А. М. Палуян Беларуская мова (Прафесійная лексіка)




старонка1/6
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.83 Mb.
  1   2   3   4   5   6
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі

“Гомельскі дзяржаўны універсітэт

імя Францыска Скарыны”


А.М. Палуян


Беларуская мова (Прафесійная лексіка)

Заданні да кантрольнай работы

для студэнтаў завочнага факультэта

спецыяльнасці І – 31 01 01 – 02

Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)”



ПАТРАБАВАННІ ДА

ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ
Курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” уведзены для студэнтаў спецыяльнасці “Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)”, каб садзейнічаць развіццю вуснай і пісьмовай мовы студэнтаў, будучых спецыялістаў. Авалоданне высокай моўнай культурай спрыяе лагічнасці, выразнасці, дакладнасці маўлення прадстаўнікоў усіх прафесій.

Асаблівасцю вывучэння курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” пры завочнай форме навучання з’яўляецца тое, што аб’ём самастойнай работы студэнта па выпрацоўцы маўленчых навыкаў і ўменняў перавышае аб’ём практычных аўдыторных заняткаў з выкладчыкам. Суаднясенне аўдыторных і самастойных гадзін, якія адводзяцца на поўны курс навучання роўнае 8/34.

Cамастойная работа студэнта па засваенні курса беларускай мовы (прафесійнай лексікі) накіравана на паглыбленне ведаў на ўсіх моўных узроўнях, выяўленне спецыфікі беларускай мовы, авалоданне навуковай тэрміналогіяй адпаведна выбранай спецыяльнасці, уменне карыстацца тлумачальнымі, перакладнымі і спецыяльнымі слоўнікамі і дапаможнікамі. З улікам таго, што на Беларусі ў якасці дзяржаўнай выступае не толькі беларуская, але і руская мова, пры засваенні курса значная ўвага надаецца супастаўленню і выяўленню адрозненняў абедзвюх моў.

Студэнт павінен ведаць сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы, іх камунікацыйныя магчымасці, адэкватна перакладаць навуковыя, спецыяльныя і службовыя тэксты з рускай мовы на беларускую і наадварот, улічваючы стылістычную прыналежнасць і асаблівасці лексіка-граматычнай будовы тэксту, набыць навыкі пісьменнага афармлення справавых дакументаў і лістоў, падрыхтоўкі і правядзення публічных выступленняў, справавых размоў, умець аналізаваць і інтэрпрэтаваць спецыяльныя тэксты на беларускай мове, асаблівасці беларуска-рускага і руска-беларускага білінгвізму.

Для таго каб дасягнуць указанага ў праграме ўзроўню валодання мовай, неабходна сістэматычна працаваць над фарміраваннем навыкаў практычнага карыстання беларускай мовай у яе вуснай і пісьмовай формах. Асаблівая ўвага павінна быць скіравана на нацыянальна адметныя моўныя факты і з’явы.

Неабходна памятаць, што здольнасці развіваюцца ў працэсе работы, што асэнсаваны матэрыял запамінаецца лягчэй, што навык выпрацоўваецца шляхам неаднаразова выкананага дзеяння.



    1. Пры выкананні 1 і 2 заданняў паўтарыце правілы правапісу галосных і зычных (гл. матэрыял для даведак) і выкарыстоўвайце арфаграфічны слоўнік

    2. Для выканання задання № 3 неабходна ведаць правілы перадачы спалучэнняў галосных у беларускай мове, правапіс спалучэнняў зычных, правілы перадачы на пісьме такіх фанетычных з’яў, як дзеканне і цеканне, падаўжэнне зычных (гл. матэрыял для даведак). Можна выкарыстаць перакладны руска-беларускі слоўнік.

    3. У заданні № 4 правяраецца правапіс вялікай літары (гл. матэрыял для даведак).

    4. Для правільнага выканання задання № 5 памятайце, што сінонімы – гэта словы, якія па-рознаму гучаць і пішуцца, але маюць блізкае лексічнае значэнне (напрыклад: рэанімацыя -- ажыўленне); антонімы – гэта словы, процілеглыя па лексічным значэнні (напрыклад: цёпла -- холадна).

    5. Пры выкананні задання № 6 звярніцеся да двухтомнага “Слоўніка іншамоўных слоў” А.М.Булыкі, пяцітомнага “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” ці аднатомнага “Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы”, “Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы”.

    6. Пры выкананні задання № 7 неабходна засвоіць правілы вызначэння роду і ліку назоўнікаў. Асаблівую ўвагу звярніце на вызначэнне роду ўласных назоўнікаў, складанаскарочаных і агульных нескланяльных (гл. матэрыял для даведак).

    7. Для правільнага выканання заданняў №№ 8, 10 неаходна ўмець вызначаць тып скланення, тып асновы, лексічнае значэнне, асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў, у прыватнасці рознаскланяльных, а таксама асаблівасці скланення і правапісу займеннікаў (гл. матэрыял для даведак).

    8. Пры выкананні задання № 9 паўтарыце правілы правапісу зычных на стыку кораня і суфікса і правілы ўтварэння прыналежных прыметнікаў у залежнасці ад роду назоўніка (гл. матэрыял для даведак).

    9. Для правільнага выканання задання №11 трэба паўтарыць правілы скланення і правапісу лічэбнікаў, ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі (гл. матэрыял для даведак).

    10. Пры выкананні задання № 8 неабходна ўмець вызначаць тып спражэння дзеяслова, засвоіць правапіс канчаткаў дзеясловаў (гл. матэрыял для даведак).

    11. Для правільнага выканання задання № 9 трэба паўтарыць правілы скланення і правапісу лічэбнікаў, ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі (гл. матэрыял для даведак).

    12. Пры выкананні задання № 10 паўтарыце правілы правапісу зычных на стыку кораня і суфікса і правілы ўтварэння прыналежных прыметнікаў у залежнасці ад роду назоўніка (гл. матэрыял для даведак).

    13. Для правільнага выканання задання № 11 трэба паўтарыць правілы скланення і правапісу лічэбнікаў, ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі (гл. матэрыял для даведак).

    14. Пры выкананні задання № 12 неабходна ўмець вызначаць тып спражэння дзеяслова, засвоіць правапіс канчаткаў дзеясловаў (гл. матэрыял для даведак).

    15. Заданне № 13 прадугледжвае засваенне правілаў напісання слоў асобна, разам, праз злучок (гл. матэрыял для даведак). Пры неаходнасці карыстайцеся арфаграфічным слоўнікам.

    16. Для выканання задання № 14 паўтарыце правілы правапісу суфіксаў дзеясловаў, правілы ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі, асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове (гл. матэрыял для даведак). Пры неабходнасці карыстайцеся перакладным руска-беларускім слоўнікам.

    17. У заданні № 15 неабходна, карыстаючыся падручнікам, запісаць правілы пастаноўкі знакаў прыпынку на ўказанае правіла і прывесці прыклады сказаў.

    18. У заданні № 16, карыстаючыся перакладным руска-беларускім слоўнікам, перакладзіце тэкст на беларускую мову,

    19. У заданні № 17 з дапамогай перакладнога беларуска-рускага слоўніка запішыце пераклад тэкста на рускую мову.

    20. У канцы абавязкова ўкажыце, якой літаратурай і слоўнікамі вы карысталіся: аўтар, назва кнігі, год выдання, месца выдання, колькасць старонак.


ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ

КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ

1. У адпаведнасці з вучэбным планам спецыяльнасці вам неабходна выканаць кантрольную работу. У дапаможніку прапануюцца 5 варыянтаў. Вы выбіраеце для выканання адзін варыянт у залежнасці ад таго, на якую літару пачынаецца ваша прозвішча на беларускай мове. Астатнія варыянты можна выкарыстаць у якасці матэрыялу для падрыхтоўкі да заліку і самастойнай работы.

2. Выконваецца пісьмовая кантрольная работа ў асобным сшытку. Вокладка падпісваецца наступным чынам:

Кантрольная работа

па беларускай мове (варыянт № ...)

студэнта (студэнткі) .... курса завочнага факультэта групы…

спецыяльнасці “Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)”

Прозвішча, імя, імя па бацьку

3. Кантрольная работа выконваецца чарнілам сіняга ці чорнага колеру, акуратным почыркам. Пры выкананні кантрольнай работы пакідайце ў сшытку палі для заўваг, тлумачэнняў і метадычных указанняў рэцэнзента. Абавязкова пішыце нумар і змест задання. У заданнях на пераклад матэрыял павінен быць размешчаны наступным чынам:




Левая

старонка


Правая

старонка


палі тэкст на

рускай мове



тэкст на палі

беларускай

мове

4. Заданні кантрольнай работы павінны выконвацца ў той паслядоўнасці, у якой яны размешчаны ў даным дапаможніку. У канцы работы абавязкова ўказвайце спіс выкарыстанай літаратуры і слоўнікаў.

5. Выкананую кантрольную работу накіроўвайце для праверкі і рэцэнзавання на адрас універсітэта ў вызначаныя тэрміны. Пры станоўчай рэцэнзіі студэнт, які выканаў кантрольную работу, дапускаецца да яе абароны ў выглядзе гутаркі з выкладчыкам у час сесіі ці вызначаныя ў міжсесійны перыяд дні кансультацый для студэнтаў-завочнікаў.

6. Калі кантрольная работа выканана без захавання ўказаных патрабаванняў ці не поўнасцю, яна вяртаецца студэнту без праверкі.



7. Калі ў кантрольнай рабоце дапушчана шмат памылак, яна атрымлівае адмоўную рэцэнзію і накіроўваецца студэнту для дапрацоўкі. Перапрацаваная і выпраўленая кантрольная работа рэцэнзуецца ва ўстаноўленым парадку.

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

ВАРЫЯНТ І ( А, Б, В, Г)
1.Пастаўце нацiск у словах: выпадак, мезенец, украiнскi, развiты (чалавек), крэмень, адзiнаццаць, балаваць, бульбяны, каноплі, крапiва.
2.Устаўце прапушчаную лiтару:

Э, А, Ы: адр…сат, др…вотня, Ж…нева, лат…рэя, ш…дэўр, кр…шыць;

Е, Я: м…тровы, с…мнаццаць, вогн…ўстойлiвы, вын…ньчыць, кал…ндар, тыс…ча;

Ы, I, Й; звыш…дэйны, дэз…нфармацыя, аб…мшэць, вы…граваць, за…нелы, пры…сцi;

У, Ў: ручка-…казка, со…с, а…дыторыя, фа…на, новы …нiвермаг, фра…;

мяккi знак або апостраф: шампін…ён, лiпен…скi, чатырох…ярусны, зап…ю, салаў…i, голуб…;

В: …окiс, на…ушнiкi, …унцыя, …оцат, Ля…он, на…астрыць;

С, Ж, ШС: нясвi…скi, пта…тва, прыго…тва, тавары…кi, чэ…кi, кня…тва;

А,О: п…ўнаводны, шыр…катвары, ст…тысячны, п…лiклiнiка, п…лiтэхнiчны.
3.Запiшыце словы па-беларуску: бактерия, деликатный, интеллект, критерий, термос, город Мийоры, четверг, капустный, карантин, марево, рессора, Жанна, Наталья, реактив, поздний, львёнок.
4.Спiшыце, раскрываючы дужкi: (М,м)ележаўскiя раманы, (М,м)iчурынскi гатунак, (Б,б)рэстчына, (В,в)асева палiто, (М,м)урчыны кацяняты, (Г,г)омельскi (Дз,дз)яржаўны (У,у)нiверсiтэт.
5.Да iншамоўных слоў запiшыце беларускiя сiнонiмы: рэшта, рэзюмэ, экзэмпляр, абстрактны, гарантыя, фiзiяномiя.
6.Растлумачце значэнне слоў: аксамiт, апантаны, гарбар, знiчка, менталiтэт, фітанцыды.
7.Дапiшыце канчаткi прыметнiкаў: сонечн… Тбiлiсi, вопытн… бiёлаг Лебедзева, маленьк… понi, аўтарытэтн… журы, шырок… стэп, парван… кiшэнь.
8.Запiшыце назоўнiкi ў 1) месным склоне адз. лiку: бацька, лось, сухмень, вядро, роздум, роспач, фальш, цень, яблык, шыр, шынель, цiш, безлiч, кiсель, атэлье, каваль, Рыгор, Алег; 2) родным склоне адз. лiку: твар, лоб, хмызняк, вецер, дарвiнiзм, узгорак, дзень, грам, тыдзень, бялок; 3) давальным склоне адз. лiку: хата, вярба, кнiга, палiца, вiшня, рака, рэчка, страха, Алесь, Алеся, пацучаня, iмя; 4) творным склоне адз. лiку: Сiбiр, кроў, косць, Нарач, дзядуля, Кузьма, Шура, ваверчаня.
9.Утварыце прыналежныя прыметнiкi, падбярыце да iх назоўнiкi i запiшыце словазлучэннi (напр.: брат – братаў капялюш ): старшыня, настаўнiк, бабуля, Валодзя, сiнiца, Таня, мядзведзь, вавёрка.
10.Праскланяйце займеннiкi: ты, сам, самы, хто.
11.Запiшыце лiчэбнiкi словамi: памiж 2 бярозамi, праз 200 гадоў, перад 378 слухачамi, на 459 старонках, да 384 дадаць 618, 100-тысячны жыхар.
12.Запiшыце дзеясловы ў формах 1-ай i 2-ой асобы множнага лiку цяперашняга ці будучага часу: браць, даць, даваць, рваць, пiсаць, шыць, залежаць, iсцi.
13.Запiшыце, раскрываючы дужкi: буда(кашалёўскi), вагона(рамонтны), заходне(беларускi), залацiста(жоўты), гладка(паголены), абы(адкуль), пасля(заўтра), сацыял(дэмакрат), што(сьцi), пакуль(што), такi(сказаў), абы(зрабiць), конi не(запрэжаны), не(прачытаўшы) кнiгi, не(хапае), далёка не(поўны) пералiк, вельмi не(пiсьменная) работа, на(хаду), па(малу), па(другое), па(трое), у(чатырох), па(чалавечы), на(памяць), у(бок), на(паказ) мадэляў.
14.Перакладзiце на беларускую мову: падающая звезда, угрожающее положение, встречая, встречаясь, встретив, встретившись, четыре лишних дня, в двухстах метрах от дома, килограмм крахмала, молодой гусь, высокий тополь, вкусная земляника, мёд слаще сахара, смеяться над бездельником, извините меня за беспокойство, рассуждать о будущем, болеть корью, заведующий кафедрой, послать за доктором, жениться на Ольге, похожий на отца, накануне праздника, в это воскресенье, в два часа дня.
15.Пастаноўка працяжнiка памiж дзейнiкам i выказнiкам. Знакi прыпынку пры аднародных членах сказа і абагульняльных словах пры аднародных членах. (Запішыце правілы і прывядзіце прыклады сказаў)
16.Перакладзiце тэкст на беларускую мову:

Ареал – это то пространство на поверхности нашей планеты, в пределах которого распространён тот или иной вид (род, семейство) животных или растений.

Границы естественного обитания животного или растения сформировались постепенно на протяжении истории Земли и зависят от условий окружающей его жизни – абиотических (физических, химических и т. п.) и биотических (растительности, пищи, паразитов, конкурентов и др.). Ареал может изменяться под воздействием естественных факторов, например увеличения численности вида, и под влиянием хозяйственной деятельности человека. На знании ареалов растений и животных основаны работы по акклиматизации и реакклиматизации животных и растений.

Размеры ареалов различны. Некоторые животные и растения обитают только на небольшом пространстве, например на отдельной горной вершине, острове, в изолированном озере, в ущелье. Другие распространены очень широко – на нескольких материках и занимают на них огромные области.

Для изучения ареалов составляют их карты.

17. Перакладзiце тэкст на рускую мову:



У чэрвені пачынае цвісці ажына, белымі і ружовымі, сабранымі ў гронкі кветкамі. А ў канцы лета паспяваюць яе глянцаватыя ягады, які здалёк здаюцца чорнымі. Разгледзіш іх зблізку – яны чырвона-чорнага колеру або пакрыты сіняватым налётам. Самы час сабраць іх. На лекі ягады спатрэбяцца і свежыя, і сушаныя.

Са свежых ягад можна прыгатаваць сок, які мае цудадзейную сілу, выкарыстоўваецца як супрацьзапаленчы сродак пры прастудзе: дарослым -- па сталовай лыжцы, дзецям – па чайнай лыжцы тры-чатыры разы на дзень. Вельмі дапамагае ён дзецям, хворым на шкарлятыну.

Абавязкова насушыце ягад ажыны. Лыжачка пакрышаных сушаных ягад, змешаных з цукрам ці мёдам, выратуе дзіця ад крывавага паносу ці глістоў. Ужываць тры разы на дзень.

Але галоўная лекавая сыравіна ажыны – яе лісце. Паклапаціцца аб нарыхтоўцы трэба перад цвіценнем расліны – у гэтую пару самая цудадзейная сіла ў лісці. Сушыць лісце неабходна пры тэмпературы не вышэй, чым +35С. Адвар з адной-дзвюх лыжак лісця ажыны на дзве шклянкі вады ўжываюць тры-чатыры разы штодзённа паміж прыёмамі ежы. Ён знімае вострыя і застарэлыя болі страўніка, лечыць запаленчы працэс слізістай абалонкі, гастрыты, з’яўляецца агульным нейтралізатарам пры рэўматычных хваробах, актыўна дапамагае пераборваць грып.

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

ВАРЫЯНТ 2 ( Д, Е, Ж, З, I)
1.Пастаўце нацiск у словах: беларусы, ганьба, iнструмент, магазiн, сантыметр, коклюш, спiна, мысленне, ласкавы, буйны.

2.Устаўце прапушчаную лiтару:

Э, А, Ы: бл…ха, адр…с, iнт…лiгент, др…васек, поч…рк, бухгалт…р;

Е, Я: …нот, с…зон, вас…мнаццаць, верас…нь, дз…журны, л…снiчоўка;

Ы, I, Й: спад…лба, пера…маць, за…скрыцца, раз…грацца, дэз…нфекцыя, без…нiцыятыўны;

У, Ў: жанчына-…рач, ва …нiверсiтэце, стра…с, дыназа…р, музычнае шо…;

мяккi знак або апостраф: дз…мухавец, казан…скi, стэп…, кроў…ю, В…етнам;

В: …оптыка, …ураджай, …опыт, …угор, На…уменка, …олава;

С, Ц, ДС: беласто…кi, брэс…кi, грама…кi, пале…кi, тавары…кi, слу…кi (Слуцк);

А,О: ст…галосы, ч…рнабровы, н…вагоднi, гр…маадвод, шыр…каплечы, мн…гаструнны.
3.Запiшыце словы па-беларуску: жёлтый, ребро, черепаха, тревога, павиан, океан, реакция, майонез, шампиньон, ориентир, билетёр, тетерев, контрастный, милосердный, Алла, Татьяна, льгота.
4.Спiшыце, раскрываючы дужкi: вершы (К,к)упалавы, (Б,б)ерталетава соль, (Д,д)амоклаў меч, (Р,р)эспублiка, (В,в)ялiкае (К,к)няства (Л,л)iтоўскае, сабака (Ж,ж)учка.

5. Да iншамоўных слоў запiшыце беларускiя сiнонiмы: дыкцыя, рэплiка, фрагмент, басейн, фундамент, вакуум.
6.Растлумачце значэнне слоў: аншлаг, турнэ, манто, менталiтэт, вернiсаж, генатып.
7.Дапiшыце канчаткi прыметнiкаў: залат…медаль, шэр…шынель, вядом… навуковец Навiцкая, вялiк… шымпанзэ, прыгож… Токiо, сiнявок… Нарач.
8.Запiшыце назоўнiкi ў 1) месным склоне адз. лiку: хмызняк, герой, дачка, мiтынг, Раман, хмель, страх, гара, дрыгва, пляцоўка, страха, хвоя, дзядуля, Алесь, кроў, Сiбiр, кiшэнь, стэп, кенгуру; 2) родным склоне адз. лiку: генiй, корань, ячмень, дубняк, рэалiзм, жаль, танец, студзень, жаўток, грып; 3) давальным склоне адз. лiку: племя, ваверчаня, Саша, Фама, Мiкалай, дарога, хустка, Таня, Таццяна, мужчына, цiшыня, рука; 4) творным склоне адз. лiку: Сож, Жэня, кураня, любоў, медзь, Беларусь, бацька, Пеця.
9.Утварыце прыналежныя прыметнiкi, падбярыце да iх назоўнiкi i запiшыце словазлучэннi (напр.: брат – братаў капялюш ): Алег, Васiль, Наталля, Аленка, лiса, бусел, жонка, бабёр.
10.Праскланяйце займеннiкi: я, сябе, яны, што.
11.Запiшыце лiчэбнiкi словамi: памiж 3 бярозамi, праз 200 гадоў, перад 254 слухачамi, на 378 старонках, да 295 дадаць 472, 10-тысячны жыхар.
12.Запiшыце дзеясловы ў формах 1-ай i 2-ой асобы множнага лiку: iсцi, везцi, жыць, есцi, бегчы, пачаць, пачынаць, пiць.
13.Запiшыце, раскрываючы дужкi: паў(Мiнска), паў(апельсiна), паў(горада), контр(iгра), усходне(еўрапейскi), крывава(чырвоны), ярка(размаляваны), спяваў(бы), усё(ж)такi, абы(куды), да канца не(прачытаны) твор, не(прывезеныя) дровы, не(варта), не(вялiкi), на(дзiва), як(раз), што(ранiцы), у(дзень) марозны, пад(вечар), па(першае), па(трое), з(вечара), па(парах), усё(роўна), у(адзiночку).

14. Перакладзiце на беларускую мову: пашущий крестьянин, контролирующие органы, умываясь, умывшись, читая, прочитав, три высоких дерева, два долгих года, в полутора километрах от железной дороги, двухлетний гусь, высокая конопля, жёлтый цыплёнок, поздняя клюква, земляника вкуснее клубники, шутить над другом, простить брата, думать о матери, болеть чесоткой, заведующий лабораторией, послать за хлебом, жениться на соседке, дом в два этажа, ухаживать за девушкой, на этой неделе, в девять часов утра.
15. Знакi прыпынку ў сказах з адасобленымi членамi. (Запішыце правілы і прывядзіце прыклады сказаў)
16. Перакладзiце тэкст на беларускую мову:

Фауна Беларуси очень представительна – более 430 видов позвоночных и около 30 тысяч видов беспозвоночных животных. Здесь обитают 73 вида млекопитающих. Важное хозяйственное значение имеют охотничье-промысловые виды животных – ценные своим мехом куница, выдра, крот, речной бобр, обыкновенная белка, лисица, а также лось, дикий кабан, заяц, мясо которых используется в пищу. Они распространены по всей территории страны. В лесах можно встретить и волка, рысь, косулю. В северной и средней части Беларуси в старых смешанных лесах обитает бурый медведь.

Патриарх белорусских лесов – могучий зубр, занесённый в международную Красную книгу охраны природы. Это самое крупное животное Европы было хищнически уничтожено, последний зубр убит браконьерами в 1919 году. В конце 20-ых годов началось восстановление популяции зверя за счёт привезенных особей. Сейчас стадо зубров разрослось.

Спасение зубра – далеко не единственный пример заботы о сохранении и восстановлении фауны Беларуси, обогащении её новыми видами животных. Здесь акклиматизированы енотовидная собака, енот-полоскун, американская норка, ондатра, расселяется благородный олень.
  1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка