Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб атэстацыі ў парадку экстэрнату і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




Дата канвертавання30.06.2016
Памер33.7 Kb.
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 ліпеня 2011 г. № 130



Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб атэстацыі ў парадку экстэрнату і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

На падставе часткі трэцяй пункта 5 артыкула 163 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Інструкцыю аб атэстацыі ў парадку экстэрнату.

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

С.А.Маскевіч

 

УЗГОДНЕНА

Міністр фінансаў 


Рэспублікі Беларусь

А.М.Харкавец

20.07.2011


УЗГОДНЕНА

Міністр працы


і сацыяльнай абароны 
Рэспублікі Беларусь

М.А.Шчоткіна

20.07.2011


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова 


Міністэрства адукацыі 
Рэспублікі Беларусь

25.07.2011 № 130



ІНСТРУКЦЫЯ
аб атэстацыі ў парадку экстэрнату

артыкулам 163 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

3. Заява і іншыя дакументы для прыняцця рашэння аб допуску асобы да атэстацыі ў парадку экстэрнату, прадугледжаныя пунктам 2дадзенай Інструкцыі (далей, калі не вызначана іншае, – дакументы), падаюцца ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа да 25 красавіка года атэстацыі ў парадку экстэрнату.

Дакументы, пададзеныя ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа пасля 25 красавіка года атэстацыі ў парадку экстэрнату, прымаюцца для разгляду са згоды Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адпаведная згода Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на праходжанне атэстацыі ў парадку экстэрнату можа быць дадзена пры наяўнасці ўважлівых прычын пропуску тэрміну падачы дакументаў (прызыў на тэрміновую ваенную службу або звальненне з тэрміновай ваеннай службы па заканчэнні тэрміну ваеннай службы па прызыве, выезд за мяжу на часовае або пастаяннае месца жыхарства, службовая камандзiроўка, па стане здароўя i iншае).

Уважлівасць прычын вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь на падставе заявы асобы, якая звярнулася для атрымання згоды на праходжанне атэстацыі ў парадку экстэрнату. Дакументы і прынятае рашэнне аб згодзе або адмове ў разглядзе заявы аб допуску да атэстацыі ў парадку экстэрнату пасля 25 красавіка года атэстацыі ў парадку экстэрнату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь накіроўвае ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа на працягу пятнаццаці каляндарных дзён з дня паступлення заявы.

5. Формай атэстацыі ў парадку экстэрнату з’яўляецца экзамен, у тым ліку выпускны экзамен. Вучэбныя прадметы, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы і тэрміны іх правядзення адпавядаюць пераліку вучэбных прадметаў і іх формам, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, якія штогод устанаўлівае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Экзамены, за выключэннем выпускных экзаменаў, праводзяцца ў вуснай форме.

7. Кіраўнік установы адукацыі, вызначанай для правядзення атэстацыі ў парадку экстэрнату, на падставе рашэння аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага i распарадчага органа:

выдае загад аб залічэнні асобы ў лік вучняў;

зацвярджае расклад правядзення экзаменаў, які даводзіцца да ведама экстэрна не менш чым за тры дні да пачатку экзаменаў.

9. Пры атэстацыі ў парадку экстэрнату:

экзамены праводзяцца ў парадку, вызначаным Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2011 г. № 38 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 92, 8/23993);

адзнака па вучэбным прадмеце выстаўляецца з даведкі аб навучанні, калі ў даведцы аб навучанні па гэтым вучэбным прадмеце выстаўлена станоўчая адзнака;

выніковая атэстацыя па вучэбных прадметах «Фiзiчная культура і здароўе», «Працоўнае навучанне», «Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка» праводзiцца па жаданнi экстэрна. Калi па гэтых вучэбных прадметах экстэрн не праходзіць атэстацыю, то ў пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi або атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi робiцца запiс: «не вывучаў(ла)».



11. Вынiкi здачы экстэрнамi экзаменаў па вучэбных прадметах фiксуюцца ў пратаколе экзаменаў, выпускных экзаменаў з паметкай «экстэрнат», які падпiсваецца старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.

13. Экстэрну, які паспяхова прайшоў атэстацыю ў парадку экстэрнату, на падставе рашэння кіраўніка ўстановы адукацыі, у якой ён праходзіў атэстацыю, у парадку, вызначаным заканадаўствам, выдаецца дакумент аб адукацыі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка