6 клас Варыянт 1 “Тры станы рэчыва”




Дата канвертавання05.05.2016
Памер12.76 Kb.
6 клас

Варыянт 1

Тры станы рэчыва”


ТЭСТ


  1. У рэчыве паміж малекуламі:

А. Існуе ўзаемнае прыцяжэнне і адштурхванне; Б. Не існуе ні прыцяжэння, ні адштурхвання; В. Існуе толькі прыцяжэнне; Г. Існуе толькі адштурхванне.

2. Адкажы на пытанні:

а).Ваду пералілі з бутылачкі ў колбу. Ці зменіцца пры гэтым аб’ём вадкасці? Ці прыме вада іншую форму ў выніку пералівання? Чаму?

б). Якой уласцівасцю малекул тлумачыцца ўзнікненне пругкасці пры расцяжэнні і сцісканні спружыны?



  1. Апішы характар малекулярнага руху ў цвёрдых целах?

  2. Указаць, якія з пералічаных ніжэй рэчываў знаходзяцца ў звычайных умовах у цвёрдым, вадкім і газападобным станах: малако, кісларод, ртуць, воск, адэкалон, бензін, вадяны пар, сода, вугаль.


6 клас

Варыянт 2

Тры станы рэчыва”


ТЭСТ


  1. У рэчыве паміж малекуламі:

А. Існуе толькі прыцяжэнне; Б. Не існуе ні прыцяжэння, ні адштурхвання; В. Існуе ўзаемнае прыцяжэнне і адштурхванне; Г. Існуе толькі адштурхванне.

2. Адкажы на пытанні:

а). Спірт пералілі з бутылачкі ў колбу. Ці зменіцца пры гэтым аб’ём вадкасці? Ці прыме спірт іншую форму ў выніку пералівання? Чаму?

б). Якой уласцівасцю малекул тлумачыцца ўзнікненне пругкасці пры расцяжэнні і сцісканні гумавага шнура?



3. Апішы характар малекулярнага руху ў куску жалеза?

4. Указаць, якія з пералічаных ніжэй рэчываў знаходзяцца ў звычайных умовах у цвёрдым, вадкім і газападобным станах: смятана, азот, ртуць, воск, адэкалон, бензін, вадяны пар, сода, вугаль.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка