Аб таварных знаках, знаках абслугоўвання і найменнях месцаў паходжання тавараў на тэрыторыях дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы




старонка1/3
Дата канвертавання18.05.2016
Памер482.78 Kb.
  1   2   3


Праект

ДАМОВА

аб таварных знаках, знаках абслугоўвання і найменнях месцаў

паходжання тавараў на тэрыторыях дзяржаў-членаў

Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы
Урад Рэспублікі Беларусь, Урад Рэспублікі Казахстан і Урад Расійскай Федэрацыі, называныя далей Бакамі,

грунтуючыся на Пагадненні аб адзіных прынцыпах рэгулявання ў сферы аховы і абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці ад 9 снежня 2010 года,

кіруючыся Дамовай аб Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 лістапада 2011 года,

імкнучыся да стварэння спрыяльных умоў для фарміравання Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы шляхам забеспячэння на тэрыторыях дзяржаў Бакоў прававой аховы таварных знакаў, знакаў абслугоўвання і найменняў месцаў паходжання тавараў, дамовіліся аб ніжэйпададзеным:


Глава І. Агульныя палажэнні
Артыкул 1

Сфера дзеяння дадзенай Дамовы




  1. Дадзеная Дамова рэгулюе адносіны, якія ўзніклі ў сувязі з рэгістрацыяй, прававой аховай і выкарыстаннем таварных знакаў, знакаў абслугоўвання і найменняў месцаў паходжання тавараў на тэрыторыях дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

  2. Дадзеная Дамова не выкарыстоўваецца ў адносінах сертыфікацыйных і гарантыйных знакаў, а таксама абазначэнняў, якія не могуць быць прадстаўлены ў графічным выглядзе.

  3. Рэгістрацыя таварнага знака, знака абслугоўвання АЭП мае ў дзяржаве кожнага Боку сілу нацыянальнай рэгістрацыі таварнага знака, знака абслугоўвання.

Артыкул 2

Асноўныя паняцці, выкарыстаныя ў дадзенай Дамове
Для мэтаў дадзенай Дамовы выкарыстаныя паняцці абазначаюць наступнае:

«Адзіны рэестр найменняў месцаў паходжання тавараў АЭП» (Адзіны рэестр НМПТ АЭП) – сукупнасць звестак аб зарэгістраваных найменнях месцаў паходжання тавараў, якія валодаюць прававой аховай на тэрыторыях дзяржаў Бакоў, якая складаецца з нацыянальных раздзелаў (па дзяржавах Бакоў) і размяшчаецца на афіцыйным сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі;

«Адзіны рэестр таварных знакаў і знакаў абслугоўвання АЭП» (Адзіны рэестр таварных знакаў АЭП) – сукупнасць звестак аб зарэгістраваных таварных знаках АЭП, якія валодаюць прававой аховай на тэрыторыях дзяржаў Бакоў, якая складаецца з нацыянальных раздзелаў (па дзяржавах Бакоў) і размяшчаецца на афіцыйным сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі;

«заяўнік» – юрыдычная ці фізічная асоба, якая падала заяўку на таварны знак, знак абслугоўвання АЭП ці найменне месца паходжання тавару ў нацыянальнае патэнтнае ведамства любога Боку;

«заяўка на рэгістрацыю і прадастаўленне права выкарыстання наймення месца паходжання тавару», «заяўка на прадастаўленне права выкарыстання зарэгістраванага наймення месца паходжання тавару» (заяўка на НМПТ) – дакумент, які ўтрымлівае сукупнасць звестак, неабходных для рэгістрацыі наймення месца паходжання тавару і прадастаўлення права выкарыстання наймення месца паходжання тавару ці для прадастаўлення права выкарыстання зарэгістраванага наймення месца паходжання тавару;

«заяўка на рэгістрацыю таварнага знака і (ці) знака абслугоўвання АЭП» (заяўка на таварны знак АЭП) – дакумент, які ўтрымлівае сукупнасць звестак, неабходных для рэгістрацыі таварнага знака і (ці) знака абслугоўвання АЭП;

«інструкцыя да дадзенай Дамовы» – прававы акт, зацверджаны з мэтай устанаўлення правілаў, якія рэгулююць праваадносіны, звязаныя з падачай заявак на рэгістрацыю таварнага знака АЭП ці наймення месца паходжання тавару, іх разглядам, рэгістрацыяй таварных знакаў АЭП і найменняў месцаў паходжання тавараў і іх прававой аховай на тэрыторыях дзяржаў Бакоў;

«калектыўны знак АЭП» – таварны знак асацыяцыі, саюза ці іншага аб'яднання (далей – аб'яднанне), стварэнне і дзейнасць якіх не супярэчаць патрабаванням заканадаўства дзяржавы, на тэрыторыі якой яны створаны, прызначаны для абазначэння тавараў, якія вырабляюцца і (ці) рэалізуюцца асобамі, якія ўваходзяць у аб'яднанне;

«найменне месца паходжання тавару» (НМПТ) – абазначэнне, якое ўяўляе сабой або ўтрымлівае сучаснае ці гістарычнае, афіцыйнае ці неафіцыйнае, поўнае ці скарочанае найменне краіны, гарадскога ці сельскага паселішча, мясцовасці ці іншага геаграфічнага аб'екта, а таксама абазначэнне, вытворнае ад такога наймення, якое стала вядомым у выніку яго выкарыстання ў адносінах да тавару, асобыя якасці якога выключна ці галоўным чынам вызначаюцца характэрнымі для дадзенага геаграфічнага аб'екта прыроднымі ўмовамі і (ці) людскімі фактарамі;

«нацыянальнае патэнтнае ведамства» – упаўнаважаны орган (арганізацыя) дзяржавы Боку, адказны за рэалізацыю дадзенай Дамовы ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы Боку. У дадзенай Дамове нацыянальнае патэнтнае ведамства, у якое пададзена заяўка на таварны знак АЭП ці заяўка на НМПТ, называецца «ведамства падачы»;

«афіцыйны сайт» – афіцыйны сайт Еўразійскай эканамічнай камісіі ў сеціве Інтэрнэт;

«пошліна» – плата за ажыццяўленне юрыдычна значных дзеянняў, прадугледжаных дадзенай Дамовай, пералічаная на адпаведныя рахункі, прадугледжаныя заканадаўствам дзяржаў Бакоў;

«праваўладальнік» – асоба, якая валодае выключным правам на таварны знак, знак абслугоўвання АЭП ці правам выкарыстання НМПТ;

«таварны знак АЭП», «знак абслугоўвання АЭП» (таварны знак АЭП) – абазначэнне, якое служыць для індывідуалізацыі тавараў, працы і (ці) паслуг (далей – тавары) і ахоўваецца на тэрыторыях дзяржаў Бакоў;

«пасведчанне на таварны знак АЭП» – дакумент, які сведчыць прыярытэт таварнага знака АЭП і выключнае права на таварны знак АЭП на тэрыторыях дзяржаў Бакоў у адносінах да ўказаных у ім тавараў;

«пасведчанне аб праве выкарыстання НМПТ» – дакумент, які сведчыць права выкарыстання наймення месца паходжання тавару на тэрыторыях дзяржаў Бакоў.

Глава ІІ. Таварныя знакі АЭП
Артыкул 3

Выключнае права на таварны знак АЭП




  1. Праваўладальнік мае выключнае права выкарыстоўваць таварны знак АЭП у адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаў Бакоў і мае права забараняць іншым асобам выкарыстанне таварнага знака АЭП ці абазначэння, падобнага да яго да ступені змешвання, у адносінах аднародных тавараў.

Ніхто не мае права выкарыстоўваць без дазволу праваўладальніка таварны знак АЭП, які ахоўваецца на тэрыторыях дзяржаў Бакоў, ці абазначэнні, падобныя да яго да ступені змешвання, у адносінах аднародных тавараў.

  1. Выключнае права на таварны знак АЭП дзейнічае з даты яго рэгістрацыі ў Адзіным рэестры таварных знакаў АЭП да заканчэння 10 гадоў, якія адлічваюцца з даты падачы заяўкі на таварны знак АЭП. Тэрмін дзеяння выключнага права можа быць прадоўжана ведамствам падачы на 10 гадоў па заяве праваўладальніка, пададзенай на працягу апошняга года дзеяння гэтага права, пры ўмове выканання патрабаванняў інструкцыі да дадзенай Дамовы.

  2. Прадаўжэнне тэрміну дзеяння выключнага права на таварны знак АЭП магчыма неабмежаваную колькасць разоў.

Пры прадаўжэнні тэрміну дзеяння выключнага права на таварны знак АЭП у ведамства падачы выплачваецца пошліна за прадаўжэнне тэрміну дзеяння выключнага права на таварны знак у памеры, вызначаным заканадаўствам дзяржаў Бакоў.

Па хадайнічанні праваўладальніка яму прадастаўляецца 6 месяцаў пасля заканчэння тэрміну дзеяння выключнага права на таварны знак АЭП для падачы названай заявы пры ўмове выплаты ў ведамства падачы дадатковай пошліны ў памеры, вызначаным заканадаўствам дзяржавы ведамства падачы.



  1. Спрэчкі, якія датычацца парушэння выключнага права на таварны знак АЭП на тэрытрыі дзяржавы Боку, вырашаюцца нацыянальнымі судамі ці іншымі кампетэнтнымі органамі гэтай дзяржавы ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы гэтага Боку.

  2. За парушэнне выключнага права на таварны знак АЭП прадугледжваецца такая ж адказнасць, як і ў заканадаўстве дзяржавы Боку за парушэнне выключнага права на зарэгістраваны ў дзяржаве гэтага Боку таварны знак.

Артыкул 4

Заяўка на таварны знак АЭП


  1. Заяўка на таварны знак АЭП падаецца заяўнікам у ведамства падачы па форме і ў парадку, якія ўстанаўліваюцца інструкцыяй да дадзенай Дамовы.

Пры падачы заяўкі на таварны знак АЭП ці не пазней за 1 месяц з даты паступлення такой заяўкі заяўнік прадастаўляе дакумент, які пацвярджае выплату пошліны за падачу заяўкі на таварны знак АЭП.

Пошліна за падачу заяўкі на таварны знак АЭП выплачваецца ў ведамства падачы ў памеры, вызначаным заканадаўствам дзяржавы ведамства падачы.



  1. Заяўка на таварны знак АЭП павінна ўтрымліваць:

  1. найменне (імя) і адрас месца знаходжання ці месца жыхарства заяўніка і адрас для вядзення перапіскі на тэрыторыі дзяржавы ведамства падачы;

  2. заяўленае абазначэнне;

  3. пералік тавараў, для якіх просіцца рэгістрацыя таварнага знака АЭП і якія згрупаваны па класах Міжнароднай класіфікацыі тавараў і паслуг для рэгістрацыі знакаў, прадугледжанай Ніцкім пагадненнем аб Міжнароднай класіфікацыі тавараў і паслуг для рэгістрацыі знакаў ад 15 чэрвеня 1957 года.

  1. Заяўка на таварны знак АЭП можа ўтрымліваць:

  1. указанне аб вызначэнні прыярытэту больш ранняга, чым дата падачы заяўкі, якое можа быць прадстаўлена на працягу 1 месяца з даты падачы заяўкі на таварны знак АЭП;

  2. указанне на тое, што таварны знак АЭП заяўляецца ў колеры ці колеравым спалучэнні;

  3. указанне на тое, што таварны знак АЭП павінен быць зарэгістраваны і апублікаваны ў адпаведнасці з інструкцыяй да дадзенай Дамовы з выкарыстаннем стандартных сімвалаў, якія выкарыстоўвае ведамства падачы;

  4. транслітэрацыю слоўнага абазначэння кірылічным алфавітам;

  5. пераклад заяўленага слоўнага абазначэння на дзяржаўныя мовы дзяржаў Бакоў;

  6. апісанне заяўленага абазначэння;

  7. указанне прадстаўніка заяўніка і яго адраса.

  1. Да заяўкі на таварны знак АЭП дадаюцца наступныя дакументы:

  1. дакумент, які пацвярджае выплату пошліны за падачу заяўкі на таварны знак АЭП;

  2. статут (палажэнне) калектыўнага знака (у выпадку падачы заяўкі на калектыўны знак), аформлены ў адпаведнасці з інструкцыяй да дадзенай Дамовы;

  3. даверанасць пры падачы заяўкі на таварны знак АЭП праз прадстаўніка, у выпадку калі гэта прадугледжана заканадаўствам дзяржавы ведамства падачы.

  1. Заяўка на рэгістрацыю таварнага знака, пададзеная ў нацыянальнае патэнтнае ведамства, можа быць пераўтворана ў заяўку на таварны знак АЭП пры ўмове выканання патрабаванняў для ўстанаўлення канвенцыйнага прыярытэту ў адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 5 дадзенай Дамовы.

Парадак пераўтварэння заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака ў заяўку на таварны знак АЭП устанаўліваецца інструкцыяй да дадзенай Дамовы.

  1. Заяўка на таварны знак АЭП падаецца на рускай мове.

Заяўка на таварны знак АЭП можа быць пададзена на мове, прадугледжанай заканадаўствам дзяржавы ведамства падачы, з дадаткам перакладу такой заяўкі на рускую мову ў адпаведнасці з патрабаваннямі інструкцыі да дадзенай Дамовы.

У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў па прычыне тлумачэння зместу заяўкі на таварны знак АЭП, пададзенай на мове, прадугледжанай заканадаўствам дзяржавы ведамства падачы, з дадаткам яе перакладу на рускую мову, тэкст перакладу такой заяўкі на рускую мову мае пераважную сілу.

Перапіска паміж нацыянальнымі патэнтнымі ведамствамі, а таксама паміж ведамствам падачы і заяўнікам вядзецца на рускай мове.


  1. Вядзенне спраў з ведамствам падачы па заяўцы на таварны знак АЭП можа ажыццяўляцца заяўнікам самастойна ці праз прадстаўніка, у тым ліку патэнтнага паверанага, зарэгістраванага ва ўказаным ведамстве падачы, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дамовамі Бакоў.

Артыкул 5

Прыярытэт таварнага знака АЭП


  1. Для мэтаў дадзенай Дамовы прыярытэт таварнага знака АЭП устанаўліваецца па даце падачы заяўкі на таварны знак АЭП.

  2. Прыярытэт таварнага знака АЭП можа быць устаноўлены па даце падачы першай заяўкі на таварны знак у дзяржаве-уўдзельніцы Парыжскай канвенцыі па ахове прамысловай уласнасці ад 20 сакавіка 1883 года (далей – Парыжская канвенцыя) (канвенцыйны прыярытэт), калі заяўка на таварны знак АЭП пададзена ў ведамства падачы на працягу 6 месяцаў з вызначанай даты.

  3. Прыярытэт таварнага знака АЭП, змешчанага на экспанатах афіцыйных ці афіцыйна прызнаных міжнародных выстаў, арганізаваных на тэрыторыі адной з дзяржаў-удзельніц Парыжскай канвенцыі, можа ўстанаўлівацца па даце пачатку адкрытага паказу экспаната на выстаўцы (выставачны прыярытэт), калі заяўка на таварны знак АЭП пададзена ў ведамства падачы на працягу 6 месяцаў з вызначанай даты.

  4. Множны прыярытэт таварнага знака АЭП адносна розных тавараў устанаўліваецца па хадайніцтве заяўніка пры наяўнасці некалькіх яго заявак на таварныя знакі, пададзеных у дзяржавах-удзельніцах Парыжскай канвенцыі на адно абазначэнне ў адносінах да розных тавараў.

  5. У выпадку калі заяўка на таварны знак АЭП утрымлівае ўказанне аб устанаўленні прыярытэту больш ранняга, чым дата яе падачы, то пры падачы заяўкі на таварны знак АЭП ці не пазней за 3 месяцы з даты падачы заяўкі заяўнік павінен прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць правамернасць такога патрабавання.

  6. Вылучаныя заяўкі на таварны знак АЭП захоўваюць дату падачы першапачатковай заяўкі і яе прыярытэт (пры наяўнасці такога).

  7. Прыярытэт таварнага знака АЭП устанаўліваецца ў адпаведнасці з Мадрыдскім Пагадненнем аб міжнароднай рэгістрацыі знакаў ад 14 красавіка 1891 года і Пратаколам да яго па даце міжнароднай рэгістрацыі, даце ўнясення запісу аб тэрытарыяльным расшырэнні.

  8. Пры падачы заяўкі на таварны знак у дзяржаве-уўдзельніцы Парыжскай канвенцыі можа быць устаноўлены прыярытэт па даце падачы заяўкі на таварны знак АЭП, калі заяўка на таварны знак у дзяржаве-уўдзельніцы Парыжскай канвенцыі пададзена на працягу 6 месяцаў з вызначанай даты.

Артыкул 6

Папярэдняя экспертыза заяўкі на таварны знак АЭП.

Публікацыя заяўкі на таварны знак АЭП




  1. Ведамства падачы на працягу 1 месяца з даты паступлення заяўкі на таварны знак АЭП правярае правільнасць афармлення прадстаўленых дакументаў у адпаведнасці з патрабаваннямі, прадугледжанымі артыкулам 4 дадзенай Дамовы і інструкцыяй да дадзенай Дамовы, наяўнасць дакументаў і звестак, неабходных для ўстанаўлення даты падачы заяўкі на таварны знак АЭП, у тым ліку правільнасць складання пераліку тавараў і паслуг і іх класіфікацыі і правільнасць выплаты пошліны за падачу заяўкі на таварны знак АЭП, прадугледжанай пунктам 1 артыкула 4 дадзенай Дамовы.

  2. У выпадку адсутнасці ў заяўцы якога-небудзь з элементаў, названых у пункце 2 артыкула 4 дадзенай Дамовы, ведамствам падачы прымаецца рашэнне аб адмове ў прыняцці заяўкі на таварны знак АЭП да разгляду.

  3. У выпадку няправільнага афармлення матэрыялаў заяўкі, названых у пунктах 2 і 3 артыкула 4 дадзенай Дамовы, або адсутнасці ці няправільнага афармлення дакументаў, названых у пункце 4 артыкула 4 дадзенай Дамовы, ведамства падачы накіроўвае заяўніку запыт з прапановай прадставіць адсутныя дакументы і (ці) ліквідаваць недахопы ў 3-месячны тэрмін з даты накіравання запыту.

Заяўнік мае права падаць у ведамства падачы хадайніцтва аб працягненні тэрміну прадстаўлення адказу на запыт.

Тэрмін прадстаўлення адказу на запыт працягваецца ведамствам падачы на тэрмін, названы ў хадайніцтве заяўніка, але не большы за 3 месяцы з даты заканчэння тэрміну адказу на запыт пры ўмове выплаты ў ведамства падачы пошліны ў памеры, вызначаным заканадаўствам дзяржавы ведамства падачы.

Адлічэнне тэрміну разгляду ведамствам падачы дакументаў у адпаведнасці з пунктам 1 дадзенага артыкула прыпыняецца на час, неабходны заяўніку для адказу на запыт, з улікам патрабаванняў, прадугледжаных абзацам трэцім дадзенага пункта.

Калі ў вызначаны ў абзацы першым дадзенага пункта тэрмін не прадстаўлены названыя ў запыце адсутныя дакументы і (ці) не ліквідаваны недахопы, ведамствам падачы прымаецца рашэнне аб адмове ў прыняцці заяўкі на таварны знак АЭП да разгляду, аб чым на працягу 15 рабочых дзён з даты вынясення рашэння заяўніку накіроўваецца паведамленне.

Юрыдычна значныя дзеянні па заяўцы на таварны знак АЭП, у адносінах да якой прынята рашэнне аб адмове ў прыняцці заяўкі на таварны знак АЭП да разгляду, не ажыццяўляецца.

У выпадках, названых у абзацы першым дадзенага пункта, тэрмін разгляду заяўкі на таварны знак АЭП працягваецца, але не больш чым на 1 месяц з даты атрымання адказу на запыт ці прадстаўлення адсутных дакументаў.



  1. Дата падачы заяўкі на таварны знак АЭП вызначаецца па даце, на якую ў ведамства падачы прадстаўлена заяўка на таварны знак АЭП, якая ўтрымлівае ўсе элементы, названыя ў пункце 2 артыкула 4 дадзенай Дамовы.

  2. Пры адпаведнасці заяўкі на таварны знак АЭП, у тым ліку пераўтворанай заяўкі, патрабаванням, вызначаным артыкулам 4 дадзенай Дамовы, ведамства падачы прымае рашэнне аб публікацыі заяўкі на афіцыйным сайце, на працягу 5 рабочых дзён з даты прыняцця рашэння паведамляе заяўніку аб вызначэнні даты падачы заяўкі на таварны знак АЭП і накіроўвае нацыянальным патэнтным ведамствам запыт аб прадстаўленні дакумента, які ўтрымлівае суму пошліны за правядзенне экспертызы заяўленага абазначэння і плацёжныя рэквізіты для выплаты вызначанай пошліны.

Публікацыя заяўкі на таварны знак АЭП на афіцыйным сайце ажыццяўляецца на працягу 5 рабочых дзён з даты накіравання заяўніку названага паведамлення.

Датай публікацыі заяўкі на таварны знак АЭП з'яўляецца дата яе размяшчэння ў адкрытым доступе на афіцыйным сайце.



  1. Нацыянальныя патэнтныя ведамствы на працягу 5 рабочых дзён з даты атрымання запыту накіроўваюць уў ведамства падачы дакумент, які ўтрымлівае суму пошліны за правядзенне экспертызы заяўленага абазначэння і плацёжныя рэквізіты для выплаты вызначанай пошліны.

Памер пошлін за правядзенне экспертызы заяўленага абазначэння вызначаюцца заканадаўствам дзяржаў Бакоў.

  1. Ведамства падачы на працягу 5 рабочых дзён з даты атрымання ад нацыянальных патэнтных ведамстваў названых дакументаў накіроўвае заяўніку паведамленне аб неабходнасці выплаты пошлін за правядзенне экспертызы заяўленага абазначэння з дадаткам дакументаў, якія ўтрымліваюць суму пошлін за правядзенне экспертызы заяўленага абазначэння і плацёжныя рэквізіты для выплаты вызначаных пошлін.

  2. Заяўнік на працягу 1 месяца з даты накіравання паведамлення аб неабходнасці выплаты пошлін за правядзенне экспертызы заяўленага абазначэння прадстаўляе ў ведамства падачы дакументы, якія ўтрымліваюць звесткі аб праведзенай выплаце пошлін за правядзенне экспертызы заяўленага абазначэння ў вызначаным памеры.

У выпадку непрадстаўлення названых дакументаў ведамства падачы прымае рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі таварнага знака АЭП і на працягу 5 рабочых дзён з даты прыняцця такога рашэння накіроўвае заяўніку паведамленне.

  1. Ведамства падачы на працягу 5 рабочых дзён з даты атрымання дакументаў, якія ўтрымліваюць звесткі аб праведзенай выплаце пошлін за правядзенне экспертызы заяўленага абазначэння, накіроўвае нацыянальным патэнтным ведамствам дзяржаў іншых Бакоў апублікаваную заяўку на таварны знак АЭП і дакументы, якія ўтрымліваюць звесткі аб праведзенай выплаце пошлін за правядзенне экспертызы заяўленага абазначэння.

Артыкул 7

Звароты зацікаўленых асоб у адносінах да апублікаванай заяўкі

на таварны знак АЭП




  1. На працягу 3 месяцаў з даты публікацыі заяўкі на таварны знак АЭП любая зацікаўленая асоба, правы і законныя інтарэсы якой парушаны ў сувязі з падачай заяўкі на таварны знак АЭП, мае права прадставіць у ведамства падачы свой зварот аб неадпаведнасці заяўленага абазначэння патрабаванням, прадугледжаным артыкулам 8 дадзенай Дамовы.

  2. Аб паступіўшых зваротах зацікаўленых асоб ведамства падачы паведамляе заяўніку і размяшчае іх на афіцыйным сайце на працягу 5 рабочых дзён з даты заканчэння тэрміну, вызначанага ў пункце 1 дадзенага артыкула.

Заяўнік мае права прадставіць свае довады ўу ведамства падачы зваротаў зацікаўленых асоб на працягу 3 месяцаў з даты накіравання яму паведамлення аб паступіўшых зваротах зацікаўленых асоб.
Артыкул 8

Падставы для адмовы ў рэгістрацыі таварнага знака АЭП




  1. У адпаведнасці з дадзенай Дамовай і інструкцыяй да дадзенай Дамовы не могуць быць зарэгістраваны ў якасці таварных знакаў АЭП абазначэнні:

  1. на якія не распаўсюджваецца дзеянне дадзенай Дамовы;

  2. якія не валодаюць распазнавальнай здольнасцю;

  3. апісальныя, у прыватнасці, якія складаюцца толькі з элементаў:

якія выкарыстоўваюцца для абазначэння віду, якасці, колькасці, уласцівасці прызначэння, каштоўнасці тавараў, а таксама часу, месца і спосабу іх вытворчасці ці збыту;

увайшлі ва ўсеагульнае ўжыванне для абазначэння тавараў пэўнага віду;

з'яўляюцца агульнапрынятымі сімваламі і тэрмінамі;

уяўляюць сабой форму тавара ці яго ўпакоўку, вызначаюцца выключна ці галоўным чынам уласцівасцю ці прызначэннем тавара;



  1. супярэчаць грамадскім інтарэсам, публічнаму парадку, прынцыпам гуманнасці і маралі;

  2. з'яўляюцца несапраўднымі ці здольнымі ўвесці ў зман спажыўца адносна тавару, месца яго паходжання ці яго вытворцы;

  3. уяўляюць сабой дзяржаўныя сімвалы і знакі (сцягі, гербы, ордэны, грашовыя знакі і таму падобнае), скарочаныя ці поўныя афіцыйныя найменні дзяржаў, найменні міжнародных і міжурадавых арганізацый, іх сцягі, гербы, іншыя сімвалы, знакі і іх элементы, афіцыйныя кантрольныя, гарантыйныя і прабірныя клеймы, пячаткі, узнагароды і іншыя знакі адзнакі ці абазначэнні, падобныя да названых аб'ектаў да ступені змешвання. Такія абазначэнні могуць быць уключаны ў таварны знак як элементы без аховы, калі на гэта маецца згода адпаведнага кампетэнтнага дзяржаўнага органа, міжнароднай ці міжурадавай арганізацыі;

  4. тоесныя ці падобныя да ступені змешвання з афіцыйнымі найменнямі і выявамі аб'ектаў культурнай спадчыны народаў дзяржавы любога Боку або аб'ектаў сусветнай культурнай ці прыроднай спадчыны;

  5. тоесныя ці падобныя да ступені змешвання з сертыфікацыйнымі знакамі ці знакамі адпаведнасці, зарэгістраванымі ва ўстаноўленым парадку на тэрыторыях дзяржаў Бакоў.

  1. Абазначэнні, названыя ў падпунктах 2 і 3 пункта 1 дадзенага артыкула, могуць быць уключаны ў таварны знак АЭП у якасці неахоўных, калі яны не займаюць у ім дамінуючага становішча.

Абазначэнні, названыя ў падпункце 2 пункта 1 дадзенага артыкула, могуць быць зарэгістраваны ў якасці таварнага знака АЭП, калі на дату падачы заяўкі на таварны знак АЭП заяўленае абазначэнне ў выніку выкарыстання набыло распазнавальную здольнасць на тэрыторыі дзяржавы любога Боку.

Камбінацыя абазначэнняў, названых у падпунктах 2 і (ці) 3 пункта 1 дадзенага артыкула, можа быць зарэгістравана ў якасці таварнага знака АЭП, калі яна валодае распазнавальнай здольнасцю, у тым ліку набытай да даты падачы заяўкі ў выніку выкарыстання на тэрыторыі дзяржавы любога Боку.



  1. Не могуць быць зарэгістраваны ў якасці таварных знакаў АЭП абазначэнні, тоесныя ці падобныя да ступені змешвання з:

  1. абазначэннямі, заяўленымі на рэгістрацыю іншымі асобамі ў дзяржаве любога Боку ў адносінах да аднародных тавараў, якія маюць больш ранні прыярытэт, калі заяўка на рэгістрацыю таварнага знака іншай асобы не адклікана ці калі па ёй не прынята рашэння аб адмове ў прыняцці да разгляду, уў рэгістрацыі і не сышоў тэрмін абскарджання;

  2. таварнымі знакамі іншых асоб, ахоўнымі ў дзяржаве любога Боку, у тым ліку ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі, у адносінах да аднародных тавараў, якія маюць больш ранні прыярытэт;
  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка