2. Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2012-2013 навучальны год




старонка5/5
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.12 Mb.
1   2   3   4   5

Павышэнне ўзроўню якасці і эфектыўнасці выкладання і выхавання. Работа з педагагічнымі кадрамі

Мэтавай устаноўкай дадзенага накірунку дзейнасці з’яўляецца забеспячэнне аптымальных умоў для ўстойлівага росту педагагічнага майстэрства, павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў, практычнай рэалізацыі ў адукацыйным працэсе перадавых тэхналогій, форм і метадаў выкладання і выхавання.

На канец навучальнага года (без уліку сумяшчальнікаў) у школе працавалі 22 настаўнікі. Размеркаванне настаўнікаў па адукацыі:

Па кваліфікацыйных катэгорыях на канец навучальнага года мы маем наступную інфармацыю:



У 2012-2013 навучальным годзе настаўнікі не павышалі сваю кваліфікацыйную катэгорыю. Па аб’ектыўных прычынах не праходзіла павышэнне кваліфікацыі Лаздоўская Л.В. (у адпаведнасці з перспектыўным графікам праходжання атэстацыі павінна была ў 2012/2013 н.г.), у сувязі з гэтым плануецца атэстацыя педагога ў 2013/2014 навучальным годзе.

У школе працуе настаўнік-дэфектолаг, Бранцэвіч В.Э., а таксама педагог-псіхолаг – Гразнова А.А., што дазваляе вырашаць шэраг узнікаючых праблем (псіхалагічны фон вучнёўскіх калектываў, вырашэнне канфліктаў, прафесійнае суправаджэнне, пытанні пераемнасці, суправаджэнне дзяцей, якія навучаюцца па праграмах дапаможнай школы). 1 педагог завяршыў завочнае навучанне на атрыманне вышэйшай адукацыі – Шаблінская С.Ч. (па прадмету музыка).

На працягу 2012–2013 навуч. года прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі ў АІПК і АПА: Трафімчык Г.С. (намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце), Саўко С.І. (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце), Дуброўская Т.І. (настаўнік інфарматыкі), Казлоўскі В.Л. (настаўнік тэхнічнай працы), Мацкевіч С.І. (настаўнік геаграфіі), Усціменка І.Р. (настаўнік гісторыі), Гражуль-Гульбінская Э.В. (настаўнік пачатковых класаў), Гразнова Алена Аляксандраўна (педагог-псіхолаг), Лаздоўская Л.В. (сакратар), Лаздоўская Л.В. (настаўнік беларускай мовы). Шмат увагі ўдзялялася самаадукацыі настаўнікаў. Шэраг педагогаў абаранілі тэмы па самаадукацыі ў рамках вучэбна-метадычных аб’яднанняў школы і абралі новыя шляхі ў педагагічным развіцці.

Шырока прымяняўся на практыцы ўдзел педагогаў школы ў раённых семінарах-практыкумах, школах педагагічнага майстэрства, пасяджэннях раённых вучэбна-метадычных аб’яднанняў.

Праца прадметных тыдняў, што праходзілі ў 2012-2013н.г., вызначалася творчым падыходам педагогаў, эмацыянальнасцю, даступнасцю, цікавасцю і навізной. Найбольш запамінальнымі для вучняў школы сталі тыдні: тыдзень беларускай мовы і літаратуры вылучыўся гульнёй для 10-11 класаў “Хто жадае стаць міліянерам”, мэта якой стала прафілактыка шкодных звычак у навучэнцаў і прапаганда здаровага ладу жыцця, развіццё роднай мовы; аналіз тыдня гісторыі і грамадазнаўства запомніўся навучэнцам інтэлектуальнай гульнёй “Што? Дзе? Калі?”, под час якой былі ўнесены змены ў план гульні і запрошаны не толькі вучні, але і настаўнікі; інсцэніроўка баек, стварэнне апавяданняў на літару “К”, пысвячэнні маме стварылі атмасферу спапраўднай творчай майстэрні вучняў пад час правядзення тыдня рускай мовы і літаратуры; штогадовы тыдзень турызму і краязнаўства адзначыўся ў 2012/2013 н.г. агульнашкольным турыстычным злётам, вучні кожнага класа змаглі праявіць сябе ў арганізацыі быту, гатаванні ежы, маляванні плаката, прадстаўленні сваёй каманды і праходжанні паласы перашкод; у рамках тыдня экалогіі была здзейснена экскурсія на экалагічную сцежку (Мінская вобласць Мядзельскі раён) і паездка ў басейн у к.п. Нарач.

На раённым фестывалі па абагульненні педагагічнага вопыту школу прадставіла педагог-арганізатар, Кавалеўская Ірына Альгердаўна, якая стала прызёрам і была ўзнагароджана граматай аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама. Змаглі праявіць сябе педагогі школы і ў перыядычным друку, у 2012/2013 н.г. артыкулы Дуброўскай Таццяны Іосіфаўны “ІКТ на матэматыцы:стымул да навучання і дадатковыя магчымасці”, Саўко Свтланы Іванаўны “Не новаўвядзенне, а неабходнасць школьнага жыцця”, Казак Ірыны Чаславаўны “Жыццё – падарожжа” з’явіліся на старонках Настаўніцкай газеты.

У 2013-2014 навучальным годзе лічыцца неабходным скіраваць увагу на павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў праз наведванне курсаў і правядзенне атэстацыі, а таксама далейшае эфектыўнае выкарыстанне тэм па самааадукацыі, праз узаемаабмен педагагічным вопытам на старонках перыядычнага друку. Мэтазгодна ўвесці ў практыку правядзенне агульнашкольнай канферэнцыі сярод школьнікаў ІІ і ІІІ ступеняў навучанання, што ўжо практыкавалася ў 2012/2013 н.г. і мела свой станоўчы вынік на раённым этапе канферэнцы “Шлях да поспеху” (дыплом 3 ст за работу па матэматыцы і дыплом 3 ст за работу па англійскай мове).

У 2012-2013 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі прадоўжыў працу рэсурсны цэнтр “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе” (далей – РЦ) другі год. Ахоп лакальнай сеткай па стану на май 2013 года ўключыў у свой склад рабочае месца намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце (2), педагога-псіхолага, кабінет хіміі, кабінет фізікі, матэматыкі, настаўніцкую, кабінет дырэктара, рабочае месца сакратара. Кабінет хіміі, кабінет настаўніка-дэфектолага, бібліятэка і кабінет фізікі, матэматыкі атрымалі камп’ютары, на якіх размешчана праграмнае абсталяванне і прадукты, прызначаныя для канкрэтнай прадметнай галіны. Актыўна ўдзельнічалі ў 2012/2013 навучальным годзе вучні школы ў Інтэрнэт-турнірах, аліпіядах: анлайн-турніры tut.by (ва ўсіх турах), Дуброўская Карына, вучаніца 8 класа, узнагароджана дыпломам ІІІ ступені па інфарматыцы. Педагогі школы ўдзельнічалі ў 2 вэбінарах (“Комплексны падыход да пытанняў інфарматызацыі ва ўстанове адукацыі” і “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у бібліятэчнай справе. Праграма Бібліёграф”). Удзел у абласным этапе конкурса “От Альфа к Омеге”, дзе выступленне вучаніцы 10 класа, Мяшкель Дзіяны, адзначана як лепшая праца (кіраўнік працы – кіраўнік рэсурснага цэнтра Дуброўская Таццяна Іосіфаўна). Набыло важнае значэнне ўдзел у інтэрнэт- конкурсах, дыстанцыйных алімпіядах. Так, актуальным для 2012/2013 н.г. стаў удзел у экалагічным Інтэрнэт-конкурсе “ШПІРА”.

Медыятэка школы налічвае 58 дыскаў, у наяўнасці праграмныя прадукты, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі РБ. Створаны метадычны сайт школы. Сродкамі пазабюджэтнай дзейнасці ўстановы адукацыі на працягу працы РЦ былі закуплены навушнікі (2 шт.), адбывалася пастаянная запраўка 3-х картрыджаў чорна-белых прынтараў і 2-хкартрыджаў каляровых прынтараў, а таксама закуплены сафбуфер. У цэлым працу рэсурснага цэнтра “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе” за 2012/2013 н.г. можна лічыць станоўчай, прадуктыўнай і накіраванай на практычнае вырашэнне адукацыйных задач школы. Вынікам працы сталі і 7 раённых вучэбна-метадычных аб’яднанняў, а таксама зваротная сувязь атрымоўвалася на майстар-класах для педагогаў, бацькоўскіх сходах. Колькасць педагогаў, якія з’яўляюцца ўладальнікамі сертэфікатаў на валоданне камп’ютарнымі тэхналогіямі, складае 77%.

Сродкамі працы цэнтра створана дзейнічаючая і адкрытая для развіцця мадэль, якая забяспечвае павышэнне інфармацыйнай культуры ўсіх удзельнікаў.

У далейшым плануецца прадоўжыць працу рэсурснага цэнтра Міхалішкаўскай СШ “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе” яшчэ на 1 год.

З мэтай павышэння прадуктыўнай дзейнасці педагогаў для ўдзелу ў школьным этапе конкурса “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” кіраўнікам школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў прадставіць ад кожнага ВМА электронны адукацыйны прадукт па прымяненні інтэрактыўнай дошкі ў адукацыйным працэсе. Настаўнікам інфарматыкі Дуброўскай Т.І., Казаку В.К., членам творчай групы рэсурснага цэнтра прааналізаваць магчымасці ўдзелу вучняў школы ў навукова-практычнай, даследчай дзейнасці па тэме практычнай значымасці ІТ. Прадставіць вынік працы на школьнай канферэнцыі.

4. Забеспячэнне ўмоў для фарміравання падрыхтаванасці да жыцця ў сям’і і грамадстве

У сваёй рабоце сацыяльны педагог кіруецца службовай інструкцыяй, Палажэннем аб СППС школы, Статутам школы, а так сама іншымі нарматыўнымі дакументамі, рэгламентуючымі дзейнасць сацыяльнага педагога: Кансытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам аб адукацыі, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці», Канвенцыяй аб правах дзіцяці, метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб асноўных накірунках дзейнасці сацыяльных педагогаў у навучальна-выхаваўчых установах», інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі «Аб асаблівасцях арганізацыі ідэалагічнай выхаваўчый работы ў 2012/2013 навучальным годзе», дзяржаўнымі дакументамі, прадугледжваючымі грамадзянам розныя пенсіі, і льготы, матэрыяльныя дапамогі і іншымі дакументамі.

Вызначаны:

мэта сацыяльна-педагагічнай дзйнасці – садзейнічанне ў стварэнні ўмоў для поўнага асобаснага развіцця, пазітыўнай сацыялізацыі, прафесійнага стаўлення і жыццёвага самавызначэння вучняў у школе, сям’і, сацыяльным асяроддзі.

задачы:


  • выяўленне і прадухіленне сямейнай неблаганадзейнасці, сацыяльнага сіротства, насілля ў адносінах дзецей, выяўленне вучняў з дэвіантнымі паводзінамі і прафілактыка асоцыяльных паводзін, безнагляднасці, праванарушэняў сярод в учняў;

  • арганізацыя своечасовай комплекснай асобасна-арыентаванай, сацыяльна-педагагічнай і прававой дапамогі навучэнцам;

  • садзейнічанне ў фарміраванні эмацыянальна спрыяльнай атмасферы ў педагагічным калектыве, сем’ях навучэнцаў і іх сацыяльным асяроддзі;

Праведзена сацыяльная паспартызацыя класаў. У школе навучалася 157 вучняў на пачатку года і 157 – у канцы, з іх хлопчыкаў 79 (79), дзяўчынак – 78 (78). Агульная колкасць сем’яў –128, з іх няпоўных –15, шматдзетных –23, апякунских –1, прыёмных – 0.

У школе навучаюцца, 2 – дзяцей-інвалідаў.

На працягу 2012/2013 навучальнага года ў сем’і ( Памецька Г.В..) 2 непаўналетніх былі прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным стане. З дадзенай сем’ей праводзілася прафілактычная, індывідуальна-карекцыйная работа па ліквідацыі сямейнай неблаганадзейнасці, па павышэнні педагагічнай культуры бацькоў, умацаванню ўзаемадзейнасці школы і сем’і, павышэнню яе выхаваўчага патэнцыялу.

СППС школы реалізовывалісь планы індывідуальнай абароны праў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Была праведзена 39 кансультацый з бацькамі і вучнямі з гэтых сем’яў, 29 тэматычных гутарак з бацькамі і непаўналетнімі, на такія асноўныя тэмы: «Адказнасць бацькоў за выхаванне і дабрабыт дзяцей», «Роля маці ў выхаванні дзяцей», «Арганізацыя занятасці непаўналетніх ў перыяд канікулаў», «Роля паводзін маці ў фарміраванні маральнай асобы», «Узаемаадносіны з аднагодкамі», «Рэжым дня школьніка», «Унутрысямейныя зносіны», «Калі сям’я крыніца стрэсу», «Насілле ў сям’і», «Рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў неблаганадзейных сем’ях» і інш.

Згодна плану мерапрыемстваў па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў неблаганадзейных сем’ях» вучні, прызнаныя знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным стане забяспечаны бясплатным харчаваннем ў школе.

Штодзённа ажыццяўляецца кантроль наведвання заняткаў, гурткоў, секцый, факультатываў усімі вучнямі школы,.

Адным з эфектыўных накірункаў карэкцыйнай работы з дзецьмі з’яўляецца прыцягненне іх да заняткаў у гуртках і секцыях у адпаведнасці з іх інтарэсамі і запытамі, удзел у пазакласных мерапрыемствах. У гэтым навучальным годзе ўсе дзеці дадзенай катэгорыі былі ахоплены дадатковай адукацыяй школьнікаў.

Для аказання дапамогі сем’ям школа ўзаемадзейнічала з рознымі ўстановамі, арганізацыямі і структурами: КСН, ІСН, РУП ЖКГ, ДУ «Астравецкі ТЦСАН», Міхалішскім сельвыканкамам, аддзелам адукацыі, СПЦ, Варнянскім дзіцячым сацыяльным прытулкам, УЗ «Астравецкая ЦРБ».

Сем’ям, дзе дзеці прызнаны знаходзячыміся ў сацияльна небяспечным стане, аказана дапамога ў аздараўленні. Штомесяц на пасяджанні Савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў заслухоўваюцца справаздачы аб выкананні індывідуальных планаў абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, прызнаных знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным стане. Арганізаваны пазапланавыя пасяджэнні Савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў, на якіх разглядаліся пытанні адносінаў бацькоў да выхавання і дабрабыту непаўналетніх дзецей, аб пастаноўцы сям’і на кантроль у школе.

Неаднаразова бацькі запрашаліся на пасяджэнні Савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў для прафілактычных гутарак аб адносінах да выхавання і дабрабыту дзяцей, аб недапушчальнасці ўжывання спіртных напояў, аб здаровым ладзе жыцця.

Кожны квартал інфармавалі сектар па ахове дзяцінства РАА, КСН аб выкананні комплексных мерапрыемстваў па арганізацыі прафілактычнай работы с сем’ям, якія знаходяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

У бягучым годзе ў школе не павялічылася колькасць сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, што з’яўляецца вынікам ранняга выяўлення сямейнай неблаганадзейнасці (2007\2008 -1 сям’я; 2008\2009 -4, 2009/2010 -2 , 2011/2012 – 3; 2012/13 -2)

У адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў штомесяц праводзіліся пасяджэнні Савета. Усяго за 2012/2013 навучальны год адбылося 14 пасяджэнняў Савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў, на якіх разглядаліся пытанні:

1.Аналіз пропускаў заняткаў, успеваемасці.

2. Аб арганізацыі занятасці вучняў, якія знаходзяцца на ўліку УШК у вольны час.

3. Аналіз работы класных кіраўнікоў па выкананні Дэкрэта №18.

4. Прафілактычныя гутаркі з вучнямі, парушаючымі дысцыпліну ў школе

5. Прэвентыўна-прафілактычныя гутаркі з вучнямі, якія патрабуюць павышанай педагагічнай увагі аб шкодзе алкаголя, курэння, наркаманіі.

6. Роля бацькоў у арганізацыі і кантролі паводзін дзяцей у вольны час.

7. Аб выкананні бацькамі з неблаганадзейных сем’яў Закона «Аб правах дзіцяці»

Кожны квартал разглядалася пытанне «Аб работе класных кіраўнікоў па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў з вучнямі»; штомесяц - «Аб выканані індывідуальных планаў абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, прызнаных знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы».

Штомесяц праводзяцца бацькоўска-педагагічныя рэйды «Падлетак», педагагічным калектывам сумесна с бацькамі вучняў 5-11 класаў праведзена 18 рэйдаў, вучняў, якія знаходзіліся б у вячэрні час на вуліцах і не выконваючых рэжым дня школьніка не было выяўлена. Класнымі кіраўнікамі, педагогам сацыяльным з вучнямі і іх бацькамі праведзены індывідуальныя прафілактычныя гутаркі аб выкананні рэжыма дня школьніка, аб здаровым ладзе жыцця. На пачатку навучальнага года бацькі на агульнашкольнам сходзе былі азнаемлены са зменамі у заканадаўстве

На працягу 2012/2013 н.г. на пасяджэнні Савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў разгледжаны асноўныя праблемы - гэта незадавальняючыя паводзіны вучняў, пропускі заняткаў без паважлівых прычын, здзяйсненне правіннасцяў і правапарушэнняў, прафілактычныя гутаркі аб адказнасці за правапарушэнні і злачынствы, аб здаровым ладзе жыцця, аб шкодзе алкаголя, курэння на арганізм падлетка, праблемы з вучобай. Запрашаліся 2 сем’і на пасяджэнне Савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў па пытанню адказнасці бацькоў за выхаванне і добрабыт дзяцей.

З мэтай вывучэння сямейнага мікраклімата, ранняга выяўлення сацыяльнай неблаганадзейнасці, кантроля дасуга неаднаразова наведаны сем’і навучэнцаў (ў пачатку навучальнага года і ў канцы); усе вучні прыцягнуты да заняткаў дадатковай адукацыяй, у работу спартыўных секцый, клубаў, факультатываў; штодзённа сацыяльным педагогам ажыццяўляецца кантроль наведвання заняткаў вучнямі школы, класнымі кіраўнікамі вядзецца ўлік наведвання заняткаў, выяўляецца прычына адсутнасці, сумесна з класнымі кіраўнікамі ажыццяўляецца кантроль занятасці вучняў у канікулярны перыяд.

Праведзены гадзіны сацыяльнага педагога на тэмы:


  • «Знаёмства з паняццем «правапарушенне»»

  • «Асаблівасці адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх»

  • Гульня па прафілактыцы шкодных звычак «Гаспадар лёсу» «Як ты ведаеш свае правы»

  • «Вольны час старшакласніка»

  • «Закон і права»

  • «Шляхі рашэння канфліктных сітуацый»

Групавыя кансультацыі: «Уменне ўзаемадзейнічаць з аднакласнікамі», «Арганізацыя адпачынку ў перыяд канікулаў»

Школа супрацоўнічае з прадстаўнікамі розных устаноў раёна. Распрацаваны і ўзгоднены з РАУС, ІСН, ДАІ міжведамасны план узаемадзеяння школы па рабоце з вучнямі, якія знаходзяцца на ўліку ў летні перыяд 2013г. Сістэматычна арганізоўваюцца сустрэчы з прадстаўнікамі: РАУС, ДАІ («Прафілактыка дарожнага траўматызму»), ІСН. (з вунямі, якія знаходзяцца на розных відах уліку на тэму «Закон і я», «Адміністратыўная адказнасць непаўналетніх за розныя віды правапарушэнняў»), прадстаўнікамі духавенства: айцом Ігарам, святаром царквы прарока Іліі Альхоўскага прыхода і ксяндзом Анатолем настаяцелем касцёла Св.Архангела Міхаіла в.Міхалішкі.

У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па супрацьдзеянні гандлю людзьмі і распаўсюджанню прастытуцыі ў Астровецкім раёне ажыццяўлялася прэвентыўна-прафілактычная работа па прадухіленні гадлю людзьмі і распаўсюджанні прастытуцыі.

З мэтай папярэджання правапарушэняў і злачынстваў сярод навучэнцаў, для правядзення індывідуальнай работы перыядычна вывучаюцца міжасобасные адносіны дзяцей, іх стаўленне да курэння, алкаголю, да сям’і, кола зносін вучняў дэвіянтных паводзін, прафесійныя інтарэсы і схільнасці навучэнцаў у розных сферах дзейнасці, выкарыстоўваючы метады анкетавання, тэсціравання, назірання (даследаванне «Абарона правоў і інтарэсаў вучняў»;па праграме “Референт”, тэсты «Школа» -1, 5 классы; дыягностіка суіцыдальных паводзін. У процессе вучебнай дзейнасці - наведана 12 урокаў)

Педагог сацыяльны ажыццяўляў абарону правоў і інтарэсаў навучэнцаў у розных інстанцыях.

Штогод у школе ў рамках Сусветнага дня прафілактыкі ВІЧ/СНІД праходзіць тыдзень (26.11.2012 по 01.12.2012) прафілактыкі ВІЧ/СНІД пад дэвізам: «Спыніць СНІД. Выканаць абяцанне».

- Прафілактыка ВІЧ/СНІД (Прагляд відэафільма старшымі класамі)

- Гадзіна сацыяльнага педагога «Дзецям аб СНІДзе» (5-7 классы)

- Права і адказнасць» у рамках прававых тыдняў

Распрацаваны план мерапрыемстваў дэкады правывых ведаў (03.12.2012 г. - 10.12.2012г), праведзены наступныя мерапрыемствы:

класныя гадзіны па прафілактыцы працівапраўных паводзен па тэмах:

      «Падлетак і закон»

      «Правы і абавязкі вучня»

      «Крымінальная і адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх»

      «Што я ведаю аб сваіх правах?»

      «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь»

У 2012-2013 навучальным годзе ў школе з мэтай прапаганды прававых ведаў сярод непаўналетніх работа вялась па распрацаванаму плану У рамках тыдня праведзены мерапрыемствы: конкурс плакатаў, малюнкаў «Я выбіраю жыццё!», «Я маю права!»; гадзіны інфармавання:

У рамках тыдня прававых ведаў актывізавана работа “Пошты даверу” пад рубрыкай «Закрытае пытанне». Аформлена тэматычная выстава матэрыялаў ў школьнай бібліятэцы.

Сацыяльным педагогам, класнымі кіраўнікамі наведаны сем’і ўсіх навучэнцаў 2 разы на год (на пачатку і ў канцы навучальнага года). Галоўнай задачай пры наведванні сем’яў з’яўляецца не толькі вывучэнне жыллёва-бытавых умоў, але і гутарка з бацькамі аб іх дзецях у нефармальнай дамашняй абстаноўцы, выяўленне цяжкасці ў выхаванні. Пры наведванні сем’яў педагог-псіхолаг і педагог сацыяльны прапануе дапамогу спецыялістаў СППС бацькам і дзецям. Вяздецца работа па прапаганде сайта СППС школы.

З мэтай дыягностыкі тыпу сямейнага выхавання і характара яго парушэнняў сярод бацькоў праведзена апытанне «Аналіз сямейнага выхавання», на падставе якога былі зроблены пэўныя выводы аб здольнасцях бацькоў разумець сваё дзіця, аб адносінах паміж імі і дзецьмі. Па выніках дыягностыкі праведзены індывідуальныя кансультацыі для бацькоў па наладжванню децка-бацькоўскіх адносін, дадзены рэкамендацыі.

Было праведзена кансультаванне па сацыяльных, прававых і псіхалагічных пытаннях. Педагогам сацыяльным здзейснена больш за 100 наведванняў сем’яў, з мэтай выяўлення сямейнай неблаганадзейнасці, кантроля выканання бацькамі абавязкаў па выхаванню добрабыту дзяцей, правядзення прафілактычных, асветніцкіх гутарак.

Выпрацавана сістэма работы з бацькоўскай грамадскасцю. Пры арганізацыі работы выкарыстоўваецца дыферэнцыраваны падыход. З 8 арганізаваных бацькоўскіх лекторыяў (167 слухачоў), 2 праводзяцца па месцу работы бацькоў, 2- па месцу жыхарства, 1- для бацькоў дзецей з АПФР, 1-бацькоў дзецей дэвіянтных паводзін, 1-для няпоўных сем’яў, 1- для шматдзетных бацькоў.

На працягу навучальнага года бацькі прымалі ўдзел у бацькоўскіх лекторыях:


  • «Дасуг падлеткаў» (8-9 кл.)

  • «Дзіцячая адоранасць: шляхі развіцця здольнасцей школьнікаў»

  • «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх» (для бацькоў навучэнцаў старэйшых класаў).

  • «Прафарыентацыя вучняў 9-11 класаў»

  • «Адаптацыя дзяцей шасцігадовага ўзросту да школы, вучняў 5 класаў (адаптацыя)»

  • «Арганізацыя занятасці і працаўладкаванне падлеткаў у летні перыяд» працоўная брыгада (для бацькоў вучняў, якія стаяць на розных відах уліку)

СППС звярнулась з хадатайствам у аддзел адукацыі аб выдзяленні бясплатных пуцёвак ў школьны дзённы аздараўленчы лагер “Вілія” 4 вучням (Памецька Э, Памецька А., Вайцяховіч А, Вайцяховіч Я). Пуцёўкі для гэтых вучняў прадставіла ГА “Белая Русь”.

Своечасова аднаўляецца інфармацыя на стендзе «Прававыя веды», яна заўсёды адпавядае рэкамендацыям па размяшчэнні штомесячнай прававой інфармацыі. Высокім ўзроўнем інфармацыйнасці адрозніваецца сайт СППС школы, дзе размешчаны раздзелы: гасцевая кніга, форум, зваротная сувязь. Правоздяцца інтэрнэт-апытання для бацьков і дзяцей. Перыядычна на электронай дошцы аб’яў прапісываецца тэма кансультавання для бацькоў,вучняў, настаўнікаў.



Анализ работы по реализации Декрета Президента Республики Беларусь № 18

Согласно плану мероприятий по реализации Декрета Президента Республики Беларусь «О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях» учащиеся, признанные находящимися в социально опасном положении обеспечены бесплатным питанием в школе.

Ежедневно осуществляется контроль посещения занятий учащимися из неблагополучных семей.

Одним из эффективных направлений коррекционной работы с детьми является вовлечение ребенка в занятия кружков и секций в соответствие с их интересами и потребностями, участие во внеклассных мероприятиях. В этом учебном году все дети данной категории были задействованы в работе кружков, занятий по интересам, курсов по выбору.

Семьям, дети в которых признаны находящимися в социально опасном положении, оказана помощь в оздоровлении детей семьи Пометько (2 путевки), Войтехович (2 путевки) в оздоровительном лагере «Ласточка», в школьном лагере “Вилия” Пометько (2 путевки), Войтехович (2 путевки)

Ежемесячно на заседании Совета профилактики заслушиваются отчеты о выполнении индивидуальных планов защиты прав и законных интересов несовершеннолетних, признанных находящимися в социально опасном положении. Организованы внеплановые заседания Совета профилактики, на которых рассматриваются вопросы отношения родителей к воспитанию и содержанию несовершеннолетних детей, семья ставится на контроль в школе. Неоднократно родители приглашались на заседания Совета профилактики для профилактических бесед об отношении к воспитанию и содержанию детей, о недопустимости употребления спиртных напитков, о здоровом образе жизни.

Ежеквартально информировали сектор по охране детства РОО, КДН о выполнении комплексных мероприятий по организации профилактической работы с семьями, дети в которых признаны находящимися в социально опасном положении.

В текущем году в школе не увеличилось число семей, в которых дети находятся в социально опасном положении, что является результатом раннего выявления семейного неблагополучия (2007\2008 -1 семья; 2008\2009 -4, 2009/2010 -2 , 2011/2012 – 3, 2012/2013 -2)

В соответствии с Положением о Совете по профилактике безнадзорности и правонарушений несовершеннолетних ежемесячно проводились заседания Совета профилактики. Всего за 2012/2013 учебный год состоялось 14 заседаний Совета профилактики, на которых рассматривались вопросы:

1.Анализ пропусков занятий.

2. Об организации занятости учащихся, состоящих на учете ВШК в свободное время.

3. Анализ работы классных руководителей по выполнению Декрета №18.

4. Профилактические беседы с учащимися, нарушающими дисциплину в школе

5. Превентивно-профилактические беседы с учащимися, требующими повышенного педагогического внимания о вреде алкоголя, курения, наркомании.

6. Роль родителей в организации и контроле поведения детей в свободное время.

7. О выполнении родителями из неблагополучных семей Закона «О правах ребенка»

Ежеквартально рассматривается вопрос «О работе классных руководителей по профилактике правонарушений и преступлений с учащимися»

Ежемесячно рассматривается вопрос «О выполнении индивидуальных планов защиты прав и законных интересов несовершеннолетних, признанных находящимися в социально опасном положении».

Ежемесячно проводятся родительско-педагогические рейды «Подросток», педагогическим коллективом совместно с родителями учащихся 5-11 классов проведено 18 рейдов, учащихся, находящихся в вечернее время на улицах и не соблюдающих режим дня школьника не выявлено. Классными руководителями, педагогом социальным с учащимися и их родителями проведены индивидуальные профилактические беседы о соблюдении режима дня школьника, о здоровом образе жизни.

В течение 2011/2012 учебного на заседании Совета профилактики рассмотрены основные проблемы - это неудовлетворительное поведение учащихся, пропуски занятий без уважительных причин, совершение проступков и правонарушений, профилактические беседы об ответственности за правонарушения и преступления, о здоровом образе жизни, о вреде алкоголя, курения на организм подростка, проблемы с учебой.



  1. Здаровы лад жыцця

Работа па захаванню здароўя вучняў знаходзіцца заўсёды на першым месцы. Здаровы лад жыцця. застаецца адным з галоўных напрамкаў работы аб’яднання. Піянеры і члены “БРСМ” ўдзейнічалі ў рэалізацыі дзяржаўных праграм па прафілактыку курэння, алкагалізму і наркаманіі.У школе быў наладжаны перыядычны выпуск тэматычных каляндароў, лістовак, буклетаў. Не адмовіліся навучэнцы і ад выпуску калажоў, каляндароў, коміксаў па здароваму ладу жыцця, правядзенне дзён здароўя, спартыўных спаборніцтваў у школе і ўдзел у раённых. Сіламі ініцыятыўных груп былі створаны 2 відыяролікі.

Вучні і работнікі школы ўдзельнічалі ў акцыях “ Моладзь супраць СНІДу”, “Чырвоная стужка” . Валанцёрская група “Анёлы” сярод піянераў і членаў БРСМ правяла шэраг трэнінгавых заняткаў па прафілактыцы ВІЧ\СНІДу , прафілактыцы туберкулёзных захворванняў, прафілактыцы наркаманіі. Запомніўся вучням трэнінг па тэме “Шкодныя ўздзеянні інтэрнэт –тэхналогій на здароўя чалавека” .

Актыўны ўдзел прынялі вучні і настаўнікі ў правядзенні тыдня памяці ахвяр СНІДу. Валанцёрская група “Анёлы” нават заахвоціла жыхарой Міхалішак прыняць удзел у акцыі. У школьнай бібліятэцы працавала выстава “Многа ведаеш- зможаш папярэдзіць”, цікава прайшла інфармацыйна –прасветніцкая акцыя “Гэта павінен ведаць кожны” “ЗЛЖ – абароніць ад ВІЧ”, гульня-віктарына “Што патрэбна ведаць кожнаму”, конкурсе фотаздымкаў «Адпачываем на здароўя».

Актыўны ўдзел прынялі ў тыдні псіхалагічных ведаў. Была распрацавана пастанова форум –тэатра па прафілактыцы наркаманіі.

Для вядзення работы па інфармаванасці сярод вучняў 5-11 класаў валанцёрскай групай праводзілася анкетавання “Гэта ведаю я?” ,“Курэнне- спосаб самапраяўлення, або шкодная звычка?», «Праблема алкагалізма ў сем’ях»

Вучні прынялі актыўны ўдзел у праектах, акцыях па прафілактыцы курэння: “Беларусь без тытуню”, “Не тытунёваму дурману” і іншыя.

На працягу навучальнага года былі выдадзены буклеты “Супраць шкодных звычак”, “ Мы за здаровы лад жыцця!”, “За здаровае харчавання” “ Памятка па паводзінах на дарозе”, каляндар “Наш адпачынак-наша здароўе”, “СТОП! СНІД”.

Створаная старонка ЗЛЖ на школьным сайце перыядычна папаўняецца новым матэрыялам.

Валанцёры працавалі над праектам “Міласэрнасць анёлаў”, які быў дасланы ў Мінск. Але адказу не атрымалі. Вынік – праект патрабуе дапрацоўкі.

Не дастаткова ахвачаны работай па прафілактыцы вучні 5-7 класаў

На наступны навучальны год пастаўлены наступныя задачы:

-прадоўжыць работу па прафілактыцы ВІЧ\СНІД, наркаманіі, табакакурэння, алкагалізму;

-дапрацаваць праект “Міласэрнасць анёлаў” ;

- асвоіць форму работы “форум-тэатр” ;



- наладзіць перыядычнасць размяшчэння матэрыялу на школьны сайт.

  1. Здаровы лад жыцця

Работа па захаванню здароўя вучняў знаходзіцца заўсёды на першым месцы. Здаровы лад жыцця. застаецца адным з галоўных напрамкаў работы аб’яднання. Піянеры і члены “БРСМ” ўдзейнічалі ў рэалізацыі дзяржаўных праграм па прафілактыку курэння, алкагалізму і наркаманіі.У школе быў наладжаны перыядычны выпуск тэматычных каляндароў, лістовак, буклетаў. Не адмовіліся навучэнцы і ад выпуску калажоў, каляндароў, коміксаў па здароваму ладу жыцця, правядзенне дзён здароўя, спартыўных спаборніцтваў у школе і ўдзел у раённых. Сіламі ініцыятыўных груп былі створаны 2 відыяролікі.

Вучні і работнікі школы ўдзельнічалі ў акцыях “ Моладзь супраць СНІДу”, “Чырвоная стужка” . Валанцёрская група “Анёлы” сярод піянераў і членаў БРСМ правяла шэраг трэнінгавых заняткаў па прафілактыцы ВІЧ\СНІДу , прафілактыцы туберкулёзных захворванняў, прафілактыцы наркаманіі. Запомніўся вучням трэнінг па тэме “Шкодныя ўздзеянні інтэрнэт –тэхналогій на здароўя чалавека” .

Актыўны ўдзел прынялі вучні і настаўнікі ў правядзенні тыдня памяці ахвяр СНІДу. Валанцёрская група “Анёлы” нават заахвоціла жыхарой Міхалішак прыняць удзел у акцыі. У школьнай бібліятэцы працавала выстава “Многа ведаеш- зможаш папярэдзіць”, цікава прайшла інфармацыйна –прасветніцкая акцыя “Гэта павінен ведаць кожны” “ЗЛЖ – абароніць ад ВІЧ”, гульня-віктарына “Што патрэбна ведаць кожнаму”, конкурсе фотаздымкаў «Адпачываем на здароўя».

Актыўны ўдзел прынялі ў тыдні псіхалагічных ведаў. Была распрацавана пастанова форум –тэатра па прафілактыцы наркаманіі.

Для вядзення работы па інфармаванасці сярод вучняў 5-11 класаў валанцёрскай групай праводзілася анкетавання “Гэта ведаю я?” ,“Курэнне- спосаб самапраяўлення, або шкодная звычка?», «Праблема алкагалізма ў сем’ях»

Вучні прынялі актыўны ўдзел у праектах, акцыях па прафілактыцы курэння: “Беларусь без тытуню”, “Не тытунёваму дурману” і іншыя.

На працягу навучальнага года былі выдадзены буклеты “Супраць шкодных звычак”, “ Мы за здаровы лад жыцця!”, “За здаровае харчавання” “ Памятка па паводзінах на дарозе”, каляндар “Наш адпачынак-наша здароўе”, “СТОП! СНІД”.

Створаная старонка ЗЛЖ на школьным сайце перыядычна папаўняецца новым матэрыялам.

Валанцёры працавалі над праектам “Міласэрнасць анёлаў”, які быў дасланы ў Мінск. Але адказу не атрымалі. Вынік – праект патрабуе дапрацоўкі.

Не дастаткова ахвачаны работай па прафілактыцы вучні 5-7 класаў

На наступны навучальны год пастаўлены наступныя задачы:

-прадоўжыць работу па прафілактыцы ВІЧ\СНІД, наркаманіі, табакакурэння, алкагалізму;

-дапрацаваць праект “Міласэрнасць анёлаў” ;

- асвоіць форму работы “форум-тэатр” ;



- наладзіць перыядычнасць размяшчэння матэрыялу на школьны сайт.

  1. Дзіцячыя аб’яднанні

Штогод дзеці ўступаюць у БРПА і “БРСМ”, паколькі дзіцячыя грамадскія аб’яднанні даюць магчымасць рэалізаваць сябе. У 2012-2013годзе школа налічвала 78 піянераў( 100%), 32 акцябронкі (100%) і “БРСМ” (48чалавек). У параўнанні з мінулым навучальным годам піянераў, акцябрат і членаў “БРСМ менш, таму што колькасць вучняў у класах памяншаецца. Піянеры расфарміраваны па 5 атрадах , акцябрат- 2 атрады, класных пярвічак “БРСМ”- 3.

Дружына працавала па праграмах БРПА. Школьная пярвічка “БРСМ” “Вятры надзеі” працавалі па праграме “БРСМ”.

Для планавання дзейнасці праведзены кірмаш “Цікавых прапаноў”, якія склалі аснову планавання піянерскай дружыны і пярвічкі “БРСМ”. Дзейнасць піянераў і членаў “БРСМ” мела наступныя напрамкі: міласэрнасць, турыстычна – спартыўны, экалагічны, здаровы лад жыцця.

На працягу года працавалі атрад цімураўцаў “Непаседы” і валанцёрская група “Анёлы”, якія працавалі па асабістых планах.

Важнае месца ў рабоце было адведзена пошукавай рабоце і рабоце ў школьным музеі. Піянеры-экскурсаводы правялі шэраг экскурсій, сіламі членаў БРСМ быў папоўнены інфармацыей стэнд прысвечаны ветэранам ВА вайны, сямікласнікі прынялі актыўны ўдзел у папаўненні музея экспанатамі.

У раённым конкурсе патрыятычнай песні наш дуэт заняў 2 месца.

Работа з акцябратамі і малодшымі школьнікамі.Паколькі за кожным атрадам нашчаткаў замацаваны атрад піянераў, то шэфская работа не мела перашкод. Старэйшыя вучні праводзілі ў малышоў свята “Міс восені-2012”, віктарыны по гістарычным мінулым Беларусі і многія іншыя .

Не засталіся без увагі дзеці-інваліды і дзеці з прытулку. У рамках акцыі “Дзеці- дзецям”, “Калядны падарунак”, “ Анёл у тваім сэрцы, ты ў сэрцы анёла” вучні аказалі дапамогу адзеннем, цацкамі. У якасці падарункаў дзецям з прытулку былі прапанаваны цацкі, адзенне. Дзецям з Гродзенскага прытулку быў адпраўлен канструктар “Лега”. Грошы, выручаныя пасля правядзення дабрачыннага кірмашу, былі перададзены дзецям нашага раёна, якія патрабуюць дапамогі. Дзецям- інвалідам, якія вучацца ў нашай школе, неаднаразова ўручаліся падарункі. Вучні запрашалі іх на святы, канцэрты, тэатралізаваныя прадстаўленні.

У школе праходзіла гульня КВЗ. Наша каманда выйшла у фінал раённай гульні. Ляховіч Анастасія была адзначана ганаровай граматай як лепшы ігрок года. Нашых вучняў запрасілі ў склад раённай каманды КВЗ.

На працягу года былі арганізаваны і праведзены паходы, падарожжы. Маршруты дзеці плануюць разам з класнымі кіраўнікамі. Былі арганізаваны турыстычныя паездкі ў Мінск, Нарач.

На працягу навучальнага года былі праведзены спартландыі, спартакіяды, дні здароўя, турыстычныя злёты.

Наша каманда заняла другое месца на раённым турыстычным злёце і была запрошана на абласны злёт.

Чыстае наваколле – здаровы чалавек. Вучні прыкладвалі шмат сіл, каб падтрымліваць чысціню ў школьным двары. Не абмяжоўваліся толькі суботнікамі. Тым больш, што праект па добраўпараткаванні школы быў дапрацаваны і работы было шмат.

Многа сіл было прыложана і пры рэалізацыі праекта “Сад мары”

За плёную працу па добраўпараткаванні школьнай тэрыторыі сярод школ раёна наша заняла 2 месца.

Дружына прыняла ўдзел у акцыі “Малым рэкам – наш вялікі клапат”, “Кармушка”. Восенню піянеры рыхтавалі кармушкі, а вясной - шпакоўні. На працягу года праходзілі конкурсы малюнкаў і плакатаў на экалагічную тэматыку (У раённым конкурсе плакатаў занялі 1 месца). Праводзіўся фотаконкурс “Вада”. Артыкулы і вершы пра прыроду друкаваліся ў школьнай газеце “Шкаляр” і не толькі. У раённым конкурсе экалагічных буклетаў мы занялі 1 месца.

На працягу года былі выдадзены два буклеты: “ Кветкавы дызайн школы”, “ Расліннасць нашай мясцовасці”

Удзел у рэспубліканскіх акцыях і конкурсах. Піянеры і акцябраты прынялі ўдзел у конкурсе падзелак з прыроднага матэрыялу. Паказалі майстэрства ў састаўленні кветкавых кампазіцый. Цікавыя работы былі прапанаваны нашымі вучнямі на раённы конкурс “ Жыві ёлка”

Па неабходнасці восенню вучні працавалі па ачысцы вясковага парку ад лісця.

Каб зберагчы прыроду і яе багацце нашы вучні ўдзельнічалі ў акцыях “Папяровая сюіта” ( сабралі 1160 кг), “Жалезны робат”(сабралі металалом).

Піянеры прымалі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Наша піянерская праца на карысць Радзіме”.

Вельмі цяжка прыцягнуць да супрацоўніцтва бацькоў. У праекце “Папяровая сюіта” і “Жалезны робат” асабліва была бачна дапамога бацькоў.Разам з матулямі святкавалі свята Маці. Завіталі ў школу мамы і бабулі на 8 сакавіка. Цікава прайшоў тыдзень сям’і, гульня “Тата, мама, я – здаровая сям’я”.

У школе выдавалася школьная газета “Шкаляр”. Яна вельмі падабалася ўсім, таму што змяшчаліся ў ёй у асноўным артыкулы вучняў. На конкурсе “Школьнае СМІ” наша газета заняла другое месца . Наша рэдакцыя паўдзельнічала ў абласным конкурсе “Свежы вецер”.

Між тым, пры рабоце з піянерамі, не дастаткова ўдзялялася ўвагі вывучэнню гісторыі піянерскай арганізацыі.

Не ў поўнай меры вывучаны і асветлены старонкі біяграфіі М.А. Кляцоўскага (яго імя носіць наша піянерская дружына).

Валанцёрская група “Анёлы” не наладзіла супрацоўніцтва з валанцёрскімі групамі атрадамі іншых школ

На наступны навучальны год пастаўлены наступныя задачы:


  • удасканаліць работу школьнага СМІ і школьнага сайта;

  • закончыць работу над экалагічным праектам “Сад мары”;

  • папоўніць школьны музей новымі экспанатамі і аказаць дапамогу ў рэканструкцыі школьнага музея;

  • прадоўжыць работу па вывучэнню гісторыі піянерскай арганізацыі і афармленню піянерскага пакою;

  • у школьным музеі размясціць інфармацыю аб М.А.Кляцоўскім

- распрацаваць праграму дзейнасці валанцёрскай групы “Анёлы”, якая дапамагла б валанцёрам наладзіць супрацоўніцтва з суседнямі школамі.

Работа школьнай бібліятэкі

Работа школьнай бібліятэкі накіравана на стварэнне ўмоў для асобаснага развіцця і высокаякаснага навучання. Чытачамі бібліятэкі з’яўляюцца 197 чалавек:157 вучняў, 40 чалавекі – настаўнікі, тэхработнікі, бацькі.

Фонд мастацкай і метадычнай літаратуры складае 7345 экземпляраў, фонд падручнікаў – 6169 экземпляраў. За 2011/2012 навучальны год у бібліятэчны фонд паступіла 47 экзэмпляраў метадычнай і мастацкай літаратуры, 182 экзэмпляры падручнікаў.

У 2012/2013 навучальным годзе бібліятэкарам праведзена наступная работа:

- дыягностыка забяспечанасці навучэнцаў школы падручнікамі (у 2012/2013н.г. вучні былі забяспечаны падручнікамі на 100%);

- вялася падпіска на перыядычнае СМІ;

- здзяйсненне заказу на падручнікі, якіх не хапае;

- работа па захаванні вучэбнага фонду (рэйды па класах);

- дробны рамонт мастацкіх выданняў;

- інфармаванне настаўнікаў аб новай літаратуры;

- каталагізацыя новых паступленняў і інш.

- стварэнне базы даных у кампьтэрнай праграме “Бібліёграф”

- створана старонка на школьным сайце, якая перыядычна папаўнялася інфармацыей

Былі арганізаваны выставы: «Новыя кнігі!», «Творы пісьменнікаў Астравеччыны», “Сучасныя творы для дзяцей”,«Кніга- надзейны сябар», «Крыўда падручніка», «Прафілактыка грыпа», «Здаровы лад жыцця», «Все о твоем здоровье», «Прырода Беларусі», “Для Вас, бацькі”, “Справы на будаўніцтве АЭС”, штомесячныя выставы да юбілеяў беларускіх, рускіх, замежных пісьменнікаў, выстава вучэбна-метадычных выданняў да прадметных тыдняў “Метадычная капілка”, выстава-нарада “Што я ведаю аб ЦТ”, інфармацыйная паліца “Абітурыент-2013”, тэматычная экспазіцыя “Псіхалагічнае здароўе”, тэматычная паліца “Дзяржаўная сімволіка”, “Беларуская АЭС у пытаннях і адказах”.

Праводзіліся тыдні дзіцячай і юнацкай кнігі, літаратурна-музычная кампазіцыя “Цёплыя словы для матулі”, “Далёкая і блізкая вайна”, віктарыны “Нашы беларускія казкі”, “Экскурс па сучасных казках” і інш.

Актыўны ўдзел прымала бібліятэка ў рабоце школьнага лагера: падбіралася інфармацыя для правядзення мерапрыемстваў, было наладжана чытанне кніг у чытальным зале, прайшоў дзень кнігі, які быў прысвечаны творам аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Між тым, у рабоце бібліятэкі ёсць адмоўнае. Не дастаткова вядзецца работа па прапагандзе і рэкламе дзіцячых і маладзёжных СМІ.

У бібліятэку не паступае дзіцячых выданняў, што адмоўна сказваецца на колькасці чытаемай літаратуры.

Не ў поўнай меры выкарыстоўваецца работа савета бібліятэкі.

На новы навучальны год пастаўлены наступныя задачы:

- наладзіць работу савета бібліятэкі;

- пры планаванні работы ўдзяліць большую ўвагу прапагандзе перыядычнага СМІ;

- папоўніць бібліятэку дзіцячымі выданнямі.

Працаўладкаванне выпускнікоў школы

На ІІ ступені навучання і выхавання агульнай сярэдняй школы (9 клас)



колькасць выпускнікоў

у школу

план у ССНУ

план у ПТВ

працаўладкаванне

усяго

Кол-ць

%

Кол-ць

%

Кол-ць

%

Кол-ць

%

13

9

69

1

7

3

24

0

0

На ІІІ ступені навучання і выхавання агульнай сярэдняй школы (11 клас)

колькасць выпускнікоў

у ВНУ

план у ССНУ

у ПТВ

працаўладкаванне

усяго

Кол-ць

%

Кол-ць

%

Кол-ць

%

Кол-ць

%

22

13

59

8

36

0

0

1

5

Усе выпускнікі ІІІ ступені агульнай сярэняй школы працаўладкаваны, што з’яўляецца вынікам добрай прафарыентацыйнай работы установы адукацыі.


Агульныя вывады

1. Пастаўленыя задачы на 2012/2013 навучальны год у асноўным выкананы. Установа адукацыі працавала ў рэжыме рознабаковага развіцця інтэлектуальнай, творчай, маральна-сталай і фізічна здаровай асобы вучня школы праз уключэнне ў працу рэсурснага цэнтра “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе”.

2. Вучэбны план выкананы. Вучэбныя праграмы пройдзены па ўсіх прадметах.

3. Актывізавана дзейнасць педагагічнага калектыву па распаўсюджанні педагагічнага вопыту на старонках перыядычнага друку (3 публікацыі ў рэспубліканскай газеце - Дуброўскай Т.І., Саўко С.І., Казак І.Ч. у “Настаўніцкай газеце”).

4. Праведзена агульнашкольная навукова-практычная канферэнцыя сярод навуэнцаў ІІ і ІІІ ступеняў навучанання. Удзел прынялі 7 навучэнцаў, 2 з іх прадстаўлялі школу на раённым этапе, заваявалі дыпломы ІІІ ступені, Мяшкель Д. удзельнічала ў абласным этапе канферэнцыі, дзе была адзначана дыпломам.

5. Адкрыты платныя адукацыйныя паслугі згодна з запытамі бацькоў па падрыхтоўцы 5-годак да навучання ў 1 класе.

6. Створаны метадычны сайт школы, дзе размешчаны лепшыя распрацоўкі ўрокаў педагогаў.

7. Прааналізаваны запыты бацькоўскай грамадскасці па неабходнасці функцыянавання электроннага дзённіка на сайце школы, большасць бацькоўскага калектыву не маюць неабходнасці ў электронным дзённіку ці не валодаюць доступам у інтэрнэт, у сувязі з чым такая паслуга не выклікала вялікай цікавасці.

8. Прадоўжана работу па аказанні платных адукацыйных паслуг і былі ўведзены платныя адукацыйныя паслугі ў пачатковых класах па навучанні чытанню (1-2 класы);

9. Павышана якасць аналітычнай дзейнасці кіраўнікоў вучэбна-метадычных аб’яднанняў школы ў рамках дзейнасці метадычнага савета, праведзены практычныя заняткі;

10. Працягнута практыка ўвядзення факультатыўных заняткаў выхаваўчага накірунку (у 2012/2013 н.г. такіх заняткаў было 13);

11. Прадоўжана дзейнасць рэсурснага цэнтра “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе”;

12. Створаны аптымальныя ўмовы для адукацыйнага працэсу і раскрыцця творчых магчымасцей вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (праведзена шэраг класных мерапрыемстваў з удзелам вучняў з АПФР, прайшлі персанальныя выставы работ навучэнцаў у 7,8 класах);

13. Палепшана матэрыяльна-метадычная база метадычнага вугалка школы, які заваяваю прызавое месца ў конкурсе аглядаў метадычнык кабінетаў і вугалкоў на раённым узроўні;

14. Па аб’ектыўных прычынах перанесены школьны фестываль перадавога педагагічнага вопыту сярод класных кіраўнікоў на снежань 2013 года.

15. Забяспечана якасная падрыхтоўка класных і інфармацыйных гадзін у рамках унутранага кантролю з аналізам і адзнакай канчатковых вынікаў

16. Актывізавана работа ўстановы адукацыі як апорнай па турысцка-краязнаўчай дзейнасці

17. Наладжаны пастаянны кантроль за арганізацыяй гурткавой работы праз наведванне заняткаў, вядзенне штогадовага маніторынгу колькасці вучняў, ахопленых гуртковай працай у першы і наступныя гады навучання

18. Актывізавана сумесная работа савета шостага дня, СППС і класных кіраўнікоў па арганізацыі вольнага часу навучэнцаў

19. Удасканалена работа па арганізацыі харчавання: праводзіліся мерапрыемствы па прапагандзе збалансаванага харчаванняі, наладжаны належны контроль за вядзеннем дакументацыі па харчаванню

20. Аналізаваліся прычыны павялічэння паказазчыкаў дзіцячай захворваемасці з мэтай яе ўхілення і ранняга выяўлення

21. Актывізавалася дзейнасць педагагічнага калектыву па падрыхтоўцы вучняў да прадметных алімпіяд

Разам з дадатнымі вынікамі маюцца і праблемы:
1. Распаўсюджанне педагагічнага вопыту педагогаў школы не знаходзіць адлюстравання на старонках прадметных часопісаў.

2. Навукова-практычная дзейнасць вучняў закранула толькі некаторыя прадметныя галіны.

3. Не аказваюцца платныя адукацыйныя паслугі ў галіне дадатковай адукацыі вучняў.

4. Не ўдалося аднавіць адзін са стэндаў школьнага гісторыка-краязнаўчага музея з мэтай мадэрнізацыі пакоя, паколькі запланавана рэканструкцыя музея;

5. Зніжэнне якасці навучання ўцэлым па школе на 2,39% і, адпаведна, у 8 і 9 класе ў большай ступені.

6. Нізкая актыўнасць педагогаў у распрацоўцы ўласных электронных прадуктаў.

7. Маюцца цяжкасці ва ўключэнні вучняў з АПФР у агульнашкольныя мерапрыемствы, публічныя выступленні.

8. У конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” пад час падрыхтоўкі электронных рэсурсаў выкарыстоўваецца ў асноўным толькі праграма дэманстрацыі прэзентацый Power Point.

9. Малаэфектыўная работа псіхолага-педагагічнай службы па суправаджэнні адораных вучняў і іх бацькоў


  1. Работа настаўнікаў-прадметнікаў з вучнямі павышанай матывацыі застаецца недастатковай, а выніковасць выступлення вучняў ў раённым і абласным этапах прадметных алімпіяд, канферэнцый, турніраў, творчых конкурсаў – невысокай.

11. Слаба абагульняецца і прэзентуецца вопыт работы лепшых класных кіраўнікоў на раённых фестывалях педагагічнага вопыту

12. Адсутнічае круглагадзічная падрыхтоўка вучняў да прадметных алімпіяд.

13. Класнымі кіраўнікамі не выпрацаваны канкрэтны падыход ўліку наведвання субот вучнямі.

14. Недастатковая работа класных кіраўнікоў па фарміраванні ў вучняў культуры харчавання.

15. Недастатковая прафілактычная работа па зніжэнні паказачыкаў захворваемасці..

Зыходзячы са сказанага вышэй прапануецца галоўнымі задачамі школы на 2013/2014 навучальны год лічыць наступныя:


3. Мэты, задачы і прыярытэтныя напрамкі работы дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя школа”


Мэта: Рознабаковае развіццё інтэлектуальнай, творчай, маральна-сталай і фізічна здаровай асобы вучня школы.

Прыярытэтныя накірункі работы школы



  1. Развіццё пазнавальных інтарэсаў і творчасці вучняў праз аптымальнае выкарыстанне гадзін факультатыўных заняткаў, павышэнне ўзроўню якасці ведаў навучэнцаў праз увядзенне профільнага навучання.

  2. Уключэнне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ў пабудову адзінай інфармацыйнай прасторы.

  3. Стварэнне інфармацыйна-выхаваўчага асяроддзя для паўнацэннага развіцця кожнага навучэнца, здольнага да ўдзелу ў эканамічным, сацыяльным, культурным і палітычным жыцці.

Задачы школы

– Прадоўжыць дзейнасць рэсурснага цэнтра “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе” яшчэ на 1 год;

– Павялічыць колькасць удзельнікаў у агульнашкольнай навукова-практычнай канферэнцыі сярод навучэнцаў ІІ і ІІІ ступеняў навучанання;

– Адкрыць платныя адукацыйныя паслугі ў галіне дадатковай адукацыі вучняў згодна з іх запытамі;

– Старшыням школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў запланаваць разгляд пытання пра формы і прыёмы працы педагогаў на падтрымліваючых занятках са слабапаспяваючымі вучнямі з мэтай якаснай карэкцыі прабелаў у ВУН навучэнцаў;

– Увесці ў 10 класе вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні згодна з запытамі навучэнцаў па 1-2 профілям з мэтай якаснай падрыхтоўкі да далейшага навучання;

– Прадоўжыць дзейнасць педагагічнага калектыву па распаўсюджанні педагагічнага вопыту на старонках прадметных часопісаў, газет;

– Атэставаць настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Лаздоўскую Л.В. на другую кваліфікацыйную катэгорыю;

– Правесці мадэрнізацыю/ рамонт музея за кошт выканання работ гаспадарчым спосабам;

– Настаўнікам-прадметнікам практыкаваць стварэнне электронных адукацыйных прадуктаў па прымяненні інтэрактыўнай дошкі ў адукацыйным працэсе з наступным прадстаўленнем на конкурс “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”.



  • Выкарыстоўваць магчымасці факультатыўных заняткаў выхаваўчай накіраванасці для арганізацыі ўдзелу ў творчых конкурсах.

  • Арганізаваць круглагадовую падрыхтоўку вучняў да алімпіяд у вызначанай вучнямі прадметнай вобласці

– Правесці школьны фестываль перадавога педагагічнага вопыту сярод класных кіраўнікоў

– Павялічыць колькасць гурткоў, спартыўных секцый, якія будуць працаваць у вячэрні час у шосты дзень тыдня;

- Узмацніць кантроль за арганізацыяй класнымі кіраўнікамі культурна-дасугавай дзейнасці ў класных калектывах

– Сістэматызаваць работу па арганізацыі харчавання: правядзенне мерапрыемстваў па культуры харчаванняі, контроль вядзенне дакументацыі па харчаванню і выканання тэхнологіі прыгатавання страў

– Актывізаваць дзейнасць педагагічнага калектыву па прафілактыцы захворваемасці вучняў

Метадычная тэма школы



Павышэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу сродкамі выкарыстання інфармацыйных тэхналогій
1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка