3 Доказы нанясення шкоды судовым выканаўцам




Дата канвертавання29.03.2016
Памер20.92 Kb.
Пры рашэнні дадзенай задачы ўзнікае заканамернае пытанне – ці быў састаўлены акт аб немагчымасці выканання выканаўчага дакумента аб спагнанні 60.000.000 рублёў з ТАА “Спецтэхнабуд” на карысць грамадзяніна Якубенка ( згодна з часткай 3 артыкула 397 Гаспадарча-працэсуальнага кодэкса). У сувязі з гэтым дадзеную задачу можна рашыць некалькімі спосабамі.

Першы спосаб – зыходзячы з таго, што акт аб немагчымасці выканання выканаўчага дакумента быў складзены.

У гэтым выпадку неабходна вызначыць юрыдычную асобу да якой будзе прад’яўлены іск.

1) Па віне судовага выканаўцы, у сувязі з незаконным зняццем арышту з маёмасці даўжніка, што было даказана судом, была прынесена шкода Якубенку.

2) Судовы выканаўца з’яўляецца службовай асобай, падначаленай суду. Так як згодна з артыкулам 938 Грамадзянскага кодэкса, за супрацьпраўныя дзеянні службовай асобы адказнасць нясе орган, якому ён падпарадкоўваецца, гэта значыць, раённы суд Паўночнага раёна горада Энска.

3) Доказы нанясення шкоды судовым выканаўцам:

- супрацьпраўныя дзеянні і віна судовага выканаўца былі ўстаноўлены пастановай суда;

- прычынена матэрыяльная страта, у сувязі з немагчамасцю выплаты доўга ТАА “Спецтэхнабуд” , хаця да зняцця арышту з маёмасці, дадзеная магчымасць існавала.

- з прычыны супрацьпраўнага дзеяння судовага выканаўцы была нанесена матэрыяльная страта.

4) Судовы выканаўца з’яўляецца дзяржаўным служачым (дадатак (прыдатак) 8 да Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2004 г. № 348),, бо займае дзяржаўную пасаду (артыкул 5 Закона “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь” ), а дзяржаўная пасада з’яўляецца штатнай адзінкай дзяржаўнага органу (артыкул 4 Закона “Аб дзяржаўнай службе у Рэспубліцы Беларусь” ), значыць суд з’яўляецца дзяржаўным органам згодна з пунктам 1 артыкула 3 Закона “Аб дзяржаўнай службе у Рэспубліцы Беларусь”.

Падсумаваўшы вышэй сказанае, можна зрабіць выснову аб правамернасці прад’яўлення іску аб пакрыцці страт дзяржаўнаму органу, у дадзенай задачы – суду.

Згодна з артыкуламі 15 і 938 Грамадзянскага кодэкса, адказнаць за шкоду, прычыненную дзяржаўнымі органамі кампенсуецца дзяржавай, таму нельга казаць пра салідарную адказнасць Крыжова і раённага суда, так як у дадзеным выпадку за прычыненне шкоды адказвае дзяржава (у асобе спецыяльна ўпанаважаных на гэта органаў) і пакрыццё шкоды павінна адбывацца за кошт казны Рэспублікі Беларусь.



Другі спосаб – зыходзячы з адсутнасці акта аб немагчымасці выканання выканаўчага дакументу.

У дадзеным выпадку няма падставы для падачы іску, бо адсутнічае прадмет іску, гэта значыць, шкода, якая выказваецца немагчамасцю спагнання з ТАА “Спецтэхнабуд” 60.000.000 рублёў. Да таго часу, пакуль акт аб немагчымасці выканання выканаўчага дакумента не будзе састаўлены, выканаўчая вытворчасць не будзе скончана, такім чынам, грашовыя сродкі могуць быць спагнаны з даўжніка і не маецца падставы казаць аб шкодзе прычыненай судовым выканаўцам.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка