3 Этнагенез і этнічная гісторыя беларусаў Асноўныя канцэпцыі паходжання беларусаў




Дата канвертавання01.05.2016
Памер96.3 Kb.
3 Этнагенез і этнічная гісторыя беларусаў


  1. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларусаў.

  2. Асаблівасці этнічнай гісторыі беларусаў у XIV-XVIII ст.

  3. Этнічнае развіццё беларусаў у складзе Расійскай імперыі.

  4. Этнічная гісторыя беларусаў у савецкі перыяд.

  5. Беларускі этнас у сучасны перыяд

Этнагенез народаў — гэта працэс фарміравання этнічнай супольнасці, ці этнасу — устойлівай супольнасці людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рысаў псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве і ўяўленнях пра агульнасць паходжання.

У асяроддзі этнолагаў адсутнічае адзінства ў падыходзе да разумення этнаса і этнічнасці. Прымардыялізм (эссенцыялізм) - адзін з навуковых кірункаў, які разглядае этнас як адвечнае і нязменнае аб'яднанне людзей «па крыві» з нязменнымі прыкметамі. Прымардыялізм сцвярджае, што этнічная прыналежнасць чалавека з'яўляецца аб'ектыўнай дадзенасцю, якая мае сваю аснову ў прыродзе ці ў грамадстве. Этнас з'яўляецца супольнасцю з рэальнымі прыкметамі, якія магчыма рэгістраваць. Такім чынам, магчыма вылучыць прыкметы, па якіх індывід належыць да пэўнага этнаса і па якіх адзін этнас адрозніваецца ад іншага. Таму этнічнасць немагчыма стварыць штучна ці навязаць яе. Прымардыялізм паходзіць ад нямецкіх рамантычных тэрый ХІХ ст. – Ёгана Фіхтэ і Ёгана Гердэра.Паняцце народу для Ё.Гердэра было раўназначным з моўнай агульнасцью

Прымардыялісцкі падыход стаўся аб’ектам моцнай навуковай крытыкі пасля ІІ Сусветнай вайны. Этнас з гэтага часу пачалі разумець як вынік палітычных працэсаў Новага часу.У наш час прымардыялісцкім уяўленням супрацьстаяць кірункі, якія адмаўляюць адвечнасць этнічных уласцівасцяў — канструктывізм і інструменталізм.

Асноўныя канцэпцыі паходжання беларусаў:

“Крывіцкая” канцэпцыя - В. Ластоўскі, А.Шлюбскі і інш. Адзінымі і непасрэднымі продкамі беларусаў з'яўляюцца крывічы. Беларусы=крывічы, Сапраўдная назва Беларусі — Крывія.

“Крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая” канцэпцыя - Я. Карскі, У. Пічэта, М. Доўнар-Запольскі, М. Грынблат. Продкі беларусаў - этнічныя супольнасці крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.

«Старажытнаруская» канцэпцыя - С. Токараў, 50-я гады XX ст. У IX - X ст. сфарміравалася усходнеславянская этнічная супольнасць - старажытнаруская народнасць.у выніку распаду Кіеўскай Русі раз'ядналася і старажытнаруская народнасць. У выніку ўтварыліся тры роднасныя народы: рускі, беларускі і ўкраінскі.

“Балцкая (балцкага субстрату)” канцэпцыя - В. Сядоў, М.Ткачоў і інш. Продкамі беларусаў былі славяне і старажытныя балты. Адмаўленне Сядовым канцэпцыі "старажытнарускай народнасці“ у 1970-1980-х гг. выклікала крытыку у БССР і СССР. Прызнаўшы “балцкую” канцэпцыю, істотнай рэвізіі трэба было б падвергнуць значную частку беларускай гісторыі, у прыватнасці перыяду ВКЛ.

Гісторыкі і этнографы БССР (М.Грынблат, В.Бандарчык, Л.Абэцэдарскі і інш.) выступілі супраць “балцкай” тэорыі у абарону “старажытнарускай” канцэпцыі. Забарона прызначанай на 1973 г. у Мінску канферэнцыі "Этнагенез беларусаў“. Да пачатку 1990-х гг. у этнаграфічных навуковых выданнях у Беларусі “балцкая” канцэпцыя або абвяшчалася памылковай, або не згадвалася ўвогуле.

У той час як антраполагі, лінгвісты і археолагі у цяпеашні час ў большасці прызнаюць істотную ролю балтаў у паходжанні беларусаў (апошнія разглядаюцца як славянізаваныя балты), беларуская этнаграфія доўгі час адмаўляла яе.

Тэзіс пра існаванне адзінай старажытнарускай народнасці з адзінай мовай, культурай, самасвядомасцю і дзяржавай (Кіеўскай Руссю), які быў агульнапрынятым у савецкай гісторыяграфіі, на сучасным этапе развіцця навукі падаецца ўсѐ больш сумніўным.

Па меркаванні беларускага этнографа акадэміка М.Ф. Піліпенкі, балты адыгралі ролю толькі ў фармаванні такіх "протонародностей", як крывічы, дрыгавічы і радзімічы, а ўжо апошнія, у сваю чаргу, сталі складовай часткай "старажытнарускай народнасці".

Непасрэднымі ж продкамі сучаснага беларускага этнаса, па яго меркаванні, былі дзве групы агульнай этнічнай старажытнай рускай народнасці (рускіх, русічаў) - "палескай" ("паляшукоў"), з аднаго боку, і "падзвінска-дняпроўскай", "беларускай" ("беларусцаў"), з іншай


2 Асаблівасці этнічнай гісторыібеларусаў у XIV-XVIII ст.
Аб'яднанне на працягу XIII—XV ст. зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага, падначаленне адзінай вярхоўнай уладзе прывяло да іх тэрытарыяльнай кансалідацыі і паслужыла штуршком для складвання этнічнай тэрыторыі беларусаў

Беларуская этнічная супольнасць феадальнай эпохі ў межах сучаснай Беларусі мела дастаткова кампактны арэал распаўсюджвання. Неаднародным ѐн быў у паўночна-заходніх раѐнах, якія ўяўлялі сабой змешаную зону балта-славянскага насельніцтва.

3 XIII—XVI ст. на этнічнай тэрыторыі Беларусі фармавалася самастойная (стара)беларуская мова са сваімі спецыфічнымі фанетычнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі, лексічным складам. Развіццю старабеларускай (ці як яе называлі тады "рускай) мовы спрыяла тое, што ў канцы XIV—XVII ст. яна з'яўлялася дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага. На ёй размаўлялі вялікія князі літоўскія і феадальная знаць ВКЛ незалежна ад яе этнічнага паходжання. На ёй працавалі княжацкая канцылярыя ў Вільні, судовыя ўстановы, магістраты. На ёй размаўлялі на соймах і ў час дыпламатычных перагавораў.

Беларуская мова з другой паловы XVI ст. паступова пачала здаваць свае пазіцыі пад націскам польскай. Наша мова пакрысе выціскалася з грамадскага ўжытку. Рашэннем сойма 1696 г. статус дзяржаўнай на тэрыторыі Княства быў замацаваны за польскай мовай.

На працягу XIV—XVI ст. складаліся і замацоўваліся агульныя рысы ў гаспадарчай дзейнасці нашых продкаў. Сацыяльна-эканамічныя ўмовы развіцця, кліматычныя асаблівасці, традыцыі спарадзілі характэрныя толькі для Беларусі тыпы пасяленняў і жытла, гаспадарчых заняткаў, адзення, харчавання. На працягу другой паловы ХІII—XVI ст. сфармаваўся своеасаблівы агульнабеларускі комплекс традыцыйнай культуры і сістэмы мовы, якія сведчылі пра нараджэнне этнасу.

Адным з галоўных вынікаў аб'яднальных этнічных працэсаў і асноўным паказчыкам ступені кансалідавання народа выступае этнічная самасвядомасць — усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Яна ўзнікла найперш у асяроддзі мяшчан, шляхты, духавенства. Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з'яўляецца названарода — этнонім. У XIII—XVI ст. у дачыненні да насельніцтва Беларусі ўжываліся розныя этнонімы. Да XVII ст. абагульняючай для праваслаўнага насельніцтва Беларусі, Украіны, Масковіі і часткова Літвы, Польшчы, Латгаліі з'яўлялася назва "Русь", "рускія", "русіны".

Хаця ў іх грамадскай свядомасці захоўвалася ўяўленне аб асаблівай блізкасці ўсходнеславянскіх народаў, якое замацоўвала праваслаўная царква, насельніцтва ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы лічыла менавіта сябе "сапраўднай" руссю, а сваіх суседзяў называлі "масквой", "маскавітамі", "маскалямі" ці, адпаведна, "літвой", "літвінамі", "ліцвінамі", "літоўцамі". Беларускія "русіны" ўжо ў XV—XVIст. адрознівалі сябе ад "маскавітаў" суседняй дзяржавы, іх мову называлі "маскоўскай", а сваю — "рускай". Этнонім "рускія людзі" меў больш стабільную распаўсюджанасць сярод жыхароўУсходняй Беларусі і Смаленшчыны. Украінцы, рускія, палякі і іншыя еўрапейскія народы называлі беларусаў "ліц(т)вінамі", гэта ж паняцце было саманазвай і беларускага насельніцтва. Славянізаванае вызначэнне "ліцвіны" адрознівалася ад саманазвы ўласна літоўцаў, якая гучала як "lietuwis","lietuwai", "lietuwininkas". У XIV—XV ст. "ліцвінамі" называлі сябе пераважна жыхары заходніх зямель Беларусі і ўсходу Літвы. У XVI і асабліва ў XVII—XVIII ст. назва распаўсюджваецца на ўвесь беларускі этнас.

Аднак, беларуская народнасць, як паўнавартасная этнасацыяльная супольнасць была даволі неўстойлівай і слаба кансалідаванай з-за шэрагу сацыяльна-палітычных і рэлігійных фактараў. Адзіная рэлігія (канфесія) у межах дзяржавы спрыяла этнічнай кансалідацыі, але сітуацыя поліканфесійнасці ў сярэдневечным грамадстве.

На працягу другой паловы XVII-XVIII ст.у выніку ўздзеяння неспрыяльных сацыяльна-палітычных, этна-культурных і рэлігійных фактараў беларусы ператварыліся ў этнас з няпоўнай сацыяльнай структурай.

Асноўным (адзіным?) носьбітам беларускай этнічнасці (этнічнасць – сукупнасць моўных, бытавых і светапоглядных характарыстык, уласцівых для канкрэтнага этнаса) засталося сялянства.


3 Этнічнае развіццё беларусаў у складзе Расійскай імперыі

З пачатку ХІХ ст. ўсе тэрыторыі з пераважнай доляй пражывання беларускага насельніцтва ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі. Тое, што беларусы не мелі сваёй дзяржаўнасці, а таксама ідэалагічная палітыка непрызнання адметнасці беларускага народа, перашкоды ва ўжыванні беларускай мовы замаруджвалі этнаўтваральныя працэсы.

Значны ўплыў на развіццё беларускага этнасу і яго культуры ў гэты час аказвае спачатку пераважна польская, а пазней, асабліва ў 1860-х гг. – руская культура, назіраецца цесная сувязь з культурамі ўкраінскага, літоўскага, яўрэйскага і іншых народаў.

Пасля задушэння паўстання 1830 – 1831 гг. па ініцыятыве ўрада пачаўся актыўны працэс русіфікацыі. Ён быў накіраваны не толькі супраць ужывання польскай, але і беларускай мовы. Цэнзурная забарона друку па-беларуску лацінкай у Расейскай Імпэрыі, што дзейнічала з 1859 па 1905 г. Драматычныя падзеі 1863 – 1864 гг. вымусілі ўлады дзейнічаць яшчэ больш жорстка. Менавіта ў гэты час беларускі этнас фарміруецца як нацыя.

Фарміраванне беларускай нацыі ішло ва ўмовах развіцця капіталістычных адносін і ўнутранага рынку, росту гарадоў і гарадскога насельніцтва.

Паступова фарміруюцца новыя класы наёмных рабочых (шматнацыянальны) і буржуазіі (пераважна небеларускага паходжання). У канцы ХІХ ст. 90 % этнічных беларусаў пражывала ў сельскай мясцовасці; працэс кансалідацыі таксама стрымлівала слабасць нацыянальнай буржуазіі.

Паланізацыя, русіфікацыя, фальсіфікацыя мінуўшчыны, рэпрэсіі супраць нацыянальна свядомых дзеячоў навукі і культуры прыпынілі працэс развіцця беларускага этнасу.

Да канца ХІХ ст. адбыліся істотныя змены ў этнічнай самасвядомасці беларусаў. Паводле перапісу 1897г., 74% насельніцтва Беларусі (у сучасных межах) лічыла роднай мовай беларускую. Да беларусаў сябе адносілі 43% саслоўя дваран. Роднай мовай беларускую лічылі 40% чыноўнікаў, 40% юрыстаў, 20% урачоў, 29% паштова-тэлеграфных служачых, 60% настаўнікаў. Сапраўдным адраджэннем стаў пачатак ХХ ст., калі на пэўны час з’явіўся шанс на адраджэнне беларускай дзяржаўнасці.

4 Этнічная гісторыя беларусаў у савецкі перыяд

Найвышэйшы ўздым этнічнай згуртаваннасці беларускага грамадства ў 1920-я гг. Палітыка беларусізацыі: Перавод рэспубліканскіх устаноў і часцей Чырвонай Арміі на беларускую мову; Вылучэнне беларусаў на партыйную, савецкую, прафсаюзную работу; Арганізацыя работы навучальных устаноў на беларускай мове, развіццё беларускай літаратуры.Адным з найбольш значных вынікаў палітыкі беларусізацыі з’явілася вяртанне ў склад БССР часткі ўсходнебеларускіх зямель. У 1924г. былі перададзены 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерній, у 1926 г.- Гомельскі і Рэчыцкі паветы. Агульная колькасць насельніцтва пасля гэтых пераўтварэнняў склала каля 5 млн.чалавек, а тэрыторыя – 125,8 тыс.км2. Аднак, пры гэтым, значная частка беларускіх зямель (Невельшчына, Себежшчына, Заходняя Смаленшчына) засталася у складзе РСФСР. На сярэдзіну 1920-х гадоў у БССР дзейнічала 240 краязнаўчых арганізацый. Беларусізацыя прадугледжвала культурнае развіццё іншых нацыянальнасцей, якія жылі ў рэспубліцы. Былі створаны нацыянальныя Саветы ў месцах іх кампактнага пражывання. Выкладанне ў школах вялося на 8 нацыянальных мовах. У канцы 1920-х гадоў у беларускіх школах вучыласы да 88% дзяцей.

Шырокамаштабныя палітычныя рэпрэсіі, разгорнутыя ў БССР, практычна цалкам вынішчылі нацыятворчую гаспадарчую і культурную эліту беларускага грамадства і надоўга прыпынілі паступальнае развіццѐ беларускай нацыі ў цэлым. Люстраным адбіткам савецкіх метадаў вырашэння нацыянальнага пытання стала расправа рэакцыйных польскіх уладаў з беларускім нацыянальным рухам у Заходняй Беларусі. Пасля 1939 г. было відавочна, што насельніцтва Заходняй Беларусі было больш нацыянальна арыентаваным, таму тут бальшавікі пачалі прадпрымаць рашучыя крокі, каб зьменшыць нацыянальны ўплыў.

Паводле няпоўных падлікаў (многія дакументы не захаваліся) ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі ў 1917—1953 сталі каля 600 тыс. чал., згодна з іншымі звесткамі — не менш за 1 млн 400 тыс. чал., з іх 250 тыс. асуджаныя судовымі ці пакараныя рашэннямі пазасудовых органаў («двоек», «троек», асобых нарадаў, калегій АДПУ, НКУС, Міністэрства дзяржаўнай бяспекі (МДБ)). Акрамя асуджаных у 1920—1930-я, рэпрэсавана і выслана за межы БССР больш за 250 тыс. «раскулачаных» сялян і членаў іх сем'яў.

У 1917—1953 гады да найвышэйшай меры пакарання (расстрэлу) прысуджаныя 358 686 чалавек. Усяго з 1954 да пачатку 2000 года ў Беларусі рэабілітавана больш за 200 тыс. ахвяр палітычных рэпрэсій.

Большасьць кіраўнікоў савецкай Беларусі былі небеларусамі: А.Мясьнікоў (1918—1920), В.Кнорын (1920—1922), В.Багуцкі (1922—1924), Асаткін-Уладзімірскі (1924), А.Крыніцкі (1924—1927), В.Кнорын (1927—1928), Я.Гамарнік (1928—1929), К.Гей (1930—1932), М.Гікала (1932—1938), М.Гусараў (1947—1950), М.Патолічаў (1950—1956), К.Мазураў (1956—1965). Да беларуса (па іншых крыніцах, украінца) Кірылы Мазурава быў толькі адзін камуністычны лідэр-беларус — Васіль Шаранговіч (1938—1947). Дрэнную паслугу аказала шырока наладжанае нацыянальнае жыцьцё падчас нямецкай акупацыі. Нацыянальнае (нават змаганьне за беларускую мову) стала асацыявацца з фашысцкім.

Нацыянальны нігілізм — заніжаная ацэнка свайго этнасу, адсутнасць веры ў перспектывы яго будучыні. Сыходзіцца з моўным нігілізмам, неахвотаю гаварыць на сваёй этнічнай мове і вучыць гэтай мове сваіх дзяцей. Нацыянальны нігілізм беларусаў —вынік сацыяльнай інжынерыі ў ХІХ-ХХ ст. У Беларусі не прызналі беларускую мову роднай 9,85% беларусаў (у вёсках 1,18%, у гарадах 24,54%), ва Украіне не прызналі роднай мовай украінскую 8,58% украінцаў (у вёсках 1,31%, у гарадах 17,17%.(Перапіс 1970 г.)

Працэнт прадстаўнікоў асноўных нацый рэспублік СССР, якія ў сваіх рэспубліках не прызналі мову сваёй нацыі роднай: рускія ў РСФСР — 0,05%, грузіны ў Грузіі — 0,27%, армяне ў Арменіі — 0,35%, літоўцы ў Літве — 0,41%, кіргізы ў Кіргізіі — 0,46%, таджыкі ў Таджыкістане — 0,75%, туркмены ў Туркменіі — 0,76%, азербайджанцы ў Азербайджане — 0,88%, эстонцы ў Эстоніі — 1,06%, узбекі ва Узбекістане — 1,32%, казахі ў Казахстане — 1,42 %, латышы в Латвіі — 2,63%, малдаване ў Малдове — 4,58%, украінцы ва Украіне — 12,3%, беларусы ў Беларусі — 19,8%.(Перапіс насельніцтва за 1989 г.)



У 1985-86 гг. утварыліся нацыянальныя суполкі моладзі, якія заняліся праблемамі захавання мовы і нацыянальнай культуры, аховы помнікаў гісторыі, экалогіі. У 1989г. аформіўся масавы грамадска-палітычны рух ―Беларускі народны фронт, выступаў за адраджэнне беларускай нацыі за фактычную дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Апрача БНФ былі ўтвораны і іншыя нацыянальныя арганізацыі – Беларускі экалагічны саюз і Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны.
5 Беларускі этнас у сучасны перыяд

Індыферэнтнае стаўленне дзяржавы да праблем захавання і развіцця беларускай мовы і нацыянальнай культуры вядзе да далейшай маргіналізацыі нацыянальнай свядомасці насельніцтва Беларусі і, у перспектыве, да знікнення беларускай этнічнасці, як сукупнасці характэрных культурных рыс, што адрозніваюць беларусаў ад іншых этнічных груп. Калі ў 1993-1994 вучэбным годзе па беларуску навучалася 67,3% усіх першакласнікаў, то ўжо ў 2002-2003 вучэбным годзе 73,6% (у Мінску – 93,6%) школьнікаў Беларусі вучылася ў рускамоўных класах. Паводле даследаванняў ЮНЭСКА, мова знаходзіцца на мяжы знікнення, калі на ѐй размаўляе меньш за 30% дзяцей.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка