РАШЭННЕ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
26 лютага 2013 г. № 122
Аб падтрымцы хадайніцтваў аб узнагароджанні медалём «За працоўныя заслугі»
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Падтрымаць хадайніцтвы працоўных калектываў аб узнагароджанні медалём «За працоўныя заслугі» за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў:
Амельянчыка Мечыслава Мечыслававіча, вадзіцеля аўтамабіля Гродзенскага гарадскога ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Спецыялізаваная аўтамабільная гаспадарка»;
Сямашкі Генадзія Іванавіча, машыніста-кранаўшчыка Гродзенскага раённага ўнітарнага прадпрыемства «Скідзельская жыллёва-камунальная гаспадарка»;
Тураўца Васілія Мікалаевіча, вадзіцеля аўтамабіля аўтатранспартнага ўчастка Мастоўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Шалеснага Мікалая Уладзіміравіча, маляра рамонтна-будаўнічага ўчастка ўнітарнага жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Ленінскага раёна г. Гродна;
Ядзевіча Франца Іванавіча, слесара па рамонту абсталявання кацельні Смаргонскага раённага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка».
2. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 7 снежня 2012 г. № 718 «Аб падтрымцы хадайніцтваў аб узнагароджанні медалём «За працоўныя заслугі».
Старшыня
|
С.Б.Шапіра
|
|
|
Кіраўнік спраў
|
С.А.Анішчык
|
|