Аб дружбе I супрацоўнiцтве памiж рэспублiкай беларусь I турэцкай рэспублiкай




Дата канвертавання10.05.2016
Памер73.94 Kb.
ДАГАВОР

АБ ДРУЖБЕ I СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I

ТУРЭЦКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ *)
_____________________________

*) Уступiў у сiлу 25 красавiка 2000 г.


Рэспублiка Беларусь i Турэцкая Рэспублiка, якiя далей

называюцца "Дагаворныя Бакi",

зноў пацвярджаючы сваю прыхiльнасць да мэтаў i прынцыпаў

Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,

пацвярджаючы абавязацельствы, якiя яны прынялi ў адпаведнасцi з

Хельсiнкскiм Заключным актам, Парыжскай хартыяй для новай Еўропы, а

таксама з iншымi дакументамi, прынятымi ў рамках Арганiзацыi па

бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,

падкрэслiваючы дзейсны ўклад дагавораў аб раззбраеннi ў

еўрапейскую i мiжнародную бяспеку,

лiчачы неабходным працягваць намаганнi дзеля ўмацавання

атмасферы дружбы, разумення, узаемнага даверу i супрацоўнiцтва ў

мiжнародных адносiнах i выказваючы сваю рашучасць садзейнiчаць гэтым

мэтам,


вiтаючы гiстарычныя перамены ў Еўропе, якiя зрабiлi магчымым

пераадолець канфрантацыю на кантыненце,

заяўляючы аб сваёй рашучасцi садзейнiчаць будаўнiцтву

дэмакратычнай, мiрнай i аб'яднанай Еўропы,

выказваючы рашучасць развiваць i ўмацоўваць еўрапейскi парадак

на аснове такiх усеагульных каштоўнасцей, як вяршэнства закону,

павага да правоў чалавека, дэмакратычны плюралiзм i свабода,

жадаючы надалей развiваць на новай аснове свае адносiны

супрацоўнiцтва ў палiтычнай, эканамiчнай, навукова-тэхнiчнай,

экалагiчнай, гуманiтарнай i культурнай галiнах i з гэтай мэтай

умацаваць прававую базу гэтага супрацоўнiцтва,

дамовiлiся аб наступным:


Артыкул 1
Дагаворныя Бакi ўспрымаюць адзiн аднаго як дружалюбныя дзяржавы

i грунтуюць свае адносiны на аснове добрасуседства, супрацоўнiцтва i

ўзаемнага даверу.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакi дамаўляюцца развiваць адносiны памiж iмi ва

ўсiх галiнах ў адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права i ў

адпаведнасцi з прынцыпамi ўзаемнай павагi да палiтычнай

незалежнасцi, суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi, неўмяшання ва

ўнутраныя справы i мiрнага вырашэння спрэчак.
Артыкул 3
Дагаворныя Бакi пацвярджаюць, што выкарыстанне або пагроза

выкарыстання сiлы з'яўляюцца недапушчальнымi i мiжнародныя праблемы

павiнны вырашацца мiрнымi сродкамi.

У выпадку ўзнiкнення сiтуацыi, якая ставiць пад пагрозу

мiжнародны мiр i бяспеку, Дагаворныя Бакi будуць ацэньваць сiтуацыю

i праводзiць памiж сабой кансультацыi.


Артыкул 4
З мэтай стварэння эфектыўнай усееўрапейскай сiстэмы бяспекi

Дагаворныя Бакi ўсiмi магчымымi сродкамi працягваюць садзейнiчаць

развiццю супрацоўнiцтва i ўмацаванню бяспекi ў Еўропе i з гэтай

мэтай падтрымлiваюць дзейнасць органаў i iнстытутаў Арганiзацыi па

бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе, садзейнiчаюць фармiраванню

аб'яднанай усееўрапейскай прасторы ва ўсiх яе вымярэннях.


Артыкул 5
Дагаворныя Бакi пацвярджаюць сваю падтрымку мэтам, вызначаным

Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый па глабальнаму раззбраенню, i ўсiм

намаганням па iх рэалiзацыi.

Дагаворныя Бакi працягваюць сваю падтрымку ў рамках Арганiзацыi

па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе працэсу раззбраення, якi

пачаўся з Пагаднення аб звычайных узброеных сiлах у Еўропе, i

садзейнiчаюць укараненню мер бяспекi сярод усiх дзяржаў-удзельнiц

Пагаднення. Дагаворныя Бакi пацвярджаюць сваю поўную падтрымку

недапушчэнню распаўсюджвання зброi масавага знiшчэння i будуць

адпаведна дзейнiчаць на мiжнароднай арэне.


Артыкул 6
Дагаворныя Бакi праводзяць кансультацыi з мэтай развiцця

двухбаковых адносiн памiж iмi i абмену думкамi па мiжнародных i

рэгiянальных пытаннях.

Кансультацыi праводзяцца на вышэйшым узроўнi не менш, чым адзiн

раз у два гады ў Мiнску i ў Анкары па чарзе. Мiнiстры Замежных Спраў

дзвюх дзяржаў рэгулярна сустракаюцца ў адпаведнасцi з Пратаколам,

падпiсаным у Анкары 14 снежня 1993 года. Iншыя члены Урада

сустракаюцца па неабходнасцi.

Дагаворныя Бакi надаюць асаблiвае значэнне развiццю кантактаў

памiж iх парламентамi.


Артыкул 7
Дагаворныя Бакi дамаўляюцца ажыццяўляць рэгулярныя кантакты на

высокiм узроўнi памiж iх ваеннымi ведамствамi.


Артыкул 8
Дагаворныя Бакi прыкладаюць сумесныя намаганнi для ўзмацнення

ролi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i павышэння яе эфектыўнасцi. Яны

праводзяць кансультацыi па пытаннях, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс,

у рамках розных органаў Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i iншых

мiжнародных арганiзацый.
Артыкул 9
Дагаворныя Бакi падтрымлiваюць развiццё кантактаў памiж

палiтычнымi партыямi, грамадскiмi арганiзацыямi, прафесiянальнымi

саюзамi, аб'яднаннямi, асацыяцыямi, арганiзацыямi ў галiне адукацыi,

сродкамi масавай iнфармацыi i грамадзянамi.


Артыкул 10
Дагаворныя Бакi прыкладаюць усе намаганнi для спрыяння

дзейнасцi iх дыпламатычных, консульскiх i iншых афiцыйных

прадстаўнiцтваў на ўзаемнай аснове.

Дагаворныя Бакi супрацоўнiчаюць у галiне консульскiх адносiн i

iмкнуцца да спрашчэння працэдуры выдачы вiз для iх грамадзян.
Артыкул 11
Дагаворныя Бакi дамаўляюцца развiваць супрацоўнiцтва ў галiне

эканомiкi i гандлю ўсебакова i з доўгатэрмiновай перспектывай.

Дзеля гэтай мэты Дагаворныя Бакi забяспечваюць неабходныя

прававыя, эканамiчныя, фiнансавыя i гандлёвыя ўмовы для шырокага i

эфектыўнага перамяшчэння тавараў, паслуг i капiталаў памiж дзвюма

краiнамi i ўмацоўваюць супрацоўнiцтва, у прыватнасцi, у такiх

галiнах, як прамысловасць, сельская гаспадарка, транспарт,

тэлекамунiкацыi, энергетыка, будаўнiчыя i кантрактныя паслугi i

ахова навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, Дагаворныя Бакi

падтрымлiваюць двухбаковыя i шматбаковыя сумесныя iнвестыцыйныя

праекты ў сваiх i ў трэцiх краiнах.

Дагаворныя Бакi спрыяюць стварэнню належных умоў для

эфектыўнага супрацоўнiцтва ў галiне фундаментальных i прыкладных

навук, сучаснай тэхнiкi i перадавых тэхналогiй, а таксама

падтрымлiваюць прамыя кантакты i сумесныя iнiцыятывы

навукова-даследчых iнстытутаў i вучоных.

Дагаворныя Бакi пашыраюць супрацоўнiцтва ў сферы транспартных

камунiкацый, уключаючы транзiт людзей, грузаў i тавараў праз

тэрыторыi адзiн аднаго.
Артыкул 12
Дагаворныя Бакi цесна супрацоўнiчаюць у сферы аховы

навакольнага асяроддзя, у прыватнасцi, у справе памяньшэння

наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС.

Яны разгледзяць магчымасць заключэння асобнага пагаднення з

гэтай мэтай.
Артыкул 13
Дагаворныя Бакi поўныя рашучасцi развiваць супрацоўнiцтва ў

галiне культуры, мастацтва, адукацыi i iнфармацыi.

Дагаворныя Бакi заахвочваюць прамыя кантакты i супрацоўнiцтва

памiж iх культурнымi i мастацкiмi ўстановамi i падтрымлiваюць

развiццё супрацоўнiцтва ў галiне прэсы, радыё- i тэлевiзiйнага

вяшчання.

Дагаворныя Бакi падтрымлiваюць iнiцыятывы, якiя служаць справе

шырокага азнаямлення iх грамадзян з культурай, мастацтвам,

лiтаратурай, сродкамi масавай iнфармацыi адзiн аднаго.
Артыкул 14
Дагаворныя Бакi заахвочваюць пашырэнне кантактаў i развiццё

турызму памiж дзвюма краiнамi i падтрымлiваюць умацаванне сувязей

памiж iх спартыўнымi i мададзёжнымi арганiзацыямi.
Артыкул 15
Дагаворныя Бакi зноў пацвярджаюць сваю цвёрдую ўпэўненасць у

тым, што незалежна ад яе прычыны i мэты яны выступаюць супраць любой

тэрарыстычнай дзейнасцi i што тэрарызм не можа быць апраўданы нi пры

якiх абставiнах.

Дагаворныя Бакi супрацоўнiчаюць у барацьбе з мiжнародным

тэрарызмам, арганiзаванай злачыннасцю, незаконным абарачэннем зброi

i наркотыкаў i кантрабандай мастацкiх, гiстарычных i культурных

твораў.


Дагаворныя Бакi супрацоўнiчаюць у сферы аказання ўзаемнай

прававой дапамогi па грамадзянскiх, гандлёвых i крымiнальных

справах, i з гэтай мэтай яны заключаць дагавор.
Артыкул 16
Гэты Дагавор не накiраваны супраць якой-небудзь трэцяй дзяржавы

i нiякiм чынам не закранае правоў i абавязацельстваў Дагаворных

Бакоў, якiя вынiкаюць з заключаных iмi двухбаковых i шматбаковых

дагавораў.


Артыкул 17
Гэты Дагавор заключаецца тэрмiнам на дзесяць гадоў. Яго дзеянне

будзе аўтаматычна прадоўжвацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды,

калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў пiсьмова не паведамiць другому

Дагаворнаму Боку за адзiн год да сканчэння адпаведнага тэрмiну аб

сваiм жаданнi дэнансаваць яго.

Гэты Дагавор ўступае ў сiлу ў дзень абмену ратыфiкацыйнымi

граматамi.
Артыкул 18
Гэты Дагавор, пасля ўступлення яго ў сiлу, падлягае рэгiстрацыi

ў Сакратарыяце Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый у адпаведнасцi з

Артыкулам 102 Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.
Здзейснена ў г.Анкара 24 лiпеня 1996 г. у двух экземплярах,

кожны на беларускай i турэцкай мовах, прычым абодва тэксты маюць



аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Турэцкую Рэспублiку


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка