А на Йвана-Купала




Дата канвертавання07.05.2016
Памер73.77 Kb.
А на Йвана-Купала”
Пры святкаванні Купалля настаўніку пачатковай школы нельга абысціся без дапамогі вучняў старшых класаў, бо Купалле – свята моладзі.

Сцэнарый прапануе фальклорны матэрыял, які дапаможа маленькім вучням стаць удзельнікамі гэтага свята.
Сцэнарый свята
На квяцісты луг выходзяць дзяўчаткі-прыгажуні. Гучна ліецца песня:

Пойдзем, пойдзем лугам,

Лугам зеляненькім.

А у лузе цвітуць цвяточкі,

Там дзяўчаты водзяць таночкі.

Многа песень спета

Пра цёплае лета.

Толькі Ганначка не спявае,

У буйных травах кветкі збірае.

Кветкі збірае,

У вяночак уплятае:

— Пакацісь, вяночак, у дварочак,

Дзе жыве мой мілы дружочак.

Хай ён знае, знае,

Хто яго чакае,

Хай вячэрняй роснай шрою

У луг зялёны прыйдзе за мною.
Як толькі песня эаканчваецца, дзяўчаты пачы-ноюць збіраць хветхі, хаб звіць сабе купальскія вяночкі. Да іх яыходзіць, спяваючы, Купала, апранутая ў народны строй, з кветкай у руцэ.


КУПАЛА:

А на Йвана-Купала дзеўкі краскі ірвалі.

А дзе тая травіца, што брат-ды-сястрыца?
А ці ведаеце, адкуль з'явілася назва гэтай кветкі? Даўно тое было, Жыла сабе прыгажуня Мар'янка. Аднойчы завітаў у тыя мясціны малады тганічок, I як убачылі яны адзін аднаго, дык адразу закахаліся. Вырашыў паніч ажаніцца з гэтан дзяўчынай, але спачатку трэба спытацца дазволу ў Мар'янчынай маці. Маці згадзілася, бо вельмі спадабаўся ёй паніч.

I вось маладыя ўжо абменьваюцца сваімі крыжыкамі. Калі наці Мар'янкі ўзяла панічоў крыжык, з вачэй яе пакаціліся слёзы: яна пазнала сванго сына, якога аддала ў горад, у панскую сям'ю, у тыя часы, каді ёй цяжка было гадаваць малых дзяцей:


Не могуць Мар'яна з паночкам быць нужам і жаною.

Бо яны родныя брат з сястрою.


Але закаханыя не ведалі, як ім жыць цяпер адзін без другога. Брат і кажа:

Пойдзем, сястрыца, у поле, рассыплемся там травою,

А на Йвана-Купала выйдуць дзеўкі краскі рваць,

Выйдуць дзеўкі краскі рваць, нас з табою ўспамінаць:

Дзе ж тая травіца, што брат-ды-сястрыца?

На браціку сіні — цвет, на сястрыцы — жоўценькі.

Кожная купальская зёлка мае сваю вельмі цікавую гісторыю. Па кветках, верылі людзі, можна даведаода аб здароўі сваіх родных. Для гэтага напярэдадні купальскай ночы трэба ўваткнуць кветку купалкі паміж бярвенняў хаты і загадаць на чалавека. Калі кветка пасля ранішняй расы не звяне, значыць, таму, на каго загадалі, жыць доўгія гады.

А зараз паглядзіце, якія цудоўныя вяночкі сплялі дзяўчаты з купальскіх зёлак.



Дзяўчынкі надзяваюць вяночкі і пачынаюць вадзіць карагод:


Ой, рана на Йвана,

Ой, рана на Йвана,

Проці Йвана ночка мала.

Ой, рана на Йвана.

Ой, рана на Йвана.

Ой, рана на Йвана -

Дзе Купала начавала?

Ой, рана на Йвана.

Ой, рана на Йвана,

Ой, рана на Йвана -

Начавала ў чыстым полі.

Ой, рана на Йвана.

Ой, рана на Йвана,

Ой, рана на Йвана -

У чыстым полі, у густым жыце.

Ой, рана на Йвана.


КУПАЛА:

Ой, месячык, месячык,

Узыдзі ты раненька,

Развядзі купалейка.

Дзеўкам на пяянейка,

Хлопцам на гулянейка,

Бабкам на сядзенійка,

Дзеткам на глядзенійка,

Музыкам на йгранейка.
Гучаць беларускія народныя мелодыі: «Лявоніха», «Мікіта» і інш.
КУПАЛА:

Ой, і музыкі. Дзякуй, што павесялілі нас на нашым свяце. А цяпер час і касцёр запаліць ды ўсю нечысць адсюль выгнаць.


Дзяўчьнкі нясуць бенгальскія огеньчыкі, а хлопцы запальваюць вогнішча Усе радаспа глядзяць на агонь.
КУПАЛА:

Ці ўсе на свята прыйшлі?


ДЗЕЦІ:

Усе!
КУПАЛА:

Бо хто ня йдзець на купалле глядзець,

Няхай той ляжыць калодаю,

Ой, калодаю бярозавай:

Як сонца грэе — калода прэе,

Як дожджык ідзе — калода гніе.
3 бубнамі, гармонікам. у круг заходзяць дзеці, Самая смелая з дзяўчынак звяртаецца да прысутных:

- Ці можна завітаць да вас у госці на свята?

- Вельмі рады вам, дзевачкі-прыпевачкі!

- А мы і сапраўды вам прыпевак назбіралі.




Такі-сякі целяпень

Па бацьку ўдаўся.

Каля тыну, каля плоту

У крапіву схаваўся.

А як вылез з крапівы,

Узяўся за бокі:

- Паглядзіце хлопцы, дзеўкі,

Які я высокі.


Чыкі, чыкі чыканачкі,

Едзе баба на саначках.

Пытаецца ў Васіля:

- Ці далёка да сяла?

- Ах ты, баба слепавока,

Бачыш: сяло недалёка.


(Гэтыя прыпеўкі можна інсцэніраваць.)

Гучыць музыка, і пад яе ўсе пачынаюць скакаць праз вогнішча.
КУПАЛА:

Гарэла купала ясенька,

На купала дзевачак поўненька,

А хто гэта купала разлажыў -

Каб таму бог жыта зарадзіў,

А хто гэта купала патушыў -

Каб таго чорт задушыў.
Купала робіць акцэнт на слове «чорт», і адразу пасля гэтага на луг яыбягае ўсякая нечысць; ведзьма, лясун, пачвара, русалкі.

Гучыць наступшая частушка, якую “госці” інсцэніруюць:

А на гарэ купарос,

А чорт мальца за чуб трос.

Ён і трос і калаціў,

Усё праўды дахадзіў.

Але праўды не знайшоў,

Засмяяўся і пайшоў.
ВЕДЗЬМА:

А, вось і пра нас успомнілі! А ці можна прысесці адпачыць на вашым лужку? Нешта я моцна стамілася: дарога цяжкая была...


ЧОРТ:

I не дзіва: лясун добра заблытаў усе дарожкі, каб ніхто папараць-кветку не знайшоў.


ЛЯСУН:

О, я сваю работу ведаю: усякая травінка хістаецца, кожны чалавек спужаецца, бо пад.кожны кусцік я нечысць пасадзіў. (Ідзе і адгортвае вецце, а там пачвары лясныя паказваюцца, людзей палохаюць. Але Купала «сапсавала» настрой нечысці, бо выйшла наперад з запаленай свечкай.)


КУПАЛА:

Здаецца, рана вы ўзрадаваліся! (Звяртаецца да гледачоў.) Са старажытных часоў лічылася, што ведзьмы хадзілі па межах і жыта ламілі, каровак чужых даілі, дзетак малых пужалі. Менавіта на Купалле трэба было выгнаць ведзьму з сяла, з хаты. У розных мясцінах Беларусі рабілі гэта па-рознаму. Недзе запальвалі кола і кацілі яго вакол усяго сяла. У другой вёсцы вакол цягнулі барану, а' потым яе запальвалі. Хлопцы выцягвалі лаўкі каля двара сваёй каханай дзяўчыны: ведзьма прыйдзе, а сесці ёй няма дзе. А каб не зайшла нечысць у хату, то дзверы закладалі дровамі. I мы з вамі таксама прагонім ведзьму з усёй ыечысцю з нашага лугу.



Купала з запаленай свечкай абыходзіць круг і чытае замову:

«Хадзі, ведзьма, за пні, за балоты, за гнілыя калоды, за цёмныя ляскі, за жоўтыя пяскі, за сіняе мора, за гаруч-камень. А ў нас у лузе не хадзі, дзетак нашых не пужан, сілы ў іх не адбірай».



Здаля гучыць песня «Купалінка», і да вогнішча падыходзіць прыгожая дзяўчынка Купалтка. Яна трымае ў руцэ папараць-кветку. Уся нечысць адступае.
КУПАЛА (бярэ дзяўчынку за руку):

Вось яна, кветка шчасця. Той, хто знойдзе гэтую кветку, будзе шчаслівы ўсё жыццё, будзе багаты і мудры, зможа разумець мову птушак і звяроў.


КУПАЛІНКА:

Гэць адсюль, нячыстая сіла!


ВЕДЗЬМА (кідаецца да гасцей):

Толькі не ганіце мяне ад сябе. Абяцаю па межах не хадзіць, жыта не ламіць, дзетак малых не пужаць.


ЛЯСУН:

А я, лясун, абяцаю нікога не дражыіць, у гушчар не заклікаць, а ў карагодах танцаваць, песні пець ды дзяўчат чараваць.


ЧЭРЦІ I РУСАЛКІ:

А мы, чэрці і русалкі-шаптуніцы, будзем хлопцам словы падказваць, каб яны ўсё жыццё дзяўчат кахалі ды пра гэту купальскую ноч усё жыццё ўспаміналі.



Гучыць вясёлая музыка, і ўсе танцуюць каля вотішча. Калі музыка сціхае, Купала кліча дзяўчат вяночкі ў ваду пускаць:

Пойдзем, дзяўчаты, вяночкі ў ваду пускаць,

Сваю долю дзявоцкую пытаць.
ПЕРШАЯ ДЗЯЎЧЫНКА:

Калі мая воля добрая — звіся вяночак, як гаёчак.


ДРУГАЯ ДЗЯЎЧЫНКА:

Калі мая доля шчасная — хай свеціць сонца яснае.



Гучыць лесня «Купалінка»:

Купалінка, Купалінка,

Цёмная ночка,

Цёмная ночка,

Дзе ж твая дочка?

Мая дочка у садочку,

Ружу, ружу поліць.

Ружу, ружу поліць,

Белы ручкі коліць.

Кветачкі рвець,

Кветачкі рвець -

Вяночкі звівае.

Вяночкі звівае,

Слёзкі пралівае.


КУПАЛА:

Вось і скончылася наша купальскае свята!

Дзевачкі напяяліся,

Хлопцы нагуляліся,

БабкІ насядзеліся,

Музыкі наіграліся.

А вам, дарагія госці,

Дзякуй, што наглядзеліся.


Усе разам спяваюць песню «Ой, рана на Йвана». Калі свята праходзіць на сцэне, удзельнікі адорваюць прысутных кветкамі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка