9 клас паэзія барока




Дата канвертавання20.03.2016
Памер24.55 Kb.
9 КЛАС

Паэзія барока

Паэзія барока развівалася ў двух накірунках: духоўным і савецкім. Павучальныя духоўныя вершы аб страшнам судзе “Роздумы аб смерці”, “Карай мяне, Божа” адмаўляе рэальнае шчасце і праслаўлялі ўяўнае нябеснае. Свецкая паэзія скептычна ставілася да зямнога быцця, аднак не цуралася паказу цялеснай раскошы . Свецкая паэзія часта сбліжалася з духоўнай, запазычвала ў яе асобныя матывы.

Духоўная паэзія нараджалася і пашыралася пераважна сярод вышэйшага духавенства і магнацтва, стваралася на польскай і лацінскай мовах. Выкарыстоўвалася і стараславянская мова. Сюжэты для такіх твораў браліся з Бібліі. Таксама перакладаліся творы заходне – беларускіх містыкаў (“Пентатэгуум”). Такое вершаскладанне было адарвана ад жыцця, рэальнасці, а мастацкія сродкі такой высокай паэзіі вызначаліся кансерватыўнасцю. Найбольш значнымі прадстаўнікамі высокага шцілю з’яўляюцца Сімяон Полацкі, Андрэй Белабоцкі. Для іх паэзіі характэрна было падкрэсленная эмацыянальнасць, гіпербалізацыя пачуццяў. Часта чытачы запалохваліся змрочнымі карцінамі божага суда, пекла. Дасягнуўшы эпагеі ў сваім развіцці у другой палове XVII ст. высокі шціль пачаў разбурацца пад уздзеяннем фальклорнай стыхіі. Духоўны змест паступова выцясняўся свецкім, зямным.

Асабліва адчувальна гэта было ў жанры каляднай песні. У калядках знайшло адлюстраванне рэальнае жыццё сялян, пастухоў, іх быт біблейскія легенды, ачалавечваліся, набывалі новы сэнс. У калядках чулліва расказваецца аб з’яўленні на свет дзіцяці. У адпаведнасці з народнымі традыцыямі пастухі іграюць на музычных інструментах, кожная з дзеючых асоб твора выдзяляюцца сваім уласным іменем.

Больш свецкі дэмакратычны характар мела грамадска- філасоўская лірыка. Яна звязана пераважна з сярэдняй і дробнай шляхтай. Школьным асяроддзем. Зместам яе быў роздум над чалавекам, яго прызначэнні ў жыцці. Аднак гэтай паэзіі характэрна ўнутраная раздвоеннасць, супярэчлівасць. Лірычны герой разгублены, у яго душы змагаюцца розныя пачуцці: дабро і зло, любоў і нянавісць. Герой хоча ўзяць ад жыцця ўсё, але адначасова хоча заслужыць вечнае збавенне.

Сімяон Полацкі

1629- 1680

Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі

Нарадзіўся ў сям’і купца. Атрымаў добрую адукацыю. Спачатку вучыўся ў Полацку, потым у Кіева – Магілянскай школе, затым у Віленскай іезуіцкай акадэміі.

Літаратурную творчасць Сімяона Полацкага можна падзяліць на тры перыяды:

1.Вучнёўскі (1643- 1653)

2.Беларускі (1653- 1664)

3.Маскоўскі (з 1664 года)

У сваіх творах С.Полацкі закранае пытанні грамадска – культурнага жыцця свайго часу.Да ліку яго ранніх твораў адносяцца вершы рэлігійнай тэматыкі. У іх праслаўляецца Хрыстос, аплакваюцца яго пакуты. Да пераезду ў Маскву Полацкі стварыў шэраг дэкламацый, вершаваных твораў для публічнага выканання.



Значную цікавасць прадстаўляюць дэкламацыі, прысвечаныя канкрэтным падзеям, рэальным і гістарычным асобам, напрыклад рускаму цару Аляксею Міхайлавічу. Найбольш вядомыя яго “метры” або “рыфмы”. Гэтыя вершы дыкламавалі отракі, вучні полацкай брацкай школы. Дэкламацыі глыбока патрыятычныя,, прысвечаныя прыезду ў Полацк цара Аляксея Міхайлавіча. Шэраг дэкламацый Полацкі напісаў у 1666 годзе у час быцця ў Маскве. Тэма Радзімы ў іх асноўная, чяны напоўнены трывогай паэта за лёс роднай зямлі. Да ранняга перыяду творчасці адносяцца эпітафіі на смерць розных асоб. Таксама вершы, прысвечаныя падзеям польска- шведскай вайны і вершы сатырычнага характару “На ленивца”,”На п’яніцу”, “На грешика”. У іх аўтар падымае пытанні грамадскага жыцця, маралі, узаемаадносін паміж людзьмі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка