5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай і дэмакратычнай Беларусі! Хто




Дата канвертавання07.05.2016
Памер22.3 Kb.
5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай і дэмакратычнай Беларусі!

Хто: JEF-Europe (Маладыя Еўрапейскія Федэралісты) і партнёры.

Што: Вулічныя акцыі па завязванні ратоў статуям стужкамі з надпісам "Дайце голас народу Беларусі!"

Дзе: Адначасова ў гарадах па ўсёй Еўропе і свеце.

Калі: 18 сакавіка 2010 — угодкі нелегітымнай перамогі Лукашэнкі на выбарах.

Чаму: Беларусь — апошняя дыктатура ў Еўропе, на парогу Еўрасаюза — галоўны прыклад таго, што павінен рабіць ЕС. Важна падкрэсліць адсутнасць АДЗІНАЙ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЗНЕШНЯЙ ПАЛІТЫКІ, патрэбнай, каб вырашаць сітуацыю ў Беларусі і іншыя глабальныя пытанні.

Як: Фотаздымкі вулічных акцый будуць размешчаныя на сайце JEF на працягу некалькіх гадзін пасля акцыі, как даць поўную інфармацыю пра колькасць і тыпы акцый у Еўропе і свеце.

18 сакавіка 2010 года Маладыя Еўрапейскія Федэралісты (JEF-Europe) ужо пяты год запар арганізуюць спецыяльную акцыю "Вольная Беларусь". У мінулым годзе акцыя прайшла адначасова ў не менш як 120 гарадах па ўсёй Еўропе.

"Імкнучыся распаўсюдзіць інфармацыю пра апошнюю дыктатуру Еўропы і неадназначны падыход Еўрасаюза да недэмакратычнаа рэжыму, сябры JEF і іншыя актывісты па правах чалавека зноў распаўсюдзяць сваю ідэю свабоды, сімвалічна завязаўшы рот вядомым статуям у гарадах усяго свету, такім чынам не даючы ім выказацца — зусім як у сітуацыі, у якой апынаюцца грамадзяне Беларусі кожны дзень”, — тлумачыць прэзідэнт JEF-Europe Філіп Адрыансэн.

JEF-Europe патрабуе канкрэтных абавязацельстваў ЕС у Беларусі, каб гарантаваць свабодныя і справядлівыя выбары, павагу да правоў чалавека, свабоду прэсы і няўрадавых арганізацый, а таксама свабоду слова для ўсіх грамадзян, а не толькі для Лукашэнкі. Калі сітуацыя ўнутры Беларусі не палепшыцца, Еўрасаюз павінен паўторна ўвесці візавыя абмежаванні для высокіх чыноўнікаў: адмяніць прыпыненне санкцый і працягнуць ужыванне абмежвальных захадаў, кшталту замарожвання актываў.

“Еўропе тэрмінова патрэбная Адзіная Знешняя Палітыка, бо шызафрэнічная палітыка не вылечыць шызафрэнічны рэжым. Было б крывадушна гаварыць пра аб’яднаную, моцную і справядлівую Еўропу, пакуль мы зачыняем вочы на парушэнні правоў чалавека і фундаментальных свабод, якія адбываюцца ў нас на парогу. Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі, Вярхоўны прадстаўнік па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан павінна спрыяць большай супрацы паміж дзяржавамі ЕС і еўрапейскімі інтстытутамі, бо Еўрасаюз павінен падтрымліваць грамадскую супольнасць і кантактаваць з беларускімі ўладамі, каб прывесці выбарчыя законы і законы аб СМІ ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі, адмяніць смяротнае пакаранне і гарантаваць свабоду сходаў і асацыяцый”, — падкрэслівае Адрыансэн.

Элізабет Вэл, каардынатар акцыі “Вольная Беларусь”, кажа: “Еўрапейскі саюз — гэта паспяховы праект міру і дэмакратыі, але JEF не можа прызнаць праект скончаным, пакуль усе грамадзяне Еўропы не змогуць жыць у мірных і дэмакратычных грамадствах. Каб вырашаць праблемы глабальнага свету, які змяняецца, Еўрасаюз павінен граць больш актыўную ролю ў міжнароднай палітыцы, і еўрапейскія грамадзяне павінны асудзіць усе формы дыктатуры. 18 сакавіка JEF зробіць гэта, завязаўшы рот статуям па ўсім свеце!”

[ENDS]


PRESS CONTACTS:

Philippe Adriaenssens, JEF Europe President, president(at)jef.eu, +32 472 33 41 27



Elisabeth Velle, Free Belarus Action Coordinator, elisabeth(at)jef.eu


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка