24 студзеня 2012 г. 85 Аб узнагароджанні




Дата канвертавання27.03.2016
Памер28.11 Kb.

24 студзеня 2012 г. 85


Аб узнагароджанні

Ганаровай граматай

Вiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры пяці базавых велічынь наступных супрацоўнікаў міліцыі:



Банадысенку

Уладзіміра

Аляксандравіча


камандзіра батальёна дарожна-патрульнай службы дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, падпалкоўніка міліцыі

Булыню

Сяргея


Аляксандравіча


участковага інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска, лейтэнанта міліцыі.

2. За добрасумленную шматгадовую працу ў органах сацыяльнай абароны насельніцтва, высокі прафесіяналізм узнагародзіць Капусціну Алену Канстанцінаўну, начальніка аддзела па працы і сацыяльнай абароне ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вiцебскага гарадскога выканаўчага камiтэта Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры пяці базавых велічынь.

3. За добрасумленную шматгадовую працу ў органах дзяржаўнага кіравання ўзнагародзіць Дуброўскую Таццяну Цярэнцьеўну, галоўнага спецыяліста аддзела кантролю, дакументаабарачэння і пратакольнай работы ўпраўлення справамі Віцебскага гарвыканкама Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры пяці базавых велічынь.

4. За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва ўзнагародзіць Акружную Святлану Арцёмаўну, народную артыстку Рэспублікі Беларусь, артыстку, вядучага майстра сцэны дзяржаўнай установы ”Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа“ Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры пяці базавых велічынь.

5. За актыўны ўдзел у развіцці ветэранскага руху ўзнагародзіць Кавалёва Канстанціна Якаўлевіча, пенсіянера Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры пяці базавых велічынь.

6. За актыўную грамадскую дзейнасць у развіцці жаночага руху і ў сувязі з 25 годдзем з дня заснавання Віцебскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» узнагародзіць Мішурную Ларысу Анатольеўну, старшыню Віцебскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», дырэктара ўстановы адукацыі «Дзяржаўны палац творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна г.Віцебска» Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры пяці базавых велічынь.

7. Хадайнічаць перад Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам аб узнагароджанні Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за плённую грамадскую дзейнасць, значны ўклад у развіццё ветэранскага руху Зараўчацкага Уладзіміра Андрэевіча, старшыні Віцебскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

8. Аддзелу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўпраўлення спраў Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта зрабіць выплаты грашовых узнагароджанняў на суму 1225000 рублёў за кошт сродкаў, прадугледжаных гарвыканкаму на пазначаныя мэты ў гарадскім бюджэце.
Старшыня В.П.Нікалайкін
Кіраўнік спраў В.В.Рудзеня

03.Літвінава 362221



АП 24.01.2012



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка