласнога


выканаўчага камiтэта

А.С.Якабсон

24.10.2007


УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гродзенскага абласнога


выканаўчага камiтэта

У.Я.Саўчанка

25.10.2007


 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мiнскага абласнога


выканаўчага камiтэта

Л.Ф.Крупец

24.10.2007


УЗГОДНЕНА

Старшыня
Магiлёўскага абласнога


выканаўчага камiтэта

Б.В.Батура

25.10.2007


 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мiнскага гарадскога


выканаўчага камiтэта

М.Я.Паўлаў

26.10.2007


 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова


Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь

01.11.2007 № 44



IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

ГЛАВА 1


АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Iнструкцыя аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў (далей – Iнструкцыя) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 197, 2/1167), Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 чэрвеня 2006 г. № 730 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 93, 5/22433), i вызначае парадак камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i распаўсюджваецца на ўсе дзяржаўныя музеi, якiя з’яўляюцца як юрыдычнымi асобамi, так i структурнымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб (далей – музеi), а таксама на прыватныя музеi, якiя захоўваюць музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

2. На падставе дадзенай Iнструкцыi музеi могуць распрацоўваць уласныя iнструкцыi аб парадку камплектавання, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў з улiкам спецыфiкi музея.

3. Заснавальнiк музея абавязаны забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), якi адпавядае профiлю музея i патрабаванням па захоўваннi музейных прадметаў i музейных калекцый, а таксама абсталяваннем i фiнансавымi, тэхнiчнымi i iншымi сродкамi, неабходнымi для ажыццяўлення музейнай дзейнасцi.

4. Кiраўнiк музея нясе адказнасць за стварэнне належных умоў для захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, за арганiзацыю працэсу iх камплектавання i ўлiку, навуковую iнвентарызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый у адпаведнасцi з патрабаваннямi дадзенай Iнструкцыi, супрацьпажарны стан музея.

5. Непасрэдную адказнасць за цэласнасць i захоўванне музейных прадметаў i музейных калекцый, арганiзацыю iх улiку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi дадзенай Iнструкцыi, своечасовую кансервацыю i рэстаўрацыю музейных прадметаў i музейных калекцый нясе галоўны захавальнiк музея.

6. Намеснiк кiраўнiка музея па навуковай рабоце (пры адсутнасцi такой пасады ў музеi гэтыя функцыi выконвае кiраўнiк музея) нясе адказнасць за камплектаванне музейнага фонду, навуковую апрацоўку музейных прадметаў i музейных калекцый, iх выкарыстанне.

7. Кiраўнiк службы бяспекi музея нясе адказнасць за арганiзацыю аховы ўсiх памяшканняў i аб’ектаў музея, музейных прадметаў i музейных калекцый.

У музеях, дзе штатным раскладам не прадугледжана пасада кiраўнiка службы бяспекi, адказнасць за арганiзацыю аховы i абароны памяшканняў i аб’ектаў, музейных прадметаў i музейных калекцый ускладаецца на намеснiка дырэктара па адмiнiстрацыйна-гаспадарчай рабоце.

8. Кiраўнiкi спецыялiзаваных службаў музея (намеснiкi дырэктара па капiтальным будаўнiцтве, адмiнiстрацыйна-гаспадарчай рабоце, галоўны iнжынер i iншыя) нясуць адказнасць за забеспячэнне належнага тэмпературна-вiльготнаснага, бiялагiчнага, светлавога рэжымаў у памяшканнях музея, стан санiтарна-тэхнiчнага i электратэхнiчнага абсталявання, своечасовы рамонт памяшканняў, забеспячэнне ўлiкова-захавальнiцкай i рэстаўрацыйнай службаў неабходнымi матэрыяламi i абсталяваннем. Кiраўнiкi вышэйадзначаных службаў усе работы па забеспячэннi аховы i паляпшэннi ўмоў захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый абавязаны каардынаваць i ўзгадняць з галоўным захавальнiкам, а пры адсутнасцi апошняга – з асобай, якая яго замяшчае.

9. Музей адыгрывае вядучую ролю ў справе прадухiлення працэсу дэградацыi гiстарычных, прыродных, археалагiчных, этнаграфiчных, лiтаратурных i мастацкiх помнiкаў краiны.

10. У дадзенай Iнструкцыi прымяняюцца наступныя паняццi i iх вызначэннi:

навукова-метадычны (вучоны) савет – дарадчы орган музея, якi ствараецца для абмеркавання найбольш значных i актуальных праблем навукова-даследчай дзейнасцi музея. У склад навукова-метадычнага (вучонага) савета ўваходзяць спецыялiсты па ўсiх галiнах навуковых ведаў, прадстаўленых у музеi, як з лiку навуковых супрацоўнiкаў музея, так i iншых навукова-даследчых арганiзацый. Склад навукова-метадычнага (вучонага) савета зацвярджаецца кiраўнiком музея;

рэстаўрацыйны савет – рабочы орган музея, на разгляд якога выносяцца ўсе мерапрыемствы, звязаныя з праблемамi кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў. Рэстаўрацыйны савет зацвярджае гадавыя планы па рэстаўрацыi музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў, дае рэкамендацыi па методыцы iх кансервацыi i рэстаўрацыi, а таксама заключэнне аб выкананнi найбольш складаных работ па кансервацыi i рэстаўрацыi, аб якасцi гэтых работ. У склад рэстаўрацыйнага савета ўваходзяць супрацоўнiкi структурных падраздзяленняў музея, якiя займаюцца кансервацыяй i рэстаўрацыяй музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў, галоўны захавальнiк цi намеснiк кiраўнiка музея па навуковай рабоце (старшыня рэстаўрацыйнага савета). Склад рэстаўрацыйнага савета зацвярджаецца кiраўнiком музея;

профiль музея – катэгорыя класiфiкацыi музеяў, якая вызначае сувязь музейнай дзейнасцi з профiльнай дысцыплiнай, а менавiта з канкрэтнай галiной навукi, тэхнiкi, вытворчасцi, культуры, вiдам мастацтва (напрыклад, музеi гiстарычныя, лiтаратурныя, мастацкiя, комплексныя i iншыя);

тып музея – катэгорыя класiфiкацыi музеяў, якая вызначае iх размеркаванне ў залежнасцi ад грамадскага выкарыстання, асноўнага прызначэння (напрыклад, музеi-запаведнiкi, мемарыяльныя музеi, экамузеi i iншыя);

экспедыцыя музейная – мэтанакiраваная паездка групы музейных работнiкаў (адна з формаў навуковых камандзiровак музейных работнiкаў) для вывучэння пэўнай тэмы, прадугледжанай праграмай камплектавання музейных фондаў, i правядзення збiральнiцкай работы.

ГЛАВА 2


КАМПЛЕКТАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ

11. Камплектаванне музейных фондаў з’яўляецца адным з асноўных вiдаў музейнай дзейнасцi, якi ўяўляе сабой мэтанакiраваны, планавы, заснаваны на метадалагiчных прынцыпах профiльных навуковых дысцыплiн i музеялогii працэс выяўлення i збору прадметаў музейнага значэння цi абмену музейнымi прадметамi ў мэтах фармiравання i папаўнення музейных фондаў, iх захоўвання ў iнтарэсах грамадства i дзяржавы.

12. Камплектаванне музейных фондаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з профiлем музея, праграмай камплектавання музейных фондаў, узгодненай навукова-метадычным (вучоным) саветам i зацверджанай дзяржаўным органам кiравання па падпарадкаванасцi музея.

Праграма камплектавання музейных фондаў павiнна быць забяспечана вылучэннем адпаведных фiнансавых сродкаў.

13. Праграма камплектавання музейных фондаў пераглядаецца i карэкцiруецца музеем у адпаведнасцi са зменамi ў перспектыўным плане дзейнасцi музея.

14. Формамi камплектавання музейных фондаў з’яўляюцца:

набыццё прадметаў музейнага значэння падчас музейнай экспедыцыi i iншых навуковых камандзiровак;

закупка прадметаў музейнага значэння ў юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку на выстаўках, аўкцыёнах, антыкварных рынках;

атрыманне прадметаў музейнага значэння ў дар ад фiзiчных або ад юрыдычных асоб;

атрыманне па завяшчаннi;

выкананне арыгiнальных альбо капiйных работ па заказе музея;

абмен музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi;

iншыя формы, якiя не супярэчаць заканадаўству.

15. Дзейнасць музея, якая звязана з арганiзацыяй i правядзеннем навуковых экспедыцый з мэтай набыцця прадметаў музейнага значэння, павiнна ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

16. Для вырашэння пытанняў камплектавання музейных фондаў ствараецца фондава-закупачная камiсiя музея (далей – ФЗК).

17. Музеi супрацоўнiчаюць i праводзяць кансультацыi памiж музеямi па пытаннях камплектавання музейных фондаў, асаблiва ў межах аднаго профiлю цi ў межах аднаго тыпу музеяў.

ГЛАВА 3
ГАЛОЎНЫ ЗАХАВАЛЬНIК МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ

18. Галоўны захавальнiк музейных фондаў (далей – галоўны захавальнiк), якi падпарадкоўваецца непасрэдна кiраўнiку музея, з’яўляецца асобай, упаўнаважанай ад iмя музея ажыццяўляць прыём i перадачу музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў на пастаяннае i часовае захоўванне, з’яўляецца членам навукова-метадычнага (вучонага), рэстаўрацыйнага саветаў, ФЗК музея.

19. Галоўны захавальнiк ажыццяўляе кiраўнiцтва работай па ўлiку, захаваннi, кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, кантроль за яе выкананнем. Ён кантралюе допуск асоб у фондасховiшча i забяспечвае выкананне ўстаноўленых правiл карыстання музейнымi прадметамi.

20. Галоўны захавальнiк размяркоўвае памiж навуковымi супрацоўнiкамi – адказнымi захавальнiкамi на матэрыяльна адказнае захоўванне музейныя прадметы i музейныя калекцыi, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы, уносiць свае прапановы на разгляд i зацвярджэнне кiраўнiка музея.

21. На галоўнага захавальнiка ўскладаецца абавязак кантролю за ўвядзеннем у практыку аўтаматызаваных сiстэм улiку музейных прадметаў i музейных калекцый.

22. Прыём i здача спраў пры прызначэннi на пасаду цi вызваленнi з яе галоўнага захавальнiка праводзяцца па актах, якiя фiксуюць даныя аб колькасцi i наяўнасцi музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў адпаведна ўлiковай дакументацыi, стан iх улiку i захоўвання.

23. Падчас адпачынку, хваробы альбо адсутнасцi галоўнага захавальнiка па iншай прычыне яго правы i абавязкi ўскладаюцца на iншага работнiка, якi прызначаецца спецыяльным загадам па музеi.

24. Уся дакументацыя, звязаная з працэсам улiку, захоўвання, кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, з iх рухам (прыём i выдача, перадача з аднаго аддзела ў другi), павiнны вiзiравацца або падпiсвацца галоўным захавальнiкам.

25. Указаннi i распараджэннi галоўнага захавальнiка па ўлiку i захаваннi музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, дадзеныя ў адпаведнасцi з нормамi i патрабаваннямi дадзенай Iнструкцыi, з’яўляюцца абавязковымi для ўсiх супрацоўнiкаў музея.

26. Усе прызначэннi, звальненнi, пераводы цi перамяшчэннi супрацоўнiкаў, якiя займаюцца ўлiкам, захоўваннем, кансервацыяй i рэстаўрацыяй, а таксама наглядчыкаў экспазiцыйных залаў узгадняюцца з галоўным захавальнiкам.

27. Галоўны захавальнiк абавязаны забяспечыць:

арганiзацыю i кантроль за правядзеннем планавых i аператыўных зверак наяўнасцi музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў з улiковай дакументацыяй i афармленнем адпаведнай дакументацыi па iх вынiках;

распрацоўку бягучых i перспектыўных планаў улiкова-захавальнiцкай работы, працы па кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў, каардынацыю i кантроль за iх выкананнем, своечасовую распрацоўку ўнутрымузейных iнструкцый, якiя вызначаюць дакладны парадак работ па ўлiку, захоўваннi, кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, музейных калекцый i навукова-дапаможных матэрыялаў, адказнасць кожнага адказнага захавальнiка за адпаведны ўчастак улiкова-захавальнiцкай работы;

кантроль за працай загадчыкаў аддзелаў, адказных захавальнiкаў i iншых супрацоўнiкаў у галiне ўлiку, захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, iх упакоўкi для транспарцiроўкi.

28. Пра ўсе выпадкi крадзяжу, пашкоджанняў цi страты музейных прадметаў i музейных калекцый галоўны захавальнiк абавязаны тэрмiнова паведамiць кiраўнiку музея, якi перадае дадзеную iнфармацыю у праваахоўныя органы.

29. Ва ўсiх выпадках пашкоджанняў цi сур’ёзных захворванняў музейных прадметаў галоўны захавальнiк абавязаны тэрмiнова забяспечыць складанне дэфектнага акту, у якiм дакладна павiнна быць зафiксавана ступень пашкоджання цi захворвання музейнага прадмета, прычыны i абставiны пашкоджання. Да дэфектнага акта дадаецца фотаздымак пашкоджанага прадмета. Дэфектны акт падпiсваецца галоўным захавальнiкам, зацвярджаецца кiраўнiком музея. Музей абавязаны таксама прыняць ва ўстаноўленым парадку меры па кансервацыi цi рэстаўрацыi музейнага прадмета i лiквiдацыi прычыны захворванняў. Пры пашкоджаннi музейнага прадмета музей павiнен забяспечыць захаванасць усiх яго частак i перадаць iх рэстаўрацыйнай майстэрнi адначасова з перадачай музейнага прадмета на рэстаўрацыю цi кансервацыю.

30. Па пытаннях, якiя звязаны з арганiзацыяй бяспекi музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, галоўны захавальнiк узаемадзейнiчае з кiраўнiкамi спецыялiзаваных службаў музея.

31. Галоўны захавальнiк мае права:

патрабаваць ад кiраўнiка музея стварэння адпаведных умоў для захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, якiя гарантуюць iх бяспеку ад пашкоджанняў i крадзяжоў, забеспячэння музейных фондасховiшчаў неабходным абсталяваннем, тэхнiчнымi сродкамi, упаковачнымi матэрыяламi, забеспячэння аховы працы ў фондасховiшчах;

у выпадку атрымання ад кiраўнiка музея распараджэння, якое супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь, галоўны захавальнiк абавязаны тэрмiнова паведамiць яму ў пiсьмовай форме аб неадпаведнасцi дадзенага iм распараджэння заканадаўству Рэспублiкi Беларусь. Пры пацвярджэннi кiраўнiком у пiсьмовай форме свайго распараджэння галоўны захавальнiк мае права не выконваць яго i абавязаны тэрмiнова паведамiць аб гэтым у органы кiравання культурай у адпаведнасцi з падпарадкаванасцю ў вуснай, а затым i ў пiсьмовай форме.

ГЛАВА 4
ФУНКЦЫI НАВУКОВАГА СУПРАЦОЎНIКА – АДКАЗНАГА ЗАХАВАЛЬНIКА

32. Захоўванне музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя знаходзяцца ў фондах музея, музейных экспазiцыях i выстаўках, рэстаўрацыйных аддзелах i майстэрнях, ускладаецца на навуковых супрацоўнiкаў аддзела фондаў музея, якiя выконваюць функцыю адказных захавальнiкаў музейных калекцый (далей – адказныя захавальнiкi).

33. Адказны захавальнiк прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады загадам кiраўнiка музея i па ўзгадненнi з галоўным захавальнiкам.

34. Адказны захавальнiк ва ўстаноўленым парадку нясе персанальную адказнасць за ўлiк i захоўванне музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, якiя знаходзяцца на яго адказным захоўваннi, ажыццяўляе свае функцыi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi дадзенай Iнструкцыi, унутрымузейнай iнструкцыяй i службовымi абавязкамi.

35. Адказны захавальнiк абавязаны:

пры прызначэннi на пасаду прыняць на адказнае захоўванне музейныя калекцыi, якiя перадаюцца яму паводле загада кiраўнiка музея i актах прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне па форме згодна з дадаткам 1 да дадзенай Iнструкцыi;

прымаць па актах прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне ўсе музейныя прадметы, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы, якiя паступаюць на пастаяннае захоўванне ў музей i размяркоўваюцца паводле пратакола ФЗК па музейных калекцыях, за якiя ён адказвае;

забяспечыць своечасовую навуковую iнвентарызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя паступаюць яму на матэрыяльна адказнае захоўванне;

сiстэматызаваць музейныя прадметы па месцах захоўвання ў адпаведнасцi з правiламi захоўвання, складаць тапаграфiчныя вопiсы;

ажыццяўляць аўтаматызаваны ўлiк музейных прадметаў i музейных калекцый;

ажыццяўляць зверку наяўнасцi музейных прадметаў i музейных калекцый з улiковай дакументацыяй у адпаведнасцi з зацверджанымi кiраўнiком музея бягучымi i перспектыўнымi планамi-графiкамi;

сачыць за рухам музейных прадметаў i кожны год прадстаўляць у аддзел улiку (альбо галоўнаму захавальнiку) зводныя даныя пра рух музейных прадметаў, якiя знаходзяцца на яго адказным захаваннi;

праводзiць сiстэматычнае назiранне за станам захаванасцi музейных прадметаў i музейных калекцый i прымаць удзел у прафiлактычных аглядах, якiя праводзяцца згодна з унутрымузейнай iнструкцыяй, але не радзей чым адзiн раз у 6 месяцаў;

фiксаваць пры наяўнасцi пашкоджанняў вынiкi аглядаў у акце i, калi ёсць такая неабходнасць, ставiць пытанне пра тэрмiновую кансервацыю цi рэстаўрацыю музейных прадметаў;

сачыць за станам абсталявання фондасховiшчаў, а таксама за станам замкоў, пломбаў i пячатак. Распячатванне пломбы або пячаткi, пастаўленай адказным захавальнiкам, у яго адсутнасць не дапускаецца. У выпадку крайняй неабходнасцi распячатвання фондасховiшча альбо захавальнiцкага абсталявання пры адсутнасцi адказнага захавальнiка распячатванне фондасховiшча ажыццяўляецца камiсiяй у складзе трох чалавек з абавязковай прысутнасцю галоўнага захавальнiка або кiраўнiка музея, а пры адсутнасцi апошнiх – асоб, якiя iх замяшчаюць. Пры гэтым складаецца акт, у якiм фiксуюцца прычыны i вынiкi распячатвання;

паведамляць галоўнаму захавальнiку або намеснiку кiраўнiка музея па навукова-фондавай рабоце, у выпадку адсутнасцi апошнiх – кiраўнiку музея аб выяўленых парушэннях умоў захоўвання ў экспазiцыйных i выставачных залах (распячатванне фондасховiшчаў без адказных асоб, парушэннi пломбаў i пячатак);

кантраляваць рэжымы захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый у фондасховiшчах, экспазiцыйных i выставачных залах, прымаць адпаведныя меры для iх стабiлiзацыi i весцi журнал тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму;

паведамляць галоўнаму захавальнiку або кiраўнiку музея аб усiх выпадках страты, крадзяжу, захворванняў, пашкоджанняў музейных прадметаў, адхiленняў тэмпературна-вiльготнаснага i iншых рэжымаў ад устаноўленых нормаў;

акцiраваць усе выпадкi крадзяжоў, захворванняў, пашкоджанняў музейных прадметаў, дакладна фiксуючы абставiны, пры якiх гэтыя выпадкi адбылiся. Да акта павiнны прыкладацца фотаздымкi музейнага прадмета, а пры немагчымасцi зрабiць фотаздымак – апiсанне музейнага прадмета па iнвентарнай кнiзе або навуковым пашпарце;

аказваць дапамогу камiсiям, якiя ажыццяўляюць праверку ўлiку i захаванасцi музейных прадметаў i музейных калекцый;

прымаць удзел у санiтарных днях i кантраляваць уборку памяшканняў у адпаведнасцi з правiламi ўнутранага распарадку ў музеi.

36. Адказны захавальнiк мае права:

патрабаваць ад галоўнага захавальнiка стварэння адпаведных умоў для захоўвання перададзеных яму на матэрыяльна адказнае захоўванне музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў згодна з нормамi дадзенай Iнструкцыi i ўнутрымузейнай iнструкцыi;

выносiць прапановы на ФЗК аб мэтазгоднасцi набыцця тых цi iншых прадметаў музейнага значэння, аб выдзяленнi ў складзе асноўнага фонду калекцыйнага фонду, аб аднясеннi музейных прадметаў да асноўнага фонду цi фонду навукова-дапаможных матэрыялаў;

быць членам або прымаць удзел у працы навукова-метадычнага (вучонага) i рэстаўрацыйнага саветаў, ФЗК музея.

37. Пры вызваленнi адказнага захавальнiка ад службовых абавязкаў кiраўнiк музея павiнен забяспечыць своечасовае стварэнне камiсii для перадачы музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, якiя знаходзяцца на яго матэрыяльна адказным захоўваннi, новаму адказнаму захавальнiку ў адпаведнасцi з дадзенай Iнструкцыяй i ўнутрымузейнай iнструкцыяй.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка