3 месяцаў больш як у 30 школах Мінска, а таксама ў 2 школах




Дата канвертавання30.03.2016
Памер17.64 Kb.


Сацыяльны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» з удзелам знакамітых беларускіх пісьменнікаў распачаўся ў беларускіх школах

8 кастрычніка ў Мінску прайшоў першы ўрок новага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». Цягам 3 месяцаў больш як у 30 школах Мінска, а таксама ў 2 школах для дзяцей з асаблівасцямі развіцця пройдуць урокі па адмыслова распрацаванай праграме. Вучні 2–3 класаў будуць ня толькі знаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але і атрымліваць практычныя лінгвістычныя навыкі. Першы урок праекта адбыўся 8 кастрычніка ў сярэдняй школе № 136 г. Мінска з тэатральным ухілам.

Ініцыятарам праекта з’яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама. Настаўнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» стануць: беларускі дзіцячы пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ліпскі, пісьменніца, лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова, пісьменніца-казачніца Алена Масла, паэтка і публіцыстка Таццяна Сівец, а таксама вядомы беларускі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт.

«Мы пачынаем сацыяльны праект «Чытаем па-беларуску з velcom», каб пазнаёміць вучняў школ з беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, зацікавіць дзяцей родным словам, беларускімі нацыянальнымі традыцыямі, – каментуе кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. Вельмі важна, што мы звяртаемся да дзіцячай аўдыторыі вуснамі вядомых літаратараў, якія самі прадставяць дзецям свае творы. Спадзяемся, што гэтыя ўрокі стануць добрым дадаткам да школьнай праграмы і яркай падзеяй для кожнага ўдзельніка».



«Гэты праект блізкі маёй душы, майму сэрцу і маёй сутнасці, – адзначае пісьменнік Уладзімір Ліпскі. – Таму што мова – гэта душа чалавека. Чалавек не можа быць паўнацэнным, калі яго душа не мае пэўных мускулаў. А мова, чытанне, літаратура – гэта і ёсць мускулы душы. Сёння моладзь захопліваецца інтэрнэтам. Але мы, дарослыя, павінны зрабіць усё, каб кніга стала добрым магнітам для дзяцей. З магчымасцямі velcom мы можам многае зрабіць. Я ўдзячны, што кампанія ініцыявала гэты праект і разам з беларускімі пісьменнікамі хоча нешта зрабіць. Імя мецэната Марозава, які не шкадаваў грошай на культуру і духоўнасць, засталося ў гісторыі. velcom можа стаць добрым прыкладам такіх адносінаў. Давайце ўкладаць грошы ў развіццё нашай краіны, роднай Беларусі, дзяцей галоўнага нашага скарбу».

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да вядучага спецыяліста аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Віктара Пазнякова па тэлефоне 8029 679 32 95 і e-mail v.pozdnyakov@velcom.by


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка