Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21. 07




Дата канвертавання11.06.2016
Памер13.24 Kb.
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
15 марта 2010 г. №36
Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2008 № 58
На падставе часткі другой пункта 4 артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 г. ”Об общем среднем образовании“ і ў мэтах рэалізацыі падпункта 2.2.5. пункта 2 пратакола пасяджэння калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2009 г. № 4 ”Аб эфектыўнасці прымаемых органамі дзяржаўнага кіравання мер па выкананню патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 г. №15 ”Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі“ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесці ў Тлумачальную запіску па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з адзінымі тыпавымі вучэбнымі планамі для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, якая зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2008 № 58 ”Аб адзіных тыпавых вучэбных планах для агульнаадукацыйных устаноў“ наступныя змяненні:

абзац чацверты першай часткі пункта 29 выключыць;

пункт 30 выкласці ў новай рэдакцыі:

”30. У агульнаадукацыйных установах па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ ажыццяўляецца дзяленне класаў на 3 групы (група не менш 6 і не больш 10 вучняў). У выпадку, калі немагчыма сфарміраваць 3 групы, у кожнай з якіх не менш 6 вучняў, дазваляецца дзяленне класа на 2 групы, але не менш як 6 вучняў у кожнай з іх.“.
Міністр А.М.Радзькоў

Узгоднена Узгоднена

Міністр фінансаў Міністр аховы здароўя

Рэспублікі Беларусь Рэспублікі Беларусь



А.М.Харкавец В.І.Жарко


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка