3 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы. Падкрэсліце ў іх граматычную аснову




Дата канвертавання11.06.2016
Памер23.07 Kb.
3 варыянт
1. Выпішыце аднасастаўныя сказы. Падкрэсліце ў іх граматычную аснову. Позна цямнее ўлетку. Сонца ўжо схавалася, непрыкметна знікла зара, а ўсё яшчэ даволі светла.Толькі колеры лесу, палеткаў, бліжэйшага выгану нібы згусціліся, а далеч зацягнулася лёгкай шызаватай смугою. З Нёмана пацягнула прахладай. Ціха вакол і прыгожа. Нават размаўляць уголас не хочацца. У народзе такі час называюць шэрай гадзінай. Вось мы і ў вёсцы. Прыемна запахла сырадоем. Пачынае цямнець, а вокны ў большасці хат не свецяцца. Толькі ў некаторых паблісквае няяркае дрыготкае святло.
2. Знайдзіце назыўныя сказы: 1) Пусты небасхіл. 2) Шасцёра нас – салдат марской пяхоты. 3) Удзень вучні распускаліся на паўтары гадзіны для абеду. 4) Дарога сціскаецца лесам і спускаецца ў лагчыну. 5) Вось апошні паварот.
3. Закончыце сказ: Аднасастаўныя сказы, у якіх галоўны член выражаецца дзеясловам 3 асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу, прошлага часу, называюцца ... .
4. З чым вы не згодны? 1) Назыўныя сказы бываюць развітыя і неразвітыя. 2) Аднасастаўныя сказы – гэта сказы з галоўным членам выказнікам. 3) Па саставу граматычнай асновы сказы бываюць аднасастаўнымі і двухсастаўнымі. 4) Сказы з адным галоўным членам называюцца простымі.
5. Спішыце, падкрэсліце выказнікі і вызначце, чым яны выражаны: Спі, мой маленькі сыночак, спі, мая дзетка, засні. У дзверы пакоя нясмела пастукалі. Аднымі рукамі нямнога зробіш. Іду між смолак і званочкаў, дзе б’юць крыламі матылі. У сяле нічога не схаваеш. Даюць прэміі за выдатныя творы мастацтва, музыкі, літаратуры. Напевы дзіўныя збіраю ў жытнім полі і бары.
6. Выпраўце памылкі ў вызначэнні відаў сказаў: Нарэшце, заўважаю таго, каго хачу бачыць. – Няпэўна-асабовы. Полудзень. Спёка. – Назыўныя. Ляжыш на пагорку. – Абагульнена-асабовы. Вырастайце вялікія і аберагайце праз усё жыццё дружбу. – Пэўна-асабовыя. Доўга не лажыліся спаць і ў Майчынай зямлянцы. – Безасабовы. Не чуваць было ні самалётнага гулу, не відаць было ніякага падазронага руху. – Няпэўна-асабовы. Незабыўная дата. – Безасабовы. Было нявесела і горка мне. – Пэўна-асабовы. Пасля заканчэння універсітэта мяне з групай былых студэнтаў паслалі на месяц за межы рэспублікі на адзін з заводаў. – Абагульнена-асабовы. Ужо цяпер хачу ісці куды-небудзь, глядзець, здзіўляцца ... – Няпэўна-асабовы.
7. Знайдзіце “чацвёрты лішні” сказ у кожнай групе і графічна растлумачце свой выбар. 1) На ўзлессі пахла апошнімі, пераспелымі суніцамі, прывялай духмянай травою, асіннікам. Аб усім гэтым хацелася Сяргею напісаць, выказаць сваю думку, свае меркаванні. Помню ўсё: і рэк журчанне, і хат сталічных белы дым. У ліпеньскай красе Друскінінкай стаіць над нёманскаю кручаю. 2) Вялізная цёмная хмара захапіла ўсё неба. Захапіла навальніцаю неаглядны ўвесь прастор. Хмара набліжалася і цямнела. Поле засыпана снегам. 3) На дварэ падмарожвала. Тут было зацішна і даволі ўтульна. Ціха ў зімовым лесе. Нікому нас не знішчыць, не спыніць. 4) З бульбы ў нас галушкі вараць, нашу бульбу ўсюды хваляць. Са мною заўсёды вітаюцца ветліва. За песні і весялосць празвалі Васіліну ў вёсцы Вяснянкай. Пакасілі пожні, знялі з ніў красу.
8. Перабудуйце безасабовыя сказы ў асабовыя. Падзьмула з поўначы здаровым халадком. Раману хацелася падзяліцца з кім-небудзь сваімі ўражаннямі, сваімі думкамі. Ад туману ад балота павявала зябкай тарфяной сырасцю... Свежым ветрам дыхнула мне ў твар, калі прыйшлося выйсці на ганак. Бабулі ўсю ноч не спалася.
9. Запішыце 5 абагульнена-асабовых сказаў. Чаму вашы сказы менавіта абагульнена-асабовыя?
10. Апішыце асенні надвячорак, выкарыстоўваючы ўсе віды аднасастаўных сказаў. Падкрэсліце ў іх граматычную аснову.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка