5. ласкавы падман ( з “Крымскіх нататкаў”)




Дата канвертавання07.05.2016
Памер16.41 Kb.
5. ЛАСКАВЫ ПАДМАН

( з “Крымскіх нататкаў”)
Я ўбачыў яе выпадкова. Зусім маленькая, яна выглядвала адным бокам з-пад галечнай дробязі. Зірнула яна на гэты белы свет, і адразу ж марская хваля зноўку накрыла яе. На адно імгненне праглынула бераг, белай пенай упрыглжыля яго—і стаяла.

І зноў я ўбачыў яе—малюсенькую амфару. У Старажытнай Грэцыі ў такіх перавозілі віно, алей.Шмат старажытнагрэчаскіх караблёў знайшло свій апошні прытулак у марской бездані. А мора сваім магутным подыхам здольна “выдзьмуць” на гэты свет тыя рэчы, што зніклі шмат стагоддзяў таму. Спачатку чамусьці я не вельмі здзівіўся, калі ўбачыў гэтую мініяцюрную амфару. Менавіта мініяцюрную—сантыметраў дзесяць. Вядома, што старажытнагрэчаскія амфары былі значна большымі па памерах. А можа, падалося, у маёй калісьці захоўвалі парфум або які-небудзь каштоўны алей?

Калі, нарэшце, марская хваля чарговы раз сышла, я нахіліўся і асцярожна падняў сасуд—баяўся зламаць, раструшчыць. Але што гэта?

На маёй руцэ ляжаў светла-шэры камень—звычайная галька, якая толькі формай сваёй нагадвала старажытнагрэчаскую прыгажуню.

Мора зрабіла сваю працу, за шмат гадоў ператварыўшы звычайны марскі камень у твор мастацтва—па-свойму адмысловы, нават дзесьці вытанчаны. Хаця зблізку гэты цудоўны падман, на жаль, развенчваўся…

А ў чым увогуле гэта работа мора?”—запытаеце вы. Напрыклад, кавалкі звычайнага бутэлечнага шкла, параскіданыя па ўсім беразе, спачатку, дарэчы, вельмі вострыя і небяспечныя для нашых ног, з часам “адшліфаваныя” морам, нагадваюць рознакаляровыя каштоўныя камяні—з аднаго боку празрыста-яскравыя, з другога—дымчата-загадкавыя, як вочы каханай жанчыны.



А галечныя камяні? Яны не маюць ніводнага вострага краю, таксама абточаныя марскімі хвалямі. Яны нібы чалавечыя характары, абточаныя часам. Здаецца, што ў гэтай вечнай працы і заключана чалавечая мудрасць. Прычым гэта не кампраміс паміж чалавекам і рэчаіснасцю, турботамі, жыццёвымі клопатамі. Гэта свяшчэнны сасуд каштоўнага жыццёвага вопыту, своеасаблівая амфара душы, жыццёвага плёну…

Я зноў бачу яе, напалову занесеную дробным каменнем, на вялікім беразе вялікага-вялікага мора, бясконцага, як наша з вамі жыццё…



14.07.2007г.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка