2 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову




Дата канвертавання06.06.2016
Памер22.54 Kb.
2 варыянт
1. Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову: Пасля цэлага месяца ліпеньскай спёкі сабралася над нашай вёскай навальніца. Грымела ўсю ноч. Спорны аж да раніцы дождж шчодра мачыў перасохшую зямлю. Раніцаю як быццам праяснілася. Вырвалася з-за хмар пасвяжэлае сонца, усё наўкруга заіскрылася, заспявала, зазвінела. Але хутка зноў захмарыла. Дождж разахвоціўся і дробна ды густа ліў да самага вечара і ўсю ноч. Распагодзілася толькі на трэція суткі. І адразу вёску абляцела навіна: у Курганні баравікоў хоць касой касі.
2. Выпішыце назыўныя сказы: 1) Памяць гартае адвечны мудры каляндар прыроды. 2) Гарачы летні дзень. 3) Лірычныя, поўныя душы і сэрца вершы Сцяпана Смалякова ўсюды ўспрымаліся з вялікім захапленнем. 4) Васіль намерыўся пагаварыць пра ўсё гэта заўтра. 5) Кароткая асенняя раніца.
3. Закончыце сказ: Аднасастаўныя сказы, у якіх галоўны член выражаецца дзеясловам 2 асобы абвеснага ці загаднага ладу і дзеянне адносіцца да любой асобы, называюцца ... .
4. З чым вы не згодны? 1) Аднасастаўныя сказы – гэта неразвітыя сказы. 2) У безасабовых сказах не можа быць дзейніка. 3) Аднасастаўныя сказы дзеляцца на бяздзейнікавыя і безвыказнікавыя. 4) Назыўныя сказы – гэта сказы з галоўным членам дзейнікам.
5. Спішыце, падкрэсліце выказнікі і вызначце, чым яны выражаны: Народ не загнеш, не пакорыш нічым. Толькі трэба спачатку добрых сяброў адведаць. Спявайце спевам нечуваным на мове любай вам зямлі! Хіба на вечар той можна забыцца? Слаўлю службу верную, слаўлю дружбу вечную. Нямала стрэнеш тут сяброў з далёкіх і сваіх старон. Дэлегацыю сустракалі ўрачыста.
6. Выпраўце памылкі ў вызначэнні віда сказаў: Чацвёрты раз еду ў гэты горад, а ведаю яго толькі па здымках і расказах. – Няпэўна-асабовы. Глядзім у акно. – Абагульнена-асабовы. І ў няшчасці, і ў радасці без дружбы чалавеку нельга быць. – Абагульнена-асабовы. Дзеда пахавалі на ўзбярэжжы пад вялікай разгалістай хвояй. – Назыўны. Пачынала цямнець. – Пэўна-асабовы. Росы і цішыня. – Назыўны. Матчынаму сэрцу стала балюча-балюча. – Няпэўна-асабовы. На паляне, быццам на пасецы, салодка пахне мёдам. – Пэўна-асабовы. Не рабі ліхога і не бойся нікога. – Пэўна-асабовы. Гляджу ў будучыню з надзеяй. – Пэўна-асабовы.
7. Знайдзіце “чацвёрты лішні” сказ у кожнай групе і графічна растлумачце свой выбар. 1) Бялела грэчка, пахла мёдам. Пахла спелай збажыной і вішнёвым сокам. Як пахне мёдам поле грэчак, калі пачнуць яны цвісці!.. З сонцам працаваць і жыць лягчэй. 2) На полі аралі і сеялі. Ад дабра дабра не шукаюць. Палотны беляць на росах чыстых і ясным сонцам абаграваюць. Прадмову Насці Крывіцкай, як і ўвесь мітынг, перадавалі па радыё і тэлебачанні. 3) Было так ціха ў прыродзе. Не будзе ў нас героям скону! А ў сэрцы песень не стрымаць пра мой любімы край. У лесе пачало цямнець. 4) У добрага гаспадара кожны кавалачак зямлі старанна апрацаваны і засеяны. Таямніцу мастацтва свайго адамкні, навучы вышыні, навучы чысціні. Сеем, збіраем спелае збожжа, сабе, краіне багацце множым. Іду далей, мінаючы вуліцу за вуліцай.
8. Перабудуйце безасабовыя сказы ў асабовыя. Вадой размыла дамбу каля марскога прычала. Пра маю знаходку не было сказана ні слова. Мне вельмі хацелася наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і пазнаёміцца там з дзейнасцю партызан-разведчыкаў. Чуваць было, як свішча ў коміне. Мне трэба было спяшацца на заняткі.
9. Запішыце 5 абагульнена-асабовых сказаў. Чаму вашы сказы менавіта абагульнена-асабовыя?
10. Апішыце летні надвячорак, выкарыстоўваючы ўсе віды аднасастаўных сказаў. Падкрэсліце ў іх граматычную аснову.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка