26 красавіка вучні школы наведалі мемарыяльны комплекс у в. Шымкі




Дата канвертавання24.06.2016
Памер14.4 Kb.
26 красавіка вучні школы наведалі мемарыяльны комплекс у в.Шымкі. Дадзенае падарожжа – адно са шматлікіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў школе да 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Вучні з цікавасцю слухалі выконваючую абавязкі дырэктара ланшафтнага заказніка “Ліпічанская пушча” Шаркоўскую С.І., якая расказала ім пра дзейнасць партызанскага атрада, пра подзвіг семярых адважных салдат, якія цаною ўласнага жыцця выратавалі ад смерці жыхароў Шымкоў, стрымліваючы націск ворагаў, пра дзіўную бярозу, што расла каля брацкай магілы і “плакала” сокам, нават калі яго ніхто не спускаў і галінкі яе пакрывала зялёнае лісце.


Амаль усе, хто быў у складзе нашай групы, а гэта больш за 30 чалавек, змаглі знайсці цёзкаў сярод тых прозвішчаў, што ўвекавечаны на плітах мемарыяльнага комплекса. Хлопчыкі і дзяўчынкі далікатна праводзілі рукамі па знаёмых літарах, а затым фатаграфалі іх на памяць. І, нават няма сумненняў, што вечарам у сем’ях зайшла размова пра слаўных дзядоў і прадзедаў.

Пачутае і ўбачанае так моцна нас узрушыла, што ўсе асабліва выразна адчулі шчасце ад мірнага сонечнага неба над галавой і ад таго, што нашы хлопчыкі ў баявых акопах толькі гуляюць.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка