27 сакавіка ўсіх неабыякавых да лінгвістычнай разнастайнасці нашага свету чакае 4-ы Мінскі фестываль моў




Дата канвертавання18.05.2016
Памер23.59 Kb.
IV Мінскі фестываль моў
Беларускае надвор’е намякае на скоры надыход вясны, а разам з ёй няўхільна набліжаецца апошняя нядзеля сакавіка. А 27 сакавіка ўсіх неабыякавых да лінгвістычнай разнастайнасці нашага свету чакае 4-ы Мінскі фестываль моў.

Уваход ВОЛЬНЫ!


Фестываль моў – гэта цудоўнае мерапрыемства. За адзін дзень гасцям філалагічнага факультэта БДУ будуць прадстаўлены прэзентацыі 55 моў светустаражытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, цікавыя навукова-папулярныя лінгвістычныя лекцыі, незвычайныя лекцыі па беларусістыцы і моўныя гульні.
Аснову Фестывалю складаюць прэзентацыі моў. Прэзентацыя кожнай мовы – гэта захапляльная 45-хвілінная міні-лекцыя, падчас якой апавядальнік – спецыяліст па мове – падзеліцца са слухачамі найцікавейшымі фактамі пра гэтую мову.
Пазнаёміцца са спісам моў і лекцый, прачытаць анонсы выступаў, даведацца пра расклад, адрас і атрымаць іншую інфармацыю можна на афіцыйным сайце Мінскага фестывалю моў (http://MinskLingFest.by) і ў суполках Фестывалю «УКантакце» (http://vk.com/MinskLingFest) і ў Фэйсбуку (http://facebook.com/groups/MinskLingFest).
Фестываль пачнецца а 10:00 і будзе доўжыцца ўвесь дзень (зразумела, можна ўдзельнічаць толькі ў частцы праграмы: сысці раней ці прыйсці пазней). Калі вы цікавіцеся якой-небудзь канкрэтнай мовай, некалькімі мовамі ці проста жадаеце захапляльна і з карысцю правесці час – запрашаем вас прыняць удзел!
Прэзентацыі моў размеркаваныя па паралелях: у кожнай паралелі адначасова праходзяць 15 прэзентацый у розных аўдыторыях, так што наведвальнікі заўсёды маюць магчымасць абраць, на прадстаўленне якой мовы пайсці. Паралелей усяго 6, і, такім чынам, за дзень Фестывалю кожны можа азнаёміцца толькі з шасцю мовамі ці лекцыямі.

Выбар нялёгкі, але, каб выбіраць было лягчэй, падчас адкрыцця Фестывалю прэзентатары коратка праанансуюць усе будучыя лекцыі.

А на закрыцці Фестывалю гасцей чакае музычны сюрпрыз.
На Фестывалі вы зможаце:

пазнаёміцца з мовамі, пра якія вы раней нічога не ведалі;


– больш даведацца пра мовы, якія вас насамрэч цікавяць;
вызначыцца, якую мову вы жадаеце вывучаць;
– ізноў захапіцца ўжо вядомымі мовамі;
здзівіцца з разнастайнасці і асаблівасцяў моў нашай планеты;

– і шмат іншага!


Прэзентатары Мінскага фестывалю моў – студэнты, аспіранты і выкладчыкі філалагічнага факультэта і факультэта міжнародных адносін БДУ і розных факультэтаў МДЛУ, а таксама лінгвісты і спецыялісты па некаторых мовах з Мінска, Масквы і іншых гарадоў.
Уваход вольны!
Кантакты:

Антон Сомін, кіраўнік IV Мінскага фестывалю моў

Малодшы навуковы супрацоўнік Лабараторыі лінгвістычнай канфлікталогіі і сучасных камунікатыўных практык Школы філалогіі НДУ ВШЭ (Масква), выкладчык Інстытута лінгвістыкі РДГУ і Інстытута грамадскіх навук РАНГіДС.

+375-29-688-13-12; somin@tut.by; http://vk.com/id4390, http://facebook.com/anton.somin


Мікіта Моніч, прэс-сакратар IV Мінскага фестывалю моў

Навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ, аспірант факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці БДУКМ.

+375-29-327-50-25; n.monich@gmail.com; http://vk.com/monich_n


Любоў Падпорынава, адказны сакратар IV Мінскага фестывалю моў

Выкладчык філалагічнага факультэту БДУ і Польскага інстытута ў Мінску

skype: linguistic.unit; darmucha@gmail.com; https://vk.com/darmucha


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка