А. Г. Сядзяка настаўнік фізікі вышэйшай катэгорыі




Дата канвертавання12.05.2016
Памер64.44 Kb.


А.Г.Сядзяка

настаўнік фізікі вышэйшай катэгорыі
Методыка
cамаправеркі і ўзаемаправеркі самастойных работ


на ўроках фізікі
і 10-бальная сістэма ацэнкі ведаў.

Адной з важных задач, якія стаяць перад настаўнікам у навучальным працэсе, з’яўляецца ўсталяванне пастаяннай адваротнай сувязі з вучнямі з мэтай вызначэння узроўня засваення вучэбнага матэрыялу. Без гэтай сувязі немагчымы ні якасны маніторынг вучэбных дасягненняў вучня, ні своечасовая карэкцыя навучальнай дзейнасці настаўніка. Паўрочны кантроль якраз і закліканы вырашыць гэтую задачу.

Пры пэўным узроўні даверу паміж настаўнікам і вучнямі і папярэдняй падрыхтоўцы класа ў сістэму працы настаўніка смела можна ўключыць такую методыку, як самаправерка ці ўзаемаправерка самастойных пісьмовых работ на ўроку, калі дзеці самі правяраюць толькі што напісаную імі работу і адпаведна растлумачаным настаўнікам крытэрыям ацэньваюць яе. Акрамя такой вельмі важнай функцыі паўрочнага кантролю, як назапашванне бягучых адзнак, пастаяннае прымяненне гэтай методыкі дазваляе дасягнуць яшчэ і наступныя дыдактычныя мэты:



  • замацаванне вучэбнага матэрыяла тэмы пры праверцы работы (навучальная),

  • фармаванне ў вучняў крытэрыяў аб’ектыўнай самаацэнкі (выхаваўчая),

  • развіццё сістэмнасці і лагічнасці мыслення пры ўсведамленні і засваенні вучнямі

крытэрыяў ацэнкі пісьмовай работы (развіваючая).
І хаця такая форма работы ў залежнасці ад зместу самастойнай работы займае значную частку ўрока (15-20 хвілін выкананне і каля 10 хвілін праверка), яна ахоплівае адваротнай сувяззю ўвесь клас і ўсіх вучняў уцягвае ў аналіз уласных памылак. Для эфектыўнасці і аб’ектыўнасці гэтай часткі ўрока трэба вельмі ўважліва падыйсці да складання самога тэкста самастойнай работы, якая павінна ўтрымліваць праграмныя веды, уменні і навыкі, згодна з якімі і распрацоўваецца адпаведная шкала балаў для яе ацэнкі.
Складанне тэкста самастойнай работы:


  • Змест самастойнай работы павінен уключаць як разліковыя задачы, так і якасныя пытанні на разуменне законаў фізікі і іх прымяненне для тлумачэння фізічных з’яў.

  • Задачы, у залежнасці ад колькасці этапаў рашэння і ступені іх складанасці, могуць ацэньвацца ў 3-6 ачкоў, якасныя пытанні – у 1-3 заліковыя ачкі. Такім чынам, практычна на кожным заданні вучань можа набраць заліковыя ачкі, у залежнасці ад таго, на якім этапе рашэння задачы ён спыніўся.

  • Прыкладны тэкст двухварыянтнай самастойнай работы пры паўрочным кантролі можа уключаць тры разліковыя задачы (2+3+3 ачкі) і два якасных пытанні (1+1 ачкі), што ў суме адпавядае 10 балам. Прычым вучань можа набраць 3 балы ўжо за правільны запіс “дадзена” ўсіх трох задач у адзінках міжнароднай сістэмы. Такая работа павінна быць разлічана на 15-20 хвілін з улікам яшчэ 10-15 хвілін на самаправерку. Пры тэматычным кантролі колькасць задач і пытанняў можа быць большай, але з улікам часу на праверку яна павінна быць разлічана не болей, чым на 30 хв.

Для праверкі работы распрацоўваюцца адпаведныя крытэрыі і складаецца адмысловая шкала заліковых ачкоў.
Прыкладнае фармаванне шкалы заліковых ачкоў (балаў):
Пры рашэнні колькасных задач ацэньваецца:

  • Запіс “дадзена” (веданне фізічных велічынь і адзінак іх вымярэння) – 1б

  • Перавод адзінак вымярэння ў міжнародную сістэму (SI) - 1б

  • Веданне і прымяненне фізічных законаў пры рашэнні задачы - 1б

  • Уменне пераўтвараць формулы і атрымліваць рашэнне задачы ў

агульным выглядзе - 1б

  • Навыкі падліку і атрыманне лікавага адказу задачы - 1б

  • Уменне прааналізаваць адказ на адпаведнасць здароваму сэнсу і

праверка размернасці фізічных велічынь - 1б

Пры адказе на якаснае фізічнае пытанне ацэньваецца:

  • Веданне фізічных законаў і фізічных з’яў - 1б

  • Уменне прымяняць законы фізікі пры тлумачэнні фізічных з’яў - 1б

  • Веданне і граматнае ўжыванне фізічнай тэрміналогіі - 1б

Змест работы павінен дакладна ўлічваць і ўтрымліваць усе згаданныя крытэрыі, і быць зразумелым у гэтым сэнсе кожнаму вучню. Чым больш празрыста адпаведна гэтым крытэрыям адзнакі складзена работа, тым больш аб’ектыўнымі будуць і адзнакі.
Шкала адзнак:
Калі задачы даволі складаныя і маюць некалькі этапаў рашэння, то адпаведна прыведзеным крытэрыям яны могуць ацэньвацца ў 6 ачкоў, а якасныя пытанні ў 3 заліковыя ачкі. За выкананую работу з трох рознаўзроўневых задач і дзвух пытанняў, такім чынам, максімальна можна набраць 6+4+4+3+3 = 20 ачкоў.

Максімальная колькасць магчымых заліковых ачкоў адпавядае 10 балам. Астатнія адзнакі па 10-бальная сістэме размяркоўваюцца прапарцыянальна набраным вучнем заліковым ачкам пры рашэнні самастойнай работы.


Парадак сама(узаема)праверкі:


  • Настаўнікам на дошцы робіцца ўзор выканання задач і даюцца адказы на якасныя пытанні і іх вартасць у заліковых ачках, прыводзіцца табліца са шкалой адзнак.

  • Вучні на палях свайго (суседскага) сшытка згодна з вышэйзгаданымі крытэрыямі насупраць кожнай задачы ставяць адпаведную колькасць набраных ачкоў, суміруюць іх і па шкале вызначаюць сваю (суседскую) адзнаку. Методыка прадугледжвае высокі ўзровень даверу паміж вучнямі і настаўнікам і вучнямі, але на першым этапе настаўнік робіць выбарачную пераправерку работ. Пры пастаянным выкарыстоўванні гэтага віда работы праз пэўны час, у залежнасці ад класа, адзнакі, пастаўленыя вучнямі самім сабе, будуць дастаткова аб’ектыўнымі. Гэта ў сваю чаргу нясе значны выхаваўчы эфект: фарміраванне адэкватнай самаацэнкі вучняў. Дый увогуле чакаемымі вынікамі гэтага метада ёсць

  • Добрае валоданне вучнямі ведамі вучэбнай праграмы

  • Аб’ектыўнае стаўленне да сваіх ведаў і здольнасцей

  • Развіццё інтэлектуальных і аналітычных здольнасцей вучняў

У якасці прыклада ў дадатку прыводзяцца магчымыя тэксты самастойных работ:


Дадатак
Самастойная работа 10 кл (12-ці гадовай школы)


Сіла цягацення. Вага.


1 варыянт

  • Знайсці сілу нацяжэння троса пры вертыкальным пад’ёме цела масай 200 кг з паскарэннем 2,5 м/с? 3б

  • Знайсці І-ю касмічную скорасць і паскарэнне свабоднага падзення для Венеры, калі яе маса 4,9*1024 кг, а яе радыус 6100 км?

  • Чаму пры рэзкім пад’ёме груза трос можа разарвацца?

  • Чаму нягледзячы на ўзаемнае прыцяжэнне прадметы ў пакоі не набліжаюцца адзін да аднаго?

  • Што ўплывае на паскарэнне свабоднага падзення?


2 варыянт

  • З якой сілай будуць прыцягвацца адзін да аднаго два шары масай па 1 т кожны на адлегласці 2 м? 3б

  • Пры старце з Зямлі касмічная ракета рухаецца вертыкальна з паскарэннем 20 м/с2. Знайсці вагу касманаўта масай 80 кг пры старце? Якую перагрузку ён зведвае? 3б

  • Чаму паскарэнне свабоднага падзення на экватары Зямлі меньш, чым на палюсах?

  • Што і чаму мяняецца ў касманаўта пры пасадцы на Месяц: маса, вага, сіла цяжару?

  • Як зменіцца сіла цягацення паміж целамі, калі адлегласць паміж імі паменьшыць удвая?

Самастойная работа

10 кл. (11-гадовай школы)


Закон Кулона

1. Тры кроплі, якія маюць зарад адпаведна 2q ,-3q , -q зліліся ў адну.

Знайсці сумарны зарад вялікай кроплі?

2. Чаму доследы па электрастатыцы лепш атрымліваюцца зімой, чым летам?

3. Зарады q1 = +40 нКл і q2 = +10 нКл размешчаны на адлегласці 15 см

адзін ад аднаго. З якой сілай яны ўзаемадзейнічаюць?

4. Дадатна зараджаны шар злучылі правадніком з зямлёй. Растлумачце

працэс разрадкі шара, грунтуючыся на электронных ўяўленнях.

5. Чаму да цыстэрны бензавоза прымацаваны металічны ланцуг, які цягнецца

па зямлі?

7. На якой адлегласці зарады 1мкКл і 12мкКл узаемадзейнічаюць з сілай 9мН?



Самастойная работа

11 кл. (11-гадовай школы)
Паверхневае нацяжэнне.
1 варыянт

  1. Чаму тлушчавыя плямы на адзенні не адмываюцца вадой? (1б)

  2. Пры якіх умовах і чаму вадкасць будзе падымацца ў капіляры? (1б)

  3. Якая маса кроплі вады ў момант адрыву ад піпеткі дыяметрам 1,2 мм? (3б)

  4. Знайсці ўнутраны дыяметр шкляной трубкі, калі спірт у ёй падымаецца на вышыню 4 мм? (ρ = 800кг/м3) (3б)

  5. Чаму мыльны раствор заўсёды размышчаецца на паверхні вады? (2б)


2 варыянт

  1. Чаму вострыя кромкі шкла пры награванні да плаўлення становяцца закругленымі? (1б)

  2. Знайсці масу вады, якая паднялася па капілярнай трубцы дыяметрам 0,5 мм?

(3б)

  1. Знайсці σ вадкасці, калі для адрыву ад яе паверхні тонкага кольца масай 85 г і радыусам 3 см спатрэбілася сіла 0,85 Н? (3б)

  2. Чаму мокрыя валасы зліпаюцца, а пад вадой не? (1б)

  3. Чаму кроплі расы звычайна маюць форму шарыкаў, хаця некаторае лісце вада пакрывае тонкім слоем? (2б)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка