2. Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2012-2013 навучальны год




старонка1/5
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.12 Mb.
  1   2   3   4   5

2. Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2012-2013 навучальны год




  1. Забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі

Аналіз выканання патрабаванняў заканадаўства аб агульнай сярэдняй адукацыі паказвае, што на працягу апошніх адзінаццаці навучальных гадоў усе дзеці школьнага ўзросту мікрараёна школы ўключаны ў адукацыйны працэс. На працягу апошніх навучальных гадоў 100% дзяцей 6 гадовага ўзросту прыходзяць у школу 1 верасня (выключэнне складаюць толькі тыя дзеці, якім паказана навучанне з 7-гадовага ўзросту медыцынскімі работнікамі ці на аснове псіхолага-медыка-педагагічнага даследавання). Гэтаму спрыяе арганізацыя падрыхтоўчых заняткаў для дзяцей 5-гадовага ўзросту, якая садзейнічае паступовай адаптацыі дзяцей да школы, у 2012/2013 н.г. на базе Міхалішкаўскай СШ падобны від дзейнасці быў арганізаваны на платнай санове з улікам запытаў законных прадстаўнікоў дзяцей (_7_будучых першакласнікаў наведвалі заняткі ў будучага класнага кіраўніка 1 класа).

Пастаянная ўвага ўдзяляецца навучанню дзяцей з асаблівасцямі ў псіхафізічным развіцці (далей – АПФР). Па праграме дапаможнай школы (1-ае аддзяленне) навучаліся 2 вучаніцы, Сліж Таццяна Іванаўна 7 клас (8-ы год навучання) і Сліж Ганна Іванаўна 8 клас (9-ы год навучання), дзяўчынкі спраўляюцца з рэкамендаванай праграмай. У першым класе навучаўся па праграме з цяжкасцямі ў навучанні і выхаванні (першы года навучання) Лаздоўскі Анджэй, хлопчыку рэкамендавана праграма яшчэ з дзіцячага сада, па такой жа праграме навучаўся і вучані 3 класа, Апрышко Дзмітрый, праграма якому пастаўлена на прыканцы мінулага 2011/2012 н.г. Заняткі па-ранейшаму ў пераважнай большасці здзяйсняе настаўнік-дэфектолаг (Бранцэвіч Віялета Эдуардаўна), дзейнасць педагога накіравана на павышэнне агульнага ўзроўню развіцця навучэнцаў, прывіццё культуры паводзін у соцыуме. У вучняў Сліж Г. і Сліж Т. заставаўся бар’ер ва ўзаемаадносінах з класным калектывам, чаму было ўдзелена шмат увагі на працягу года (пратакол педагагічнага савета 30.04.2013 №3). Разам з тым праблематычным застаецца пытанне ўключэння вучняў з АПФР у сумесную калектыўную дзейнасць па правядзенні святочных мерапрыемстваў, выступленні вучняў на публіцы.

Працягваецца станоўчая дынаміка зніжэння колькасці неапраўданых пропускаў. Станоўчая тэндэнцыя з’яўляецца вынікам дакладнага ўліку і магчымасці хутка аналізаваць пропускі заняткаў з дапамогай модуля “Пропускі” ПМК “ПараГраф”. У 2007-2008 н.г. колькасць прапушчаных дзён па няўважлівай прычыне было 9, за 2008-2009 н.г. – 3, за 2009-2010 н.г. – 0, за 2010-2011 н.г. – 0, за 2011-2012 н.г. – 0, за 2012-2013 н.г. – 0.

У 2012/2013 н.г. харчаванне вучняў было арганізавана праз школьную сталовую, якая падпарадкоўваецца РАА. 100 % вучняў харчаваліся за кошт дзярждатацыі і пры гэтым атрымлівалі паўнацэнныя абеды на працягу ўсяго навучальнага года. Значную дапамогу ў зніжэнні кошту харчавання аказала нарыхтоўка школай бульбы і гародніны (капусты, буракоў, морквы). Датацыя на харчаванне вучняў дыферынцавана па ўзростах (6-10 гадоў; 11-13 гадоў; 14-17 гадоў). Са снежня 2012 года сумма датацыі на аднаго вучня ўзрасла на 87% адпаведна ўзросту: з 5292 рублёў да 6084 рублёў на 6-10 гадовага вучня, з 6030 рублёў да 6936 рублёў на 11-13 гадовага вучня, з 6396 рублёў да 7356 рублёў на 14-17 гадовага вучня. Для вучняў з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў было арганізавана 2-х разовае харчаванне за кошт дзярждатацыі. Такіх вучняў было 38 чалавек, што склала 24% ад агульнай колькасці вучняў школы. 17 вучняў школы (10,8%) атрымоўвалі сняданак за кошт бацькоўскіх сродкаў, 21 вучняў (13,4%) – падвячорак і вячэру за кошт бацькоўскіх сродкаў (вучні, якія наведвалі групу падоўжага дня і адзін вучань 5 класа). Такам чынам, 48,4% вучняў школы атрымлівалі двухразовае харчаванне (у 2011-2012 годзе – 47,3%). Школа мае добрае кадравае забеспячэнне сталовай, што станоўча адлюстроўваецца і на арганізацыі харчавання ўцэлым. На харчблоку працуюць 3 чалавекі: шеф-повар Рукойць Т.З., повар Пазлевіч Т.У., кладаўшчік Люгоўская В.Э. Работа бракеражнай і грамадскай комісій ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі. Бракеражная камісія здымае бракераж штодзённа, грамадская – 1-2 разы ў тыдзень ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй харчавання па зацверджанаму плану (за захоўваннем прадукцыі з кароткім тэрмінам рэалізацыі, тэхналогіяй прыгатавання страў, за выкананнем работнікамі харчблока правілаў асабістай гігіены і якасцю правядзення ўборкі). Бракеражныя журналы і журнал «Здароў’е» вядуцца па ўстаноўленай форме. С-вітамінізацыя першых або трэціх страў у адпаведнасці з патрабаваннямі праводзілася на працягу навучальнага года, ажыццяўляецца адбор сутачных проб прыгатаваных страў. Меню адпавядае двухтыднёваму прыкладнаму рацыёну харчаваня, тэхналагічным карткам. Для забяспячэння культуры абслугоўвання навучэнцаў абедзеныя сталы сервіраваны вертыкальнымі касетніцамі для сталовых прыбораў. Для павышэння інфармацыйнасці і адукацыі навучэнцаў у вобласці харчавання набыты стэнд “Вугалок здаровага харчавання”. На ўроках абслугоўваючай працы для дзяжурных па сталовай вучняў пашыты фартухі. Удасканальваецца сістэма запісу вучняў: на першым уроку настаўнікі пачатковых класаў і старасты сярэдніх і старэйшых класаў падаюць звесткі аб харчаванні вучняў канкрэтнага класа па ўстаноўленнай форме, что скараціла час збору інфармацыі аб колькасці вучняў, якія харчуюцца.

У школе працавала на працягу ўсяго года група падоўжанага дня, якая харчавалася за кошт дзярждатацыі і сродкаў бацькоў, што аказала станоўчы ўплыў на стан здароўя дзяцей.

Разам з тым у арганізацыі харчавання мелася шэрах недахопаў:

- на час праверкі работы сталовай камісіяй РАА былі выяўлены недахопа ў работце павароў і бракеражнай камісіі; адсутнічалі салфеткі на абедзенных сталах

Адміністрацыі школы неабходна забяспечыць сістэмны кантроль за арганізацыяй харчавання ў часцы выканання тэхналогіі прыгатавання стваў, выканання работнікамі харчблока правілаў асабістай гігіены; класным кіраўнікам забяспечваць неабходную культуру абслугоўвання вучняў.



Падвоз вучняў да школы ажыццяўляўся двума школьнымі аўтобусамі “ПАЗ”, адна вучаніца 11 класа – Кавалеўская Вераніка падвозілася грамадскім аўтатранспартам (мікрараён Варнянскай СШ). Як і ў папярэдніх навучальных гадах, на працягу навучальнага года не было зрыву падвоза па віне адсутнасці паліва, затое меліся некаторыя няспраўнасці аўтобусаў, падвоз вучняў быў наладжаны ў такім выпадку адным аўтобусам “ПАЗ”.

  1. Забеспячэнне здароўя і здаровага ладу жыцця

Па-ранейшаму выклікае трывогу фізічнае здароўе вучняў. Медагляд прайшлі ўсе 157 вучняў школы, з іх з парушэннямі здароўя – 53 чалавекі, што складае 33,8% - на 1,2% больш, чым у 2011-2012 навучальным годзе. ЛОР-захворванні выяўлены ў 5 вучняў школы, што складае 3,2 % (у мінулым годзе-6 вучняў); хірургічныя паталогіі – 7 чалавек – 4,5% (у мінулым годзе- 9 вучняў); псіханеўралагічныя паталогіі – 7 вучняў – 4,5% (у мінулым годзе -9); педытрычныя – 8 вучняў – 5,1% ; паталогія зроку і зніжэнне зроку – 22 чалавек – 14% (у мінулым годзе -34 вучняў). Павыніках медагляду сфармірованы групы здароўя: І – 101 ч (64,3%)., ІІ – 48 ч., ІІІ – 7 ч.; ІV – 1 ч (0,6%). У асноўную групу для заняткаў фізічнай культурай уключаны 147 вучняў, у падрыхтоўчую -9, у спецыяльную – 1. Сярод захворванняў у школьнікаў можна выдзяліць ЛОР-паталогіі, захворванні эндакрыннай сістэмы, хірургічныя і псіханеўралагічныя паталогіі і інш. Але самая вялікая група захворванняў складае паталогія зроку. У параўнанні з папярэднім годам знізілася колькасць вучняў з ЛОР-захворваннямі, псіханеўралагічнымі паталогіямі і захворваннямі зроку.

У школе склалася пэўная сістэма медыка-педагагічнага суправаджэння навучэнцаў па выніках штогадовых прафілактычных медыцынскіх аглядаў. Пісьмовыя заключэнні і рэкамендацыі спецыялістаў УАЗ «Астравецкая ЦРБ» унесены ў «лісткі здароў’я» у класных журналах, дзённікі класных кіраўнікоў, імі кіруюцца настаўнік фізічнай культуры і здароў’я, педагогі пры выкананні ў школе мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку прагрэсіравання захворванняў. На падставе дадзеных прафілактычных аглядаў арганізуецца і плануецца дзейнасць службы здароў’я ў адпаведнасці з метадычнымі рэкамендацыямі МА РБ «Здароў’езберажэнне вучняў ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (комплексны падыход)». Вынікі медаглядаў разглядаюцца 2 разы на год на нарадах пры дырэктары з прыняццем адпаведных рашэнняў, пытанні здароўя вучняў былі разледжаны на педагагічным савеце.

Усе вучні школы атрамоўваюць гарачае харчаванне за кошт дзяржаўнай датацыі. Памяншэнне цаны гарачых абедаў адбылося за кошт школьнай садавіны і гародніны. Сваёй гародніны хапіла на 6 месяцаў (у 2011-2012 навучальным годзе – на 4 месяца), бульбы – да канца навучальнага года. Харчаванне дыферэнцыравана па трох узроставых групах.

Разам з тым пры аналізе матэрыялаў не праводзілася параўнанне структуры захорваемасці па ўзроставых групах і палавой прыналежнасці, не выяўляліся прычыны зніжэння або павялічэння паказачыкаў па нозалогіях..

На уроках не заўсёды праводзілася прафілактыка зрокавай стосленасці, фізкультхвілінкі..

З мэтай выкаранення існуючых нелахопаў адміністрацыі школы неабходна: вынікі перыядычных медыцынскіх аглядаў аналізаваць на бацькоўскіх сходах з удзелам медыцынскіх работнікаў; дэталёва вывучаць прычыны павялічэння паказазчыкаў дзіцячай захворваемасці, прымаць меры па іх ухіленню, ранняму выяўленню захворванняў органаў зроку; павысіць персанальную адказнасць педагогаў за правядзенне штодзённай прафілактыкі зрокавай і рухомай стомленнасці на ўроках.



  1. Забеспячэнне высокага ўзроўню выхаванасці

Выхаваўчая работа ва ўстанове адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя школа” будуецца на падставе “Кодэкса аб адукацыі”, “Закона аб правах дзіцяці”,“Канцэпцыі няспыннага выхавання і навучання на 2011-2015 гады, школьнай праграмы няспыннага выхавання на 2012-2015гг., якія ляжаць ў аснове арганізацыі выхаваўчага працэсу. Выхаванне школьнікаў вядзецца па наступных накірунках: ідэалагічнае і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, маральнае, экалагічнае выхаванне, здаровы лад жыцця, працоўнае і прафесійнае, сямейнае і гендэрнае выхаванне, бяспека жыццядзейнасці, выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы, выхаванне культуры быта і дасуга, тытунекурэнне, работа з бацькамі.

У мінулым навучальным годзе перад школай стаялі наступныя выхаваўчыя задачы:



кіраўнікоў

– Забяспечыць якасную падрыхтоўку класных і інфармацыйных гадзін у рамках унутрышкольнага кантролю з аналізам і адзнакай канчатковых вынікаў

– Актывізаваць работу ўстановы адукацыі як апорнай па турысцка-краязнаўчай дзейнасці

– Наладзіць пастаянны кантроль за арганізацыяй гурткавой работы праз наведванне заняткаў, вядзенне штогадовага маніторынгу колькасці вучняў, ахопленых гуртковай працай у першы і наступныя гады навучання



  • Актывізаваць сумесную работу савета шостага дня, СППС і класных кіраўнікоў па арганізацыі вольнага часу навучэнцаў

Выхаваўчыя задачы рэалізовываліся праз сістэму выхаваўчых мерапрыемстваў, работу школьных і пазашкольных гурткоў і секцый, дзейнасць грамадскіх дзіцячых арганізацый, выхаваўчы патэнцыял школьных прадметаў. Запланаваны на май школьны фестываль перадавога педагагічнага вопыту сярод класных кіраўнікоў па аб’ектыўных прычынах не адбыўся. Гэта задача будзе выканана ў снежні 2013 года.

Ва ўстанове адукацыі склалася шматгадовая традыцыя правядзення святаў Першага і Апошняга званка, Дэкады прававых ведаў, тыдняў Маці, Турызму і краязнаўства, прадметных тыдняў, Дзён юнага героя-антыфашыста, воіна-інтэрнацыяналіста, дзён без шкодных звычак, дзён здароўя, спорту і турызму, урокаў Міру, мужнасці, акцый “Клопат”, “Ветэран жыве побач” “Дзень Зямлі”, аперацый “Жыві, кніга”, “Зялёная планета”. Разам з традыцыйнымі праводзяцца: Дэкада эканоміі і ашчаднасці, Тыдзень бяспекі, Прававой асветы вучняў, Берагошы, Лесу, Добрых манер, Добрых спраў, Псіхалагічнага здароў’я.

Актывізавалася работа школы, як апорнай па турысцка-краязнаўчай рабоце.

Арганізаваны экскурсій па родным краі. Вучні наведалі: г.Мінск, Трокенікі (музей прыроды), інфармацыйны цэнтр будаўніцтва АЭС г.Астравец, школьныя музеі Альхоўскай СШ, Спондаўскай СШ, Падольскі сад-школа ( у рамках акцыі “Ад музея да музея”). Экскурсія на экалагічную сцежку (Мінская вобласць Мядзельскі раён) і паездка ў басейн у к.п. Нарач. Вучнямі 8 класа (класны кіраўнік Сяргей М.В.) ў верасні здзейснены пешы паход у в.Газа (9 км) у рамках турысцка-краязнаўчага праекту «Всё помнится, ничто не забыто». Акция «Памятники». Пазнаёміліся з гісторыяй стварэння помніка, прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні.

У раённым турыстычным злёце, які праводзіўся ў верасні наша каманда заняла 2 месца. У маі праведзены школьны турыстычны злёт для вучняў 1-11 класаў. Асаблівай увагі заслугоўвае удзел вучняў школы ў абласных турысцкіх спаборніцтвах (“Зорны паход. Восень-2012”, “Зорны паход. Вясна-2013), абласным турыстычным злёце.. Школьная каманда пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі Мацкевіч С.І. і настаўніка фізічнай культуры і здароўя Трафімчыка М.В. мае нядрэнны вынік у зводнай табліцы (7 месца ў вобласці). Выніковым аказаўся ўдзел у абласным турыстычным злёце навучэнцаў (Дыплом 2 ступені ў конкурсе “Быт турыста”). Асабістага поспеху дабілася Мілош Дзіяна: Дыплом 3 ступені ў абласных спаборніцтвах па спартыўнаму арыентаванню “Звёздный поход “Весна – 2013”.

У летні перыяд вучнямі 5 класа (класны кіраўнік Дуброўская Т.І.) здзейснены аднадзённы веласіпедны паход у в.Альхоўка (наведалі школьны музей, фабрыку Альхоўка). Вучнямі 10 класа (класны кіраўнік Стэх Г.А.), вучнямі 11 класа (пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Трафімчыкам М.В.) здзейснены 2-х дзённы веласіпедны паход на возера Кайміна. Летам 2013 года працаваў раённы профільны турысцка-краязнаўчы летнік “Вандроўнік”. 40% адпачываючых складалі вучні школы.

Разам з тым, у арганізацыі турысцка-краязнаўчай работы маюцца недахопы:

- малаэфектыўнай была работа савета рэспубліканскай Акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

- на працягу двух апошніх гадоў класнымі кіраўнікамі пачатковых класаў не праводзяцца аднадзённыя паходы выхаднога дня на прыканцы навучальнага года

- недастатковай з'яўляецца матэрыяльна-тэхнічная база апорнай установы

Савету Акцыі “Жыву ў Беларуі і тым ганаруся” прадоўжыць работу па эфектыўнаму ўдзелу школьнікаў у конкурсах і аперацыях у рамках Акцыі на раённым ўзроўні; работу па добраўпарадкаванні экалагічнай сцяжынкі, арганізаваць турысцка-экскурсійныя маршруты на сцяжынцы.

У навучальным годзе было ўдзелена больш ўвагі арганізацыі дадатковай адукацыі школьнікаў. Пастаянны кантроль за арганізацыяй гурткавой работы праз наведванне заняткаў, асаблівая ўвага звернута на стан дакументацыі, адпаведнасць сучасным патрабаванням, навучанне па дзяржаўных праграмах. Арганізацыя дадатковай адукацыя школьнікаў вялася праз работу 11 клубаў, гурткоў і секцый. Створаныя гурткі і клубы працавалі ў розных накірунках: турысцка-краязнаўчы («Экалагічны турызм і краязнаўства"), патрыятычны ("ЮІД", "ЮІМ"), эстэтычны ("Танец", "Лялечны тэатр", " Эстрадны вакальны ансамбль"), мастацкай творчасці ("Мастацкае тачэнне драўніны"), інтэлектуальны ("Юны карэспандэнт"), секцыя па спартыўных гульнях (юнакі), секцыя па спартыўных гульнях (дзяўчаты), секцыя ДзЮСШ (група пачатковай падрыхтоўкі), шашкі, гадзіна футбола. Працавалі новыя гурткі: эколага-біялагічны накірунак “Арганізацыя біялагічнага эксперыменту”; эстэтычны накірунак “У свеце музыкі”. Платныя гурткі адсутнічаюць.

Кіраўнікамі гурткоў і клубаў з'яўляюцца настаўнікі-прадметнікі, класныя кіраўнікі.

Агульны працэнт ахопу вучняў дадатковай адукацыяй павялічыўся. Ён складае 64,0% (2011-2012 – 49,1%, спартыўнымі секцыямі 49,0 % (2011-2012 – 50,2%). Занятасць вучняў у вольны час па-за школы на базе ўстановы культуры таксама павялічыўся і складае 28,6 % ( 2011-2012 ­– 22,7%)

Аб'яднанняў, якія працуюць у вячэрні час – 4 (2011-2012 – 5) адзін гурток і тры спартыўныя секцыі. У іх навучэнцаў – 50, гэта 32 % ад агульнай колькасці навучэнцаў (2011-2012 – 5 гурткоў, 62 навучэнцы; 37%). У субботу працаваў адзін гурток (2011-2012 – 2).

Дзейнасць гурткоў у 2012-2013 н.г. была больш эфектыўнай пры ўдзеле ў раённых мерапрыемствах. У раённым аглядзе-конурсе дзіцячай творчасці “Прывітанне, мір!” навучэнцы гуртка "Эстрадны вакальны ансамбль" кіраўнік Шаблінская С.Ч. сталі пераможцамі ў намінацыі “Вакальная творчасць”. Асобна граматай аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама адзначана Ляховіч Анастасія ў намінацыі “Вакальная творчасць”. Прынялі удзел у абласным этапе рэспубліканаскага агляду-конкурсу “Прывітанне, мір!” у г.Ашмяны. Атрад “ЮІД” кіраўнік Трафімчык Г.С. у раённым злёце юных інспектароў руху заняў 2 месца.

Разам з тым у арганізацыі дадатковай адукацыі маецца шэрах невырашаных пытанняў:

- арганізавана работа толькі аднаго гуртка ў суботу

- знізілася колькасць гурткоў, якія працуюць у вячэрні час;

- не развіваецца народна-сцэнічны танец;

- для адкрыцця новых гурткоў школа не мае магчымасці з-за адсутнасці спецыялістаў

У наступным навучальным годзе прадоўжыць кантроль за арганізацыяй дадатковай адукацыі школьнікаў. Весьці штогадовы маніторынг колькасці вучняў, ахопленых гуртковай працай у першы і наступныя гады навучання. Праводзіць работу па павялічэнні ахопу навучэнцаў дадатковай адукацыяй.

У школе праводзіцца значная работа па змястоўнаму напаўненню шостага школьнага дня. Распрацаваны і зацверджаны "План фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў шосты дзень тыдня», «План правядзення агульнашкольных дыскатэк», “Дні здароўя, спорту і турызму”, загады па школе У шосты дзень тыдня вучні маюць магчымасць прыняць актыўны ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, накіраваных на ўмацаванне фізічнага і маральнага здароўя, інтэлектуальнага развіцця. У ходзе арганізацыі работы ў 6-ы дзень тыдня задзейнічаны: сацыяльна-псіхалагічная педагагічная служба; педагог-арганізатар, класныя кіраўнікі, кіраўнікі гурткоў, клубаў, бацькі, настаўнік фізічнай культуры і здароўя.

Сярэдні працэнт наведвання шостага школьнага дня за 2012-2013 навучальны год склаў 78% (2011-2012 63%; 2010-2011 - 60%).

У суботу запланаваны тэматычныя дні масавых мерапрыемстваў спартыўна-аздараўленчай, працоўнай, грамадзянска-патрыятычнай, эстэтычнай, прававой, творчай накіраванасці. Штотыдзень у вячэрні час з 18.00 да 21.30 праводзяцца тэматычныя вечары і дыскатэкі.

Пры планаванні тэматычных дзён ўлічваліся пажаданні дзяцей. Так вынікі анкетавання паказалі, што дзяцей больш зацікавілі спартыўныя, гульнявыя, забаўляльныя, конкурсныя і пазнавальныя формы правядзення мерапрыемстваў. Школьным псіхолагам рэгулярна праводзяцца трэнінгавыя практыкаванні, псіхалагічныя гульні; педагогам сацыяльным - заняткі па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін, прафілактыцы шкодных звычак і мерапрыемствы прававой накіраванасці.

Цікавымі, яркімі, насычанымі былі адзначаны наступныя мерапрыемствы: КВЗ “Разумней кнігі не скажаш” пераможцы 10 клас; “Міс восень” 1-4 класы (пераможца Ярмак Паліна, вучаніца 1 класа), 5-7 класы (пераможца Субаткевіч Івона, вучаніца 5 класа), 8-11 класы (пераможца Мазырэц Юлія, вучаніца 10 класа); Рыцарскі турнір 1-4 класы (пераможца Лапуня Уладзіслаў, вучань 3 класа), 5-7 класы (пераможца Дуброўскі Павел, вучань 5 класа), 8-11 класы (пераможца Ромаш Андрэй, вучань 11 класа); конкурс тэатральных касцюмаў з другаснай сыравіны (пераможца Раўдановіч Вікторыя 10 клас); Дзень самакіравання.

Работа Савета шостага дня ў навучальным годзе значна актывізавалася. Праведзены тры міжшкольныя сустрэчы паміж вучнямі Міхалішкаўскай СШ і Альхоўскай СШ. (дзве гульні пад дэвізам “Вышэй, далей, мацней” для 1-4 класаў; адна гульня пад дэвізам “ Са спортам сябраваць – здаровым быць” для 7-11 класаў). Адбыліся тры сустрэчы па валейболу зборнай каманды старэйшых класаў і педагагічнага калектыву школы. Праведзена спартыўнае мерапрыемства "Тата, мама, я - здаровая сям'я!» з удзелам бацькоў, бацькоў-педагогаў школы (дадзенае мерапрыемства асветлена ў газеце "Астравецкая праўда" № 90 (8107) ад 17.11.2012). У рамках акцыі «Купляйце беларускае» ў лістападзе быў праведзены кірмаш, у якім прынялі актыўны ўдзел дзеці, бацькі, настаўнікі, грамадскасць.

Ёсць і недахопы. Працуе ў шосты школьны дзень толькі адзін гурток і адна спартыўная секцыя, і ўсё гэта ў першай палове дня. Назіраецца недастатковы ўзровень арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці на ўзроўні класных калектываў. Класнымі кіраўнікамі не выпрацаваны канкрэтны падыход ўліку наведвання субот вучнямі.. Сістэма, якая склалася аб інфармаванні бацькоў і дзяцей аб школьных справах у суботу патрабуе ўдасканалення. Рэдка запатрабаваны бацькамі, кансультацыйная, карэкцыйная і прасветніцкая дзейнасць сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы школы. Паходы, экскурсіі не сталі масавымі і рэгулярнымі.


  • павялічыць колькасць гурткоў, спартыўных секцый, якія будуць працаваць у вячэрні час у шосты дзень тыдня;

  • вынясці работу дзіцяча-юнацкай-спартыўнай школы, якая працуе на базе школы, педагогаў дадатковай адукацыі –сумяшчальнікаў – на суботу;

  • арганізаваць дзейную работу СППС у шосты дзень тыдня, выкарыстоўваць пры арганізацыі работы трэнінгавыя заняткі па розным накірункам з рознай катэгорыяй дзяцей, іх бацькоў;

  • распрацаваць графік правядзення экскурсій і паходаў для вучняў на навучальны год;

- правесці педагагічны савет па арганізацыі шостага школьнага дня.
Вялікая інфармацыйна-прапагандысцкая работа па ідэалагічнаму і грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню школьнікаў вядзецца праз дзейнасць школьнага гісторыка-краязнаўчага музея. Саветам музея начале з кіраўніком Усціменка І.Р. была арганізавана перасоўная экспазіцыя этнаграфічнай часткі музея “Рэчы нашых продкаў”. Удзел у раённым конкурсе экскурсаводаў вучняў адзначаны граматай РАА.. У летні перыяд зроблены рамонт памяшкання, які адпавядае сучасным стандартам.

У бягучым годзе ў школе працягваў работу створаны ў 2010 годзе валанцёрскі атрад “Анёлы” пад кіраўніцтвам педагага-арганізатара Кавалеўскай І.А. Асноўнымі накірункамі дзейнасці атрада з’яўляюцца шэфства над пажылымі людзмі, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках Міхалішскай СУБ, прапаганда здаровага ладу жыцця. За тры гады працы валанцёры групы «Анёлы» пашырылі сваю дзейнасць, дадаўшы да сваіх пастаянных акцый у рамках праекта "Крок насустрач" акцыі інфармацыйнага і забаўляльнага характару. 1 снежня 2012 г праведзены трэнінг "Я раскажу табе пра гэта», флэш-моб «Запалі свечку памяці», уручэнне жыхарам в. Міхалішкі буклетаў “Гэта павінен ведаць кожны”, інфармацыйна асветніцкія мерапрыемствы, акцыі па новых актуальных тэмах прафілактыкі і здаровага ладу жыцця: прафілактыка компъютерной залежнасці ў падлеткаў, эфектыўных спосабаў выхаду з канфліктных сітуацый, рацыянальнае харчаванне, ўплыў музыкі на псіхіку чалавека і іншае. «Валанцёрскі рух - вельмі важны напрамак працы піянераў і членаў БРСМ, таму што прывучае дзяцей быць уважлівымі да тых людзей, хто побач, каму неабходна дапамога». У далейшым будзем працягваць працу ў гэтым накірунку, з прыцягненнем як мага больш вучняў школы.

Добра наладжана супрацоўніцтва паміж школай і СВК “Міхалішкі”. Вучні школы пад час летніх канікулаў працавалі ў вытворчай брыгадзе, створанай пры СВК, у асенні перыяд дапамагалі гаспадарцы ва ўборцы бульбы, у вясенні перыяд падбіралі камні. Словы падзякі вучні атрымалі ад леснікоў Міхалішскага лясніцтва у вясенні перыяд, калі працавалі на пасадцы лесу (пасадзілі 17 га).

З мэтай павышэння самаадукацыйнай культуры і якасці аналітычнай дзейнасці класных кіраўнікоў раённым вучэбна-метадычным кабінетам штомесяц праводзіліся кансультацыі, семінары-практыкумы і г.д. для настаўнікў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў. 1 раз у чвэрць праходзілі паседжанні метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў. Выхаваўчая работа заключаецца ў педагагічна мэтанакіраванай арганізацыі жыцця дзяцей. Вось пагэтаму ад класнага кіраўніка патрабуецца план іэалагічнай і выхаваўчай работы з класным калектывам, складзены ў адпаведнасці з канкрэтным класам, з канкрэтнымі асобамі вучняў, канкрэтнымі задачамі, якія ставіць перад сабой настаўнік. Класнымі кіраўнікамі праводзіцца работа па вывучэнні класных калектываў, дыягностыка ўзроўню выхаванасці вучняў. Усе класныя кіраўнікі правялі па адной адкрытай класнай і інфармацыйнай гадзіне. Гэта пытанне знаходзілася на ўнутраным кантролі.

Аналіз планаў ідэалагічнай і выхаваўчай работы класных кіраўнікоў за мінулы год паказаў, што частка настаўнікаў падыходзіць да састаўлення плана фармальна, але іх колькасць панізілася. Не усе класныя кіраўнікі здаюць на праверку планы выхаваўчай работы ў вызначаны час, бываюць і недапрацоўкі. У гэтым годзе недапрацоўкі адзначаны ў класных кіраўнікоў: Анімуцкай В.У., Гражуль-Гульбінскай Э.В., Лета С.С. (план работы, бацькоўскія сходы, тыматыка класных і інфармацыйных гадзін, індывідуальная работа з бацькамі).

Па рабоце з бацькоўскай грамадскасцю можна адзначыць наступнае: класныя кіраўнікі працуюць з бацькамі, праводзяць паседжанні бацькоўскага камітэта і бацькоўскія сходы. Але работа з бацькамі патрабуе жадаць лепшага.

Трэба адзначыць змястоўную, цікавую выхаваўчую работу 5 класа – класны кіраўнік Дуброўская Т.І. ( дзень імянінніка, свята мам, паход выхаднога дня, навагодні ранішнік); 10 клас ( Стэх Г.А.) – КВЗ, конкурс тэатральных калектываў з другаснай сыравіны, выпускны рынг).

Па выніках раённага конкурса класных вугалкоў установа адукацыі прызнана пераможцамі 1 ступені ў конкурсе класных вугалкоў. У класных вугалках адзначаны: назва класнага калектыву, дэвіз, спісак класа з даручэннямі, графік дзяжурства, звенні класнага самакіравання, зменнасць інфармацыі, самастойная творчасць вучняў. У наступным навучальным годзе неабходна прадоўжыць размяшчэнне актуальнай інфармацыі на класных вугалках, забяспечыўшы яе зменнасць і якаснае функцыянаванне.

Па выніках раённага конкурсук на лепшую гатоўнасць установы адукацыі да навагодніх мерапрыемстваў атрымалі дыплом 2 ступені. Былі створаны сказачныя навагоднія кампазіцыі ў фае школы. Аформлена выстава творчых работ вучняў “Ёлка, жыві!”. У будучым трэба больш увагі удзяліць афармленню прышкольнай тэрыторыі.

У той жа час магчымасці прэзентацыі вопыту работы лепшых класных кіраўнікоў не выкарыстоўваюцца і не прэзентуюцца на раённых фестывалях педагагічнага вопыту.

Неабходна накіраваць працу ўстановы адукацыі на выяўленне, вывучэнне, абагульненне і прэзентацыю вопыту работы педагогаў, якія выконваюць абавязкі класнага кіраўніка.

Для аздараўлення дзяцей і моладзі былі створаны ўсе ўмовы. На базе школы у дзіцячым аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем “Вілія” з 01.06 па 21.06.2012 адпачыла 35 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 13 год. У цэлым па школе аздаравілася 76вучняў, што склала 48,4% ад агульнай колькасці навучэнцаў (2011-2012 –64 вучні 38,5%). План па аздараўленню выкананы. На працягу двух год запар вучнямі школы запатрабавана III змена лагера “Ластаўка”. Найбольш плённая работа па аздараўленні школьнікаў праведзена намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Трафімчык Г.С., педагогам сацыяльным Гразновай А.А.

Класным кіраўнікам неабходна праводзіць планамерную тлумачальную работу з бацькамі, асабліва малодшых школьнікаў, аб перавагах арганізаванага адпачынку дзяцей у летні і канікулярны перыяд.

  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка