25–26 красавіка 2014 года прыняць удзел у міждысцыплінарнай Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Этналогія: генэзіс традыцыйнага»




Дата канвертавання17.03.2016
Памер34.61 Kb.
Шаноўныя калегі!
кафедра англійскай мовы №2 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта супольна з Фондам культуры Міністэрства культуры і Цэнтрам этнакасмалогіі “Крыўя” запрашае Вас 25–26 красавіка 2014 года прыняць удзел у міждысцыплінарнай Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Этналогія: генэзіс традыцыйнага».

Плануецца праца па наступных кірунках:

Этналогія і антрапалогія;

Этналогія і сацыялогія;

Этналогія і псіхалогія;

Этналогія і гісторыя;

Этналогія і культуралогія;

Этналогія і філалогія;

Этналогія і музыкалогія;

Этналогія і педагогіка і інш.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і іншыя славянскія мовы, англійская мова.

Для ўдзелу ў канферэнцыі просьба да 17 сакавіка 2014 года даслаць у аргкамітэт анкету-заяўку (узор прыкладаецца), і тэзісы даклада (да 3 старонак) па е-mail: 2348843@tut.by . Назвы файлаў павінны складацца з прозвішча аўтара і яго месца жыхарства, напрыклад: МартысюкМінск_заяўка.doc і МартысюкМінск_тэзісы.doc. Выданне зборніка матэрыялаў плануецца па выніках працы канферэнцыі. Пры выданні зборніка аргкамітэт пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў.



Да 24 сакавіка 2014 года аргкамітэт паведаміць аб прыняцці/адхіленні заяўкі і вышле запрашэнне. Разам з запрашэннем будуць высланыя рэквізіты плацяжу.

Папярэдні памер арганізацыйнага ўнёска: для грамадзян РБ – 100 000 рублёў, для замежных грамадзян – 15 долараў ЗША. Аплата таксама магчымая наяўнымі грашыма падчас рэгістрацыі на канферэнцыю. Ад аплаты ўнёску вызваляюцца ўдзельнікі пленарнага пасяджэння.

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне аплачваюцца ўдзельнікамі канферэнцыі або камандзіруючымі арганізацыямі.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:


  • у электронным выглядзе: рэдактар Word;

  • памер паперы: А5 (148 х 210 мм) // гл. Файл  Параметры страницы  Размер бумаги;

  • шрыфт: Times New Roman, 11 pt, праз адзінарны інтэрвал;

  • абзац – 0,5 см, без знакаў пераносу;

  • палі: верхняе – 1,8 см, ніжняе – 2,2 см, левае, правае – 1,7 см;

  • назва даклада – па цэнтры старонкі, маленькімі тлустымі літарамі;

  • ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў) друкуюцца праз радок па цэнтры маленькімі літарамі;

  • электронны адрас – па цэнтры;

  • горад і краіна – у дужках па цэнтры;

  • праз радок друкуецца матэрыял – выраўноўванне па шырыні;

  • ілюстрацыйны матэрыял выдзяляецца курсівам;

  • спасылкі ў тэксце даюцца ў квадратных дужках: першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі, напрыклад: [2, с. 15].

  • праз радок пасля тэксту па цэнтры вялікімі літарамі палаецца СПІС літаратуры, далей праз радок (выраўноўванне па шырыні) – спіс выкарыстанай літаратуры ў парадку згадвання крыніц у тэксце ў адпаведнасці з прынятымі ў Беларусі стандартамі. пажадана ў тэксце матэрыялаў пазбягаць падрабязных спасылак на літаратуру.



УЗОР афармлення (першы файл)

Назва даклада
Н.П. Мартысюк

Е-mail


(Мінск, Беларусь)
Тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст тэкст.

СПІС літаратуры
1. Міфалогія беларусаў: энцыкл.слоўн. / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. – Мн. : Беларусь, 2011. – 607 c.

2. Выготский, Л.С. Мышление и речь / Л.С. Выготский – М. : Лабиринт, 1999. – 126 с.

3. Riffaterre, M. Criteria for Style Analysis Text / M. Riffaterre, C.A. Brook-Rose, L.T. Milic, and others // Essays on the language of literature / Eds. S.B. Chatman and S.R. Levin. – Boston : Houghton Mifflin Company, 1967. – p.412–430.
Адрас аргкамітэта:

220013, Беларусь, г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 65, бнту, кафедра англійскай мовы №2, аўд. 425, 423, к. 1.


Кантактныя тэлефоны:

+375 17 293-93-37 кафедра англійскай мовы №2

+375 33 6655240 Натэла Пятроўна Мартысюк (загадчык кафедры)

+375 29 6349929 Марына Васільеўна Макарыч




ЗАЯЎКА (другі файл)
на ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі
«Этналогія: генэзіс традыцыйнага»




  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку

  2. Месца працы (вучобы)

  3. Пасада

  4. Навуковы кіраўнік (для магістрантаў, аспірантаў)

  5. Вучоная ступень, званне

  6. Паштовы адрас

  7. Кантактны тэлефон (+ код)

  8. Е-mail

  9. Назва даклада

  10. Мяркуемы кірунак працы

  11. Тэхнічныя сродкі (ноўтбук, праектар)

  12. Форма ўдзелу (вочная, завочная)

  13. Браніраванне гатэлю (адзначыць): З _________ па ________

• 1-месны нумар

• 2-месны нумар



• Не патрэбны
Калі маеце патрэбу ў візе, тэрмінова вышліце адсканаваную копію пашпарта!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка