15 гадоў на рынку




Дата канвертавання28.03.2016
Памер30.26 Kb.
15 гадоў на рынку
У свой час, а дакладней у 1992 годзе, цэнтр БНТУ “Металіт” стаў адным з першых інавацыйных структур у нашай краіне, мэтай якіх было павышэнне практычнай значнасці навуковых распрацовак ВНУ. Тады “Металіт” яшчэ не меў статуса тэхнапарка, а слова “інавацыйны” было не такім папулярным. І вось ужо 15 гадоў ён даказвае, што спалучэнне навукі і вытворчасці пад адным дахам — з’ява абсалютна натуральная.
Адным з першых у рэспубліцы цэнтр “Металіт” БНТУ атрымаў статус тэхнапарка, у 2003 годзе. Зараз у яго склад уваходзіць шэраг навукова-вытворчых аддзелаў, якія выпускаюць навукаёмістую прадукцыю па такіх актуальных напрамках як лёгкая прамысловасць, медыцынская тэхніка, тэхналогіі нанясення пакрыццяў, электралітна-плазменная апрацоўка, лазерныя тэхналогіі. Пры гэтым распрацоўшчыкі аддаюць прыярытэт рэсурсазберагальным і імпартазамяшчальным тэхналогіям, абсталяванню і матэрыялам. У мнулым годзе тэхнапарк рэалізаваў прадукцыі і паслуг на 10,5 мільярдаў рублёў.

У цэлым, характарызуючы інавацыйную дзейнасць тэхнапарка, варта адзначыць інтэнсіўны рост аб’ёмаў рэалізацыі навукаёмістай прадукцыі і прыбылі. Так, за мінулы год аб’ём рэалізацыі вырас амаль на 50 працнтаў, а прыбыль на 30 працэнтаў. Рост экспарта склаў больш 300 працэнтаў.

Да самых “раскручаных” прапаноў “Металіта” апошняга часу можна аднесці пеленальны столік “Малыш” і ўстаноўкі вільготна-цеплавой апрацоўкі: пра іх пісалі ледзь не ўсе сродкі масавай інфармацыі. Сапрыўды, распрацоўкі вельмі значныя для рэспублікі. Так, сталы для санітарнай апрацоўкі, агляду, пелянання немаўлят сёння пастаўлены і выкарыстоўваюцца ў рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры “Маці і дзіця”, радзільных дамах Брэста, Ліды, Мінска, лячэбных установах Гродна, Гомеля і іншых гарадоў рэспублікі. Такі попыт вызначаецца заўважнымі перавагамі сталоў: зручная канструкцыя, падагрэў, нізкі кошт у параўнанні з расійскімі аналагамі, што, дарэчы, пацвярджаецца і ростам экспарта ў Расію.

Што да прамысловых установак для вільготна-цеплавой апрацоўкі (ВЦА), то яны распрацаваны ў межах праграмы “Лёгкая прамысловасць” пры падтрымцы канцэрна “Беллегпрам”. Гэта шырокая гама гладзільнага абсталявання розных мадыфікацый, параманекены, парагенератары, прэсы для тэрмадубліравання тэкстыля. Усё гэта абсталяванне па шэрагу параметраў пераўзыходзіць імпартнае і зноў жа адрозніваецца высокаканкурэнтнай цаной. Прыкладна за паўгода прыдпрыемствы лёгкай прамысловасці закупілі каля 700 адзінак ВЦА, на чым зэканомілі каля 700 тысяч долараў за кошт імпартазамяшчэння.

Зараз ідзе размова аб фарміраванні дзяржаўнага заказа на гэтую прадукцыю — ужо адпраўлены адпаведныя лісты ў Міністэрства аховы здароўя і “Беллегпрам”. Напраклад, спажыўцамі сталоў “Малыш” патэнцыяльна з’яўляюцца больш за 500 устаноў аховы здароўя. Па прыблізных падліках, агульная патрэба ў такіх сталах можа дасягаць 1000 адзінак. У той час як выкарыстоўваецца ў медыцынскай практыцы менш за 300. Вільготна-цеплавое абсталяванне таксама магло б больш актыўна набывацца прадпрыемствамі “Беллегпрама”, які для тэхнічнага пераўзбраення чамусьці запланаваў закупку ў асноўным імпартнага абсталявання.

Акрамя таго, “Металіт” разлічвае атрымаць дзяржаўны заказ і на тэхналогію газатэрмічнага нанясення зносатрывалых і каразіённатрывалых пакрыццяў, якую распрацавалі вучоныя тэхнапарка і давялі да прамысловага ўкаранення, а таксама тэхналогію газаплазменнага нанясення пакрыццяў. Рэальны эканамічны эфект ад укаранення апошняй распрацокі на Беларускім металургічным заводзе ў сярэднім складае да 350 долараў ЗША за выраб. Эфект за весь перыяд працы на прадпрыемстве перавысіў 2 мільёны долараў. Тэхнапарк паставіў пракатныя ролікі са зносастойкімі пакрыццямі ў Германію на 20 тысяч долараў, прыкладна на столькі — у Казахстан. Беларускія ж прадпрыемствы не спяшаюцца набываць новую прадукцыю. У той час як мадэрнізацыя дэталяў металургічнай вытворчасці ўключана ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця на 2007-2010 гады.



Сярод значных распрацовак “Металіта” безумоўна варта назваць устаноўку для ўнутрысасудзістага разбурэння тромбаў нізкачастотным высокаінтэнсіўным ультрагукам. Устаноўка, сумесна створаная вучонымі тэхнапарка і кардыёлагамі, не мае аналагаў ў свеце. У мінулым годзе яна пачала выкарыстоўвацца ў рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры “Кардыялогія”. Зараз арганізавана серыйная вытворчасць установак, што дазволіць шырока распаўсюдзіць дадзены метад лячэння ў клінічнай практыцы. У цэлым праграма вытворчасці вырабаў медыцынскага прызначэння ў тэхнапарку налічвае 36 найменняў. Імплантаты, медыцынскія інструменты, эндапратэзы ў мінулым годзе дастаўлены больш чым у 50 медыцынскіх устаноў краіны.
Іна НІКІЦЕНКА.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка