3 захаваушыхся у Цэнтральным дзяржауным apxiвe бсср дакументальных матэрыялау бачна, што пажарная каманда у горадзе Лепелі была створана каля 1819 года




Дата канвертавання17.03.2016
Памер25.74 Kb.

9





3 захаваушыхся у Цэнтральным дзяржауным apxiвe БССР дакументальных матэрыялау бачна, што пажарная каманда у горадзе Лепелі была створана каля 1819 года. У 1829 годзе, як гэта указваецца у справаздачы вщебскага губернатара, пажарная каманда у Лепелі выглядала наступным чынам: «Горад Лепель мае дамоу каменных - 1,драуляных - 443; пажарная каманда на сваім узбраенні мае крукі i вілы; за десяць год з 1819 па 1829 год на яе утрыманне выдаткована 13 590 рублей; састаіць у вядзенні гарадской паліцыі». Гэта было у 1829 годзе.

Прайшло с таго часу 65 год, аднак каманда амаль не змянілася. Чытаем агляд губернскага праулення за 1895 год: «г.Лепель, пажарная каманда мае: брантмейстерау и рабочых людзей - 4; коней з запражкай - 4; пажарных труб - 3; дрог - 3, бочак - 3,ведзер - 10, лесвіц - 1, багроу i крукоу -13, сякер i ломау -9 ; утрыманне у год 1664 рублі.

К гэтаму часу у Лепелі была створана вольнае пажарнае таварыства у склад якога уваходзіла 125 членау, але яго каманда была аснашчана яшчэ горш, а на утрыманне гэтай каманды давалася толькі 185 рублей 53 капейкі у год.

1895 годзе у Лепельсюм павеце здарылася 75 пажарау, якія знішчалі 244 дамы, агульнай каштоунасцю 305 909 рублей. Найбольш paзбypaльнымi з ix належыць адзначыць два пажары: 20 студзеня у Лепельсюм павеце згарэла картонная фабрыка Валадковіча. Страта, прычыненая гэтым пажарам , склала 200 000 рублеу. 19 красавка таго ж года пажарам, які меу месца у сяле Капцевічы было знішчана 40 сялянскіх дамоу и народнае вучылішча, агульнай каштоунасцю 25 тысяч 270 рублеу.

3 агульнай сумы страт, прычыненых пажарамі у 1895 годзе, на сельскую мясцовасць Лепельскага павета падае 305 489 рублеу i толькі 420 рублеу непасрэдна на павятовы цэнтр, дзе згарэла 2 дамы. Па данным губернскага статыстычнага камітэта усе артыкулы расходау у Лепелі за гэты год складалі 8 594 рублі 69 капеек.

Якасны і колькасны стан пажарнай аховы у наступныя гады у Лепельскім павеце прадаужау заставацца без істотных змен. Напрыклад, к 1905 году у гарадской пажарнай да яе ранейшай. Вышей указанай «тэхнікі», дабавілася усяго толькі 9 бочак, тады як утрыманне скарацілася да 1 283 рублеу. Між тым лік пажарау у гэтым годзе дасягнуу у павеце 126.



Ніколькі не лепш была становішща у іншых паветах. Што год у цэлым па Віцебскай губерніі было 2- 2,5 тысячы пажарау, якія наносілі страту кожны раз у сярэднім ад аднаго да двух мільёнау рублей у год.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка