2 Гістарычныя ўмовы складвання ў Беларусі корпусу крыніц і развіцця навуковага крыніцазнаўства




Дата канвертавання27.05.2016
Памер60.43 Kb.
2 Гістарычныя ўмовы складвання ў Беларусі корпусу крыніц і развіцця навуковага крыніцазнаўства


  1. Асаблівасці фарміравання крыніцавай базы у ІХ – ХІІІ ст.

  2. Павялічэнне разнастайнасці крыніц у часы Вялікага княства Літоўскага.

  3. Даследаванні крыніц па гісторыі Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

  4. Арганізацыя крыніцазнаўчых даследаванняў у Беларусі ў 20 – 80 - я гг. ХХ ст.

  5. Развіццё і арганізацыя крыніцазнаўчых даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь. Публікацыі гістарычных крыніц у 90-х гг. ХХ – пачатку ХХІ ст.



1 Асаблівасці фармавання корпусу крыніц у ІХ – ХІІІ ст.

Тэрмін "крыніцазнаўства" паўстаў ў выніку збірання, вывучэння і сістэматызацыі гістарычных крыніц. Сацыяльныя, палітычныя, культурныя умовы фарміравання комплексу крыніц.

Асаблівасці фармавання корпусу крыніц у ХІ – ХІІІ ст.: Рэчавыя (архітэктура і інш.): эпіграфіка: летапісанне, заканадаўства, акты, справаводства (дзяржаўнае і прыватнае), літаратурныя творы

Нязначная колькасць, фрагментарнасць, дрэнная захаванасць. Большасць знаходзіцца за межамі Беларусі



2 Павялічэнне разнастайнасці крыніц у часы Вялікага княства Літоўскага.

Ускладненне дзяржаўнага апарату, грамадска-палітычнага, культурнага і эканамічнага жыцця абумовіла павелічэнне аб’ёму помнікаў пісьмовасці. Літоўская Метрыка, Трыбунал Літоўскі. Сямейныя архівы магнатаў і шляхты. Царкоўныя архівы. Архівы магдэбургскіх магістратаў. Пачатак сістэматызацыі і публікацыі гістарычных крыніц у ВКЛ.



М. Догель, А.Нарушэвіч.

Валюміна Легум (лац. Volumina Legum)- шматтомны збор законаў, сеймавых пастаноў, прывілеяў і іншых заканадаўчых актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і правабярэжнай Украіны з 1347 да 1793-1795. Упершыню т. 1-6 (акты 1347-1736) выдадзены ў Варшаве ў 1732-1739, т. 7-8 (акты 1764-1780) - у 1782. Гэтыя 8 тамоў перавыдаў і выдаў паказальнікі да іх І. П. Агрызка ў 1859-1860 у Пецярбургу. У 1889 у Кракаве выйшаў том 9 (акты 1782-1792), у 1952 у Познані - том 10 (з матэрыяламі Гпрадзенскага сойма 1793).

3 Даследаванні крыніц па гісторыі Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.
Гістарычныя асаблівасці фарміравання корпусу крыніц у часы існавання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.

М.Улашчык – "…основная масса источников по истории Белоруссии была издана специально созданными для этого учреждениями и…эти учреждения отбирали материалы для публикации по определенной программе, …, публикаторская работа имела весьма определенный политический характер. Вместе с тем…при всей тенденциозности публикаторов результатом их деятельности было издание массы разнообразнейших источников, представляюіих огромное культурное богатство. Изданные документы живут сами по себе, нередко ўтверждая совсем не то, что хотели доказать составители и редакторы, готовя том к печати"(Очерки,с.15)



Даследаванні крыніц па гісторыі Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

І. І. Грыгаровіч,

І. М. Даніловіч,

Я. Лялевель,

Т. Я. Нарбут,

М. В. Каяловіч,

Ф. І. Леантовіч,

Ст. Пташыцкі.



Іван Іванавіч Грыгаровіч (1792 Прапойск -1852) беларускі гісторык, археограф, святар. Аўтар шматлікіх археаграфічных прац пераважна па гісторыі зямель сучаснай Беларусі. І. І. Грыгаровіч -складальнік першага ў беларускай навуцы археаграфічнага зборніка “Белорусский архив древних грамот” (1824)І.І. Грыгаровіч супрацоўнічаў з Імператарскай Археаграфічнай камісіяй у Пецярбургу і падрыхтаваў ў 1846–1851 гг. «Акты Западной России» (АЗР), у якія ўвайшлі дакументы за перыяд 1340–1699 гг.

І. М. Даніловіч, Упершыню апісаў усе рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры Статута ВКЛ, падрыхтаваў першае навуковае выданне Статута ВКЛ 1529 (у 1841 г. апублікаваны А.Т.Дзялынскім у «Зборы літоўскіх законаў ад 1389 да 1529»).«Пра літоўскія летапісы» (1840 г.) і «Паведамленне пра сапраўдных літоўскіх летапісцаў» (1841 г.) далі пачатак навуковым даследаванням беларуска-літоўскага летапісання. Упершыню апублікаваў Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. падрыхтаваў і выдаў Статут Казіміра Ягелончыка 1468 г.«Кнігу пасольскую метрыкі Вялікага княства Літоўскага» (Т. 1, 1843 г.). Падрыхтаваў і выдаў «Скарбніцу грамат» («Skarbiec dyplomatów…» Wilno 1860-1862.)

Віленская камісія для разбору і выдання старажытных актаў (1864—1915 гг.) Створана па ініцыятыве віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва пасля паўстання 1863—1864 г. з мэтай гістарычнага абгрунтавання русіфікацыі Беларусі і Літвы.Адной з найважнейшых задач была публікацыя дакументаў аб гістарычнай спадчыне праваслаўя. Выдадзены 39 т. «Актов Виленской комиссии» (АВАК), да таго 7 т. дакументаў (у 9 кн.) па гісторыі аграрных зносін і лясной гаспадаркі, зборнік палеаграфічных здымкаў са старажытных актаў і грамат. Дз.І.Даўгяла(1903-1915)

Віленская камісія навучальнай акругі для выдання дакументаў, якія адносяцца да гісторыі паўночна-заходняй Расіі (1867 -1874 г.) Выдала 10 тамоў дакументаў «Археографический сборник документов» (АСД)

Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актаў (1862-1902 гг.)

«Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической Комиссиею»(АЮЗР) т. 1-15, СПБ, 1863-92

Русская историческая библиотека, издаваемая Археографической комиссией 1872-1927 9 т

М. В. Доўнар-Запольскі (1867-1934) Баркулабаўскі летапіс, 1897.Акты Літоўска-Рускай дзяржавы. Выпуск 1, 1390—1529, Масква, 1898.



Станаўленне беларускага гістарычнага крыніцазнаўства: А. П. Сапуноў, М. В. Доўнар-Запольскі, З. І. Даўгяла, У. І. Пічэта.

Пташыцкі Станіслаў (1853–1933)польскі філолаг, гісторык, архівіст – зрабіў выдатны ўклад у пошукі і вывучэнне пісьмовых крыніц па гісторыі ВКЛ. «Описание книг и актов Литовской Метрики», 1887

Польскія даследчыкі крыніц па гісторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай. А. Прахаска Latopis litewski: rozbiór krytyczny, 1890 Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae 1376-1430



4 Арганізацыя крыніцазнаўчых даследаванняў у БССР ў 1920–1980-я гг.

Стварэнне Археаграфічнай камісіі. Савецкія публікацыі крыніц па гісторыі Беларусі. “Беларускі архіў”, “Матэрыялы да гісторыі мануфактуры…”, “Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах”, публікацыі крыніц па гісторыі нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху. Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі як навуковая дысцыпліна аформілася ў 1920-я гг. У вытокаў крыніцазнаўства гісторыі Беларусі стаялі М.В. Доўнар-Запольскі, Дз.І. Даўгяла, В. Ластоўскі. У 1920-х гг. у БДУ Дз.І.Даўгяла выкладаў курс крыніцазнаўства. Асноўным дзеячам у вобласці выдання крыніц у Беларусі у 1920-1930-х гг. стаў Дз. І. Даўгяла. У 1925 г. пры Інбелкульце была створана Археаграфічная камісія, якая дзейнічала да рэарганізацыі Інбелкульта ў Акадэмію навук і потым нейкі час пры БелАН. Працу камісіі фактычна забяспечваў адзін вучоны — Дз. Даўгяла.



«Беларускі архіў» зборнік дакументаў па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XV—XVIII ст. у 3 тт. (1927-1930) першае археаграфічнае выданне крыніц ў БССР. Выдаваўся Інстытутам беларускай культуры (Інбелкульт), 3-ці том выпушчаны АН БССР. Адказны рэдактар зборніка — прафесар Д. І. Даўгяла.

У 30-я гг. XX ст. большасць навукоўцаў, якія займаліся крыніцамі па гісторыі Беларусі, былі рэпрэсаваныя і загінулі (у т.л. В.Ластоўскі, Дз.І.Даўгяла).

Заняпад крыніцазнаўчых даследаванняў у 1930-я – 1960-я гг. У 1960—1980-я г. пытанне аб неабходнасці аднаўлення Археаграфічнай камісіі ў БССР неаднаразова ўздымалі беларускія гісторыкі і архівісты, аднак плёну гэта не прынесла.

Крыніцазнаўчыя даследаванні у 1970 – 1980-я гг. З. Ю. Капыскі, М. М. Улашчык, В. Чамярыцкі, М. Ф. Спірыдонаў. Публікацыі 50 - 80-X гг. ХХ ст. “Документы и материалы по истории Белоруссии”, “Белоруссия в эпоху феодализма”, “Белоруссия в эпоху капитализма”. Асноўныя публікацыі крыніц па гісторыі нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху. Публікацыі крыніц па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руха ў Беларусі.

Адраджэнне крыніцазнаўства гісторыі Беларусі адбылося толькі ў 1960-я гг. Яно злучана з імёнамі Л. Абэцэдарскага, А.П. Ігнаценкі, М.М. Улашчыка, В. Чамярыцкага. М.М. Улашчык у 1960-я гг. даследаваў крыніцы па гісторыі Беларусі XIX ст. (справаздачы губернатараў, газету «Менскія губернскія ведамасці», рэвізіі). В. Чамярыцкі ў 1969 г. выдаў кнігу «Беларуска-лiтоўскiя летапiсы як помнiкi лiтаратуры”, у якой прапанаваў новую класіфікацыю (па трох летапісных зводах).У 1976 г. выйшла кніга З.Ю. Капыскага па крыніцах вывучэння аграрнай гаспадаркі Беларусі.

А.Ф. Коршунаў у 1970-я гг. выдаў шэраг артыкулаў, прысвечаных мемуарным крыніцам па гісторыі Беларусі XVI – XVII ст., кнігу, прысвечаную «Дыярыушу» А. Філіповіча. У 1970–1980-е гг. спецкурс «Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі» на гістарычным факультэце БДУ чытаў А.П. Ігнаценка.

Мікалай Мікалаевіч Улашчык (1906-1986) Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. - М., 1973; Введение в изучение белорусско-литовского летописания. - М., 1985; Мемуары і дзённікі як крыніцы гісторыі Беларусі: З рукапіснай спадчыны. - Мн., 2000;

Даследаванне крыніц перыяду ВКЛ: . М. Г. Беражкоў, М. Н. Ціхаміраў, Л.Чарапнін, А. Л. Харашкевіч, У. І. Буганаў, С. М. Каштанаў, Э. Лаўцявічус, С. А. Лазутка, К. Яблонскіс, Е. Ахманьскі.


5 Развіццё і арганізацыя крыніцазнаўчых даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь

У 1994 г. выйшла распараджэнне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Археаграфічнай камісіі, аднак яно ніяк не было падмацавана матэрыяльна.



Толькі ў 1996 г. быў створаны аддзел археаграфіі БелНДІДАС (загадчык — Я.Янушкевіч).Развіццё і арганізацыя крыніцазнаўчых даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь

28 кастрычніка 1999 г. была заснавана Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь на чале з Р.Платонавым. Забяспечваць функцыянаванне камісіі павінен Беларускі навукова–даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка