4 студзеня 2012 г. 4 Аб узнагароджанні




Дата канвертавання29.03.2016
Памер15.77 Kb.
4 студзеня 2012 г. 4

Аб узнагароджанні

Ганаровай граматай
Вiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. За шматгадовую плённую працу ў сістэме жыллёва - камунальнай гаспадаркi горада, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства ўзнагародзіць Сахоўскага Аляксандра Аркадзьевіча, дырэктара Віцебскага гарадскога камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства водаправодна - каналізацыйнай гаспадаркі УП ”Вiцебскводаканал“ Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

2. За шматгадовую плённую працу ў сістэме гандлю, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё адкрытага акцыянернага таварыства ”Віцебскі ўнівермаг“ узнагародзіць Селязнёву Яўгенію Пятроўну, дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства ”Віцебскі ўнівермаг“ Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

3. За шматгадовую плённую працу ў сістэме фінансавых органаў горада Віцебска ўзнагародзіць Арлову Святлану Іванаўну, намесніка начальніка аддзела даходаў фінансавага ўпраўлення Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры пяці базавых велічынь.

4. Хадайнічаць перад Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам аб узнагароджанні Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную шматгадовую працу ў сістэме жыллёва -камунальнай гаспадаркi, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства Сахоўскага Аляксандра Аркадзьевіча, дырэктара Віцебскага гарадскога камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі УП ”Вiцебскводаканал“.

5. Аддзелу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўпраўлення спраў Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта зрабіць выплаты грашовых узнагароджанняў на суму 175000 рублёў за кошт сродкаў, прадугледжаных гарвыканкаму на пазначаныя мэты ў гарадскім бюджэце.


Выконваючы абавязкі старшыні А.Г. Меркушаў
Кіраўнік спраў В.В.Рудзеня
03.Літвінава 362221

ТК 04.01.2012


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка