«19/20» Кампаненты статусу знахароў у Беларускім Палессі




Дата канвертавання15.03.2016
Памер21.64 Kb.


УДК 94:133.4 (476.2) «19/20»
Кампаненты статусу знахароў у Беларускім Палессі

і іх змены ў XX – пачатку XXI ст.


У.А. Іваноў
У артыкуле даследуюцца асноўныя кампаненты статусу знахараў на тэрыторыі Беларускага Палесся ў ХХ – пачатку ХХІ ст. Паказаны змяненні кампанентаў на працягу ХХ ст. ў регіёне пад ўздзеяннем працэсаў мадэрнізацыі.

Ключавыя словы: Беларускае Палессе, традыцыйная культура, эвалюцыя, знахарства, статус.
In the article the basic components of the status of witch-doctors on the territory of the Belarusian Polesia in the ХХth – the beginning of the ХХІth century are investigated. The Author comes to a conclusion about their change throughout the ХХth century under the influence of modernisation processes in the region.

Keywords: Belarusian Polesia, traditional culture, evolution, witchcraft, status.
Нягледзячы на павелічэнне цікавасці этнолагаў да тэмы знахарства ў апошнія два дзесяцігоддзі, асобныя яго аспекты даследаваны ў недастатковай ступені. Да іх адносяцца ўзаемаадносіны паміж знахарамі і астатнімі членамі соцыуму, месца знахароў у неафіцыйнай іерархіі сельскай абшчыны і яго змены на працягу ХХ ст. Знахары, як медыятары ў кантактах са звышнатуральнымі сіламі, займалі асаблівае палажэнне ў сельскай грамадзе на працягу ўсяго азначанага перыяду. Пры гэтым статус асобных знахароў не быў аднолькавым, паколькі фарміраваўся на аснове спалучэння шэрагу кампанентаў. Эвалюцыя знахарства ў ХХ ст. абумовіла змены адносінаў насельніцтва да гэтага нефармальнага сацыяльнага інстытута ў цэлым не толькі да знахарства, а таксама да ранейшага статусу знахароў, аднак і да асобных кампанентаў, якія ўплываюць на іх статус.

Мэта работы – вызначыць кампаненты, на аснове якіх фарміраваўся статус знахароў у Беларускім Палессі, і прасачыць іх змены ў ХХ – пачатку ХХІ ст. Крыніцай для напісання работы паслужылі этнаграфічныя матэрыялы канца ХІХ – пачатку ХХІ ст., а таксама матэрыялы палявых этнаграфічных даследаванняў, якія праводзіліся аўтарам на тэрыторыі Беларускага Палесся ў 2004–2011 гг. У айчыннай этналогіі дадзеная тэма падрабязна не разглядалася. У 1950–1970-я гг. змены статусу знахароў у беларусаў, у тым ліку і на Палессі, закранаў Л.І. Мінько. Аўтар канстатаваў яго зніжэнне ў другой палавіне ХХ ст. у параўнанні з матэрыяламі першай трэці ХХ ст., што тлумачыў уплывам адукацыі і медыцынскай


асветы [1, с. 110–119]. Аднак асобныя кампаненты статусу знахароў і іх эвалюцыя аўтарам не разглядалася.

Літаратура
1. Минько, Л.И. Знахарство: история, сущность, причины бытования / Л.И. Минько ; Акад. наук БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора. – Минск : Наука и техника, 1971. – 118 с.

2. Ганчар, У.А. Тыпы «знаючых» у Беларускім Палессі і іх змены ў ХХ – пачатку ХХІ ст. / У.А. Ганчар // Весці Палесскага дзяржаўнага універсітэта. Сер. грамад. і гуманітар. навук. – 2011. – № 1. – С. 20–26.

Гомельский государственный

университет им. Ф. Скорины Поступила в редакцию 01.04.2013






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка