2. Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2012-2013 навучальны год




старонка2/5
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.12 Mb.
1   2   3   4   5

Забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі

На пачатак 2012-2013 навучальнага года вучнёўскі калектыў Міхалішкаўскай СШ налічваў 157 вучняў, на канец года іх – 157. У працэсе навучальнага года мелі месца быць зрухі ў вучнёўскім калектыве: Кардзіс Дзмітрый, вучань 2 класа, па прычыне змены месца жыхарства бацькоў быў выключаны са школы, а Чуча Дзмітрый па прычыне прыезду маці на месца жыхарства ў в. Міхалішкі залічаны ў 2 клас, таму агульная колькасць вучняў на пачатак і канец навучальнага года не змянілася.

Належная ўвага была ўдзелена ў 2012-2013 навучальным годзе факультатыўным заняткам, якія маюць новы якасны змест.

У 2012-2013 навучальным годзе, згодна заявам навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў арганізавана 56 факультатыўных занятакаў, ў якіх займаліся 157 навучэнцаў ўстановы адукацыі (100%). У кастрычніку 2012 года быў ўведзены абавязковы факультатыў па прадмету “Фізічная культура і здароўе” – “Гадзіна здароўя і спорту”

Кантроль за выкарыстаннем гадзін ажыццяўляўся ў форме наведвання заняткаў і праверкі дакументацыі.

Для правядзення заняткаў выкарыстоўваліся вучэбна-плануючыя дакументы:

- вучэбны план школы, гадавы план школы, праграмы для факультатыўных заняткаў, зацверджаныя Нацыянальным інстытутам адукацыі, Міністэрствам адукацыі, праграмы «Школьны кампанент 1-4 кл.», складзена каляндарна-тэматычнае планаванне і рабочыя планы заняткаў.

Наведвалі заняткі 100% вучняў школы.

Накірункі факультатыўных заняткаў:

- прыродазнаўча- матэматычны – 81 навучэнца – 5,9%

- філалагічны – 45 ­­– 28,8 %

- гуманітарны – 10 – 6,4%

- энергазберажэнне – 10 – 6,4%

- выхаваўчы – 63 – 40,4%

- прафарыентацыйны – 6 – 3,9 %

Пры размеркаванні факультатыўных заняткаў з бацькамі вучняў праводзіліся субяседванні, настаўнікі-прадметнікі выступалі перад бацькамі на бацькоўскіх сходах.

Пытанні аб арганізацыі і правядзенні факультатыўных заняткаў разглядаліся на нарадах пры намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце.

Размеркаванне факультатыўнах заняткаў па класах можна прадставіць у наступнай табліцы:


5

6

7

8

9

10

11

бел. літа-ратура;

працоў-нае наву-чанне;

Энергія і навакольнае асяроддзе


рус. мова; Вучымся жыць у міры і згодзе; Мая Айчына;

матэма-тыка



біялогія;

геаграфія;

Этыка міласэрнасці


біялогія;

матэматы-ка; Асновы гендэрнай культуры



рус. мова;

бел. мова; гісторыя;

матэматыка;

АВП



бел. мова;

инфарма-тыка; Асновы сучаснага этыкету




матэматы ка;

хімія;


Падрых-тоўка вучняў да сямейнага жыцця

Усяго ў старэйшым звяне працавалі 23 факультатывы (у мінулым годзе 21). У малодшым звяне – 12 (Речевой этикет, здаровы лад жыцця, Сем Я, развіваючая інфарматыка, Тайны звуков и букв, Язык родной, дружи со мной, рашэнне тэкставых задач, матэматычная вясёлка, Азбука Берагошы). Ва ўсіх класах працаваў факультатыў “Гадзіна здароўя і спорту”. Роля факультатываў у школьным жыцці вучняў мае вялікае значэнне, неабходна адзначыць, што колькасць факультатываў прафарыентацыйнага і выхаваўчага накірункаў пабольшылася. 40,4% вучняў займаліся на факультатывах выхаваўчай накіраванасці.

Правядзенне фыкультатыўных заняткаў у шосты дзень тыдня не практыкавалася.

Традыцыйным стала тое, што ў школе ўжо пяты год запар працуюць платныя адукацыйныя паслугі, у 2012/2013 н.г. па наступных прадметах: беларуская мова (ў 11 класе), гісторыя Беларусі (ў 11 класе), англійская мова (1,2 клас), рускае літаратурнае чытанне (2 клас), беларускае літаратурнае чытанне (1 клас). Упершыню працавала група па падрыхтоўцы вучняў 5-гадовага ўзросту да навучання ў школе. Усяго працавалі 8 груп (у 2011/2012 н.г. груп было 10), што склала 23% навучэнцаў ад агульнай колькасці вучняў. Каторы год запар карыстаецца папулярнасцю курс англійскай мовы сярод навучэнцаў 1 і 2 класаў. З выдзеленых па вучэбнаму плану гадзін для правядзення стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў выкарыстана 100%.

У наступным навучальным годзе мэтазгодна ўвядзенне факультатыўных заняткаў для падрыхтоўкі да прадметных алімпіяд.

Школьны этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў праходзіў у кастрычніку 2012 года. Вучні мелі магчымасць прыняць удзел у алімпіядзе па некалькіх вучэбных прадметах.

Параўнальны аналіз удзелу вучняў школы ў алімпіядным руху прыведзены ў табліцы:

Рэспубліканская алімпіяда:




2011 – 2012 н.г.

2012 – 2013 н.г.

Выніковасць па прадметах

беларуская мова – 1 дыплом Іст., 2–ІІІ ст. (3);

руская мова – 2 дыпломы ІІ ступені;

англійская мова – дыплом ІІІ ступені


беларуская мова – 1 дыплом ІІст., 1–ІІІ ст. (2-раён), дыплом ІІІ ст. - вобласць;

руская мова – дыплом ІІІ ступені;

англійская мова – дыплом ІІ ступені;

хімія - дыплом ІІІ ступені;

матэматыка - дыплом ІІ ступені


Выніковасць па вучнях

Стэх Н.-бел.мова-І,

Емельян М.-бел.мова-ІІ,

Ляховіч А.-бел.мова-ІІІ,

Вайнілка Н.-рус.мова-ІІ,

Вайнілка М.-рус.мова-ІІ,

Яцэвіч С.-англ.мова-ІІІ



Стэх Н.-бел.мова-ІІ, ІІІ

Ляховіч А.-бел.мова-ІІІ,

Вайнілка М.-рус.мова-ІІІ,

Яцэвіч С.-англ.мова-ІІ,

Тарашкевіч Д.-хімія – ІІІ.

Багдановіч Д.-матэматыка - ІІ



Выніковасць па настаўніках

бел.мова-ГрынцэвічВ.І.-2, Лаздоўская Л.В.-1,

рус.мова-Буйвідовіч Г.В.-2,

англ.мова-Родзь Е.Я.-1


бел.мова-Ярмак Н.В.-2,

рус.мова-Буйвідовіч Г.В.-1,

англ.мова-Родзь Е.Я.-1,

хімія-Сяргей М.В. -1.

Матэматыка-Свіркоўская Н.Э.-1


Раённая алімпіяда школьнікаў малодшых і сярэдніх класаў адбылася ў сакавіку 2013 года. У табліцы прадстаўлены параўнальны аналіз удзелу вучняў у раённай алімпіядзе школьнікаў па вучэбных прадметах

Раённая алімпіяда






2011 – 2012 н.г.

2011 – 2012 н.г.

Выніковасць па прадметах

беларуская мова – 5 (1,1,3);

руская мова –дыплом ІІІ ступені;

Чалавек і свет – дыплом ІІІ ступені


беларуская мова – 6 (2,2,2);

руская мова – дыплом І ступені;

Чалавек і свет – дыплом ІІІ ступені


Выніковасць па вучнях

Бернюкевіч В.-б.мова-І,

Сяргей В.- бел.мова-ІІ,

Мужыла І.-бел.мова-ІІІ,

Дуброўская К.-б.мов-ІІІ,

Бабіч Д.-бел.мова-ІІІ,

Кімса С.- рус.мова-ІІІ,

Сяргей В.- ЧіС-ІІІ


Бабіч Д.-бел.мова-І,

Сяргей В.- бел.мова-І,

Чымбар П.-бел.мова-ІІ,

Дуброўская К.-б.мов-ІІ,

Бернюкевіч В.-б.мова-ІІІ,

Мужыла І.-бел.мова-ІІІ,

Буйвідовіч П.- рус.мова-І,

Сяргей В.- ЧіС-ІІІ



Выніковасць па настаўніках

бел.мова-ГрынцэвічВ.І.-2, Лаздоўская Л.В.-1, Гражуль-Гульбінская Э. В.-1,

рус.мова-Буйвідовіч Г.В.,

англ.мова-Родзь Е.Я.-1

Чал.і св.-Мяльдзюк В.І.



бел.мова-Ярмак Н.В.-2, ГрынцэвічВ.І.-1, Лаздоўская Л.В.-1, Гражуль-Гульбінская Э. В.-1, Казак І.Ч.-1;

рус.мова- Казак І.Ч.-1;

Чал.і св.-Мацкевіч С.І.


Стабільны вынік другі год запар – дыплом ІІІ ступені паказваюць вучні па прадмеце фізічная культура і здароўе (настаўнік Трафімчык М.В.)

У цэлым за 2012-2013 навучальны год вучнямі школы заваявана 15 дыпломаў на раённым этапе прадметных алімпіяд, дыплом ІІІ ступені на абласным этапе рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры, у 2011-2012 навучальным годзе вучнямі школы было заваявана 14 прызавых месцаў на раённым этапе алімпіяд. Такім чынам, колькасць і якасць дыпломаў павялічылася.

Разам з тым, на раённым этапе паказалі вельмі нізкія вынікі удзельнікі па гісторыі (наст. Усціменка І.Р.), працоўнаму навучанню (наст. Казлоўскі В.Л., Кавалеўская І.А.).

Гэта сведчыць аб тым, што настаўнікі недастаткова ўдзяляюць увагі да індывідуальнай работы з адоранымі дзецьмі, адсутнічае сістэма работы ў развіцці алімпіяднага руху. Назіраюцца несуадносіны ў выстаўленні адзнак за чвэрць высокага ўзроўню з выбарам дзяцей для удзелу ў алімпіядах (10 балаў за чвэрць у аднаго вучня, а у алімпіядзе удзельнічае вучань з 9 або 8 за чвэрць). Не выпрацавана сістэма адбору вучняў для ўдзелу ў раенных алімпіядах.

Такім чынам у алімпіядным руху высвятліліся наступныя праблемы:


  • прадметы, па якіх вучні заваёвываюць дыпломы, паўтараюцца з году ў год, адсутнічае выніковасць удзелу вучняў у прадметных алімпіядах па гісторыі, фізіцы, працоўнаму навучанню.

Актывізавалася работа па ўдзелу вучняў у вучнёўскіх канферэнцыях раённага і абласнога этапаў. Арганізавана правядзенне школьнай вучнёўскай канферэнцыі. На якой былі прадстаўлены работы вучняў 2 і 3 ступені навучання. Лепшыя работы ўдзельнічалі ў раённай НПК “Шлях да поспеху”. Дзве работы: па матэматыцы Мяшкель Д. (настаўнік Дуброўская Т.І.), англійскай мове Вайнілка М. (настаўнік Родзь Е.Я.) былі адзначаны дыпломамі ІІІ ступені; работа Мяшкель Д. рэкамендавана для ўдзелу ў абласной НПК “Крыштальная Альфа” у верасні-кастрычніку 2013 года. Гэта ж работа стала лепшай на абласной НПК “Ад Альфы да Амегі” у красавіку 2013 у г. Гродна.

Другі год запар вынікова выступаюць навучэнцы на раённай НПК “Пошук” – дыплом ІІІ ступені Раўдановіч В., Мяшкель В. (настаўнік Усціменка І.Р.)

Добрыя вынікі паказалі вучні на раённай алімпіядзе “Расія–Беларусь”– дыплом ІІ ст. Вайнілка М. (настаўнік Буйвідовіч Г.В.), раённай дыстанцыйнай алімпіядзе па інфарматыцы – дыплом ІІІ ст. Дуброўская К. (настаўнік Дуброўская Т.І.), абласной алімпіядзе па журналістыцы – дыплом ІІІ ст. Стэх Н., грамата Сяргей К. (настаўнік Грынцэвіч В.І.).

Павысілася выніковасць удзелу вучняў у творчых конкурсах: рэспубліканскі конкурс “Выконваем законы дарог” – сачыненне – перамога ў Рэспубліцы (Ярмак Паліна, наст. Ярмак Н.В.), рэспубліканская акцыя “Дарогамі трох войнаў”– конкурс даследчых работ “Да 200-годдзя Айчыннай вайны 1812 года”–дыплом І ступені (вобласць), конкурс вучэбна-­вопытных участкаў – дыплом ІІ ступені (вобласць), “Энергамарафон-2012” (“Энергія і асяроддзе існавання”, відэаролік па энергаэфектыўнасці), “Таямніцы малой радзімы”– пераможцы раённага этапу; дыпломы І ступені ў раёне атрымалі: плакат “Захаваем мір!”, экалагічны буклет “Чырвонакніжныя жывёлы і расліны сваёй мясцовасці”; дыплом ІІ ст. каманда ЮІД;



у спартыўных спаборніцтвах: раённы турысцкі злёт (2 месца), першынства раёна па валейболу (2 месца, юнакі), зімовае шматбор’е “Здароўе” – 2 месца, “Снежны снайпер”–2 месца; турысцкія спаборніцтвы “Зорны паход. Вясна–2013”(спартыўнае арыентаванне, індывідуальны залік)–Мілош Дзіяна–дыплом 3 ступені.

Разам з тым сістэма работы па развіццю творчых здольнасцей вучняў застаецца недасканалай, патрабуе дапрацоўкі і ўдасканалення база даных па адораных дзецях, на нізкім узроўні застаецца работа з адоранымі дзецьмі настаўнікаў-прадметнікаў па арганізацыі іх удзелу ў творчых конкурсах і вучнёўскіх канферэнцыях.

Зыходзячы з вышэйсказанага ў наступным навучальным годзе неабходна:


  • Павысіць ролю псіхолага-педагагічнай службы па суправаджэнні адораных вучняў і іх бацькоў

  • Настаўнікам-прадметнікам праводзіць эфектыўную работу з вучнямі павышанай матывацыі і забяспечыць выніковасць выступлення ў раённым і абласным этапах прадметных алімпіяд, канферэнцый, турніраў, творчых конкурсаў.

  • Прадоўжыць работу па стварэнні ўмоў для пашырэння форм і метадаў работы з адоранымі навучэнцамі

  • Настаўнікам гісторыі, фізікі, працоўнага навучання актывізаваць работу па падрыхтоўцы вучняў да прадметных алімпіяд, канферэнцый, турніраў, творчых конкурсаў.

  • Арганізаваць круглагадовую падрыхтоўку вучняў да алімпіяд у вызначанай вучнямі прадметнай вобласці, канферэнцыях і турнірах


Агульныя вынікі паспяховасці навучання за 2012- 2013 навучальны год

Калі параўнаць размеркаванне вучняў па ўзроўнях навучання з папярэднімі навучальнымі гадамі, то атрымаем наступны графік:



Бачна, што крыху вырас працэнт вучняў, веды якіх адпавядаць высокаму ўзроўню (павысіўся на +0,13%), на адным узроўні застаецца, як і у папярэдніх нав. гадах, нізкі узровень, які роўны нулю, затое знізілася колькасць вучняў, веды якіх адпавядаюць сярэдняму ўзроўню на 4,08%, здавальняючы і дастатковы ўзроўні павялічыліся адпаведна на 2,63% і 1,33%.

Безумоўна, асноўным паказчыкам навучанання з’яўляецца яго якасць. Так, з 2005-2006 па 2008-2009 навучальныя гады бачна дадатная дынаміка якасці навучання. Затое 4 навучальныя гады (2009-2010 – 2012-2013) паказчык зніжаецца. У параўнанні з мінулым годам якасць навучання панізілася на 2,39%. Прычыны зніжэння якасці навучання і шляхі далейшага развіцця будуць прааналізаваны ніжэй.

Сярэдні бал па школе за 2011-2012 навучальны год склаў 7,46 адпаведна за 2012-2013 навучальны год –7,43, што складае -0,03. Паказчык сярэдняга балу на працягу апошніх 5-ці гадоў трымаецца прыкладна на адным ўзроўні і складае ў сярэднім 7,6.

Пажадана параўнаць якасць навучання за апошнія пяць гадоў па ступенях школы для ўстанаўлення прычынна-выніковых сувязей зніжэння дадзенага паказчыку.





2008-2009 н.г.

2009-2010 н.г.

2010-2011 н.г.

2011-2012

н.г.


2012-2013 н.г.

Дынаміка

Пачатковыя класы

(3-4 класы)



57%

57%

63%

48%

45%

-3%

Сярэднія класы

(5-9 класы)



67%

60%

56%

57%

52%

-5%

Старэйшыя класы

(10,11 класы)



82%

71%

73%

58%

63%

+5%
З табліцы бачна, што якасць навучання ў пачатковым звяне знізілася ў парўнанні з мінулым навучальным годам на 3% У сярэднім звяне знізілася на 5%, у старэйшым звяне павысілася на 5%. У цэлым па школе якасць навучання, як было ўжо зазначана, знізілася ў параўнанні з мінулым 2011/2012 н.г. на 2,39%.

Для выяўлення прычын зніжэння якасці навучання па школе неабходна прааналізаваць дынаміку змен якасці навучання па ступенях.



Дынаміка змен

якасці навучання па прадметах (3-4 класы) – малодшае звяно (І ступень)

 

Якасць ведаў па прадметах(3-4 класы)

03-04 н.г.

04-05 н.г.

05-06 н.г.

06-07 н.г.

07-08 н.г.

08-09 н.г

09-10 н.г

10-11 н.г.

11-12

н.г.


12-13

н.г.


беларуская мова

60%

70%

80%

75%

77%

78%

77%

83%

61%

62,07%

беларускае чытанне

82%

82%

91%

96%

97%

100%

97%

95,83%

86,96%

96,55%

руская мова

58%

62%

77%

70%

53%

67%

70%

75%

48%

68,97%

рускае чытанне

87%

80%

88%

100%

97%

97%

97%

95,83%

86,96%

93,1%

матэматыка

67%

52%

77%

67%

77%

70%

73%

87,5%

65,22%

65,52%

чалавек і свет

67%

90%

91%

88%

94%

94%

90%

83,33%

69,57%

75,86%

МРБ

75%

71%

90%

91%

83%











англійская мова
















69%

67%

75%

65%

62,07%

Дыяграма змянення якасці навучання па прадметах (3-4 класы) – малодшае звяно

З табліцы і дыяграмы бачна, што за 2012-2013 н.г. у параўнанні з 2011-2012 н.г. якасць навучання знізілася па англійскай мове.



Для больш падрабязнага аналізу зніжэння паказчыка прааналізуем змены за апошнія 2 гады ў 4 класе.

СБ

ЯН


2012/2013

2011/2012

2012/2013

2011/2012

6,51

6,13

35,7

35,7

Вывады: ЯН па класу засталася на адным і тым жа ўзроўні, на 0,38 павысіўся СБ па класу

Дынаміку сярэдняга балу па вучнях адлюстроўваюць наступныя табліцы:

Класс: 4







Класс: 3




 

СБ




 

СБ

Бабич Дарья

9,43




Бабич Дарья

8,71

Бранцевич Екатерина

7,29




Бранцевич Екатерина

7,29

Вешторт Ангелина

6,29




Вешторт Ангелина

6

Гаврилович Дмитрий

6,29




Гаврилович Дмитрий

6,14

Грейть Ксения

7,86




Грейть Ксения

7,43

Купревич Никита

6,57




Купревич Никита

6,57

Лось Алеся

6,43




Лось Алеся

5,57

Петкевич Жанна

7,57




Петкевич Жанна

7,43

Сыманович Никита

4,71




Сыманович Никита

4,43

Фролов Константин

5,86




Фролов Константин

5,71

Чайкин Александр

6




Чайкин Александр

5,86

Шапель Александр

4,29




Шапель Александр

3,57

Шапель Виолетта

4,29




Шапель Виолетта

3,71

Шатровская Карина

8,29




Шатровская Карина

7,43

Такім чынам, можна назіраць, што паказчык сярэдняга балу па вучнях на ўзроўні папярэдняга года (Бранцэвіч К., Купрэвіч М.), павялічыўся (ў 12 вучняў).

Па англійскай мове ЯН на працягу апошніх 2 гадоў у 4 класе наступная: 2011/2012 н.г. – 64,29%, 2012/2013 н.г. – 64,29%. У 3 класе 2012/2013 н.г. – 60%. Такім чынам можна меркаваць, што зніжэнне ЯН у пачатковых класах па замежнай мове адбылося за кошт зменнасці класаў. Назіраем, што ў 3 класе 2011/2012 н.г. ЯН па англійскай мове таксама была 64,29, а ў 4 класе 2011/2012 нг – 66,7%.

Прыведзены вышэй параўнальны аналіз дае падставы сцвярджаць наступнае: зніжэнне ЯН на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі па англійскай мове адбылося:

па прычыне зменнасці класных калектываў, якія маюць розныя ўзроўні навучання. Прычым, 4 клас (2012/2013 н.г.) застаўся на паказчыку папярэдняга года.

Рэкамендацыі:

Вучні 4 га класа пераходзяць на ІІ ступень навучання, перыяд адаптацыі – складаны працэс, які патрабуе ад вучняў – настаўнікаў – бацькоў увагі і кантролю. Таму мэтазгодна класнаму кіраўніку 4 класа (Гражуль-Гульбінскай Эліне Віктараўне) праінфармаваць будучага класнага кіраўніка 5 класа, настаўнікаў-прадметнікаў, якія будуць выкладаць у дадзеным класе ў 2013/2014 н.г. пра “сігнальныя” прадметы і вучняў, на якіх неабходна звярнуць увагу, схільнасці да ўдзелу ў прадметных алімпіядах.

Класнаму кіраўніку Гражуль-Гульбінскай Э.В. у перыяд адаптацыі навучэнцаў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі наведваць урокі сваіх выпускнікоў на працягу верасня – кастрычніка 2013/2014 н.г.

Прааналізуем у гэтым жа разрэзе якасць адукацыі па прадметах на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі:


1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка