Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 2004 г. №44 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка5/5
Дата канвертавання01.07.2016
Памер0.83 Mb.
1   2   3   4   5
ГЛАВА 22
АСАБЛІВАСЦІ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ГІМНАЗІІ-КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ І ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў ЯЕ

299. Гімназія-каледж мастацтваў – вучэбна-педагагічны комплекс, які забяспечвае навучанне і выхаванне на II, III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці і на конкурснай аснове – атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпаведнага профілю.

300. Па рашэнні заснавальніка ў гімназіі-каледжы мастацтваў ствараюцца класы, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці па музычным, мастацкім і харэаграфічным напрамках.

У гімназіі-каледжы мастацтваў па музычным напрамку могуць стварацца класы з музычным (харавым) ухілам і (або) музычным (інструментальным) ухілам, па мастацкім напрамку – класы з мастацкім ухілам, па харэаграфічным напрамку – класы з харэаграфічным ухілам.

301. У гімназію-каледж мастацтваў маюць права паступаць вучні, якія атрымалі агульную пачатковую адукацыю.

302. Прыём у гімназію-каледж мастацтваў ажыццяўляецца на падставе ўступных іспытаў у адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, якія зацвярджаюцца заснавальнікам гімназіі-каледжа мастацтваў.

303. Для арганізацыі прыёму, фарміравання па выніках уступных іспытаў кантынгенту вучняў адпаведных класаў гімназіі-каледжа мастацтваў у гімназіі-каледжы мастацтваў кожны год ствараецца прыёмная камісія.

304. Для правядзення ўступных іспытаў па кожным вучэбным прадмеце, спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накіраванасці, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты, ствараюцца экзаменацыйныя камісіі.

305. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай пры правядзенні ўступных іспытаў ствараюцца апеляцыйныя камісіі.

306. Парадак стварэння і паўнамоцтвы прыёмнай, экзаменацыйных і апеляцыйных камісій вызначаны пунктамі 326–329 гэтага Палажэння.

307. Законныя прадстаўнікі вучняў у перыяд з 10 па 25 мая падаюць у прыёмную камісію гімназіі-каледжа мастацтваў заяву на імя кіраўніка гімназіі-каледжа мастацтваў і прадстаўляюць у дзень правядзення першага ўступнага іспыту наступныя дакументы:

асабовую картку вучня;

даведку аб стане здароўя дзіцяці.

У заяве законныя прадстаўнікі вучняў указваюць ухіл класа, у які будуць паступаць іх дзеці.

308. У перыяд з 27 па 31 мая бягучага навучальнага года вучні здаюць тры ўступныя іспыты – адзін іспыт па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накіраванасці па адпаведным напрамку і два іспыты па наступных вучэбных прадметах:

«Беларуская мова» або «Руская мова» – па выбары вучняў;

«Матэматыка».

309. Уступны іспыт па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накіраванасці па музычным, мастацкім і харэаграфічным напрамках складаецца з:

вакалу і сальфеджыо – для музычнага (харавога) ухілу;

ігры на музычным інструменце і сальфеджыо – для музычнага (інструментальнага) ухілу;

малюнка жывапісу і кампазіцыі – для мастацкага ўхілу;

класічнага і народнага танцаў – для харэаграфічнага ўхілу.

310. Пераздача ўступных іспытаў не дазваляецца.

311. Устанаўліваюцца наступныя даты правядзення ўступных іспытаў па вучэбных прадметах, спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накіраванасці па музычным, мастацкім і харэаграфічным напрамках, азначаных у пунктах 308–309 гэтага Палажэння:

27 мая – уступныя іспыты па спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накіраванасці па музычным, мастацкім і харэаграфічным напрамках;

29 мая – уступны іспыт па вучэбным прадмеце «Матэматыка»;

31 мая – уступныя іспыты па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова».

312. Уступныя іспыты па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова», «Матэматыка» праводзяцца ў пісьмовай форме.

Уступны іспыт па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накіраванасці па музычным напрамку для музычнага (харавога), музычнага (інструментальнага) ухілаў праводзіцца ў спалучэнні вуснай і практычнай формаў, па мастацкім і харэаграфічным напрамках для мастацкага і харэаграфічнага ўхілаў – у практычнай форме.

313. Для правядзення ўступнага іспыту па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накіраванасці па музычным напрамку для музычнага (харавога), музычнага (інструментальнага) ухілаў распрацоўваюцца білеты, якія складаюцца з тэарэтычных пытанняў і практычных заданняў, а для правядзення ўступнага іспыту па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накіраванасці па мастацкім і харэаграфічным напрамках для мастацкага і харэаграфічнага ўхілаў – экзаменацыйныя заданні.

314. Пры правядзенні ўступнага іспыту ў гімназіі-каледжы мастацтваў па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накіраванасці па мастацкім або харэаграфічным напрамках для мастацкага і харэаграфічнага ўхілаў вучні выконваюць адзінае для ўсіх экзаменацыйнае заданне.

315. Для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай форме па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова» распрацоўваюцца тэксты дыктантаў, па вучэбным прадмеце «Матэматыка» – тэкст кантрольнай работы.

316. Білеты, экзаменацыйныя заданні, тэксты дыктантаў, кантрольнай работы (далей – тэксты) распрацоўваюцца і зацвярджаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта на падставе патрабаванняў адукацыйных стандартаў па адпаведных вучэбных прадметах, вучэбных праграм па спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накіраванасці да ўзроўню падрыхтоўкі вучняў за перыяд навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі і даводзяцца да аддзелаў (упраўленняў) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у адпаведнасці з іх заявамі ў запячатаных пакетах у наступныя тэрміны:

білеты – у перыяд з 5 па 10 мая;

тэксты, экзаменацыйныя заданні – у перыяд з 20 па 23 мая.

317. Практычныя заданні, якія прадугледжаны білетамі, распрацоўваюцца экзаменацыйнымі камісіямі гімназіі-каледжа мастацтваў і зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камісіі гімназіі-каледжа мастацтваў не пазней чым за тыдзень да пачатку ўступных іспытаў.

318. Аддзелы (упраўленні) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў даводзяць да гімназій-каледжаў мастацтваў, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі, у запячатаных пакетах у наступныя тэрміны:

білеты – у перыяд з 10 па 15 мая;

тэксты, экзаменацыйныя заданні – у перыяд з 24 па 26 мая.

На аддзелы (упраўленні) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў ускладаецца адказнасць за своечасовае давядзенне білетаў, экзаменацыйных заданняў, тэкстаў для правядзення ўступных іспытаў да кіраўнікоў гімназій-каледжаў мастацтваў і забеспячэнне іх канфідэнцыяльнасці.

319. Аддзелы (упраўленні) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў да 15 красавіка падаюць ва ўпраўленні адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта заяўку на білеты, экзаменацыйныя заданні і тэксты для правядзення ўступных іспытаў.

320. Гімназія-каледж мастацтваў незалежна ад яго падпарадкаванасці і формаў уласнасці да 1 красавіка падае ў аддзел (упраўленне) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па месцы знаходжання гімназіі-каледжа мастацтваў заяўку на адпаведныя экзаменацыйныя заданні, білеты і тэксты для правядзення ўступных іспытаў.

321. На правядзенне ўступных іспытаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова», «Матэматыка» адводзіцца адна астранамічная гадзіна.

Вучні, якія не паспелі выканаць у вызначаны час пісьмовую работу па вучэбным прадмеце «Матэматыка», аддаюць яе разам з чарнавіком экзаменацыйнай камісіі незакончанай.

322. Для падрыхтоўкі да ўступнага іспыту, які праводзіцца па білетах, адводзіцца не больш за 30 хвілін.

Пры падрыхтоўцы да адказу па тэарэтычных пытаннях вучань абавязкова робіць запісы ў лісце адказу са штампам гімназіі-каледжа мастацтваў. Члены экзаменацыйнай камісіі адзначаюць правільнасць і паўнату адказаў на тэарэтычныя пытанні, правільнасць і паўнату выканання практычнага задання.

323. Пісьмовыя работы, адказы вучняў на тэарэтычныя пытанні білетаў, выкананне практычных заданняў білетаў, а таксама выкананне экзаменацыйных заданняў ацэньваюцца экзаменацыйнымі камісіямі ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па адпаведным вучэбным прадмеце, спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накіраванасці, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

324. Залічэнне ў гімназію-каледж мастацтваў ажыццяўляецца на пасяджэнні прыёмнай камісіі, на якое запрашаюцца законныя прадстаўнікі вучняў. Рашэнне прыёмнай камісіі аб залічэнні ў склад вучняў гімназіі-каледжа мастацтваў афармляецца пратаколам.

Пераважнае права на залічэнне пры роўнай агульнай колькасці балаў маюць вучні, якія атрымалі вышэйшы бал па выніках здачы ўступнага іспыту па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накіраванасці па адпаведным напрамку.

325. Загад аб залічэнні вучняў у гімназію-каледж мастацтваў афармляецца яе кіраўніком на падставе пратакола рашэння прыёмнай камісіі не пазней за 5 чэрвеня.

У трохдзённы тэрмін рашэнне аб залічэнні вучняў у гімназію-каледж мастацтваў даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў вучняў.

326. Састаў прыёмнай камісіі, тэрмін яе паўнамоцтваў вызначаецца кожны год педагагічным саветам гімназіі-каледжа мастацтваў і зацвярджаецца загадам яе кіраўніка (старшыня прыёмнай камісіі).

У састаў прыёмнай камісіі ўключаюцца: намеснік кіраўніка гімназіі-каледжа мастацтваў па асноўнай дзейнасці (намеснік старшыні прыёмнай камісіі), сакратар прыёмнай камісіі, члены прыёмнай камісіі з ліку спецыялістаў, якія ажыццяўляюць навучанне вучняў па адпаведных вучэбных прадметах, спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накіраванасці.

327. Для правядзення ўступных іспытаў за тры тыдні да іх пачатку з ліку педагагічных работнікаў гімназіі-каледжа мастацтваў ствараюцца экзаменацыйныя камісіі па кожным вучэбным прадмеце, спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накіраванасці, па якім праводзіцца ўступны іспыт, саставы якіх зацвярджаюцца загадам кіраўніка гімназіі-каледжа мастацтваў і ў сваёй дзейнасці падпарадкоўваюцца прыёмнай камісіі.

328. Для разгляду пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў вучняў аб пераглядзе вынікаў здачы ўступных іспытаў (далей – апеляцыя) на тэрмін правядзення ўступных іспытаў рашэннем старшыні прыёмнай камісіі ствараюцца апеляцыйныя камісіі, якія ўзначальваюць старшыні экзаменацыйных камісій.

329. Рашэнні прыёмнай камісіі прымаюцца большасцю галасоў пры наяўнасці не менш за дзве трэці саставу і афармляюцца пратаколам, які падпісваецца старшынёй і сакратаром прыёмнай камісіі.

330. Размеркаванне абавязкаў старшынь экзаменацыйных камісій, сакратара прыёмнай камісіі зацвярджаецца старшынёй прыёмнай камісіі.

331. Прыёмная камісія ў тэрміны сваіх паўнамоцтваў:

331.1. ажыццяўляе прыём дакументаў ад законных прадстаўнікоў вучняў, іх рэгістрацыю і захоўванне;

331.2. вызначае парадак падачы і разгляду апеляцый і знаёміць з ім законных прадстаўнікоў вучняў да пачатку ўступных іспытаў;

331.3. ажыццяўляе фарміраванне экзаменацыйных і апеляцыйных камісій, кантроль за іх дзейнасцю;

331.4. разглядае апеляцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі пунктаў 339–342 гэтага Палажэння;

331.5. вызначае колькасны састаў груп для здачы ўступных іспытаў і колькасны састаў экзаменацыйных камісій у час правядзення ўступнага іспыту;

331.6. прымае рашэнне аб залічэнні вучняў у гімназію-каледж мастацтваў.

332. Парадак правядзення ўступнага іспыту і рэкамендацыі па выкананні прапанаваных заданняў даводзяцца да ведама вучняў у аўдыторыі перад пачаткам уступнага іспыту.

333. Шыфроўку пісьмовых работ вучняў, экзаменацыйных заданняў па мастацкім напрамку праводзіць сакратар прыёмнай камісіі (або па даручэнні старшыні прыёмнай камісіі іншыя члены прыёмнай камісіі) у прысутнасці старшыні прыёмнай камісіі. Пасля шыфроўкі тытульныя лісты захоўваюцца ў сейфе старшыні прыёмнай камісіі.

334. Праверка пісьмовых работ, экзаменацыйных заданняў вучняў пад шыфрам без указання прозвішча вучня праводзіцца экзаменацыйнай камісіяй у памяшканні гімназіі-каледжа мастацтваў пасля завяршэння ўступнага іспыту.

335. Правераныя пісьмовыя работы, экзаменацыйныя заданні з адзнакамі і подпісамі старшыні і членаў экзаменацыйнай камісіі перадаюцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі сакратару прыёмнай камісіі, які нясе адказнасць за іх захаванне.

Правераныя пісьмовыя работы, экзаменацыйныя заданні з адзнакамі і подпісамі членаў экзаменацыйнай камісіі дэшыфруе старшыня прыёмнай камісіі (або па яго даручэнні сакратар прыёмнай камісіі).

336. Вынікі ацэньвання пісьмовых работ, экзаменацыйных заданняў пасля іх дэшыфроўкі, вусных адказаў у спалучэнні з выкананнем практычных заданняў старшыні экзаменацыйных камісій уносяць у пратаколы ўступных іспытаў. Пратакол падпісваецца старшынёй і членамі экзаменацыйнай камісіі.

337. Адзнакі, атрыманыя вучнямі на ўступных іспытах, якія праводзяцца ў пісьмовай і практычнай формах, акрамя ўступнага іспыту па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накіраванасці па харэаграфічным напрамку, абвяшчаюцца на наступны дзень пасля іх правядзення, а ў вуснай форме ў спалучэнні з практычнай формай – у дзень яго правядзення.

338. Вучань у прысутнасці яго законных прадстаўнікоў можа азнаёміцца са сваёй пісьмовай работай, экзаменацыйным заданнем па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накіраванасці па мастацкім напрамку незалежна ад атрыманай адзнакі на падставе пісьмовай заявы, якая падаецца на імя старшыні экзаменацыйнай камісіі ў дзень абвяшчэння вынікаў уступнага іспыту.

339. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай законныя прадстаўнікі вучня маюць права падаць апеляцыю на імя старшыні прыёмнай камісіі.

Пры здачы ўступнага іспыту ў вуснай форме ў спалучэнні з практычнай формай апеляцыя падаецца ў дзень яго правядзення, пры правядзенні ўступнага іспыту ў пісьмовай і практычнай формах – у дзень абвяшчэння адзнакі.

Вынікі разгляду апеляцыі паведамляюцца законным прадстаўнікам вучня не пазней чым на наступны дзень пасля яе падачы.

340. Разгляд апеляцыі па выніках здачы ўступнага іспыту ў пісьмовай і практычнай формах ажыццяўляе апеляцыйная камісія ў складзе старшыні і двух членаў экзаменацыйнай камісіі, якія не правяралі дадзеную пісьмовую работу або практычнае заданне.

Разгляд апеляцыі па выніках здачы ўступнага іспыту ў вуснай форме ў спалучэнні з практычнай формай праводзіцца ў прысутнасці вучня і яго законных прадстаўнікоў апеляцыйнай камісіяй у складзе старшыні і членаў экзаменацыйнай камісіі, якія прымалі дадзены ўступны іспыт. Пры разглядзе апеляцыі дадатковае апытванне вучняў не дапускаецца.

Пры ўзнікненні рознагалоссяў паміж членамі апеляцыйнай камісіі праводзіцца галасаванне і адзнака зацвярджаецца большасцю галасоў.

341. Пры неабходнасці змянення адзнакі (як у выпадку яе павышэння, так і зніжэння) складаецца пратакол рашэння апеляцыйнай камісіі, з якім законныя прадстаўнікі вучня знаёмяцца пад подпіс.

342. На падставе пратакола рашэння апеляцыйнай камісіі, азначанага ў пункце 341 гэтага Палажэння, канчатковыя адзнакі ўносяцца ў пісьмовыя работы, або экзаменацыйныя заданні, або ў ліст адказу вучня і ў пратаколы ўступных іспытаў.

343. Для вырашэння прыёмнай камісіяй пытання аб залічэнні вучняў у гімназію-каледж мастацтваў сакратаром прыёмнай камісіі запаўняецца ведамасць, у якую ўносяцца адзнакі, атрыманыя вучнямі на ўступных іспытах.

344. Вучні, якія не залічаны ў гімназію-каледж мастацтваў, працягваюць навучанне ў агульнаадукацыйных установах, дзе яны навучаліся раней або ў іншых агульнаадукацыйных установах на агульных падставах.

Прыёмная камісія гімназіі-каледжа мастацтваў выдае гэтым вучням асабовую картку вучня, даведку аб стане здароўя дзіцяці, якія яны вяртаюць у агульнаадукацыйную ўстанову, дзе навучаліся раней, або прадстаўляюць у іншую агульнаадукацыйную ўстанову для працягу навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

345. Пры наяўнасці свабодных месцаў гімназія-каледж мастацтваў можа праводзіць дадатковы прыём вучняў на падставе ўступных іспытаў, парадак правядзення якіх вызначаецца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

346. Дазваляецца на працягу навучальнага года пры наяўнасці свабодных месцаў у гімназіі-каледжы мастацтваў прымаць вучняў у парадку пераводу з іншых гімназій-каледжаў мастацтваў пры ўмове супадзення ўхілаў класаў.

347. Вучні гімназіі-каледжа мастацтваў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі і атрымалі агульную базавую адукацыю, маюць права працягваць навучанне ў XI класе гэтай гімназіі-каледжа мастацтваў на агульных падставах без праходжання ўступных іспытаў.



ГЛАВА 23
АСАБЛІВАСЦІ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ЛІНГВІСТЫЧНАЙ ГІМНАЗІІ-КАЛЕДЖА

348. Лінгвістычная гімназія-каледж – вучэбна-педагагічны комплекс, які забяспечвае навучанне і выхаванне на II, III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі з абавязковым вывучэннем дзвюх замежных моў, адна з якіх вывучаецца на паглыбленым узроўні, і на конкурснай аснове – атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпаведнага профілю.

349. Абавязковыя для вывучэння ў V–XII класах замежныя мовы вызначаюцца заснавальнікам лінгвістычнай гімназіі-каледжа. Пытанне аб стварэнні класаў, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне адпаведнай замежнай мовы на паглыбленым узроўні, таксама вырашаецца заснавальнікам з улікам магчымасцей лінгвістычнай гімназіі-каледжа.

350. У лінгвістычную гімназію-каледж маюць права паступаць вучні, якія атрымалі агульную пачатковую адукацыю.

351. Прыём у лінгвістычную гімназію-каледж ажыццяўляецца на падставе ўступных іспытаў па вучэбных прадметах, азначаных у пункце 151 гэтага Палажэння, у адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму ў адпаведныя класы лінгвістычнай гімназіі-каледжа, якія зацвярджаюцца заснавальнікам лінгвістычнай гімназіі-каледжа.

352. Для арганізацыі прыёму, фарміравання па выніках уступных іспытаў кантынгенту вучняў адпаведных класаў лінгвістычнай гімназіі-каледжа ў лінгвістычнай гімназіі-каледжы кожны год ствараецца прыёмная камісія.

Для правядзення ўступных іспытаў па кожным вучэбным прадмеце, па якім праводзіцца ўступны іспыт, ствараюцца экзаменацыйныя камісіі.

У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай пры правядзенні ўступных іспытаў ствараюцца апеляцыйныя камісіі.

Стварэнне і вызначэнне паўнамоцтваў прыёмнай, экзаменацыйных і апеляцыйных камісій ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі пуктаў 162–180 гэтага Палажэння.

353. Законныя прадстаўнікі вучняў у перыяд з 10 па 25 мая падаюць у прыёмную камісію лінгвістычнай гімназіі-каледжа заяву на імя кіраўніка гімназіі і прадстаўляюць у дзень правядзення першага ўступнага іспыту наступныя дакументы:

асабовую картку вучня;

даведку аб стане здароўя дзіцяці.

У заяве законныя прадстаўнікі ўказваюць замежную мову, якую іх дзеці жадаюць вывучаць на паглыбленым узроўні.

354. Пераважнае права на залічэнне пры роўнай колькасці па выніках уступных іспытаў маюць вучні з вышэйшым сярэднім балам гадавых адзнак за апошні год навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

355. Тэрміны, парадак правядзення ўступных іспытаў, парадак залічэння ў лінгвістычную гімназію-каледж вызначаюцца ў адпаведнасці з пунктамі 151–161 і пунктам 354 гэтага Палажэння.

356. Дазваляецца на працягу навучальнага года пры наяўнасці свабодных месцаў у лінгвістычнай гімназіі-каледжы прымаць вучняў у парадку пераводу з іншых лінгвістычных гімназій-каледжаў пры ўмове супадзення ўзроўняў вывучэння дзвюх замежных моў.

357. Вучні лінгвістычнай гімназіі-каледжа, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі і атрымалі агульную базавую адукацыю, маюць права працягваць навучанне ў XI класе гэтай лінгвістычнай гімназіі-каледжа на агульных падставах без праходжання ўступных іспытаў.

ГЛАВА 24
КАМПЕТЭНЦЫЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЫ

358. Агульнаадукацыйная ўстанова самастойная ў вырашэнні пытанняў арганізацыі адукацыйнага працэсу, ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці і іншай дзейнасці ў межах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

359. Да кампетэнцыі агульнаадукацыйнай установы адносяцца:

падбор, прыём і расстаноўка кадраў, павышэнне ўзроўню іх кваліфікацыі;

ажыццяўленне кантролю за выкананнем педагагічнымі работнікамі і вучнямі (выхаванцамі) сваіх абавязкаў;

матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з дзяржаўнымі нарматывамі;

прыцягненне для ажыццяўлення дзейнасці, якая прадугледжана статутам гэтай агульнаадукацыйнай установы, дадатковых фінансавых і матэрыяльных сродкаў у парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

арганізацыя і ўдасканаленне метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу;

распрацоўка і зацвярджэнне вучэбных планаў на бягучы навучальны год на падставе адпаведных тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год і тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу;

ажыццяўленне бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі вучняў (выхаванцаў) агульнаадукацыйнай установы, а таксама аналізу вынікаў адукацыйнага працэсу;

ажыццяўленне іншай дзейнасці, якая не забаронена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і прадугледжана статутам адпаведнай агульнаадукацыйнай установы.

360. Агульнаадукацыйная ўстанова незалежна ад падпарадкаванасці і формаў уласнасці абавязана:

ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляць адукацыйны працэс у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі і распрацаваных на іх падставе тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год, тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу, вучэбных праграм;

садзейнічаць дзейнасці метадычных аб’яднанняў;

садзейнічаць стварэнню неабходных умоў для харчавання і медыцынскай дапамогі вучням (выхаванцам).

361. Агульнаадукацыйная ўстанова нясе ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку адказнасць за:

невыкананне функцый, аднесеных да яе кампетэнцыі;

неадпаведнасць якасці даваемай адукацыі ўстаноўленым патрабаванням;

дзеянні, якія выклікалі парушэнні нормаў па ахове здароўя і бяспекі жыцця вучняў (выхаванцаў) і работнікаў агульнаадукацыйнай установы, нормаў і правілаў аховы навакольнага асяроддзя ў час адукацыйнага працэсу;

незахаванне патрабаванняў санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў;

парушэнне правоў і свабод вучняў (выхаванцаў) і работнікаў агульнаадукацыйнай установы.



ГЛАВА 25
КІРАВАННЕ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВАЙ, УЗАЕМААДНОСІНЫ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

362. Кіраванне агульнаадукацыйнай установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, гэтым Палажэннем, яе статутам і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.

Кіраванне дзяржаўнай агульнаадукацыйнай установай ажыццяўляе кіраўнік, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад займаемай пасады ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.

363. Калегіяльным органам агульнаадукацыйнай установы з’яўляецца педагагічны савет, дзейнасць якога ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

364. Кіраўнік агульнаадукацыйнай установы ў дзейнасці па кіраванні агульнаадукацыйнай установай узаемадзейнічае з органамі самакіравання агульнаадукацыйнай установы.

Да органаў самакіравання агульнаадукацыйнай установы адносяцца:

савет агульнаадукацыйнай установы;

бацькоўскі камітэт агульнаадукацыйнай установы;

папячыцельскі савет агульнаадукацыйнай установы.

365. Парадак стварэння і дзейнасць савета агульнаадукацыйнай установы, бацькоўскага камітэта агульнаадукацыйнай установы, папячыцельскага савета агульнаадукацыйнай установы ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

366. Кіраўнік агульнаадукацыйнай установы нясе адказнасць за арганізацыю санітарна-гігіенічнага і проціэпідэмічнага рэжыму ў агульнаадукацыйнай установе, змест і арганізацыю адукацыйнага працэсу, харчаванне вучняў (выхаванцаў), аказанне медыцынскай дапамогі вучням у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

367. Прыём на работу педагагічных, медыцынскіх і іншых работнікаў у агульнаадукацыйную ўстанову і іх звальненне ажыццяўляе яе кіраўнік у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

368. Працоўныя адносіны работнікаў у агульнаадукацыйнай установе рэгулююцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

369. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных і медыцынскіх работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.



ГЛАВА 26
ФІНАНСАВАННЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ

370. Фінансаванне дзяржаўных агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прыватных агульнаадукацыйных устаноў – за кошт сродкаў заснавальніка, а таксама за кошт дадатковых крыніц фінансавання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

371. Вартасць адукацыйных паслуг у прыватных агульнаадукацыйных установах вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

372. У дзяржаўных агульнаадукацыйных установах аказанне дадатковых адукацыйных паслуг ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

373. Заснавальнік агульнаадукацыйнай установы можа прадаставіць агульнаадукацыйнай установе права ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць толькі ў тых межах, наколькі яна неабходна для рэалізацыі статутных мэтаў, дзеля якіх створана агульнаадукацыйная ўстанова, адпавядае гэтым мэтам і прадмету яе дзейнасці.

374. Штатны расклад агульнаадукацыйнай установы распрацоўвае і зацвярджае кіраўнік агульнаадукацыйнай установы на падставе тыпавых штатаў і нарматываў колькасці работнікаў агульнаадукацыйных устаноў адпаведных тыпаў, зацвярджаемых Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

375. Аплата працы работнікаў агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

376. Матэрыяльна-тэхнічная база агульнаадукацыйнай установы з улікам яе тыпу фарміруецца заснавальнікам у адпаведнасці з нарматывамі, якія ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, уключаючы будынкі і іншую маёмасць, неабходную для арганізацыі навучання і выхавання вучняў (выхаванцаў), іншай дзейнасці, якая прадугледжана статутам адпаведнай агульнаадукацыйнай установы.

377. Агульнаадукацыйныя ўстановы нясуць перад заснавальнікам адказнасць за захаванне і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за імі маёмасці.

378. Агульнаадукацыйная ўстанова павінна мець памяшканні для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі, тлумачальнай запіскай па арганізацыі адукацыйнага працэсу, пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці, бібліятэку, а таксама памяшканні для педагагічных работнікаў, гатавання і прыёму ежы, медыцынскія кабінеты, бытавыя памяшканні.

Памяшканні агульнаадукацыйнай установы абсталёўваюцца мэбляй, інвентаром, неабходным вучэбным, медыцынскім абсталяваннем, сродкамі навучання і ўтрымліваюцца, эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў і правілаў аховы працы.

379. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляецца за кошт сродкаў заснавальніка і сродкаў, атрыманых з дадатковых крыніц фінансавання:

даходаў ад аказання платных дадатковых адукацыйных паслуг;

даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці, ажыццяўляемай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;



бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка