Аб куратарах-студэнтах акадэмічных груп




Дата канвертавання30.06.2016
Памер12.24 Kb.
ПАЛАЖЭННЕ

АБ КУРАТАРАХ-СТУДЭНТАХ

АКАДЭМІЧНЫХ ГРУП


МЕДЫКА-ПСІХАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА
1. Куратарамі акадэмічных груп 1-2 курсаў медыка-псіхалагічнага факультэта на добраахвотных пачатках могуць быць студэнты 4-6 курсаў, якія не маюць угалоўных ці адміністратыўных спагнанняў, добра вучацца і выявілі сябе са станоўчага боку пад час вучобы ва ўніверсітэце.

2. Кандыдатуры студэнтаў-куратараў разглядаюцца Саветам студэнцкага самакіравання медыка-псіхалагічнага факультэта і зацвярджаюцца дэканам медыка-псіхалагічнага факультэта.

3. Студэнты-куратары ажыццяўляюць выхаваўчую і ідэалагічную работу ў акадэмічнай групе згодна зацверджанага намеснікам дэкана МПФ плана работы.

4. У сваёй дзейнасці куратары-студэнты падпарадкоўваюцца дэкану і намесніку дэкана па выхаваўчай рабоце МПФ.

5. Куратар-студэнт мае права:

а) хадайнічаць перад адміністрацыяй факультэта аб узнагароджванні лепшых студэнтаў групы;

б) удзельнічаць у факультэцкім конкурсе на званне лепшага студэнта-куратара;

в) выступаць з ініцыятывай правядзення тых ці іншых мерапрыемстваў на медыка-псіхалагічных факультэце, унясенні пэўных змен у факультэцкі план выхаваўчай і ідэалагічнай працы.

г) атрымліваць прыбаўку да стыпендыі за выкананне сваіх абавязкаў.

6. Куратар-студэнт абавязаны:

а) добрасумленна выконваць свае абавязкі;

б) узгадняць план работы акадэмічнай групай з адміністрацыяй факультэта;



в) не займацца палітычнай дзейнасцю і не прыцягваць да яе іншых студэнтаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка