2. эстэтыка літаратуры агульнае І рознае




Дата канвертавання13.05.2016
Памер36.23 Kb.

2. ЭСТЭТЫКА ЛІТАРАТУРЫ

2.1. Агульнае і рознае ў мастацка-эстэтычным і навуковым
пазнанні жыцця


Прадмет і аб'ект мастацкага і навуковага пазнання (мадэлявання) рэчаіснасці. Чалавек як прадмет мастацкага пазнання, паколькі творчасць мастака (што б ні падпадала пад аб'ект яго выяўлення) – пра чалавека, для чалавека, у імя чалавека. Літаратура як «чалавеказнаўства» (Максім Горкі).

Змест пазнання ў навуцы (матэрыяльны і духоўны свет безадносна да суб'екта пазнання) і ў мастацтве (духоўны і матэрыяльны свет ва ўзаемадачыненнях з суб'ектам пазнання). Рэчаіснасць (пры ўсёй часамі фантастычнасці твора) у яе цэласнасці, шматбаковасці, канкрэтнасці і агульнацікавасці як змест мастацкага пазнання. Агульнацікавасць як адна з перадумоў мастацкага пазнання (у адрозненне ад навуковага).

Сродак пазнання: лагічны довад, сілагізм – у навуцы; вобраз – у мастацтве. Вобразная прырода мастацтва. Вобраз – уяўленне – паняцце. Адзінства ў мастацкім вобразе прадметнага і ідэальнага, канкрэтнага і ўмоўнага, індывідуальнага і абагульненага, эмацыянальна-экспрэсіўнага і рацыянальнага. Вобраз – «знаёмы незнаёмец» (В. Бялінскі). Вобраз і знак, мадэль, схема. Мастацтва як «мысленне вобразамі». Аксіялагічнае значэнне вобраза, яго самадастатковасць у мастацтве, выкарыстанне яго як дапаможнага сродку (у выглядзе ілюстрацыі) у літаратуры навуковай і дакументальнай, у публіцыстыцы і рэкламе. Роля творчай фантазіі ў стварэнні вобраза.

Даўгавечнасць твораў навукі і мастацтва. Нязменнасць у часе і прасторы выдатных твораў мастацтва і зменлівасць (абмежаванасць пры выкарыстанні, удакладненне, замена іншымі, больш дасканалымі, і г. д.) твораў навукі (нават выдатных адкрыццяў, законаў і інш.).

Мэты і функцыі мастацкага і навуковага пазнання. Агульнае і рознае ў асобных функцыях: пазнавальнай, эстэтычнай, геданістычнай, выхаваўчай, эўрыстычнай, прагнастычнай, этнагенетычнай (нацыятворчай, мовазахавальнай), камунікатыўнай.

2.2. Мастацтва і грамадскае жыццё



Узаемаўплыў мастацтва і грамадскага жыцця. Уплыў мастацтва на рэчаіснасць праз яго канкрэтныя функцыі (выхаваўчую, пазнавальную, этнагенетычную і інш.). Уплыў рэчаіснасці на мастацтва. Светапогляд мастака як асноўны «канал» гэтага ўплыву. Умовы і працэс фарміравання светапогляду як сістэмы поглядаў на навакольны свет, сукупнасць перакананняў, ідэалаў пэўнага чалавека. Канкрэтна-гістарычны, сацыяльна-класавы і нацыянальны характар грамадскага і эстэтычняга ідэалаў мастака.

Маральна-этычныя, эстэтычныя, філасофскія, сацыялагічныя, рэлігійныя пошукі мастака і іх выяўленне ў тэматыцы, праблематыцы, ідэйнай скіраванасці, пафасе творчасці. Тыпалогія мастацкіх ідэй паводле тэматычнага прынцыпу: сацыяльныя, палітычныя, маральна-этычныя, рэлігійныя, нацыянальна-патрыятычныя і інш. Аўтарская ідэя і аб'ектыўная ідэя твора, разыходжанне (часамі) паміж імі, прычыны гэтага разыходжання.



Ідэйнасць і безыдэйнасць, ідэалагізацыя і дэідэалагізацыя. Тэндэн-цыйнасць. Грамадзянскасць. Разуменне грамадзянскасці мастака А. Пуш-кіным, М. Някрасавым, Я. Купалам і інш. Крытыка «чыстага мастацтва», «мастацтва для мастацтва». Пафас мастака як «ідэя-страсць» (В. Бялінскі), якой ён служыць, якая прадвызначае кірунак усіх яго ідэйна-мастацкіх пошукаў.

Мастацкасць як спецыфічная ўласцівасць сапраўдных твораў мастацтва і як паказчык іх дасканаласці. Прыгажосць, ісціна, дабро – тры састаўныя часткі мастацкасці. Паняцце народнасці творчасці пісьменніка.

2.3. Літаратура як від мастацтва



Першабытнае мастацтва, яго сінкрэтычны характар, сувязь з магіяй, рытуалам, міфалогіяй. Паступовае выдзяленне з яго іншых відаў мастацтва (музыка, харэаграфія і інш.), у тым ліку мастацтва слова. Узнікненне вусна-паэтычнай творчасці як асобнай галіны мастацкай дзейнасці, суадносіны ў ёй калектыўнага і індывідуальнага пачаткаў, захоўванне дачыненняў да сінкрэтычнага старажытнага мастацтва (магія, рытуал). Роля міфалагем у развіцці мастацкай вобразнасці. Мастацтва як стварэнне новых («культурных») міфаў. Гульнёвы пачатаку мастацтве.

Фальклор - аснова мастацкай літаратуры як выразна індывідуальнай аўтарскай творчасці. Узаемазалежнасць і ўзаемаўплыў фальклору і мастацкай літаратуры раней і цяпер.

Падзел мастацтваў на асобныя віды, крытэрыі гэтага падзелу. Мастацтвы прасторавыя (жывапіс, графіка, скульптура, архітэктура), часавыя (музыка, харэаграфія, літаратура), прасторава-часавыя (тэатр, кінамастацтва, музычныя шоу). Узнікненне новых відаў мастаіггва дзякуючы развіццю тэхнікі (тэлевізійнае мастацтва), сувязі мастацтва з немастацтвам (сінхроннае плаванне, фігурнае катанне, карнавальныя шэсці і інш.).

Падзел мастацтваў на віды паводле іх галоўнага сродку вобразнага пазнання (мадэлявання) рэчаіснасці: музыка – мастацтва гуку; харэаграфія –мастацтва танца; жывапіс – мастацтва лініі і фарбы і г. д. Сінтэтычныя мастацтвы: тэатр (драматычны, опера, балет), кіна- і тэлемастацтва і інш. Літаратура як мастацтва слова.



Мова – не толькі сродак зносін, а «матэрыял і інструмент пісьменніка» (Я. Колас). Своеасаблівасць і перавага мастацтва слова ў параўнанні з іншымі відамі мастацтва – прасторавымі і часавымі. Літаратура як


6

7


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка