30 травеня. 2000 г., радыё "Свабода", "Галасы стагоддзя" Зянон пазьняк




Дата канвертавання18.05.2016
Памер11.36 Kb.
30 травеня. 2000 г., радыё "Свабода", "Галасы стагоддзя"

Зянон ПАЗЬНЯК:

Я раскажу адзiн выпадак. Ён нядаўнi. Зьвязаны ён з Курапатамi. Калi сядзiш у раскопе -- яме, напоўненай шкiлетамi, трупамi, i над табой шумяць сосны ў цiшыне, то паступова тыя рэчы, тыя прадметы, якiя цябе акаляюць, пранiкаюць у тваю iстоту. Гэта вядома кожнаму археолагу. У акружэньнi гэтых рэчаў раптам пачынаеш адчуваць той час. Гэта вельмi дзiўная амбiвалентная <...> Калi сьпiлоўваеш зруб ХII стагоддзя ў раскопе на Нямiзе, пахне смалой. Гэта пах, якому 800 гадоў. Дык вот, пранiкае ў iстоту сьмерць. I раптам пачынаеш адчуваць, што гэтыя <...> нечым табе знаёмыя, што ты побач зь iмi. I вось прыблiзна праз тыдзень, пасьля такiх псыхалягiчна цяжкiх раскопак я ехаў наранiцы на працу ў аўтобусе, сьвяцiла сонца, перада мной стаяла дзяўчына i хлопец. У яе былi доўгiя валасы як лён. I якраз такiя валасы я ўчора раскопваў у магiле -- абсалютна такiя самыя. I раптам я ўбачыў, што я бачу iхныя шкiлеты. Хлапец нешта флiртаваў, прыцiскаўся да гэтай дзяўчыны, а я бачыў iхныя целы скрозь шкiлеты. I бачыў, што поўны аўтобус шкiлетаў. I я асаблiва не зьдзiвiўся, мне гэтае пачуцьцё ўжо было вядома зь лiтаратуры. Я перад гэтым чытаў Цiяцiра Танiцакi, японскага пiсьменьнiка. Але тое, што гэта здарылася, зрабiла вялiкае ўражаньне. Таму што ў падсьвядомасьцi ўзьнiкла думка, што вось што застанецца ад усiх -- шкiлеты. Што значыць гэтае прыцiсканьне, гэтае флiртаваньне гэтых маладых людзей, якiя таксама некалi памруць? Вось гэтае амбiвалентнае бачаньне ў мяне доўжылася каля месяца, i я ўжо скончыў раскопкi, а яно прадаўжалася. Потым гэта прайшло. Цераз гэту iнфармацыю сьмерцi вельмi выразна, да болi душы, чалавек пачынае адчуваць вечнасьць свайго iснаваньня.



Файл падрыхтаваны Раманам Салаўянам.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка