А. Дудараў чорная панна нясвіжа




старонка2/2
Дата канвертавання13.05.2016
Памер474.78 Kb.
1   2

і ш а к.

Я слухаю ўсім сэрцам каралеву. Б о й а.



Мн 0

Ну, як адбыўся ваш ваяж у Вільню? і ш а к. , найяснейшая каралева, гэтым разам я толькі змог дабрацца да Нясвіжа. Нейкі

літоўскі вядзьмар з пушчы прымусіў мяне купіць у яго бутэлечку атруты. Нашто яна мне была?! Даю слова гонару, ён зачараваў мяне, і я, зачараваны, аддаў яму ўсе грошы, што браў з сабой на дарогу... Усе сто дукатаў! Бона. Колькі? М н і ш а к.

Дрвесце. Ну дык вось: узяўшы мае трыста дукатаў, ён аддаў мне малюпасенькую бутэлечку. Калі яе выпіць, роўна праз шэсць месяцаў, дзень у дзень, гадзіна ў гадзну, аддасі Богу душу... Вы чулі? Ну, ці варта было за гэтую дрэнь аддаваць чатьрыста дукатаў? Дапусцім, я з'ехаў з глузду і выпіў гэтае зелле. Чакаю, каб роўва праз шэсць месяцаў, гадзіна ў гадзіну, аддаць канцы. А калі мне раней камень на галаву зваліцца ці ліхаманка якая прычэпіцца, і я памру раней... За што ж тадк я аддаў свае пяцьсот дукатаў?! Калі Бог хоча пакараць чалавека — перш-наперш пазбавіць розуму... Я ехаў галодны, а, уяўляеце, як бы я мог пагуляць за гэтыя шэсцьсот дукатаў? Дзякуй Богу, я неяк дабраўся да Нясвіжа, і сясгра нясвіжскага князя (дай Бог ёй дабра і усялякай радасці), даведаўшыся, што я па дурноце сваёй згубіў семсот дукатаў, ласкава прыняла мяне, накарміла, напаіла і нават дала грошай на дарогу. Б о н а.

Колысі? М н 1 ш а к.



Два дукаты. Але што... што гэтыя два дукаты ў параўнанні з тымі васьмістамі, што гэты пушчанскі змей выцыганіў з мяне. Болын таго, ад'язджаючы, я забыўся ў ласкавай панны гэтую гадасць, гэтую атруту на стале... Не дай Бог яна вып'е яе! Б о н а.

Хіба вы не папярэдзілі яе? М н і ш а к.

Як можна, найяснейшая каралева, як можна! Канечне, папярэдзіў. Усё расКазаў. I пра шэсць месяцаў, і пра тое, што аддаў за бутэлечку аж дзевяцьсот дукйтаў гэтаму ваўкалаку з пушчы. Бона (падае кашэль).

Вось тысяча дукатаў. Наперад будзьце разумнейшымі, калі сустракаеце чараўнікоў. I пра гэта... не варта нікому расказваць... Мнішак.

О, што вы, каралева?! Як можна. Хіба сабе я вораг? Хіба я хачу, каб над маёй дурнотай насміхаліся людзі? Слова говару, я пра гэта забыўся і ніколі не ўспомню. Нав іт на споведзі. Б о н а.

Няхай мне падрыхтуюць экіпаж. Мнша к.

| Куды паедзе каралева? Бо^а.

| УВільню!



Вільня. Палац Барбары Радзівт. Уваходзіць Б а р б а р а.

Б а р б а р а.

Паехаў ты, і добрае усё

! 3 табою з Вільні з'ехала таксама.

| Змрок надышоў, і холадна паўсюль.

I Завялі ружы, і камін не грэе,

I I сад ля замка сумны. I пусцее.

| Цябе я, любы, ўдзень і ўночы сню,

| Балюча слухаць пра цябе хлусню.

| Пачуй здалёку голас сэрца мой,



1 Прыйдзі. Прыйдзі хутчэй! I супакой.

Уваходзяць Р а д з і в і л ы.

Р а д1 з і в і л Ч о р н ы.

Мы з Кракава. Б а р б а р а.

! I што там? Р а Д|з і в і л Р у д ы.

1 Жыгімонт, парушыўшы ўсе межы прыстойнасці... сам... сам паехаў сватацца да Габсбургаў! Б а р б а р а.

Гэта няпраўда! РадЬівіл Чорны.

Праўда! Пра гэта пляткарыць уся Польшча! Р а д з і в і л Р у д ы.

Ён каралеве-маці гаварыў: Прынцэса найцудоўнейшая ў свеце! Яе ён любіць! Будзе на каленях Прасіць яе рукі. Бо ён кахае! Цябе учора. Сёння ўжо яе! Б а р б а р а.

Няпраўда гэта. Радзівіл Руды. Праўда! Б а р б а р а.

Сэрцамчую...

Ён мне не здрадзіў... Ён душою тут. Радзівіл Руды.

Было б найлепш, калі б ён быў тут целам. Ты... не цяжарная? Нам шчыра адкажы. Б а р б а р а.

Мы ўжо раней пра гэта гаварылі. Радзівіл Руды.

Ты ўпэўнена? Б а р б а р а.

Мне не дванаццаць год. Радзівіл Ч о р н ы. Але чаму? Б а р б а р а.

Не ведаю! Напэўна, Бог у жыцці не дасць яму дзяцей. Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Дык што, карона будзе без нашчадка? Р а д з і в і л Р у д ы.

Барбара... ты павінна нарадзіць... Б а р б а р а.

Ды як? Р а д з і в і л Р у д ы.

Як хочаш. У яго

Дзіця ў Вялікім княстве застанецца. А ў Кракаве ніводная прынцэса Яму яго ніколі не народзіць. Барбара... Ты павінна нарадзіць! Б а р:б а р а.

Ды ад яго дзіця ў мяне не будзе! Р а д із і в і л Р у д ы.

Было б дзіця... Няхай не ад яго... Б а р б а р а.

А ад каго... яшчэ?.. Што ты гаворыш!? Мне, значыць, трэба з некім... Божа мойі і Я, мабыць, сплю цяпер... Але так брыдка.

Што зараз я прачнуся... Радзівіл Чорны. Пачакай!

Даўным-даўно чароўная Юдзіф, Ратуючы народ ад асірыйцаў, Сама пайшла на ложа Алаферна, Прыспала ваяводу і мячом, Яго ж мячом адсекла галаву. Пазбавіла свой горад ад чужынцаў. Табе ж не трэба будзе забіваць. А толькі даць жыццё! I даць Літве надзею! Радзівіл Руды.

Мы столькі часу стогнем пад Каронай, 3 часоў Ягайлы. А твой родны сын... Узыдзе на пасад! I будзе ён ліцвін! I княства наша стане каралеўствам. Б а р б а р а.

Пакінь мяне! РаДзівіл Руды.

Здараецца такое... На трыста год адзіны толькі раз, Ліцвіны пра цябе складуць паданні. Б а р б а р а.

Як я пачварва здрадзіла каханню?! Куды мяне ты Клічаш, родны брат? Ды ты вар'ят! Вар'ят! Вар'ят! Вар'ят. Ты з д'яблам пад руку цяпер ідзеш, Сястру сваю, як дзеўку, прадаеш! Р а д з і в і л Р у д ы.

Твой абавязак... Б а р б а р а.

Ён — мой абавязак! Радзівіл Руды.

Твая Радзіма... Б а р б а р а.

I Радзіма ён!

Брат! Бацька! Бог! Увесь-увесь Сусвет! Сыдзіце з воч! Нямілы белы свет!.. Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Ты супакойся і падумай добра... Радзівіл Руды.

На свеце можна ўсім ахвяраваць, Калі Радзіму трэба ратаваць. Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Бывай, сястра... (Выходзяць.) Б а р б а р а.

Бывай, о людзі, людзі!

Шануюць тых, хто і ў граху, і ў брудзе.

Калі ж ты вырашыў на светлы шлях звярнуць, Імкнуцца зноўку ў пекла зацягнуць. Прыйдзі, каханы мой, прыйдзі хутчэй! Мне страшна! Я хачу тваіх вачэй.

Уваходзіць каралева Б о н а ў чорным вэлюме. Адкуль вы тут?

Бона падымае вэлюм. ОБожа! Каралева...

Барбара апускаецца на калені.

Б о н а. Устаньце, дзіця маё... Гэта не вы, а я павінна апусціцца на калені і мал^цца... Маліцца таму высокаму пачуццю, якое даў вам Бог ці то ва ўзнагароду, ці н|а выпрабаванне.

Б а р б а р а. О, светлая каралева...

Б о н а. Мой сын кахае вас... Кахае глыбока, шчыра, самаахвярна... Кахае так, як не могуць... і не павінны кахаць намеснікі Бога на зямлі... Яго душа разрываецца паміж вамі і святым абавязкам дзяржаўнага мужа перад Айчынай... Перад Полынчай... Венцаносныя асобы ніколі не зведаюць шчасця з тым, каго кахаюць... Дзеля карысці дзяржавы яны мусяць цярпець... цярпець на сваім ложы... нялюбых, нямілых... і мець ад іх дзяцей... Вы ж ведаеце, колькі намаганняў, колькі часу патрэбна, каб з'явіўся нашчадак прастола... Ва ўсіх каралеўствах гэта страшная праблема... I ведаеце чаму? Каля трона не жыве каханне... А без кахання дзеці цяжка нараджаюцца... Ой, як цяжка... Паверце, я гэта ведаю... А калі і народзіцца, дык хваравіты, кволы, худасочны... Па ўсёй Еўропе на пасадах сядзяць убогія... Тыя; хто народжаны не ад кахання... I яны змушаны дзеля дзяржаўных інтарэсаў нараджаць сваіх дзяцей з нялюбымі... Выраджэнне, заняпад...

Б а р б а р а. Гэта праўда, што каралевіч Жыгімонт сам... сам паехаў да Габобургскай прынцэсы Кацярыны?

Б о н а. Гэта праўда.

Б а р б а р а. Гэта праўда... даруйце, каралева, гэта праўда, што ён збіраецца стаяць перад ёй на каленях і казаць, што яна найцудоўнейшая ў свеце і што ён яе любіць...

Б о н а. Праўда дзіця маё... Я магу пакляспдся на Бібліі... Тым, хто служыць народу, сваёй Айчыне, амаль ніколі не даводзіцца казаць тое, што ен думае, і рабіць тое, што хоча... Абавязак... Лёс...

Б а р б а р а. Чым я магу аддзячыць сваю каралеву за той гонар, які...

Б о н а (перапыняе). Мой тайны візіт да вас — гэта клопат пра будучага караля Полынчы, пра свайго сына... I ў гэтым я таксама магу паклясціся на Бібліі...

Барбара. Я слухаю сваю каралеву і зраблю ўсё, што яна мне загадае...

Б о н а. О, даруйце мне, мая прыгожая дзяўчынка... Я ехала ў Вільню, спадзеючыся сустрэць халодную драпежніцу, якая шукае сваёй выгады... а сустрэла... Вы кахаеце каралевіча?

Б а р б а р а. Мне добра тады... калі яму добра... Калі яго вочы свецяцца радасцю. Я... адчуваю сябе на нябёсах... Бог не даў мне дзетак, але я ведаю, як іх любяць. МацІ памрэ, калі гэта спатрэбіцца яе дзіцяці.

Б о н а. Вы кахаеце.

* а р б а р а. Вы прыехалі загадаць мне, каб я больш не бачылася з каралевічам? Б о н а. Не. Гэткай пакуты ні ён, ні вы не здолееце стрываць. Я прашу вас прыбыць да двара яго каралеўскай мосці. Б а р б а р а. Навошта? Б о н а. Каб стаць маёй фрэйлінай.

Барбара. А яго высокасць ажэніцца з аўстрыйскай прынцэсай? Б о н а. Так.

Б а р б а р а. Але ж... мы з яго высокасцю павянчаныя...

Б о н а. Святая царква ніколі не прызнае гэты шлюб... Як жанчына, як маці, я прызнаю... Уся Польшча не прызнае! Душа Жыгімонта разарвецца паміж вамі і Польшчай... Пашкадуйце яго, Барбара... Б а р б а р а. Што... мне... рабіць?

Б о н а. Даць згоду быць маёй фрэйлінай. Вы будзеце штодзень бачыць караля, ён йудзе бачыць вас... А я здолею паклапаціцца пра вашае дзіця. Барбара. Я не маю дзяцей... Б о н а. Я пра таго, хто будзе... Барбара. У мяне дзяцей не будзе... Б о н а.

Вы ўпэўнены? Б а р б а р а.

Мне не дванаццаць год. Б о н а.

Я ўсё адно чакаю вас. Бывайце. (Выходзіць.) Б а р б а р а (адна).

Я — фрэйліна... Я — фрэйліна... Быць побач.

I быць далёка ад цябе... О, не!

Такой пакуты не знайсці і ў пекле,

Я — побач, побач, іншая ж цябе

Цалуе, лашчыць.

Божа! Божа! Божа!

Пякельны жах з маёй душы здымі,

Даруй ты мне... і грэшную прымі...

Баль адшумеў, і ціша навакол,

У чорным небе дрэмле ясны месяц,

Абліты цьмяным срэбрам лес і дол,

I болей не чутно птушыных песень.

Усімі зоркамі мяне цалуе ноч,

Ласкавы ветрык лашчыць, лашчыць грудзі,

I гладзіць цемра мне павейкі воч...

Я зведаю... чаго не зведаць людзям.

Адкаркоўвае бутэлечку, што пакінуў Мнішак, і выпівае.

Кракаў. Каралеўскі папац. Ж ы г і м о н т і Бона.

Б о н а.


У Полыпчы яшчэ слёзы не прасохлі Пасля нядаўняй смерці караля,

А ты ірвешся ў Вільню? Ж ы г і м о н т.

Так, да жонкі. Б о н а.

Яе ніхто ніколі не прьгзнае

Як тваю жонку. Гетман гаварыў,

Што лепш на троне бачыць Сулеймана,

Скарыцца туркам, чым тваёй... Ж ы г і м о н т.

Маўчыце!


Я ад яе не адступлюся, нават

Хай будзе свет увесь супроць яе! Б о ні а.

Сенатары і біскупы даводзяць,

Што ты абразіў іх, абразіў Полынчу, I Што ганьба — выбар твой для іх усіх... Ж ы г і м о н т.

Я ў жонкі ім яе не прапаную!

Не прымушаю іх яе любіць.

Але Барбара будзе каралевай,

Таму што муж яе цяпер — кароль! Б о н а.

Я не прыеду на каранаванне. Жьфмонт.

Згадайце, што гаворыцца ў Пісанні:

«Ад бацькі, маці трэба адысці

I ўсёй душой да жонкі прырасці».

I гэта для людзей любога звання,

Грэх страшны быць з жанчынай без кахання. Б о н а.

Ды ад цябе адвернецца ўся Полыпча! Ж ы г і м о н т.

Я адвярнуся ад яе і сам!

Мне Полынча без Барбары не патрэбна!

Хай ведае і канцлер, і сенат,

Усе, хто пасылае ёй праклёны,

Я лепей адракуся ад кароны,

Чым ад яе. I з'еду у Літву.

А Польшча караля хай выбірае

3 тых, у каго душы няма, хто не кахае...

Хто мне не вораг, той яе прызнае.

А не прызнаюць нелюдзі і злыдні!

Каранаванне будзе праз два гыдні.

Бывайце, каралева.

Выходзіць.



Б о н

т1-

Ён за яе да смерці будзе біцца,



Выйсця няма. Даводзіцца... скарыцца. О жорсткі лёс! Няслава ўсёй Кароне. О страшны сон! Ліцвінка ўжо на троне. Пан Мнішак!

Уваходзіць М н і ш а к.

М н і ш а к. Слухаю, мая каралева...

Б о н а. Вам належыць неадкладна выехаць у Літву і выправіць сваю памылку.

М н і ш а к. Якую памылку, каралева?

Б о н а. Мне сасніўся нядобры сон... Як быццам пушчанскае зелле, якое вы незнарок пакінулі ў Нясвіжы, выпіла маленькая дзяўчынка...

М н і ш а к. Калі каралева сніла сон?

Б о н а. Сёння ноччу.

М н і ш а к. Сны ў ноч на нядзелю ніколі не спраўджваюцца.

Б о н а. Тым не менш у мяне неспакойна на душы... Выязджайде зараз жа.

М я і ш а к. Я паеду зараз жа, забяру гэтую бутэлечку і дзе-небудзь закапаю яе ў лесе.

Б о я а. Грэх закопваць смяротнае зелле ў зямлю. Прывязіце яе сюды...

М н і ш а к. Слухаю, каралева...

Нясвіж. Палац Радзівілаў. Жыгімонт і Радзівілы.

Ж ьіг і м о н т.

' Я толькі з Вільні. Мне сказалі ў замку...

Барбара пераехала да вас? Радзівіл Чорны.

Так, тут яна, ды бачыць вас не хоча. Р а д з і в і л Р у д ы.

Я не хачу, каб бачыліся вы. Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Даруйце нам, даруйце нашу дзёрзкасць. Жыгімонт.

Я вам ужо аднойчы дараваў, Хай будзе так. I гэты раз дарую. Дзе мая жонка? Р а д з і в і л Р у д ы.

Я вас не пушчу! Ж ы г і м о н т.

Я ваш кароль. Радзівіл Руды.

Яна — мая сястра, Якая з вашай ласкі захварэла. Ж ы і і м о н т.

Што з ёю? Р а д з і в і л Р у д ы.

Ды цяжэй няма хваробы, Калі душу параніць. Ж ы г і м о н т.

Дзе яна?


Радзівіл Чорны.

Ваша вялікасць, я прашу... Ж ы г і м о н т.

Мне што,


Паклікаць стражнікаў, каб вас яны звязалі?

Барбара дзе?!

Уваходзіць Б а р б а р а.

Б а р б а р а.

Пакіньце нас, прашу...

Радзівілы выходзяць.

Ж ы г і м о н т.

Барбара, любая! Б а р б а р а.

Скажыце мне, кароль...

Як ваша найкаштоўнае здароўе? Ж ы г і м о н т.

Ужо цудоўна! Б а р б а р а.

Я надзвычай рада.

Калі ваш шлюб? Ж ы г і м о н т.

Ды роўна праз два тыдні. Б а р б ар а.



З'* Мне загадаеце да Вавеля прыбыць? і м о н т. Малю! Прашу! Прашу і загадаю, Бо я на гэта трошкі права маю. Б а р б а р а.

Вядома, мой кароль... Ж ы г і м о н т.

Вы нездаровы? Б а р б а р а.

Так... Глупства... Пройдзе... Жыгімонт.

Лекараў прыслаць? Б а р б а р а.

Не трэба, мой кароль, я... я прыеду

Ыа цырымонію... Ж ы г і м о н т.

Я гэта добра ведаў.

Бо як жа можна нарадзіць дзіцяці,

Калі няма ці бацькі, ці то маці.

I не бывае ў свеце шлюбных фэстаў,

Калі жаніх памёр альбо няма нявесты... Б а р б а р а.

Якой нявесты? Ж ы г і м о н т.

Вам напраўду дрэнна...

У ложак хуценька! Мне жонка не патрэбна

Нядужая. А ў Польшчы каралева

Павінна быць прыгожай і здаровай.

У хуткім часе будуць нас каранаваць,

А гэты здзек не проста так стрымаць. Б а р б а р а.

Мяне? Каранаваць? Ж ы г і м о н т.

Каго ж яшчэ?

Вы — мая жонка. Значыць, каралева. Б а р б а р а.

Дык вы не жэніцеся? Ж ы г і м о н т.

3 кім жа мне жавіцца?

Калі вы здольная яшчэ раз нарадзіцца,

Тады яшчэ раз ажанюся я. Б а р б а р а.

Ці не казалі вы, што любіце прынцэсу? Ж ы г і м о н т.

Казаў. Люблю, як родную сястру. Б а р б а р а.

Лепш за яе нідзе на белым свеце... Ж баг і м о н т.

I прыгажэй не будзе і няма,

Ды гэтага ніколі я не ўбачу,

Бо ў сэрцы вы. Ба^бара.

Яе вы цалавалі? Ж ы г і м о н т.

Яна сама мяне пацалавала

I пажадала шчасця мне і вам:

«Жывіце доўга, смерць сусгрэньце разам.

Каханне Бог вам даў, дык не згубіце часам». Б а р б а р а.

Я — грэшніца! Ж ы г і м о н т.

Што з вамі, каралева? Я вас пакрыўдзіў, можа, незнарок? Б а р б а р а.

Я — грэшніца, я — грэшніца, о Божа! За самую пачварную хлусню Страшней недагавораная праўда. Ж ы г і м о н т.

Я ўсё вам расказаў! Ды не, яшчэ не ўсё! Яна падаравала вам пярсцёнак. Ён цудадзейны! Гоіць добра раны!

Я — грэшніца... Даруй мне, мой каханы.

Падае на рукі Жыгімонту.

Ж ы г і м о н т.

Сюды, сюды! Ёй дрэнна! Памажыце.

Выносіць Барбару на руках. З'яўляецца М н і ш а к.

М н і ш а к. Каралева сказала, што бачыла свой сон у ноч перад нядзеляй. Самай занюханай знахарцы вядома, што гэтыя сны спраўджваюцца толькі да апоўдня, у тую ж вядзелю, перад якой быў сон. Калі ён спраўдзіўся, дык беднай дзяўчынцы нічым не дапаможаш — хай яна будзе свае апошнія паўгода шчаслівай. Калі да апоўдня маю бутэлечку ніхто не чапаў, дык сон каралевы быў пустым і нічога нікому не пагражае. I ў тым выпадку, і ў тым няма сэнсу шукаць гэтую бутэлечку. Гары яна гарам! Але ж каралева запатрабавала, каб я яе абавязкова нрывёз. Дык што'з таго? На гэтай зямлі столькі атруты, столькі гадасці, знайду я што-небудзь і для каралевы. Тады чаго ж я сюды прыязджаў? Нясвіж! Палац Радзівілаў. Файныя мясцівы... Чаму б не прыехаць?

Кракаў. Кафедральны сабор. Жыгімонт і Барбара у каранацыйных уборах.

Ж ы г і м о н т.

Прымі нас, Уселітасцівы Божа... Б а р б а р а.

Прымі як непадзельнае — Адво...

Ж ы! г і м о н т.Прымі як непадзельнае — Адно...

Б а р б а р а.Прымі нас, Уселітасцівы Божа...

Ж ы т і м о н т.Адна Душа, адно Жыццё і Кроў...

Б ар б а р а. Бог ёсць Любоў, і мы цяпер — Любоў...

Ж ы г і м о н т. Бог ёсць Любоў, і мы цяпер — Любоў... Б а р б а р а.

Адна Душа, адно Жыццё і Кроў...

Няхай Твой грозны гнеў нікога не кране,

Даруй усім, і ўжо апошняй мне. Ж ы г і м о н т.

Барбара, што з табой? Б а р б а р а.

Бывай, мой любы... Жыгімонт.

Чаму бывай? Барбара.

Я — грэшніца... Ж ы г і м о н т.

Ніхто...

Няма нікога без граху на свеце,



лг

Каханне наша ўсё нам даравала. Б а р б а р а.

Я злу паверыла і грэшнай болей стала,

I не зямны, нябёсаў строгі суд

Абвесціць справядлівы свой прысуд...

Мой любы, ты даруй мне... Ж ы г і м о н т.

Я кахаю...

I не аддам! Б ар б ар а.

I мне не трэба раю...

Ніколі ад цябе не адыду.

Нават тады, калі ў нябыт сыду...

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

ВЕЧНАСЦЬ

Нясвгж. Лета 1551 года. Парк перад палацам Радзівглаў. Ноч. Мнішак і Радзвілы.

М н і ш а к.

А каралю з Нясвіжа трэба з'ехаць.

I тэрмінова. Радзівіл Ч о р н ы.

А чаму? М н і ш а к.

Чаму?


Мы трошкі загуляліся з чарцямі,

I пратапталі сцежку на той свет.

Яна па гэтай сцежцы і прыходзіць,

I па Нясвіжы ходзіць, ходзіць, ходзіць... Р а д з і в і л Р у д ы.

Ды хто яна? М н і ш а к.

Сястра ваша! Барбара!

Я тыдзень па начах ужо не сплю

I Бога, хоць не веру, а малю,

Каб заступіўся. Чуеце? Ізноў

Рыданні, стогны, плач у вашым парку. Р а д з і в і л Р у д ы.

Ды гэта вецер... М н і ш а к.

Гэтак галасіць

Не можа вецер! Гэта здань Барбары...

Яе кароль так клікаў апантана.

Яна і прыляцела... нечакана... Р а д з і в і л Ч о р н ы.

А мо дзіця якое ў парку плача?.. М н і ш а к.

Квязь, не і не! Я сёння сам убачыў! Радзівіл Руды.

Каго? М н і ні а к.

Каго-каго! Каго жяшчэ? Барбару...

У тым баку... Вунь там. Паміж трох ліп. Р а д з і в і л Р у д ы.

То, можа, гэта Бжэнка?

М н і ш а к.

Не, не Бжэнка!

Яна была са мной... каля мяне...

А тая... калыхалася ў паветры!

У адзенні чорным і... плыла між дрэў!

Калі дзяўчо ад жаху закрычала,

Дык тая ўсхліпнула вось так во... і прапала.

Па мне й цяпер цячэ халодны пот,

I сэрца закацілася ў жывот. Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Дзе ўсе было? М н і ш а к.

Вунь там вунь. Р а д з і в і л Р у д ы.

Пакажыце.

Выходзяць. З'яўляецца Ж ы г і м о н т.

Ж ы г і м о н т.

Заснуць бы так, каб не прачнуцца зноў, Бог ёсць Любоў... Бог ёсць Любоў... Сысці ў нябыт, як бы прыйсці дамоў, Бог ёсць Любоў... Бог ёсць Любоў... I ў спёку холадна, аж стыне ў сэрцы кроў, Бог ёсць Любоў... Бог ёсць Любоў... Пакута вечная, як кара ўсіх багоў, Бог ёсць Любоў... Бог ёсць Любоў...

З'яўляецца Б ж э н к а.

Б ж э н к а. Ваша вялікасць! Я прашу вас: адпусціце мяне! Мне страшна... Лепей ужо ў манастыр! Лепей куды заўгодна... толькі не тут... Я... Я не магу... Я баюся! Яна мяне задушыць, а за што? Хіба я вінаватая, што падобная на яе?.. Я ёй нічога дрэннага не зрабіла... Мне страшна... Мне страшна, калі вы гледзіце на мяне... Мне страшна, калі вы датыкаецеся да мяне... Мне страшна, калі вы цалуеце мяне... Мне здаецца, што мяне цалуе... нябожчык... Мярцвяк!

Уваходзіць Радзівіл Руды.

Р а д з і в і л Р у д ы.

Ваша вялікасць! Мнішакутапіўся! Ён нешта страшнае заўважыў

Сярод дрэў

I бегчы кінуўся...

Там сажалка... Ён скочыў!

I каменем на дно. Усё, не дастаць.

Выходзіць.

Б ж э н к а.

Я жыць хачу!!! Не саграшу ніколі!

Маліцца буду вечна за яе!

Я выйду замуж, калі нехта возьме!

За што?! За што? За што ёй помсціць мне?

Я перад ёй ні ў чым не вінавата! Я не сама...

Мяне сюды прывезлі! I загадалі, каб любіла вас...

Заместяе... Не давядзі Гасподзь! Любіць вас...

Лепей брыдкая пачвара,

Любы страшыдла, чымсьці вы, кароль!

Адпусціце мяне... Ж ы г і м о н т. Супакойся, дзяўчынка... Заўтра цябе адвязуць да бацькі ў Кракаў... Б ж э н к а. Не! Я пайду сёння... Пешкі пайду... Гэта дурное месца! Гэта Нясвіж! Калі я застануся тут хоць яшчэ на адну ноч... Яна мяне задушыць... Адпусціце... Я прашу вас, адпусціце мяне... зараз...

Ж ы г і м о н т. Як хочаш... Я загадаю, каб табе далі грошай... Бжэнка. Не трэба! Ж ы г і м о н т. Як хочаш. Бывай.

Б ж э н к а. Дзякуй, ваша вялікасць... Хай вас Бог прылашчыць у вашым адчаі і горы... Дазвольце руку пацалаваць... свайму каралю... Толькі як каралю...

Цалуе руку Жыгімонта.

Ж ы! г і м о н т. Праспявай мве ва развітавве і... бывай. Б ж э н к а (спявае г адначасова адыходзгць).

На моры вутачка купалася,

Пакупалася, у бор паляцела,

У барочку шчыранька грагаць стала:

— Дзе ж мае дзетачкі падзяваліся?

Ад свайго гняздзечка адчураліся.

Дзе ж мае дзетачкі падзяваліся?

Ад свайго гняздзечка адчураліся.

З'яўляецца Чорная Панна.

Чорная Панна.

Хадзі сюды, хадзі сюды, каханы... Ж ы г і м о н т.

Памерла ты, і я з табой забраны,

Журба — мая дзяржава, мой прастол,

Змрок на душы, як у асеннім лесе. Чорная Панна.

Баль адшумеў, і ціша навакол. Ж ы г і м о н т.

Каханая...



Чорная Панна.

У чорным небе дрэмле ясны месяц. Ж ы г і м о н т.

Барба-а-а... Чорная Панна.

Абліты цьмяным срэбрам лес і дол. Ж ы г і м о н т.

Любая... Чорная Панна.

I болей не чутно птушыных песень. Ж ы г і м о н т.

Родная... Чорная Панна.

Усімі зоркамі мяне цалуе ноч. Ж ы г і м о н т.

Адзіная... Ч о р н а я II а н н а.

Ласкавы ветрык лашчыць, лашчыць грудзі... Ж ы г і м о н т.

Не пакідай мяне... Чорная Панна.

I гладзіць цемра мне павейкі воч. Ж ы г і м о н т.

Не пакідай... Чорная Панна.

Я зведаю... чаго не зведаць людзям. Ж ы г і м о н т.

Не пакідай...

Знікаюць у цемры.

Ад аўтара. Літоўская прыгажуня Барбара Радзівт была каранавана як каралева Польшчы ў снежні 1550 года. Роўна праз паўгода, 8 мая 1551 года, яна памерла. Пахавана ў Втенскім саборы. 3 яе партрэта быў намаляваны абраз Маткг Боскай Вастрабрамскай вечны ггомнгк вялгкаму Каханню...

1998
1   2


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка