Аб жыцці cтаршага сяржанта Балдышкіна вядома мала. Нарадзіўся Пётр Нічыпаравіч у 1919 годзе ў вёсцы Рубяжніца цяпер Яськаўшчынскага сельсавета. У 1939 годзе быў прызваны ў армію. На вайсковай службе сустрэў вайну




Дата канвертавання15.03.2016
Памер18.9 Kb.
Апошні бой мінамётчыка

Аб жыцці cтаршага сяржанта Балдышкіна вядома мала. Нарадзіўся Пётр Нічыпаравіч у 1919 годзе ў вёсцы Рубяжніца цяпер Яськаўшчынскага сельсавета. У 1939 годзе быў прызваны ў армію. На вайсковай службе сустрэў вайну. Камуніст Балдышкін трапіў на фронт толькі ў 1942 годзе.

Дзвесце сорак сёмая дывізія, у складзе якой змагаўся Пётр Нічыпаравіч, брала ўдзел у Калінінскай аперацыі, кравапралітных баях пад Вязьмай вясною 1942 года і пад Ржэвам у час аперацыі “Марс”, у вызваленні Калінінскай і Смаленскай абласцей.

Сёмага жніўня 1943 года распачалася Спас-Дземенская аперацыя на тэрыторыі сучаснай Калужскай вобласць. Мэтай аперацыі быў выхад савецкіх войск у тыл і флангі варожай групоўкі, што змагалася супраць Бранскага фронту. Нягледзячы на моцную, эшаланіраваную абарону праціўніка, савецкія войскі вызвалілі горад Спас-Дземенск і прасунуліся на трыццаць-сорак кіламетраў, скаваўшы да адзінаццаці варожых дывізій. Гэта дапамагло закончыць Арлоўскую аперацыю і выйсці на бліжнія подступы да Смаленска і Рослаўля. Менавіта 10 жніўня ў наступленне на поўдзень ад Спас-Дземенска пайшла дзве­сце сорак сёмая дывізія. А праз чатыры дні камандзір мінамётнага разліку дзевяцьсот дваццатага стралковага палка старшы сяржант Балдышкін прыняў свой апошні бой.

Ва ўзнагародным лісце чытаем: “14 августа 1943 года на высоту, где находилась миномётная рота 920 СП, немцы бросили в контратаку 2 батальона пехоты при поддержке 2 танков типа «Тигр» и авиации.

Пьяные гитлеровцы шли во весь рост в шесть рядов, стреляя на ходу из автоматов, пулеметов и винтовок.

Подпустив немцев на близкое расстояние, миномётчики встретили их массированным огнём своих миномётов. Не считаясь с большими потерями, пьяные гитлеровцы лезли вперёд. На флангах вражеским автоматчикам удалось зайти в тыл.

«Умрём за Родину! За Сталина, но назад не отступим!», – обратился к миномётчикам в эту тяжёлую минуту боя парторг Балдышкин. Призывающие слова парторга глубоко проникли в сердца бойцов. Каждый их них твёрдо решил умереть, но врага не пропустить.

Когда кончились мины, миномётчики взялись за автоматы и винтовки, начали расстреливать фашистов в упор. А когда кончились и патроны, пар­торг Балдышкин взял в руки автомат и, врезавшись в группу немецких солдат с возгласом «Бей фашистских гадов!», начал уничтожать их прикладом. Героический пример парторга снова воодушевил миномётчиков на подвиги. Бойцы грудью встали на защиту рубежа. Каждый из них действовал, кто чем мог.



В этой рукопашной схватке мужественный воин был несколько раз ранен. Преодолевая боль и истекая кровью, он прикладом и автоматом продолжал вести неравный бой. На героя насели восемь разъярённых немцев, из ослабевших рук был выбит автомат, но Балдышкин продолжал отбиваться кулаками до тех пор, пока гитлеровцы прикладом винтовки не разбили ему голову.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка