8 клас Тэма: Клас Павукападобныя. Асаблівасці будовы, працэсаў




Дата канвертавання30.03.2016
Памер84.57 Kb.
УРОК  ПА БІЯЛОГІІ

8 клас

Тэма: Клас Павукападобныя. Асаблівасці будовы, працэсаў

жыццядзейнасці і паводзін у сувязі з жыццём на сушы.

Павук-крыжавік

 

Прадмет:  Біялогія



Клас 8

Тэма ўрока:

Клас Павукападобныя.

Асаблівасці будовы, працэсаў жыццядзейнасці і паводзін у сувязі з жыццём на сушы. Павук-крыжавік.

Мэты ўрока:

Навучальная: сфарміраваць веды аб: класе павукападобных, характэрных прыметах павукападобных на прыкладзе павука-крыжавіка, асаблівасцях будовы і працэсах жыццядзейнасці ў сувязі з жыццём на сушы і спосабам жыўлення.

Развіваючая:

развіваць уменні:

-         выдзяляць істотныя прыметы;

-         устанаўліваць сувязь будовы з асяроддзем пражывання;

-         аналізаваць, параўноўваць, рабіць вывады, абагульняць;

-         працаваць з падручнікам і іншымі крыніцамі інфармацыі.



Выхаваўчая:

выхоўваць:

-         эстэтычныя пачуцці;

-         беражлівыя адносіны да жывога;

-         культуру работы ў групе і пары, фарміраваць камунікатыўныя ўменні.

Тып урока:  урок вывучэння новага матэрыялу з элементамі паглыблення канкрэтызацыі ведаў, удасканалення і развіцця ўменняў і навыкаў.

Тэхналогіі:

Элементы тэхналогіі развіваючага навучання, інфармацыйнай, гульнёвай, здароўезберагаючай.



Метады:

-         славесныя (расказ, тлумачэнне);

-         наглядныя (прагляд слайдаў малюнкаў);

-         праблемна-пошукавыя.



Формы дзейнасці вучняў: франтальная, групавая, парная, індывідуальная.

Плануемыя вынікі ўрока (задачы)

Згодна з навучальным стандартам прадмета “Біялогія” 8 клас вучні павінны



ведаць і называць:

-         сістэматычныя адзінкі:



Тып Членістаногія;

Клас Павукападобныя;

атрад Павукі;

від Павук-крыжавік.

-         характэрныя прыметы:



тыпа Членістаногія;

класа Павукападобныя.

-         органы і сістэмы органаў, іх функцыі;

-         тып і спосаб жыўлення (драпежны).

умець:

характарызаваць і абгрунтоўваць, рабіць вывады:

- асаблівасці будовы, працэсаў жыццядзейнасці ў сувязі з асяроддзем пражывання;



параўноўваць

- будову і сістэмы органаў класаў Ракападобныя, Павукападобныя



распазнаваць

-         жывёл у прыродзе;

-         органы і сістэмы органаў на малюнках, схемах, табліцах.

авалодваць уменнямі

- працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі;



Эпіграф да ўрока:

“Каб добра засвойваць веды, трэба паглынаць іх з апетытам” А.Франс



Міжпрадметныя сувязі: батаніка, руская мова і літаратура, гісторыя.

Матэрыялы дамашняга задання, неабходныя для вывучэння тэмы § 14 “Агульная характарыстыка тыпу Членістаногія”



Слоўнікавы запас тэрмінаў: нагашчупальцы, павуцінныя барадаўкі, павуціна.

Абсталяванне:

-         мультымедыйная ўстаноўка;

-         табліцы “тып Членістаногія Клас Ракападобныя”, “Клас Павукападобныя”;

-         лісткі з заданнямі для  работы ў парах;

-         лісткі з плануемымі вынікамі ўрока.

     Апорны ліст “Асаблівасці будовы ў сувязі з жыццём на сушы”;

-         пячатныя сшыткі.

  

Ход урока



 

I. этап. Арганізацыйны.

Эмацыянальнае настройванне вучняў на работу

      


       Настаўнік вітаецца, паціскае кожнаму вучню руку, жадае добрага настрою і поспехаў, нягледзячы на пахмурны  шэры дзень, прапануе вярнуцца ў “залатую восень”  (слайд 1).

       Якія прыкметы восені? Адна з іх “бабіна лета”, пры якім назіраецца павуцінне і рассяленне павукоў.  Настаўнік прапануе загадку:  «Висит сито, не руками свито» (павуціна). Вучні робяць вывад, што на ўроку будуць вывучацца павукі.

 

II. этап. Матывацыя, патаноўка мэт, задач, праблем

       Як называецца навука аб павуках? Адкуль паходзіць лацінская назва павукоў? Што азначае слова “павук”?

       Паслухайце, аб чым гаворыць адна са старажытнагрэчаскіх легенд.

(слайд 2 з легендай, якую чытаюць вучні)

 

      (Слайд з)  А як вы адносіцеся да павукоў? Што вы ведаецн пра іх? Ці назіралі вы за імі? Што  хацелі б яшчэ даведацца  аб іх ? Як растлумачылі б эпіграф да ўрока?



Што значыць засвойваць веды з апетытам? Якія могуць быць задачы ўрока, зыходзячы з тэмы? (Вучні самастойна аналізуюць змест тэмы, спрабуюць самі вызначыць задачы і ўбачыць праблемы)

       Настаўнік звяртае ўвагу на асноўныя патрабаванні да ведаў, уменняў, на задачы ўрока ,запісаныя на дошцы і на лістках, на праблемныя пытанні:

       Чаму павукі могуць жыць на сушы?

       Карысныя ці шкодныя павукі (крыжавік, дамавы)? (Слайд 4)

 

III. этап. Актуалізацыя ведаў, актывізацыя пазнаваўчай дзейнасці.

       Да якога тыпу адносяцца павукі? Якія характэрныя прыметы знешняй будовы членістаногіх? Для гэтага давайце прачытаем  верш (слайд 5) і дапоўнім яшчэ адной прыметай. (Вучні прапануюць свае варыянты і звяртаюцца да абагульняючага слайда “Характэрныя прыметы тыпа Членістаногія”)

       Успомніце класы гэтага тыпу. Сёння мы вывучаем клас Павукападобныя.

 

IV.  Вывучэнне новай тэмы.



1. Асяроддзе пражывання. Разнастайнасць. Спосаб жыўлення павукападобных.

Франтальная работа з тэкстам § 17 1,2,3 абцаз, чытанне ўголас, кароткі расказ і дэманстрацыя слайда 6 з выявамі  павукоў і абагульненнем.



2. Знешняя будова павука-крыжавіка

Парная работа па заданнях на лістках

I пара.  Знешняя будова покрыва (слайд 7)

1. Аддзелы цела канечнасці на іх (расказаць і паказаць на табліцы);

2. Паняцце нагашчупальцы (сфармуляваць);

3. Характэрныя прыметы знешняй будовы .Ахарактарызаваць па плану.

- Аддзелы цела;

- Лік хадзільных ног;

- Вусікі;

- Вочы.


II пара.  Драпежнік – прыстасаванне да забівання дабычы.

III пара. Драпежнік – прыстасаванне да лоўлі дабычы.

1. Пляценне павуціны;

2. Павуцінныя барадаўкі, павуціна;

3. Дадатковыя звесткі пра павуціну;

4. Чаму павук сам не прыліпае да павуцінных ніцей , сеткі?

5. Роля павуціны.

 

Справаздача па выкананай рабоце у выглядзе тэзісаў.



(слайд 8)

 

Фізкульхвілінка

 

Адгадайце загадкі:



-         Што на свеце даражэй усяго? (здароўе)

-         Што без языка, а аказваецца? (хвароба)

-         Здароўе – скарб, які заўсёды пры табе (кітайская пагаворка).

Значыць наступіў час фізкультхвілінкі.

       1. Калі вы згодны, што павук мае крылы, то памахайце рукамі (не)

       2. Павук хутка бегае, зрабіце столькі крокаў уперад і назад, колькі ў яго пар хадзільных ног ( 4 пары: 4 крокі ўперад, 4 – назад).

       3. Калі вы згодны, што ў павука 4 пары простых вачэй, то паківайце галавой (ківаюць)

       4. Прыдумайце практыкаванне самі.

       5. А цяпер заплюшчыце вочы і ўявіце, што па павуцінцы спускаецца павук, ён нясе вам добрую вестку. Якую б вы хацелі?

       Помніце, знішчаць павукоў нельга, яны з’яўляюцца захавальнікамі хатняга шчасця, павуцінка іх можа прадсказаць пагоду. Як? Даведайцеся.

(Многа лятаючай павуцінкі ў канцы лета – да сухой восені, калі павуціна лятае доўга – восень ясная, доўгая, “бабіна лета” працяглае)

 

3. Асаблівасці ўнутранай будовы ў сувязі з жыццём на сушы (слайд 9)



Паўтарэнне .

       Назавіце сістэмы органаў, характэрныя для членістаногіх?

Індывідуальная работа.  Вывучэнне адной з сістэм органаў па плану:

       1. Паўтарэнне. Функцыі.

       2. Выяўленне асаблівасцей прапанаванай сістэмы павука.

       3. Справаздача .

У ходзе работы, калі ўзнікаюць цяжкасці, настаўнік дапамагае, тлумачыць функцыі.

 

V этап. Замацаванне.

Заданне 1. Франтальная работа: запаўненне табліцы VII, стар. 73 у пячатным сшытку, графа павукападобныя, параўнанне з ракападобнымі (запоўнены раней) слайд 10.

Заданне 2 ,стар. 59. :Распазнаванне сістэм органаў па малюнку.

(слайд 10: нямы малюнак “Распазнаванне і назва органаў”).

 

VI. этап. Абагульненне і сістэматызацыя

Работа ў групах.

 Абмеркаванне праблемных пытанняў, састаўленне апорнага ліста аб асаблівасцях будовы і працэсах жыццядзейнасці павука-крыжавіка ў сувязі з жыццём на сушы (слайд 11,  прагляд папярэдніх абагульняючых слайдаў).

 

VII. этап. Рэфлексія  (слайд 4)

“Мішэнь”


       Вучні на лістках, дзе былі запісаны плануемые вынікі ўрока перад адпаведнымі ведамі і ўменнямі ставяць “+” або “-“. “-“ абазначае, на што трэба звярнуць увагу дома. На аснове гэтага настаўнік плануе пачатак работы  наступнага ўрока.

 

VIII . этап.  Эмацыянальная разгрузка з элементамі гульні



1. Хованкі

Знайдзіце жывёлу, якая схавалася ўнутры вершаваных радкоў.

 

Внутри снопа   укрыт от глаз.



Спокойно спал я целый час.

 

Ёсць сярод вас такія, хто сёння праспаў на ўроку і нічога не засвоіў?



2. Смяшынкі

Смешны верш на ўвагу

 

Птичкам маленьким сачок



Сплёл умелец паучок

                                       (не птичкам, а мухам)

3.Загадкі  (падрыхтаваныя вучнямі)

- Надоел жуку гамак

  Да не вырваться никак

                                      (паутина)

 

- Он живет на кружевах



Он на мух наводит страх,

И хотя не осьминог

Но имеет восемь ног

                                   (паук)

 - Сам плетет он мухам сети,

А за ним плетут и дети

И сидит в углу  молчок

Ждет добычу

                                (паучок)

 

 



        Чаму маладыя павукі, калі выйдуць з яіц, праз некаторы час плятуць самастойна павуціну? Можна падумаць над пытаннем дома.

Даганялкі.

       Хто першы па тэксту § 17 знойдзе назвы другіх павукоў (дамавы павук, павук-воўк). Можа хто пажадае падрыхтаваць паведамленне пра іх або пра іншых прадстаўнікоў павукападобных (напрыклад, хто такая “чорная ўдава”).

(Матывацыя на апераджальнае знаёмства з § 18)

 

IX. этап. Дамашняе заданне

§ 17, апорны ліст, заданні ў пячатным сшытку I, стар. 58-59, IV (1-7) стар. 61-62. Краязнаўчы матэрыял “Экзотыка па-астравецку” (слайд 12)

       Для вучняў, якія цікавяцца біялогіяй, прапануюцца тэсты Шалапёнак Е.С. 8 клас, тэст 189-215, стар. 33-37,  некаторыя тэсты ЦТ.

 

X. этап. Падвядзенне вынікаў

       Выстаўленне адзнак, улічваецца актыўнасць, аб’ём і узровень выканання заданняў, каментарый



Сувязь з наступным урокам

 

Тэма:   Разнастайнасць павукападобных



Першыя этапы

I. Карэкцыя ведаў па папярэдняй тэме.

II. Кантроль 5 узроўневых заданняў.

1. узнаванне (1-2 б)

Укажыце павукападобных:

дафніі, краб, павук-крыжавік, цыклоп, павук дамовы.

2. Узнаванне па памяці (3-4 б)

2.1. Органы дыхання ў павука:

а) покрывы цела;

б) жабры;

в) лёгачныя мяшкі і трахеі.

2.2. Крывяносная сістэма ў павука

3. Узнаўленне на ўзроўні разумення (5-6 б)

Якія асаблівасці размнажэння павукападобных



4.Прымяненне ведаў у знаемай сітуацыі (7-8 б)

Назавіце асаблівасцей будовы павукоў у сувязі з жыццём на сушы.



5. Прымяненне ведаў у незнаёмай сітуацыі (9-10 б.)

У павукоў страўнік мае вырасты. Як вы думаеце, з чым гэта звязана?

 

Літаратура



 

1. Агеева, І.Д. 

    Вясёлая біялогія на ўроках і святах / І.Д.Агеева. – Масква:Творчы цэнтр, 2005

 

2. Папеляева, О.А.



    Паўрочныя распрацоўкі да ўрока /О.А.Папеляева.- Масква:  Вако, 2004

 

3. Паўлюкоў, В.



    Восем воч і восем ног / В.Паўлюкоў // Родная прырода. -2005.- № 6

 

4. Рагожнікаў, О.Н. 



   Паўрочны, тэматычны і прамежкавы кантроль вучэбных дасягненняў вучняў  на ўроку заалогіі / О.Н.Рагожнікаў. – Мінск: Сэр-Віт, 2004

 

5. Сукалова, С.Ф.



    Гэты дзіўны і шматгранны мір членістаногіх / С.Ф.Сукалова//Настаўніцкая газета. – 2010. – 11 верасня

 

6. Сянюць, А.



    Экзотыка па-астравецку / А.Сянюць// Родная прырода. – 2009. - № 10

 

7. Чумакоў, Л.



    Пагоду прадказвае прырода. Якая будзе восень / Л.Чумакоў//Родная прырода.-      2009. - № 11

 


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка