24 снежня 2015 года а 16-й гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы «Джэнтльменскі набор»




Дата канвертавання10.05.2016
Памер50.92 Kb.
ПРЭС-РЭЛІЗ

24 снежня 2015 года а 16-й гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы «Джэнтльменскі набор». У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 20 жывапісных твораў маладых таленавітых беларускіх аўтараў, членаў Беларускага саюза мастакоў – Уладзіміра Зленкі, Глеба Отчыка, Васіля Зянько і Андрэя Пяткевіча. За плячыма кожнага ўдзельніка праекта важкі творчы багаж – прафесійная мастацкая адукацыя, удзел у шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выставах, стварэнне і рэалізацыя аўтарскіх праектаў.

Напярэдадні навагодніх свят мастакі стварылі калектыўны праект пад «чыста мужчынскай» назвай – «Джэнтльменскі набор». У свядомасці многіх людзей гэта словазлучэнне асацыіруецца, перш за ўсё, з пазітывам, святам і нярэдка выклікае ўсмешку: кветкі, цукеркі, шампанскае. Таму аўтары сфарміравалі экспазіцыю з твораў, якія нараджаюць менавіта такія эмоцыі. Фантазійныя пейзажы Уладзіміра Зленкі – гэта намёк ці нават запрашэнне на шпацыр са сваёй прыгожай выбранніцай. Кветкі, фрукты, прысмакі і ўпрыгажэнні – тое, што дорыць жанчыне кожны джэнтльмен, – галоўныя «героі» работ ВасіляЗянько. Прыгожыя бакалы і бутэлькі дарагога спіртнога – нязменны складальнік рамантычнага вечара – па-майстэрску напісаныя Глебам Отчыкам. І вядома, зброя – неад’емны атрыбут сапраўднага мужчыны – прысутнічае ў творах Андрэя Пяткевіча.

Кожны з прадстаўленых мастакоў валодае ярка выяўленай індывідуальнай творчай манерай. Уладзімір Зленка пры стварэнні карціны заўсёды адштурхоўваецца ад пэўнай ідэі і робіць любую тэму сваім філасофскім выказваннем. У яго інтэрпрэтацыі рэальныя аб’екты набываюць сімвалічнае гучанне, становяцца вобразамі, якія візуалізуюць думкі мастака. Глеб Отчык эксперыментуе ў галіне кампазіцыі. Яго творы прыцягваюць увагу незвычайнымі ракурсамі звыклых для ўсіх прадметаў, а таксама разнастайнымі складанымі фактурамі і колеравымі спецэфектамі. У адпаведнасці з задумай адны працы мастак стварае ў манахромнай гаме, другія наўмысна выбудоўвае на спалучэнні процілеглых колераў. У творах Андрэя Пяткевіча прасочваецца ўзаемасувязь паміж класічным мастацтвам і сучасным прачытаннем культурнай спадчыны. Нярэдка мастак апелюе да жывапісу “малых” галандцаў XVII стагоддзя, ствараючы нацюрморты, кампазіцыйна блізкія стылістыцы таго часу. Аўтар свядома прымяняе класічную тэхніку лесіровачнага пісьма, якая патрабуе ад мастака высокай ступені майстэрства. Пры гэтым Андрэй Пяткевіч у кожную кампазіцыю ўводзіць мілітарысцкія аб’екты, апрыёры іншародныя па форме і змесце ўзорам класічнага жывапісу. Дзякуючы гэтаму творы набываюць зусім іншы сэнс і эмацыянальную афарбоўку. Карціны Васіля Зянько прыцягваюць дынамікай і экспрэсіяй. Пастаянная крыніца натхнення для мастака – гэта Прырода ў некранутым выглядзе. Аўтар па-майстэрску стылізуе прадстаўнікоў свету флоры і фаўны. Складаныя па тэхніцы выканання, багатыя па каларыце, дакладна вывераныя кампазіцыйна, яго карціны адначасо вавалодаюць і манументальнасцю, і станковасцю, і дэкаратыўнасцю. Гэта робіць яго мастацтва сапраўды сінкрэтычным.

І менавіта жанравая і тэматычная разнастайнасць «Джэнтльменскага набору» надае экспазіцыі асаблівую прывабнасць і выклікае непадробную цікавасць.

Пры гэтым маладых мастакоў аб’ядноўвае інтэлігентнасць, знешні спакой, выключнае пачуццё гумару і мэтанакіраванасць – якасці, уласцівыя кожнаму сапраўднаму джэнтльмену. Творчая энергія, якая б’е праз край, багатая фантазія, высокае майстэрства выканання дазваляюць у поўнай меры атрымаць асалоду ад святочнай атмасферы «Джэнтльменскага набору» і атрымаць зарад пазітыву напярэдаднінавагодніх свят.

Выстава будзепрацаваць да 25 студзеня 2016 года.


Куратар выставы - Наталля Леанідаўна Сяліцкая, намеснік генеральнага дырэктара па навукова-асветніцкай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

ПРЕСС-РЕЛИЗ

24 декабря 2015 года в 16.00 состоится открытие выставки «Джентльменский набор». В экспозиции будет представлено около 20 живописных произведений молодых талантливых белорусских авторов, членов Белорусского союза художников – Владимира Зленко, Глеба Отчика, Василия Зенько и Андрея Петкевича. За плечами каждого участника проекта весомый творческий багаж – профессиональное художественное образование, участие в многочисленных республиканских и международных выставках, реализация авторских проектов.

В преддверии новогодних праздников художники создали коллективный проект под «чисто мужским» названием – «Джентльменский набор». В сознании многих людей это словосочетание ассоциируется, прежде всего, с позитивом, праздником и нередко вызывает улыбку: цветы, конфеты, шампанское. Поэтому авторы сформировали экспозицию из произведений, рождающих именно такие эмоции. Фантазийные пейзажи Владимира Зленко – это намек или даже приглашение на прогулку со своей прекрасной избранницей. Цветы, фрукты, сладости и украшения – то, что дарит женщине каждый джентльмен, – главные «герои» работ Василия Зенько. Красивые бокалы и бутылки дорогого спиртного – неизменная составляющая романтического вечера – мастерски написаны Глебом Отчиком. И конечно, оружие – неотъемлемый атрибут настоящего мужчины – присутствует в произведениях Андрея Петкевича.

Каждый из представленных художников обладает ярко выраженной индивидуальной творческой манерой. Владимир Зленко при создании картины всегда отталкивается от определенной идеи и делает любую тему своим философским высказыванием. В его интерпретации реальные объекты обретают символическое звучание, становятся образами, визуализирующими мысли художника. Глеб Отчик экспериментирует в области композиции. Его произведения привлекают внимание необычными ракурсами привычных для всех предметов, а также разнообразными сложными фактурами и цветовыми спецэффектами. В соответствии с замыслом одни работы художник создает в монохромной гамме, другие намеренно выстраивает на сочетании противоположных цветов. В произведениях Андрея Петкевича прослеживается взаимосвязь между классическим искусством и современным прочтением культурного наследия. Нередко художник апеллирует к живописи «малых» голландцев XVII века, создавая натюрморты, композиционно близкие стилистике того времени. Автор сознательно применяет классическую технику лессировочного письма, требующую от художника высокой степени мастерства. При этом Андрей Петкевич в каждую композицию вводит милитаристские объекты, априори инородные по форме и содержанию образцам классической живописи. Благодаря этому произведения обретают совсем иной смысл и эмоциональную окраску. Картины Василия Зенько заряжают динамикой и экспрессией. Постоянный источник вдохновения для художника – это Природа в первозданном виде. Автор мастерски стилизует представителей мира флоры и фауны. Сложные по технике исполнения, богатые по колориту, точно выверенныекомпозиционно, его картины одновременно обладают и монументальностью, и станковостью, и декоративностью. Это делает его искусство поистине синкретичным.

И именно жанровое и тематическое разнообразие «Джентльменского набора» придает экспозиции особую привлекательность и вызывает неподдельный интерес.

При этом, молодых художников объединяет интеллигентность, внешняя невозмутимость, отменное чувство юмора и целеустремленность – качества, присущие каждому настоящему джентльмену. Бьющая через край творческая энергия, богатая фантазия, высокое мастерство исполнения позволяют в полной мере насладиться праздничной атмосферой «Джентльменского набора» и получить заряд позитива в канун новогодних праздников.



Выставка продлится до 25января 2016 года.

Куратор выставки - Наталья Леонидовна Селицкая, заместитель генерального директора по научно-просветительской работе Национального художественного музея Республики Беларусь


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка