3 Вобразны свет твора




Дата канвертавання06.06.2016
Памер33.19 Kb.

3.5. Вобразны свет твора
Віды вобразаў у літаратурным творы:

  1. вобраз-рэч - тыя рэчы, якія выконваюць у творы пэўную мастацкую функцыю: сюжэтную, псіхалагічную, сімвалічную;

  2. вобраз-пейзаж;

  3. вобразы жывёл і птушак;

  4. вобраз чалавека. Тэрміналагічная сінанімія ў залежнасці ад роду літаратуры: герой. вобраз-персанаж, дзейная асоба - у драматычным родзе літаратуры; у эпічным родзе літаратуры разам з названымі вобразамі прысутнічаюць апавядач (у вялікіх па аб'ёме творах), апавядальнік/расказчык (у малых і сярэдніх па аб'ёме творах); толькі лірычны герой - у лірычным родзе літаратуры (у аповеднай лірыцы магчыма прысутнасць дзейных асоб); герой, вобраз-персанаж, дзейная асоба, лірычны герой аб'яднаны з апаведачом у адной асобе - вобразы чалавека ў ліра-эпасе. Разнавіднасці вобразаў-персанажаў: рэальныя асобы (гістарычныя, аўтабіяграфічныя, вымышленыя, але якія маюць прататыпаў, гратэскныя, фантастычныя), рэчы-персанажы, з'явы прыроды, абстрактныя паняцці;

  5. вечныя вобразы, якія пераходзяць з эпохі ў эпоху;

  6. вобраз краіны і народа.

Віды вобразаў па характару сэнсавай абагульненасці:

  1. індывідуальныя, непаўторныя (з'яўляюцца вынікам уяўлення пісьменніка. Сустракаюцца ў рамантыкаў і пісьменнікаў-фантастаў);

  2. характарныя (абагульненыя, у іх змяшчаюцца рысы характараў і нораваў, уласцівых многім людзям пэўнай эпохі і яе грамадскіх сфер);

  1. тыповыя (вышэйшая ступень вобраза характарнага; тыповае –найбольш паказальнае, заканамернае для пэўнай эпохі; вечныя вобразы, якія спалучаюць як сацыяльна-гістарычныя прыкметы эпохі, так і агульначалавечыя рысы характару героя);

  2. вобразы-матывы і топасы (выходзяць за межы індывідуальных вобразаў: матыў – тэма, якая ўстойліва паўтараецца ў творчасці пісьменніка; топас абазначае агульныя і тыповыя вобразы, ён характэрны для літаратуры цэлай эпохі, нацыі);

  1. архетыпы (агульначалавечыя вобразы, якія несвядома перадаюцца з пакалення ў пакаленне: вобразы міфалагічных герояў (Праметэй), агульначалавечыя сімвалы – агонь, неба, дом, шлях і г. д.);

  2. міфалагемы/міфемы (уключаюць у сябе як міфалагічныя вобразы, так і міфалагічныя сюжэты ці іх часткі: міфалагема жаночай долі ў бела-рускім фальклоры, што ўзыходзіць да грэчаскіх багінь лёсу Мойраў, і г. д.).

3.6. Спосабы характарыстыкі і сродкі стварэння тыповага
вобраза-персанажа


Спосабы характарыстыкі таго ці іншага персанажа: а) аповед ад першай асобы, калі герой расказвае пра сябе сам, самараскрываецца, і ад трэцяй асобы; б) дзённік героя: шчырае, адкрытае выказванне пра ўнутраныя перажыванні і падзеі жыцця героя (распрацаваны ў сентыменталістаў); в) перапіска герояў або пасланні; г) расказ ад імя старонняга героя.

Сродкі стварэння вобраза-персанажа: 1) паказ дзеянняў, учынкаў персанажа; 2) мова персанажа; 3) партрэт; 4) прамая аўтарская харак-тарыстыка; 5) характарыстыка вуснамі іншых дзейных асоб; 6)рэчыўны свет, паказ абстаноўкі, якая акружае персанажа; 7) пейзаж; 8) псіхалагічная характарыстыка; 9) вымоўнае прозвішча (гаваркое імя).

Крытэрыі класіфікацыі сістэмы персанажаў. Персанажы галоўныя, другасныя і эпізадычныя, функцыі другасных і эпізадычных персанажаў.


3.7. Форма мастацкага твора і яе кампаненты

3.7.1. Паняцце пра ўзноўлены свет твора як змадэляваную аўтарам рэчаіснасць. Кампаненты ўзноўлснага свету: мастацкія дэталі, хранатоп. Мастацкія дэталі знешнія (партрэт, пейзаж, свет рэчаў) і ўнутраныя (псіхалагічныя), іх функцыі. Віды партрэту: партрэт-апісанне, партрэт-параўнанне, партрэт-уражанне, псіхалагічны. Паняцце пра псіхалагізм як непасрэднае глыбокае ўзнаўленне ўнутранага свету героя, яго думак, перажыванняў, жаданняў, пачуццяў. Яго прынцыповае адрозненне ад форм псіхалагічнага адлюстравання ў творы: ускоснай (фіксацыя знешніх праяў псіхікі праз выраз твару, целарухі і г. д.) і сумарна-вызначальнай (лаканічнае называнне працэсаў, што адбываюцца ва ўнутраным свеце). Прыёмы псіхалагізму, іх сутнасныя характарыстыкі (па класіфікацыі А. Есіна): аповед ад першай і ад трэцяй асобы, псіхалагічны аналіз і самааналіз, унутраны маналог, умаўчанне.



Мастацкі час і мастацкая прастора ў творы (паняцце пра хранатоп). Уласцівасці літаратурных хранатопаў у адрозненне ад іншых відаў мастацтва: здольнасць адлюстроўваць дзеянне адначасова ў розных месцах, свабодны пераход з адной часавай плыні ў другую, дыскрэтнасць (перарыўнасць) як сродак дынамізацыі сюжэта твора, умоўнасць як рыса, цесна звязаная з родавай прыналежнасцю твора (максімальная ўмоўнасць хранатопа назіраецца ў лірыцы, мінімальная – у эпасе, прамежкавая – у драме).

3.7.2. Мова мастацкага твора. Маўленчая арганізацыя твора і маўленчая характарыстыка персанажаў. Мова як важнейшы сродак стварэння вобраза-персанажа. Агульныя ўласцівасці мастацкай мовы: празаічнасць – вершаванасць, маналагізм – рознагалоссе, намінатыўнасць – рытарычнасць.




14

15


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка