5 клас Усяго: 64 балы ( памылка 0,1 б.)




Дата канвертавання14.03.2016
Памер317.61 Kb.
5 клас
Усяго: 64 балы ( памылка - 0,1 б.)

Заданне 1.Колькі звонкіх зычных гукаў у наступных словах? Паставіць адпаведную лічбу. (Максімальная колькасць балаў – 12; 1б. за кожны правільны адказ)


Цуда




гарбуз




раз’езджаны




Лічба




дождж




знаходка




Жолуд




жаніцьба




падказка




Абход




завадзь




просьба




Заданне 2. Перакладзіце на беларускую мову. (Максімальная колькасць балаў – 8)

Старая мельница - белая лебедь-

огромный простор- выгодная продажа-

высокий стебель - зелёный папоротник –

сильная накипь- стройный тополь-

Заданне 3.Выдзелiце граматычную аснову. Якiмi часцiнамi мовы выражаны дзейнiк i выказнік? (Максімальная колькасць балаў – 3)

Высока ў небе плануюць буслы.

Я ўвесь час адчуваю ўдзячнасць сваім бацькам.

За лесам устае залатое сонейка.



Заданне 4.Замяніць словазлучэнні адным словам-адпаведнікам. (Максімальная колькасць балаў – 7)

Наведавальнік тэатра - ______________________________

Наведвальнік магазіна - ___________________________________

Наведвальнік паліклінікі - __________________________________

Наведвальнік бібліятэкі - ___________________________________

Асоба, якая гуляе ў футбол, - ________________________________

Асоба, якая аб’яўляе і вядзе праграму канцэрта, - _____________

Асоба, якая робіць паездку на грамадскім транспарце, - __________



Заданне 5. Абазначце род назоўнікаў, дапішыце канчаткі прыметнікаў. (Максімальная колькасць балаў –7)

Паляўніч… сабака, горк... палын, дзік… гусь, высок… насып, малад… жарабя, салдацк… шынель, моцн… далонь.



Заданне 6. Пашыр неразвітыя сказы 2-3 даданымі членамі. Абазнач члены сказа. (Максімальная колькасць балаў –3)

Квітнеюць сады.__________________________________________________

Вярба нахілілася. __________________________________________________

Рамонкі – кветкі. _________________________________________________



Заданне 7. Аднавіце рассыпаныя фразеалагізмы. Да назоўнікаў, што змешчаны ў правым слупку, дадайце прыметнікі з левага і запішыце ўстойлівыя словазлучэнні. (Максімальная колькасць балаў –9)

Бабін білет

Воўчы галава

Вялікі грамата

Гарачы лета

Доўгі ноч

Кітайскі снег

Леташні сэрца

Мёртвы хватка

Рабінавы язык



Заданне 8. Запішыце прыказкі са словам дружба (1б. за прыказку )

_______________________________________________________________

________________________________________________________________

________________________________________________________________

Заданне 9. Запішы ў алфавітным парадку назвы абласных гарадоў Беларусі

(Максімальная колькасць балаў – 6)

______________________________________________________________

Заданне 10. Назваць твор і яго аўтара па героях. (Максімальная колькасць балаў – 4)


Героі твора

Аўтар і назва твора

1)Галіна, Васілёк, Барына




2)Пятро, Гнат




3)Алесь, Костусь, Уладзя, Ясь





4)Вінцусь, Зюк





Адказы на заданні

5 клас

Усяго: 64 балы ( памылка - 0,1 б.)

Заданне 1.Колькі звонкіх зычных гукаў у наступных словах? Паставіць адпаведную лічбу. (Максімальная колькасць балаў – 12; 1б. за кожны правільны адказ)


Цуда

1

гарбуз

3

раз’езджаны

6

Лічба

3

дождж

1

знаходка

2

Жолуд

2

жаніцьба

4

падказка

0

Абход

0

завадзь

2

просьба

3

Заданне 2. Перакладзіце на беларускую мову. (Максімальная колькасць балаў – 8)

Старая мельница – стары млын; белая лебедь- белая лебедзь;

огромный простор- вялікі прастор; выгодная продажа- выгадны продаж

высокий стебель – высокае сцябло; зелёный папоротник – зялёная папараць;

сильная накипь- моцны накіп; стройный тополь- стройная таполя .

Заданне 3.Выдзелiце граматычную аснову. Якiмi часцiнамi мовы выражаны дзейнiк i выказнік? (Максімальная колькасць балаў – 3)

Высока ў небе плануюць буслы.



Я ўвесь час адчуваю ўдзячнасць сваім бацькам.

За лесам устае залатое сонейка.



Заданне 4.Замяніць словазлучэнні адным словам-адпаведнікам. (Максімальная колькасць балаў – 7)

Наведвальнік тэатра - глядач

Наведвальнік магазіна - пакупнік

Наведвальнік паліклінікі - хворы

Наведвальнік бібліятэкі - чытач

Асоба, якая гуляе ў футбол - футбаліст

Асоба, якая аб’яўляе і вядзе праграму канцэрта - вядучы

Асоба, якая робіць паездку на грамадскім транспарце - пасажыр



Заданне 5. Абазначце род назоўнікаў, дапішыце канчаткі прыметнікаў. (Максімальная колькасць балаў –7)

Паляўнічы сабака (м.р.), горкі палын (м.р.), дзікая гусь (ж.р.), высокі насып (м.р.), маладое жарабя (н.р.), салдацкі шынель (м.р.), моцная далонь (ж.р.).



Заданне 6. Пашырце неразвітыя сказы 2-3 даданымі членамі. Абазначце члены сказа. (Максімальная колькасць балаў –3)

Прыгожа квітнеюць сады вясной. Маладая вярба нахілілася над ракою. Белыя рамонкі – лугавыя кветкі.



Заданне 7. Аднавіце рассыпаныя фразеалагізмы. Да назоўнікаў, што змешчаны ў правым слупку, дадайце прыметнікі з левага і запішыце ўстойлівыя словазлучэнні. (Максімальная колькасць балаў –9)

Бабіна лета

Воўчы білет

Вялікае сэрца

Гарачая галава

Доўгі язык

Кітайскі грамата

Леташні снег

Мёртвая хватка

Рабінавая ноч



Заданне 8. Запішыце прыказкі са словам дружба.( 1б. за прыказку )

Дружба, дружба – цяжкая твая служба.

Дружба дружбай, а служба службай.

Дружба пазнаецца ў няшчасці.

Не ў службу, а ў дружбу.

Заданне 9. Запішы ў алфавітным парадку назвы абласных гарадоў Беларусі. (Максімальная колькасць балаў – 6)

Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілеў, Мінск.

Заданне 10. Назваць твор і яго аўтара па героях. (Максімальная колькасць балаў – 4)


Героі твора

Аўтар і назва твора

1)Галіна, Васілёк, Барына

М.Танк “Ля вогнішч начлежных”

2)Пятро, Гнат

У.Караткевіч “Нямоглы бацька”

3)Алесь, Костусь, Уладзя, Ясь


Я.Колас “Дарэктар”

4)Вінцусь, Зюк

А.Гарун “Датрымаў характар”


6 клас

Усяго: 57 балаў ( памылка - 0,1 б.)

Заданне 1.Запішыце словы ў фанетычнай транскрыпцыі. (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

Людскі ______________, ад’езд _________, возчык __________, лётчык _________, счарсцвелы ____________, салаўі __________, прыязджаць ___________, купаешся ____________, разжыцца ____________, ласьён ___________.



Заданне 2.Ад прапанаваных словазлучэнняў утварыце складаныя прыметнікі. Запішыце. (Максімальная колькасць балаў – 4; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

Чорныя валасы ___________________, тоўстыя крылы _________________, доўгі хвост___________________, устойлівы да цяпла ___________________, дзвесце гадоў __________________, добрая якасць _____________________, добрае сэрца ___________________, босыя ногі _____________________.



Заданне 3Да ўстарэлых слоў левага слупка падбярыце сінонімы з правага слупка, пары запішыце.(Максімальная колькасць балаў – 4; 0,5б. за кожнае правільнае слова)


Лемантар

Ланіты


Паходня

Веча


Ловы

Вакацыі


Чало

Кардон


Факел

Сход


Лоб

Мяжа


Канікулы

Буквар


Паляванне

шчокі



Заданне 4Запішыце лічбы словамі(Максімальная колькасць балаў – 7)

Праехаць каля 600 кіламетраў ______________________________________, у кнізе звыш 250 старонак ___________________________________________, нарадзіўся ў 2007 годзе______________________________________________, самалёт з 243 пасажырамі____________________________________________, сустрэцца на 235 кіламетры__________________________________________, прачытаць 2/3 кнігі_________________________________________________, 35-тысячны наведвальнік ___________________________________________.



Заданне 5. Пастаўце словы ў форме роднага склону адзіночнага ліку (Максімальная колькасць балаў – 4; 0,25б. за кожнае правільна запісанае слова)

Авёс ___________, барабан ___________, бег___________, блакіт___________, боль_________, вазон____________, вопыт____________, вырай _____________, гай ___________, горад __________, гром __________, давер ____________, даследчык ______________, кефір ____________, кіёск ___________, кісларод _______________.



Заданне 6. Запішыце словазлучэнні па-беларуску.

(Максімальная колькасць балаў – 6; 0,5б. за кожнае правільна запісанае слова)

Охотничья собака -

открытая дверь -

молодой жеребенок -

нестерпимая боль -

хорошее поведение-

болеть гриппом -

Заданне 7. У наступных словах абазначце марфемы. (Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. за кожнае правільна разабранае слова)

Падтрымка, прыдарожны, нарэзаць, вечна.



Заданне 8. Падбярыце аднаслоўныя сінонімы да наступных фразеалагізмаў .

(Максімальная колькасць балаў – 4; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

  1. Рукой падаць-

  2. Хоць іголкі збірай -

  3. Душа ў душу –

  4. Лісам падшытыя –

  5. Хоць касой касі –

  6. Як гром з яснага неба –

  7. Кату па пяту –

  8. Хварэць на пана -

Заданне 9. Пісьмова адкажыце на пытанні. (Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. за кожны поўны адказ)

  1. Назавіце гераіню У.Бутрамеева “Слаўная дачка Полацкай зямлі”. Прыгадайце яшчэ два імені, якія мела князёўна пры жыцці. ________________________________________________________

  2. Які падарунак атрымаў Сямён, герой апавядання Я.Баршчэўскага, ад вужа?_______________________________________________

  3. Гэта аповесць пра аднагодкаў сённяшніх шасцікласнікаў . Яна была напісана ў 1940 годзе, але сёння актуальнасці не страціла. Праблемы выхавання, дружбы, узаемаадносін з бацькамі. Пра які твор ідзе гутарка, хто аўтар?_____________________________________

  4. У якім творы вы пазнаёміліся з легендай пра паходжанне “Белая Русь”? Запішыце назву твора, яго аўтара.________________________________

_______________________________________________________________

Заданне10. (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожны правільны адказ) Устаўце прапушчаныя словы (3б.), запішыце назву твора і яго аўтара (1б.),які кампазітар паклаў на музыку словы гэтага верша (0,5б.), хто з’яўляецца выканаўцам песні (0,5б.)?

Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць.

Разумею цяпер, чаму з выраю

Жураўлі на ____________ ляцяць.

Што ім тыя_____________ паўднёвыя!

Што ім пышны __________ рай,

Калі клічуць іх далі сасновыя

І ________ _________ край!

Сакавітыя ___________ мурожныя

Не заменіш нічым і нідзе

І зямлю, дзе сцяжыначка кожная

У прыветлівы двор прывядзе…
Адказы на заданні

6 клас

Усяго: 57 балаў ( памылка - 0,1 б.)

Заданне 1.Запішыце словы ў фанетычнай транскрыпцыі. (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

Людскі - (л’уцк’і), ад’езд - (адйэзт), возчык – (вошчык), лётчык – (л’оччык), счарсцвелы – (шчарс’ц’в’элы), салаўі – (салаўйі), прыязджаць – (прыйажджац’), купаешся – (купайэшс’с’а), разжыцца – (ражжыцца), ласьён – (лас’йон).



Заданне 2.Ад прапанаваных словазлучэнняў утварыце складаныя прыметнікі. Запішыце. (Максімальная колькасць балаў – 4; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

Чорныя валасы - чорнавалосы, тоўстыя крылы - таўстакрылы, доўгі хвост - даўгахвосты, устойлівы да цяпла - цеплаўстойлівы, дзвесце гадоў - двухсотгадовы, добрая якасць – дабраякасны , добрае сэрца - добрасардэчны, босыя ногі - басаногі.



Заданне 3. Да ўстарэлых слоў левага слупка падбярыце сінонімы з правага слупка, пары запішыце.(Максімальная колькасць балаў – 4; 0,5б. за кожнае правільнае слова)


Лемантар

Ланіты


Паходня

Веча


Ловы

Вакацыі


Чало

Кардон


Буквар

шчокі


Факел

Сход


Паляванне

Канікулы


Лоб

Мяжа



Заданне 4Запішыце лічбы словамі(Максімальная колькасць балаў – 7)

Праехаць каля шасцісот кіламетраў, у кнізе звыш двухсот пяцідзесяці старонак, нарадзіўся ў дзве тысячы сёмым годзе, самалёт з двумастамі сарака трыма пасажырамі, сустрэцца на дзвесце трыццаць пятымкіламетры, прачытаць дзве трэція кнігі, трыццаціпяцітысячны наведвальнік.



Заданне 5. Пастаўце словы ў форме роднага склону адзіночнага ліку (Максімальная колькасць балаў – 4; 0,25б. за кожнае правільна запісанае слова)

Аўса, барабана, бегу, блакіту, болю, вазона, вопыту, выраю, гаю, горада, грому, даверу, даследчыка, кефіру, кіёска, кіслароду.



Заданне 6. Запішыце словазлучэнні па-беларуску.

(Максімальная колькасць балаў – 6; 0,5б. за кожнае правільна запісанае слова)

Охотничья собака – паляўнічы сабака

открытая дверь – расчыненыя дзверы

молодой жеребенок – маладое жарабя

нестерпимая боль – нясцерпны боль

хорошее поведение- добрыя паводзіны

болеть гриппом – хварэць на грып

Заданне 7. У наступных словах абазначце марфемы. (Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. за кожнае правільна разабранае слова)

Пад-трым-к-а, пры-дарож-н-ы, на-рэз-а-ць, веч-н-а.



Заданне 8. Падбярыце аднаслоўныя сінонімы да наступных фразеалагізмаў .

(Максімальная колькасць балаў – 4; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

1)Рукой падаць- блізка



  1. Хоць іголкі збірай - светла

  2. Душа ў душу – дружна

  3. Лісам падшытыя – хітрая

  4. Хоць касой касі – шмат

  5. Як гром з яснага неба – раптоўна, нечакана

  6. Кату па пяту – маленькі

  7. Хварэць на пана – ленавацца, гультаяваць.

Заданне 9. Пісьмова адкажыце на пытанні. (Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. з.а кожны поўны адказ)

  1. Рагнеда, Гарыслава, Анастасія

  2. Карону.

  3. К.Чорны “Насцечка”

  4. У. Караткевіч “Лебядзіны скіт”

Заданне10. (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожны правільны адказ) Устаўце прапушчаныя словы (3б.), запішыце назву твора і яго аўтара (1б.),які кампазітар паклаў на музыку словы гэтага верша (0,5б.), хто з’яўляецца выканаўцам песні (0,5б.)?

Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць.

Разумею цяпер, чаму з выраю

Жураўлі на Палессе ляцяць.

Што ім тыя пагоды паўднёвыя!

Што ім пышны платанавы рай,

Калі клічуць іх далі сасновыя

І азёрны рабінавы край!

Сакавітыя пожні мурожныя

Не заменіш нічым і нідзе

І зямлю, дзе сцяжыначка кожная

У прыветлівы двор прывядзе

2) Алесь ставер “Жураўлі на Палессе ляцяць”. 3) Ігар Лучанок. 4) Ансамбль “Песняры”

7 клас

Усяго: 59,5 бал ( памылка - 0,1 б.)

Заданне 1.Указаць колькасць гукаў у прапанаваных сказах. (Максімальная колькасць балаў – 7; 1б. за кожны адказ)


Сказ

Гук

Колькасць

1)Каласок да каласка - і зараз жа снапоў сцірта.

[с]




2)Горш, калі баішся : і ліха ж не мінеш, і надрыжышся.

[ш]




3)Без галавы, што без рук.

[а]




4)Не адцягнеш, як ката ад мышы.

[т]




5)Людзі і сякерай голяцца, а мы і брытвай не ўмеем.

[j]




6)Калі дзед - ёсцьб і абед, няма дзеда - няма і абеда.

[д]




7)Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш.

[с]




Заданне 2. Замяніце фразеалагізмы дзеясловам у неазначальнай форме. (Максімальная колькасць балаў – 5)

Аддаць жыццё –

Біць лынды –

Блытацца пад нагамі –

Мазоліць вочы-

Кляваць носам –

Зарубіць на носе –

Заданне 3.Вызначыць сінтаксічную ролю неазначальнай формы дзеяслова ў сказах. (Максімальная колькасць балаў – 5; 1б. за кожны правільны адказ)

1.Няхай паслужыць мне здароўе, як пілігрыму кій дарожны.

2.Камандзір перадаў загад спыніцца.

3.Хату зрабіць – не скрыпку збіць.

4. Алёша падаў знак падрыхтавацца.

5. Пасля абеду Галынскі лёг адпачыць і прачнуўся толькі ноччу.

_____________________________________________________________________________

____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________



Заданне 4.Утварыце ад дзеясловаў дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі, абазначце суфіксы. (Максімальная колькасць балаў – 7)

Прынесці –

Абклеіць –

Прыдбаць –

Вызваляць –

Зжаць –

Змалоць –

Зазелянець –

Заданне 5. Вызначце, якім шляхам утвораны словы і ад якіх.

(Максімальная колькасць балаў – 8)

Высока __________, навекі___________, назаўсёды____________, двойчы__________, па-мойму__________, моўчкі_________________, навостраны ____________, пакруціўшы_________________.



Заданне 6. Ад прапанаваных слоў утварыце зборныя назоўнікі. Запішыце і графічна абазначце словаўтваральны сродак. (Максімальная колькасць балаў – 6)

Колас -

Студэнт-

Птушка -

Корань -

Ліст -

Дзеці -

Заданне 7. Размяркуйце прыведзеныя назоўнікі па ліках:

а) маюць форму толькі адзіночнага ліку________________________________

__________________________________________________________________

б) маюць форму толькі множнага ліку _________________________________

__________________________________________________________________

в) маюць форму і адзіночнага , і множнага ліку __________________________

__________________________________________________________________

Мора, апілкі, думка, золата, насенне, малако, дэбаты, азёры, дзверы, сані, радасць, фінансы, вароты, падзеі, жалеза.



(Максімальная колькасць балаў – 7,5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

Заданне 8. Перакладзіце на беларускую мову. (Максімальная колькасць балаў – 5; 1б. за кожнае правільны выраз)

Клюква крупнее брусники –

Жениться на хорошей девушке –

Смеяться над бездельником –

Беспокоиться о детях –

Платье к лицу -



Заданне 9. Знайдзіце лішняе слова ў ліку пералічаных і растлумачце свой выбар. (Максімальная колькасць балаў –3)

Дактыль, ямб, метафара, харэй, анапест, амфібрахій.

________________________________________________________________

_________________________________________________________________



_________________________________________________________________

Заданне 10. Запоўніце пустыя клеткі.

(Максімальная колькасць балаў – 6; 1б. за кожнае правільнае слова)

Назва твора

Аўтар

Персанаж

Мастацкі змест

Жанр







Серж

Бацькі і дзеці: праблемы гуманнасці, высакароднасці, сумленнасці.

Аповесць




Янка Купала

Гусляр

Праблема мастака і мастацтва ў жыцці народа




“Салодкія яблыкі”




Тонік, Арсенік

Вайна праз прызму дзіцячага ўспрымання





Адказы на заданні

7 клас

Усяго: 59,5 бал ( памылка - 0,1 б.)

Заданне 1.Указаць колькасць гукаў у прапанаваных сказах. (Максімальная колькасць балаў – 7; 1б. за кожны адказ)

Сказ

Гук

Колькасць

1)Каласок да каласка - і зараз жа снапоў сцірта.

[с]

5

2)Горш, калі баішся : і ліха ж не мінеш, і надрыжышся.

[ш]

3

3)Без галавы, што без рук.

[а]

2

4)Не адцягнеш, як ката ад мышы.

[т]

1

5)Людзі і сякерай голяцца, а мы і брытвай не ўмеем.

[й]

3

6)Калі дзед - ёсць і абед, няма дзеда - няма і абеда.

[д]

2

7)Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш.

[с]

4

Заданне 2. Замяніце фразеалагізмы дзеясловам у неазначальнай форме. (Максімальная колькасць балаў – 5)

Аддаць жыццё –загінуць

Біць лынды – гуляць

Блытацца пад нагамі – перашкаджаць

Мазоліць вочы– надакучаць

Зарубіць на носе –запомніць
Заданне 3.Вызначыць сінтаксічную ролю неазначальнай формы дзеяслова ў сказах. (Максімальная колькасць балаў – 5; 1б. за кожны правільны адказ)

1. Няхай паслужыць мне здароўе, як пілігрыму кій дарожны.

2. Камандзір перадаў загад спыніцца.

3.Хату зрабіць – не скрыпку збіць.

4. Алёша падаў знак падрыхтавацца.

5. Пасля абеду Галынскі лёг адпачыць і прачнуўся толькі ноччу. 1.паслужыць - выказнік

2.спыніцца – азначэнне

3.зрабіць– дзейнік, збіць - выказнік

4.падрыхтавацца - азначэнне

5.адпачыць - акалічнасць



Заданне 4.Утварыце ад дзеясловаў дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі, абазначце суфіксы. (Максімальная колькасць балаў – 7)

Прынесці –прынес-ен-ы –прынес-шы

Абклеіць –абкле-ен-ы – абклеі-ўшы

Прыдбаць –прыдба-н-ы – прыдба-ўшы

Вызваляць –вызвал-ен-ы – вызвале-ўшы

Зжаць –зжа-т-ы – зжа-ўшы

Змалоць –змалоч-ан-ы- змало-ўшы

Зазелянець –зазеляне-ўш-ая – зазеляне-ўшы

Заданне 5. Вызначце, якім шляхам утвораны словы і ад якіх.

(Максімальная колькасць балаў – 8)

Высок-а (суф.) - высокі, на-век-і (прыст.-суф.) –век, на-заўсёды (прыст.) -заўсёды, дво-йчы (суф.) -два, па-мой-му (прыст.-суф.) - мой, моўчкі, навостр-ан-ы (суф.) -навастрыць, пакруці-ўшы (суф.) – пакруціць.



Заданне 6. Ад прапанаваных слоў утварыце зборныя назоўнікі. Запішыце . (Максімальная колькасць балаў – 6)


Колас - калоссе

Студэнт- студэнцтва

Птушка - птаства

Корань - карэнне

Ліст - лісце

Дзеці - дзятва

Заданне 7. Размяркуйце прыведзеныя назоўнікі па ліках:

а) маюць форму толькі адзіночнага ліку: золата , радасць, жалеза, насенне, малако.

б) маюць форму толькі множнага ліку: апілкі , дэбаты, дзверы, сані, фінансы, вароты.

в) маюць форму і адзіночнага , і множнага ліку : мора , думка, азёры, падзеі.



(Максімальная колькасць балаў – 7,5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

Заданне 8. Перакладзіце на беларускую мову. (Максімальная колькасць балаў – 5; 1б. за кожнае правільны выраз)

Клюква крупнее брусники – журавіны буйнейшыя за брусніцы

Жениться на хорошей девушке –ажаніцца з добрай дзяўчынай

Смеяться над бездельником –смяяцца з лодара

Беспокоиться о детях – клапаціцца пра дзяцей

Платье к лицу – сукенка да твару.



Заданне 9. Знайдзіце лішняе слова ў ліку пералічаных і растлумачце свой выбар. (Максімальная колькасць балаў –3)

Дактыль, ямб, метафара, харэй, анапест, амфібрахій.

Метафара лішняе слова, таму што ўсе словы адносяцца да вершаваных памераў, а метафара- гэта мастацкі прыём.
Заданне 10. Запоўніце пустыя клеткі.

(Максімальная колькасць балаў – 6; 1б. за кожнае правільнае слова)

Назва твора

Аўтар

Персанаж

Мастацкі змест

Жанр

Насцечка”

Кузьма Чорны

Серж

Бацькі і дзеці: праблемы гуманнасці, высакароднасці, сумленнасці.

Аповесць

Курган”

Янка Купала

Гусляр

Праблема мастака і мастацтва ў жыцці народа

Паэма

“Салодкія яблыкі”

Вячаслаў Адамчык

Тонік, Арсенік

Вайна праз прызму дзіцячага ўспрымання

Апавяданне


8 клас

Усяго: 44,5 балаў ( памылка - 0,1 б.)

Заданне 1. Колькі зычных гукаў у словахікожнага слупка? Запішыце словамі адпаведную лічбу. (Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. за кожны правільна напісаны лічэбнік)

Мяккіх

__________



Санорных

_____________



Глухіх

____________



Шыпячых

____________



З’явіцца

восень

Касьба

Возчык

Схема

Здароўе

Снег

Купаешся

Сцвярджае

Матуля

Лічба

Рыжскі

рэдакцыя

Ёд

садаводства

Праязджаючы

Заданне 2. Выпішыце словы, марфемная будова якіх адпавядае схеме “прыстаўка + корань + суфікс + канчатак + постфікс”. (Максімальная колькасць балаў – 3.)

Перамучыцца, узнавіце, скончыліся, адрываючыся, праносяцца, звяртаўся, хмурыўся, прахапілася. __________________________________

________________________________________________________________

________________________________________________________________

Заданне 3. Падбярыце да рускіх выразаў аднаслоўныя беларускія адпаведнікі.

(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

Ворота во двор или со двора в огород, поле –

Древний обряд поминания умерших, день этого поминания –

Летучая мышь –

Парное молоко –

Молодой месяц –

Носовой платок -

Напиток из березового сока –

Складной карманный ножик –

Коллективная помощь, работа сообща –

Подсолнечное масло –

Заданне 4. У кожным радзе слоў вызначце “лішняе” з пункту гледжання марфалогіі. Адказ абгрунтуйце.

(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за правільна адзначанае слова, 0,5 за тлумачэнне).

а) Бярэзнік, торф,цукар, тварог –____________________________________

________________________________________________________________

б) горшы, цяплейшы,найпрыгажэйшы, больш салодкі – ________________

__________________________________________________________________

в) восем, сорак,дваццаць, сотня – ____________________________________

__________________________________________________________________

г)пасаджаны,прачытаны, пасівелы, падмецены – ______________________

__________________________________________________________________

д)а,але,аднак, бо, дык – ______________________________________________

__________________________________________________________________

е) хай, бы, жа, нават, каб- __________________________________________

__________________________________________________________________

Заданне 5. Растлумачце значэнне наступных фразеалагізмаў. Адказ запішыце (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае значэнне )


  1. З’ехаць на мыла –

  2. У свінныя галасы –

  3. Як піць даць –

  4. Як назаўтра трэба –

  5. Хто ў лес хто па дровы –

  6. На галаве хадзіць –

  7. Табаку важыць –

  8. Разводзіць сырасць –

  9. Драць (задзіраць) нос –

  10. Рассыпаць дробным макам –

Заданне 6. Да запазычаных слоў падбярыце сінонімы – беларускія словы. (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае слова.)

  1. Пісаць мемуары –

  2. Багатая флора –

  3. У якасці эталона –

  4. Разгарнулася дыскусія –

  5. Нязначны дэфект маўлення –

  6. Прыгожы пейзаж –

  7. Вясёлы канферансье –

  8. Доўгачаканы суверэнітэт –

  9. Падрыхтаваць прэзент -

  10. Вакантнае месца –

Заданне 7. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні і ўжыванні дзеепрыслоўяў. Запішыце выпраўленыя сказы.(Максімальная колькасць балаў – 5)

1.Касіўшы, бацька знайшоў птушынае гняздо. _____________________________________________________________

2. Бачучы, што мачыха не жне, Ганна таксама разагнулася. ______________________________________________________________

3. Дождж ліў як з вядра, і, падыходзячы да хаты, на мне не было сухой ніткі. _________________________________________________________

_______________________________________________________________

4. Жывучы ў пушчы, у Максіма ўзнікла жаданне вывучаць лес. _______________________________________________________________

5. Вяртаўшыся да вёскі, ужо змяркалася. ________________________________________________________________

Заданне 8. Вызначце тып сказа. (Максімальная колькасць балаў – 3)

Сказ

Тып сказа

Узор. Пахне сырадоем.

Аднасастаўны безасабовы

1)Добрага чалавека не перахваліш.




2)Малады, неакрэплы лядок.




3)Васількоў і руты-мяты прынясу табе сюды.




4)Веды, вы мае крылы.




5)Белым пухам засыпала ўсё наваколле




6)За добрую працу мяне пахвалілі




Заданне 9.Запішыце літаратуразнаўчы тэрмін. (Максімальная колькасць балаў – 6)

1.Трохскладовая стапа з націскам на першым складзе; вершаваны памер з такіх стоп - _____________________________________________________

2. Невялікі лірычны верш напеўнага характару пра каханне - __________________________________________________________

3.Род літаратуры, у якім жыццё паказваецца галоўным чынам праз дзеянне, дыялог, праз узаемаадносіны паміж персанажамі - ____________

_______________________________________________________________

4. Форма лірычнага верша з 14 радкоў, у якім радкі звычайна рыфмуюцца ў пэўным парадку - _______________________________________________

5. Мастацкі троп, заснаваны на замене множнага ліку адзіночным ці часткі цэлым ________________________________________________________

6. Вандроўны лялечны тэатр на Беларусі -__________________________



Заданне 10. Запоўніце табліцу. (Максімальная колькасць балаў – 3,5; 0,25 б. за правільны адказ)

Назва твора

Аўтар

Галоўныя героі, лірычны герой

Жанр







Сцяпан,Вера, Ніна, маці










Гледчык, Карпенка




“Паром на бурнай рацэ”




(прозвішчы)

Апавяданне

“Слуцкія ткачыхі”




Слуцкія ткачыхі










Мульцік, Ганна, Гастрыт





Адказы на заданні

8 клас

Усяго: 44,5 балаў ( памылка - 0,1 б.)



Заданне 1. Колькі зычных гукаў у словахікожнага слупка? Запішыце словамі адпаведную лічбу. (Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. за кожны правільна напісаны лічэбнік)

Мяккіх

дзевяць

Санорных

восем

Глухіх

шэсць

Шыпячых

пяць

З’явіцца -3

Восень – 2

Касьба -1

Возчык -2

Схема – 1

Здароўе – 3

Снег -2

Купаешся -0

Сцвярджае -4

Матуля – 2

Лічба –0

Рыжскі -0

Рэдакцыя - 1

Ёд -1

Садаводства -3

Праязджаючы -3

Заданне 2. Выпішыце словы, марфемная будова якіх адпавядае схеме “прыстаўка + корань + суфікс + канчатак + постфікс”. (Максімальная колькасць балаў – 3.)

Скончыліся, звяртаўся, прахапілася.



Заданне 3. Падбярыце да рускіх выразаў аднаслоўныя беларускія адпаведнікі.

(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

Ворота во двор или со двора в огород, поле – весніцы

Древний обряд поминания умерших, день этого поминания – дзяды

Летучая мышь – кажан

Парное молоко – сырадой

Молодой месяц – маладзік

Носовой платок - насоўка

Напиток из березового сока – бярозавік

Складной карманный ножик – сцізорык

Коллективная помощь, работа сообща – талака

Подсолнечное масло – алей

Заданне 4. У кожным радзе слоў вызначце “лішняе” з пункту гледжання марфалогіі. Адказ абгрунтуйце.

(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за правільна адзначанае слова, 0,5 за тлумачэнне).

а) Бярэзнік – зборны назоўнік, астатнія рэчыўныя

б) найпрыгажэйшы– мае найвышэйшую ступень параўнання, а астатнія вышэйшую

в) сотня – назоўнік, а астатнія лічэбнікі

г) пасівелы– дзеепрыметнік незалежнага стану, астатнія - залежнага

д) бо– падпарадкавальны злучнік сярод злучальных

е) каб- злучнік, астатнія часціцы

Заданне 5. Растлумачце значэнне наступных фразеалагізмаў. Адказ запішыце (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае значэнне )

1.З’ехаць на мыла – схуднець

2.У свінныя галасы – позна

3.Як піць даць – абавязкова, бясспрэчна

4.Як назаўтра трэба – марудна, павольна, не спяшаючыся

5.Хто ў лес хто па дровы – нядружна, нязладжана, уразброд

6.На галаве хадзіць – дурэць, сваволіць

7.Табаку важыць – драмаць

8.Разводзіць сырасць – плакаць

9.Драць (задзіраць) нос – важнічаць, зазнавацца, фанабэрыцца



10.Рассыпаць дробным макам – дагаджаць, паддобрывацца

Заданне 6. Да запазычаных слоў падбярыце сінонімы – беларускія словы. (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае слова.)

  1. Пісаць мемуары – пісаць успаміны

  2. Багатая флора – багатая расліннасць

  3. У якасці эталона – у якасці ўзору

  4. Разгарнулася дыскусія –разгарнулася спрэчка

  5. Нязначны дэфект маўлення – нязначны недахоп маўлення

  6. Прыгожы пейзаж – прыгожы краявід

  7. Вясёлы канферансье – вясёлы вядучы

  8. Доўгачаканы суверэнітэт – доўгачаканая незалежнасць

  9. Падрыхтаваць прэзент - падрыхтаваць падарунак

  10. Вакантнае месца – свабоднае месца

Заданне 7. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні і ўжыванні дзеепрыслоўяў. Запішыце выпраўленыя сказы.(Максімальная колькасць балаў – 5)

1.Косячы, бацька знайшоў птушынае гняздо.

2. Бачачы, што мачыха не жне, Ганна таксама разагнулася.

3. Дождж ліў як з вядра, і, калі я падыходзіў да хаты, на мне не было сухой ніткі.

4. Калі Максім жыў у пушчы, яму хацелася паехаць вывучаць лес.

5. Калі я вяртаўся да вёскі, ужо змяркалася.

Заданне 8. Вызначце тып сказа. (Максімальная колькасць балаў – 3)

Сказ

Тып сказа

Узор. Пахне сырадоем.

Аднасастаўны безасабовы

1)Добрага чалавека не перахваліш.

Аднасастаўны абагульнена-асабовы

2)Малады, неакрэплы лядок.

Аднасастаўны назыўны

3)Васількоў і руты-мяты прынясу табе сюды.

Аднасастаўны пэўна-асабовы

4)Веды, вы мае крылы.

Двухсастаўны

5)Белым пухам засыпала ўсё наваколле

Аднасастаўны безасабовы

6)За добрую працу мяне пахвалілі

Аднасастаўны няпэўна-асабовы

Заданне 9.Запішыце літаратуразнаўчы тэрмін. (Максімальная колькасць балаў – 6)

1.Трохскладовая стапа з націскам на першым складзе; вершаваны памер з такіх стоп - дактыль

2. Невялікі лірычны верш напеўнага характару пра каханне - раманс

3.Род літаратуры, у якім жыццё паказваецца галоўным чынам праз дзеянне, дыялог, праз узаемаадносіны паміж персанажамі - драма

4. Форма лірычнага верша з 14 радкоў, у якім радкі звычайна рыфмуюцца ў пэўным парадку - санет

5. Мастацкі троп, заснаваны на замене множнага ліку адзіночным ці часткі цэлым - сінекдаха

6. Вандроўны лялечны тэатр на Беларусі -батлейка



Заданне 10. Запоўніце табліцу. (Максімальная колькасць балаў – 3,5; 0,25 б. за правільны адказ)

Назва твора

Аўтар

Галоўныя героі, лірычны герой

Жанр

Дзяльба кабанчыка”

Віктар Карамазаў

Сцяпан,Вера, Ніна, маці

Апавяданне

Жураўліны крык”

Васіль Быкаў

Гледчык, Карпенка

Аповесць

“Паром на бурнай рацэ”

Уладзімір Караткевіч

Пора-Леановіч, Гораў

Апавяданне

“Слуцкія ткачыхі”

Максім Багдановіч

Слуцкія ткачыхі

Верш

Вечар”

Аляксей Дудараў

Мульцік, Ганна, Гастрыт

Драма


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка