29 сакавіка на філалагічным факультэце бду адбудзецца ўжо 3-і Мінскі фестываль моў. Уваход вольны




Дата канвертавання06.07.2016
Памер7.7 Kb.
Першы раз – выпадковасць, другі – супадзенне, але 29 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца ўжо 3-і Мінскі фестываль моў.
Уваход ВОЛЬНЫ!

Для вас – захапляльныя аповеды пра 50 разнастайных моў свету – рэдкіх і распаўсюджаных, старажытных і сучасных, а таксама 5 займальных навукова-папулярных лінгвістычных лекцый. У гэтым годзе ўпершыню з’явіцца і спецыяльны блок беларусістыкі з лекцыямі пра гісторыю, культуру і літаратуру Беларусі.


А на закрыцці – невялікі музычны падарунак ад гурта шаманскіх рок-н-рольшчыкаў “Нагуаль”!
Cпіс моў і лекцый, анонсы выступаў, расклад, адрас і іншая інфармацыя на сайце MinskLingFest.by і ў суполках Фестывалю «УКантакце» vk.com/MinskLingFest і ў Фэйсбуку facebook.com/groups/MinskLingFest.
Прыходзьце і прыводзьце сяброў! :)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка