3. мора ( з “Крымскіх нататкаў”)




Дата канвертавання28.04.2016
Памер11.34 Kb.
3. МОРА

( з “Крымскіх нататкаў”)
Ты, пэўна, адзіная стыхія на Зямлі, якая не падпарадкавалася і не падпарадкуецца ніколі чалавеку. Бо мы ўсе адтуль…Шмат мільёнаў год нясеш ты свае воды, і подых твой, як подых старажытнага велікана, адчуваецца, калі толькі наблізішся да цябе.

Ты можаш быць розным. Настрой твой, як і любога чалавека, зменлівы.

Калі тваё дыханне роўнае, спакойнае, то і грабеньчыкі хваль, ласкавыя, як твая лагодная ўсмешка, бягуць да самага берага. І ветрык, які лунае над табою, тады твой лепшы сябар. Ён нясе гэтыя хвалі, расчэшвае твае кудзеркі сваім грабеньчыкам, і ў той час яны здаюцца паслухмянымі, даверлівымі.

Але бываюць часіны, калі ўся твая энергія накіравана зусім на іншае. Тады настрой твой рэзка мяняецца. Ад цябе ўжо не вее той лагоднасцю і спакайнотай, якая робіць цябе падобным на ласкавае кацяня.

Тады грабянцы хваль становяцца пеннымі бурунчыкамі. І вось ужо гіганцкія валы, насоўваючыся адзін за адным, разбіваюцца аб камяністы бераг, ператвараючыся ў пену, якая прасочваецца паміж камянёў і каменьчыкаў і…знікае. Потым усё паўтараецца. Мільёны гадоў…

Так і чалавечае жыццё. Знікаюць пакаленні і нараджаюцца наступныя, узбагачаючы чалавецтва ўсё новымі і новымі адкрыццямі і рухаючы яго наперад—у будучыню…І, пэўна, кожны з нас хоць раз у жыцці задаваў сабе пытанне:”Якім будзе для нас новае, XXI стагоддзе?”

7.07.2007г.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка