Аб найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска




Дата канвертавання27.05.2016
Памер56.19 Kb.
Аб найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска

РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

12 сакавiка 2008 г. № 127

(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 30.04.2008, № 98, рег. № 9/14717 от 03.04.2008)

У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь" Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:



1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб камiсii па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска.

2. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку прыняцця рашэння па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска i ўлiку меркаванняў насельнiцтва па пытаннях найменавання i перайменавання праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска.

3. Лiчыць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 23 сакавiка 2006 г. № 230 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб камiсii па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 62, 9/5057).

4. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на пастаянную камiсiю Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў па адукацыi, навуцы, культуры i спорту.

Старшыня

М.В.Матусевiч







ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў

12.03.2008 № 127

ПАЛАЖЭННЕ аб камiсii па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска

1. Палажэнне аб камiсii па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска распрацавана ў адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь" (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 19, ст. 214) i рэгламентуе парадак стварэння i работы камiсii па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска (далей - камiсiя) з мэтай ажыццяўлення каардынацыi дзейнасцi па фармiраваннi адзiнага падыходу да найменавання i перайменавання праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска.

2. Камiсiя ствараецца па прапанове прэзiдыума Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў (далей - Мiнгарсавет), Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта (далей - Мiнгарвыканком) з лiку пяцi дэпутатаў Мiнгарсавета, дзеячаў культуры, мастацтва, гiсторыкаў i iншых на падставе рашэння Мiнгарсавета. Камiсiя дзейнiчае на пастаяннай выснове.

3. Старшынёй камiсii зацвярджаецца намеснiк старшынi Мiнгарвыканкома, намеснiкам старшынi камiсii - дэпутат Мiнгарсавета. Падрыхтоўку матэрыялаў да пасяджэнняў камiсii ажыццяўляе сакратар камiсii.

4. Камiсiя ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем.

5. Камiсiя пры прысваеннi назваў кiруецца наступнымi крытэрыямi:

  • назвы аб'ектаў павiнны адлюстроўваць гiстарычныя, тапаграфiчныя, нацыянальныя, сацыяльныя, гаспадарчыя, культурныя своеасаблiвасцi нашага горада i адпавядаць тапанiмiчнай навуцы;

  • новая назва павiнна быць матываванай i несцi ў сабе гiсторыка-культурную цi краязнаўчую iнфармацыю; арганiчна ўпiсвацца ў iснуючую нацыянальную тапанiмiчную сiстэму; падпарадкоўвацца ўсiм правiлам словазмянення i словаўтварэння беларускай мовы;

  • увекавечванне iмёнаў людзей у назвах аб’ектаў г. Мiнска дапушчальна толькi ў выключных выпадках;

  • з улiкам таго, што г. Мiнск - сталiца Беларусi, у назвах аб'ектаў увекавечваюцца толькi iмёны знакамiтых асоб, чыё жыццё i дзейнасць сталi агульнанацыянальнай з'явай i былi непарыўна звязаны з Беларуссю - дзяржаўныя i ваенные дзеячы, дзеячы навукi, гiсторыi i культуры Беларусi, а таксама Героi Беларусi i Савецкага Саюза;

  • iмёны сусветна прызнаных асоб iншых краiн i народаў увекавечваюцца ў назвах аб'ектаў г. Мiнска, калi iх жыццё i дзейнасць былi непасрэдна звязаны з Беларуссю.

6. Галоўныя задачы камiсii:

  • адраджэнне гiстарычнай тапанiмiкi г. Мiнска i далейшае развiццё тапанiмii г. Мiнска;

  • паступовы перавод тапанiмii беларускай сталiцы на нацыянальную выснову;

  • паступовае стварэнне такога тапанiмiчнага ландшафту г. Мiнска, якi б садзейнiчаў выхаванню патрыятызму i эстэтыкi сярод мiнчан, а таксама меў важнае iдэалагiчнае значэнне;

  • шырокая галоснасць i актыўны ўдзел грамадзян у абмеркаваннi тапанiмiчных пытанняў.

7. Пасяджэннi камiсii праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў квартал.

8. Камiсiя правамоцна прымаць рашэннi, калi на яе пасяджэннi прысутнiчае не менш палавiны яе членаў.





ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў

12.03.2008 № 127

IНСТРУКЦЫЯ аб парадку прыняцця рашэння па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска i ўлiку меркаванняў насельнiцтва па пытаннях найменавання i перайменавання праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска

1. Iнструкцыя аб парадку прыняцця рашэння па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска i ўлiку меркаванняў насельнiцтва па пытаннях найменавання i перайменавання праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска распрацавана ў адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь" (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 19, ст. 214) i рэгламентуе працэдуру прыняцця рашэння аб найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска, а таксама механiзм улiку меркаванняў насельнiцтва па пытаннях найменавання i перайменавання праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска.

2. Дасланыя прапановы ад дзяржаўных органаў, дэпутацкiх камiсiй, грамадскiх арганiзацый, працоўных калектываў, сродкаў масавай iнфармацыi, жыхароў горада i iншых па назвах аб’ектаў горада Мiнска перадаюцца Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў (далей - Мiнгарсавет) i Мiнскiм гарадскiм выканаўчым камiтэтам (далей - Мiнгарвыканком) у камiсiю па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска (далей - камiсiя) для вывучэння i разгляду.

3. Па вынiках разгляду камiсiя падрыхтоўвае заключэнне па плануемых назвах праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска, папярэдне ўзгодненае па тэрытарыяльнай прыналежнасцi з адмiнiстрацыямi адпаведных раёнаў г. Мiнска. Прапановы камiсii па плануемых назвах праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак горада Мiнска друкуюцца ў газетах "Минский курьер", "Вечерний Минск" для азнаямлення насельнiцтва з указаннем адраса, па якому будзе ажыццяўляцца збор водгукаў жыхароў па гэтых прапановах.

Камiсiя збiрае водгукi жыхароў г. Мiнска на працягу двух тыдняў з дня апублiкавання.



4. Меркаваннi, якiя паступiлi ў камiсiю ад насельнiцтва г. Мiнска па пытаннi плануемых найменаванняў, перайменаванняў праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска апрацоўваюцца i абагульняюцца ў камiсii.

Пры перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў горада асобна ўлiчваюцца меркаваннi жыхароў, якiя пражываюць на дадзеных праспектах, вулiцах, плошчах.



5. Па вынiках праведзенага аналiзу абмеркаванняў, якiя паступiлi ад насельнiцтва горада, камiсiя паўторна разгледжвае i прымае рашэнне па пытаннях найменавання, перайменавання праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска, якое мае форму пратакола паседжання камiсii.

6. Прынятае камiсiяй рашэнне аб найменаваннi, перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска накiроўваецца ў Мiнгарвыканком для ўзгаднення.

Узгодненае Мiнгарвыканкомам рашэнне аб найменаваннi, перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска накiроўваецца ў Мiнгарсавет для яго разгляду.



Канчатковае рашэнне аб найменаваннi, перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска прымаецца сесiяй Мiнгарсавета.

7. Рашэннi Мiнгарсавета па пытаннях аб найменаваннi, перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска даводзяцца да ведама грамадзян праз сродкi масавай iнфармацыi.

1

1 СООО "ИПА "Регистр" т. (017) 286 06 16, 233 68 55 (C) 1992-2008 ЮСИАС 6 Документ 0805461


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка