130 тыс г. да н э. Каштоўнае геалагічнае агаленне старажытных азёрных адкладаў




Дата канвертавання14.03.2016
Памер254.33 Kb.

130 тыс. г. да н.э.

Каштоўнае геалагічнае агаленне старажытных азёрных адкладаў Вінцантова захавалася ў вялікім рэкультаваным кар'еры, што размешчаны каля в. Казлы (за 28 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі і за 6 км на паўднёвы захад ад г.п. Ілья). Гэта адзін з важнейшых новых апорных разрэзаў з унікальным агаленнем інтэрстадыяльных і міжледавіковых азёрных адкладаў дняпроўскага позналедавікоўя і муравінскага міжледавікоўя. Лінза інтэрстадыяльных і міжледавіковых азёрных адкладаў прасочваецца ўздоўж сценкі кар'ера на 15 — 20 м. Тут у амаль 15-метровым разрэзе агаляецца пераслойванне рознакаляровых розназярністых пяскоў, салюфлюкцыйных пясчана-жвірова-галечна-валунных адкладаў і гумусаванага пяску з буйнымі рэшткамі раслін (нават галін дрэваў), пад якім выступае чырвона-буры марэнны супесак. Магутнасць інтэрстадыяльных і міжледавіковых азёрных адкладаў складае 0,4 — 0,8 м.

У гумусавых пясках захавалася выкапнёвая флора, характэрная для лоеўскага інтэрстадыялу і пачатку муравінскага міжледавікоўя (14 відаў). 3 дрэвавых парод прысутнічаюць сасна, вярба, ядловец. Тра-вяністая флора больш багатая і разнастайная, па яе складу можна казаць пра існаванне тут у тыя часы водных і водна-балотных умоў. Сярод яе найбольш часта сустракаюцца рэшткі рдзеста плывучага, гарлачыка белага і жоўтага, хвасніка звычайнага, бабка трохлістага і плюшчая простага. Асаблівую цікавасць выклікае вялікая колькасць рэшткаў рдзеста, а таксама прысутнасць шышак сасны, што з'яўляец-ца даволі рэдкай з'явай у выкапнёвых флорах Беларусі.

У геамарфалагічных адносінах гэта месца прыстасавана да водападзельнай часткі канцова-марэннай грады Мінскага ўзвышша. Абсалютныя адзнакі паверхні грады -200 — 205 м над узроўнем мора. Агаленне адкладаў выступае на паўднёвай сценцы кар'ера на вышыні каля 25 м ад яго днішча. Тэрыторыя грады вакол былога кар'ера занята лесам і верхавым балотам. Сценкі кар'ера часткова спланаваны і засаджаны бярозай і сасной. Трапіць да помніка можна з шашы Ілья — Краснае да в. Казлы і далей 0,3 км на захад па лясной дарозе.

Агаленне Вінцантова мае вялікае навуковае значэнне. Яно адлюстроўвае ўмовы залягання познадняпроўскіх інтэрстады-яльных і муравіпскіх міжледавіковых азёрных адкладаў, а таксама паазерскіх перыгляцыяльных адкладаў на краявых ледавіковых утварэннях цэнтральнай Беларусі, раскрывае геалагічную гісторыю развіцця азёрных катлавін і град Мінскага ўзвышша. Гэта агаленне пацвярджае тэрмакарставую перабудову рэльефу грады. Тэрмакарставая западзіна з возерам ва ўрочышчы Вінцантова і намнажэнні старажытных азёрных адкладаў утварыліся пры адступанні ледавіка прыкладна 130 - 110 тыс. гадоў таму і на пачатку муравінскага міжледавікоўя. Агаленне Вінцантова сведчыць пра тое, што нават у часы максімальнага распаўсюджвання паазерскага зледзянення, якое адбылося прыкладна 20 — 15 тыс. гадоў таму, ледавік не перакрываў гэтую тэрыторыю. Яно таксама каштоўнае для больш дэталёвага вывучэння палеагеаграфічных умоў і гісторыі развіцця тут старажытнай расліннасці. Гэта вельмі цікавы куток Вілейшчыны з багатым рэкрэацыйным патэнцыялам. Увагу адпачываючых тут людзей прыцягваюць каляровыя кантрасты агалення, крыніца, што выцякае з-пад яго, і невялічкае азярцо на днішчы кар'ера.



Кніга Памяць. Вілейскі раён. МІНСК БЕЛТА, 2003

19-10 тыс. г. да н.э.

Апошні вялікі ледавік каля 19—18 тысячагоддзяў таму дасягнуў паўночнага краю сённяшняй Вілейшчыны. За Журыхамі, калі ехаць шашой на Мядзел, у пачатку хваёвага лесу ўзвышаюцца так званыя канечныя марэнныя ўзгоркі. Менавіта яны адзначаюць тую рысу, на якой спынілася сцяна лёду ў некалькі сотняў метраў таўшчынёй, якая папярэднія дзесяткі тысяч гадоў паўзла са Скандынавіі, руйнуючы паверхню зямлі, угінаючы яе пад сваім цяжарам. На ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі ўсталяваўся небывала халодны клімат, калі нават летам на Палессі здараліся маразы. Што ж тады казаць пра поўнач Беларусі? Тут зямля была скавана вечнай мерзлатой на дзесяткі метраў углыб, а яе паверхня ўяўляла безжыццёвую ледзяную пустэльню, на якой не толькі чалавеку, але і зверу невыносна было жыць.

Але праз пару тысячагоддзяў пачалося пацяпленне. Ледавік пачаў таяць, да таго ж адносна імкліва. Адлегласць да Вілейшчыны ён адолеў прыкладна за 70 — 60 тысячагоддзяў, адступіў жа да сваёй скандынаўскай «прарадзімы» за 7 — 8 тысяч гадоў! Хуткае таянне лёду суправаджалася сапраўднымі патопамі, калі вада разлівалася на многія дзесяткі кіламетраў, утвараючы вялізныя азёры. Адно такое ўзнікла і на Вілейшчыне. Паўднёвы яго бераг знаходзіўся на месцы сённяшняга Маладзечна, паўночны пры ўзгорках Вілейкі, а з захаду на ўсход яно распасцерлася на сотню кіламетраў — ад Смаргонскага ўзвышша і ледзь не да вярхоўяў Бярэзіны (басейн Дняпра). Пазней возера сцякло. На яго месцы ў большых паніжэннях засталіся азярыны, злучаныя Віліяй і яе прытокамі.

3 далейшым пацяпленнем пясчаныя раўніны і глініста-жвіровыя ўзвышшы пачалі пакрывацца травой, а затым і лесам. У лясах з'явіліся звяры. У шматлікіх вадаёмах - рыба. Такім чынам ствараліся нармальныя ўмовы для існавання першабытнага чалавека. Мабыць, як толькі Вілейшчына стала прыдатнай для засялення (каля 11 тысячагоддзяў назад), сюды ў самым канцы старажытнага каменнага веку (палеаліту) пачынаюць прасочвацца невялікія групы паляўнічых на паўночных аленяў, узброеных лукамі са стрэламі. Гэтае пранікненне, як і ў цэлым па Беларусі, ішло з двух асноўных напрамкаў — з Павіслення і Сярэдняга Падняпроўя. Гэта нешматлікае і надзвычай рухомае насельніцтва пакінула мала слядоў свайго знаходжання ў тутэйшых мясцінах.

Кніга Памяць. Вілейскі раён. МІНСК БЕЛТА, 2003


9-4 тыс.г.да н.э.

Каля 9 тысячагоддзяў назад фінальна-палеалітычная эпоха змянілася мезалітычнай — сярэднім каменным векам. Клімат усё больш паляпшаўся, а ў канцы эпохі (каля 6 тысяч гадоў назад) стаў нават прыкметна цяплейшым, чым сёння. Край густа пакрыўся шыракалістымі лясамі, у якіх вадзілася самая разнастайная дзічына. Зарастаючыя пасляледніковыя азёры на Сэрвачы і Нарачанцы, у вярхоўях Віліі давалі прытулак незлічонаму мноству птушак. У вадаёмах было шмат рыбы. У лясах, балотах і азёрах знаходзілася досыць расліннай ежы грыбоў, ягад, жалудоў, лясных і вадзяных арэхаў, каранёў, лісця і сцяблін спажыўных раслін.

Такія ўмовы можна было б лічыць райскімі для першабытнага чалавека паляўнічага, рыбака і збіральніка, калі б не рызыка сустрэч з ляснымі драпежнікамі, калі 6 не шматлікія хваробы, асабліва эпідэміі, ад якіх спрабавалі ратавацца лекавымі зёлкамі. Ды каб не хцівыя суседзі, якія нярэдка прыходзілі з вайной, каб запанаваць у навакольным краі.



На пачатку мезаліту Вілейшчына ўжо была даволі прыкметна заселена першабытным чалавекам. Рэшткі найболып значных яго паселішчаў — стаянак адзначаны на паўночны ўсход ад Сосенкі і недалёка ад упадзення Сэрвачы ў Вілію. Пры расконках гут знойдзены тыповыя для гэтага часу крамянёвыя вырабы невялікія лістападобныя наканечнікі стрэл з чаранкамі, наканечнікі коп'яў, нажы на доўгіх пласцінках, скрабкі для апрацоўкі скур, разцы для работы па косці, розныя праколкі. Вядомы былі мясцовым жыхарам і крамянёвыя сякеры і цяслы, якімі апрацоўвалі дрэва і нават выраблялі чоўны-даўбёнкі.

Падобныя знаходкі сустракаюцца і ў іншых мясцінах паўночнай Беларусі, а таксама ў наўднёва-ўсходняй Прыбалтыцы — у Літве, Латвіі, Эстоніі і прылеглых раёнах Расіі. Іх археолагі аб'ядноўваюць у так званую кундайскую культуру, названую так па найболш вядомай станцыі каля г. Кунда ў Эстоніі. Лічыцца, што на гэтай вялізнай тэрыторыі жылі роднасныя паміж сабой плямёны, якія не толькі мелі падобную матэрыяльную і, мабыць, духоўную культуру, але маглі і размаўляць на блізкіх дыялектах.

Аднак Вілейшчына была размешчана на самым ускрайку арэала кундайскай культуры. Таму сюды пранікалі і носьбіты іншых культур — з вярхоўяў Нёмана і з Падняпроўя. Пра гэта сведчаць знаходкі на тутэйшых стаянках своеасаблівых наканечнікаў стрэл з косаканцавых пласцінак, а таксама трапецый, якія служылі ўкладкамі ў састаўныя касцяныя і рагавыя прылады — кінжалы, коп'і і гарпуны.

Кніга Памяць. Вілейскі раён. МІНСК БЕЛТА, 2003


4 тыс. г.да н.э.

У самым пачатку 4-га тысячагоддзя да н.э. мезалітычная культура кундайцаў трансфармуецца ў нарвенскую культуру, названую так археолагамі па даследаваных паселішчах каля г. Нарва ў паўночна-ўсходняй Эстоніі. Так на Віліі пачалася новая эпоха — неаліт (новы каменны век). I Найбольш характэрнай адзнакай неаліту з'яўляецца распаўсюджванне ляпнога глінянага посуду, абпаленага на вогнішчах, што дазволіла больш спажываць гатаванай расліннай ежы. У познім неаліце мясцовае насельніцтва ўжо пачало займацца вырошчваннем акультураных раслін найперш пшаніцы, ячменю і гадоўляй свойскіх жывёл — кароў, авечак і коз, свіней, коней. Сабака ж быў прыручаны яшчэ ў папярэднюю эпоху, калі ён стаў памочнікам паляўнічага і сторажам паселішча. Зараз жа ён пачаў дапамагаць і пастуху.

Рацыянальнае выкарыстанне прыроднай расліннай і мясной ежы, якая здабывалася паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам, а таксама запасы харчавання, што ўзнікалі дзякуючы вытвараючай гаспадарцы — земляробству і жывёлагадоўлі, выклікалі значны прырост нассльніцтва. Гэта на прыкладзе Вілейшчыны знайшло адлюстраванне ў шматлікіх рэштках неалітычных стаянак. Так, калі з мезалітычнага часу мы ведаем тут пакуль што 3 — 4 паселішчы, то неалітычных адкрыта каля 20: каля колішніх Малмыг (затоплены Вілейскім вадасховішчам), Сосенкі, Кастык, Камена, Стахаў, Слабады і ў іншых мясцінах. У зручных кутках узбярэжжа, дзе былі рыбныя рачныя затокі і пясчаныя груды на поплаве, асабліва прыдатныя для пасялення, стаянкі нярэдка размяшчаліся групамі. Лічыцца, што на кожнай стаянцы жыла вялікая сям'я, а некалькі сем'яў складалі род, што і адпавядала скапленням стаянак. У сваю чаргу некалькі родаў утваралі племя. Мабыць, адно з такіх плямён жыло ў наваколлі Вілейкі і далей на ўсход і паўночны ўсход па ўзбярэжжах Віліі і Сэрвачы.

Паселішчы неаліту на Вілейшчыне даволі добра даследаваны археолагамі. Раскопкі вяліся на двух стаянках каля Сосенкі і на адной каля Малмыг. Знойдзены матэрыял дазваляе зрабіць некаторыя высновы пра жыццё тагачасных людзей. На паселішчах ладзіліся наземныя жытлы з жэрдак, галля і кары. Накрываліся яны, верагодна, трыснягом, або скурамі. На стаянках Віліі падобных жытлаў не засталося — іх рэшткі перагнілі за мінулыя тысячагоддзі ў пясчанай глебе. А вось на тарфяніках Падзвіння, дзе захоўваюцца і арганічныя рэчывы, сляды такіх збудаванняў выяўлены. Гэта былі наземныя прамавугольныя ў плане збудаванні з двухсхілым дахам. У жытлах знаходзіліся агнішчы, на якіх гатавалі ежу, дзе грэліся ў холад.

Вопратка ў нарвенцаў была пераважна скураная, аднак яны ўжо ўмелі звіваць з валокнаў крапівы або лубу кары ніткі і розныя вяровачкі, умелі плесці і нават былі знаёмы з прымітыўным ткацтвам.

На тарфянікавых стаянках сустракаюцца чоўны, вёслы, рэшткі рыбацкіх сетак, а таксама розныя рыбныя пасткі з пруткоў і лучынак.

У Малмыгах і Сосенцы пры раскопках здабыты шматлікія крамянёвыя прылады працы і паляўнічая зброя. У цэлым яны нагадваюць тыпы вырабаў папярэдняй мезалітычнай эпохі. Аднак неабходна адзначыць з'яўленне кароткіх лістападобных наканечнікаў стрэл з рэтушшу па ўсёй паверхні і апрацаваных наканечнікаў коп'яў. Частымі знаходкамі сталі сякеры, якія выкарыстоўваліся не толькі ў домабудаўпіцтве, але і пры расчыстцы лесу і хмызнякоў пад палі.

Жыхары нарвенскіх паселішчаў Вілейшчыны выраблялі вялікія вастрадонныя гаршкі. У гліняную масу, з якой ляпіўся посуд, для павышэння пластычнасці і моцы дабаўляліся валакністыя раслінныя рэшткі і нярэдка тоўчаныя ракавіны. Гаршкі ляпіліся з шырокіх гліняных стужак, паверхні іх загладжваліся расчэсваннем зубчатымі пласцінкамі-шпатэлямі. Перад абпалам на вогнішчах пасудзіны аздабляліся штампаванымі ўзорамі. Амаль абавязковым быў пояс глыбокіх круглых ямак над краем венца, ніжэй размяшчаліся пераважна гарызантальныя паясы з грабеньчатых адбіткаў, насечак, наколаў, часам наносіліся пракрэсленыя рыскі. Пэўная частка посуду аздаблялася адбіткамі ніткі, накручанай на палачку.

Як і папярэднікі-кундайцы, нарвенцы Вілейшчыны таксама жылі на самай паўднёвай перыферыі свайго распаўсюджвання. Адпаведна гэтаму яны пастаянна адчувалі ўплыў сваіх больш паўднёвых і заходніх суседзяў — з боку плямёнаў верхнедняпроўскай і нёманскай культур.



Кніга Памяць. Вілейскі раён. МІНСК БЕЛТА, 2003

3-2 тыс. г. да н.э.

Каля сярэдзіны 3-га тысячагоддзя да н.э. на заходняе Паазер'е Беларусі з поўначы пачынаюць пранікаць нешматлікія, але вельмі актыўныя групы іншакультурнага насельніцтва, якія прыйшлі ажно з узбярэжжаў Фінскай затокі. Найбольш характэрным для находнікаў было выкарыстанне таўстасценных пасудзін з прыкругленым дном, аздобленых частымі паясамі з глыбокіх круглых ямак і адбіткаў шыраказубага штампа. Па такім характэрным посудзе рэшткі жыццядзейнасці гэтага новага насельніцтва навукоўцы назвалі культурай грабеньчата-ямкавай керамікі.

Бліжэйшае паселішча перасяленцаў з-пад Фінскай затокі выяўлена каля Нарачы. Аднак і на стаянцы каля Малмыг знойдзена пара характэрных для іх абломкаў гаршка. На іншых помніках Вілейшчыны пакуль што такія матэрыялы не выяўлены. Магчыма, на берагах Віліі гэта экспансія з поўначы і спынілася.

Носьбітаў культуры грабеньчата-ямкавай керамікі лічаць далёкімі продкамі сучасных эстонцаў. Але паколькі на тэрыторыі Латвіі, Літвы і наўночнай Беларусі находнікі былі адносна нешматлікія, яны не змаглі выцесніць абарыгеннае нарвенскае насельніцтва. Больш таго, праз некалькі стагоддзяў яны былі тут цалкам асіміляваныя. Аднак іх знаходжанне на беларускай поўначы не прайшло без следу. Гэта асабліва праявілася на кераміцы. Познанарвенскія гаршкі становяцца «гібрыднымі» — яны маюць рысы як уласна нарвенскай (дамешкі расліннасці і ракушкі ў цесце, пераважна грабеньчатыя і насечкавыя ўзоры), так і грабеньчата-ямкавай (гладкасценнасць, шыраказубы штампаваны ўзор, характэрны скос краю венца) культур. Магчыма, з тых часоў на поўначы Беларусі і сёння яшчэ захоўваецца некалькі назваў азёр і рэк, блізкіх па гучанні да эстонскай мовы.

Характэрна, што на паўднёвым захадзе Вілейшчыны мала сустрэта слядоў жыцця неалітычнага чалавека. Не выключана, што тут знаходзілася неспакойная памежная зона між нарвенцамі і суседнімі плямёнамі.

На мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н.э. на ўсёй тэрыторыі Беларусі, як і ў суседніх рэгіёнах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, распачынаецца сапраўдная «культурная рэвалюцыя». Сюды пачынае пранікаць дынамічнае насельніцтва культур шнуравой керамікі, названых так па звычаю аздабляць посуд адбіткамі шнура. Са з'яўленнем шнуравікоў на Беларусі распачынаецца новая эпоха — бронзавы век, які працягваўся да VIIIVII стагоддзяў да н.э.

Ужо з назвы эпохі зразумела, што ў гэты час старажытны чалавек авалодаў сакрэтамі здабывання і апрацоўкі металаў. На пачатку гэта была медзь, але пазней навучыліся яе сплаўляць з волавам або мыш'яком і атрымліваць значна больш якасную бронзу. 3 бронзы адлівалі ў адмысловых гліняных або каменных формах наканечнікі стрэл і коп'яў, сякеры розных тыпаў, кінжалы і нават мячы. 3 медзі ж, якая замяняла па сваёй прыгажосці золата, рабілі ўпрыгажэнні — бранзалеты, грыўні, дыядэмы, пацеркі, розныя кольцы і падвескі.

Аднак руданосныя радовішчы размяшчаліся далёка ад Беларусі, таму і медна-бронзавых вырабаў трапляла на нашу тэрыторыю мала, і цаніліся яны, відаць, вельмі высока. Так, за ўсе паўтары сотні мінулых гадоў, калі праводзіліся археалагічныя раскопкі, у нашай краіне знойдзена толькі каля сотні медных і бронзавых вырабаў. На Вілейшчыне — пакуль што толькі каля Кастык, дзе на стаянцы была выкапана плоская бронзавая сякера.

Па прычыне недахопу металу пераважная большасць прылад працы і зброі і ў бронзавым веку на Беларусі па-ранейшаму выраблялася з крэменю. I менавіта крэменеапрацоўка ў гэты час дасягнула свайго найвышэйшага росквіту. Рэжучыя краі прылад навучыліся абрабляць доўгай ступеньчатай рэтушшу, ад чаго лёзы атрымліваліся зубчатыя, вастрыі сякер і цёслаў пачалі прышліфоўваць. Некаторыя сякеры нават зашліфоўвалі цалкам, што значна павышала іх эфектыўнасць. 3 крэменю выраблялі і сярпы для жніва. Яны мелі характэрнае ўвагнутае лязо. Жыхары паселішчаў бронзавага веку свае стрэлы асаджалі шыпастымі крамянёвымі наканечнікамі. Такая форма паказвае, што стрэлы служылі зброяй вайны. Паранены праціўнік не мог выцягнуць наканечнік з раны і вымушаны быў пакутаваць увесь астатак жыцця.

Яшчэ адна характэрная рыса бронзавага веку — ужыванне каменных шліфаваных сякер, цёслаў, матык, булаў. Некаторыя сякеры і матыкі, а таксама ўсе булавы мелі круглыя адтуліны для рукаятак. Іх прасвідроўвалі адмысловымі прыстасаваннямі, асноўнай рабочай часткай якіх была трубчатая костка з буйным пяском, якая прыводзілася ў вярчэнне з дапамогай лучка. Лічыцца, што плоскія крамянёвыя і каменныя шліфаваныя сякеры з'яўляліся прыладамі дрэваапрацоўкі, сякеры ж з прасвідраванымі адтулінамі, асабліва экзэмпляры вытанчанай лодкападобнай формы, з'яўляліся зброяй і знакам родаплемянной улады.

Такім жа мэтам служылі і булавы, якія пераважна арнаментаваліся. Дарэчы, булавы былі знакам улады і ўсе наступныя тысячагоддзі, ажно да сучаснасці.

Як вядома, гаршкі неалітычнага насельніцтва Павілення, як і ўсёй Беларусі, вастрадонныя. 3 пачатку ж бронзавага веку посуд становіцца пласкадонным. Гэта сведчыць аб з'яўленні агнішчаў з роўным подам, дашчаных сталоў і паліц. Керамічныя вырабы набываюць больш разнастайныя формы. З'яўляюцца вялікія гліняныя пасудзіны для харчовых запасаў, гаршкі для гатавання стравы, розныя міскі і нават кубкі. Аднак арнаментаваўся посуд больш сціпла, чым у папярэднюю неалітычную эпоху.

У гаспадарцы як находнікаў-шнуравікоў, так і нашчадкаў мясцовага познанарвенскага насельніцтва яшчэ значнае месца займалі ранейшыя прысвойваючыя формы здабывання харчу — паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Аднак інтэнсіўна развіваліся і земляробства з жывёлагадоўляй. Палі ладзіліся на даволі ўрадлівых рачных паплавах, на выпаленых участках лесу. Глеба апрацоўвалася каменнымі або касцянымі матыкамі, маглі ўжывацца і адмысловыя ручныя ралы. Не выключана, што ў канцы бронзавага веку магло быць вядома і ворыва палёў. Жніво вялося крамянёвымі сярнамі, устаўленымі ў драўляную або рагавую аснову. Зерне расціралася на невялікіх плоскіх камянях.

Сведчанняў развіцця жывёлагадоўлі захавалася менш. Аднак на размешчаных на паўночны ўсход ад Віліі тарфянікавых стаянках гэтага часу знойдзена даволі шмат костак свойскіх жывёлін.

Па гэтых жа стаянках вядома, што дрэваапрацоўка ў тыя часы дасягнула высокага ўзроўню. 3 дрэва навучыліся шчапаць і абчэсваць дошкі, вырабляць посуд, майстраваць розныя рэчы хатняга ўжытку і інтэр'еру. Не кажучы, што яшчэ ў папярэднія часы ўмелі высякаць і выдзёўбваць чоўны.

Вераванні чалавека каменнага веку шмат у чым абумоўліваліся заняткамі, асабліва паляваннем. Значнае месца мела пакланенне жывёлам і птушкам, розным духам, якія ўвасабляліся, як паказваюць знаходкі на тарфяніках, у адпаведных статуэтках ласёў, качак, змей, мужчын-паляўнічых. 3 шырокім развіццём у бронзавым веку гаспадаркі вераванні паляўнічага ўсё больш пачынаюць замяняцца вераваннямі земляроба, якія адлюстроўваліся на керамічных вырабах абстрактнымі сімваламі плоднасці зямлі і семя, жыццядайнай моцы агню і сонца. 3 апошнім звязана і пашырэнне абраду трупаспалення пры пахаванні нябожчыкаў.

Пры раскопках паселішчаў, а таксама ў выніку паверхневых збораў чарапкі раннебронзавага посуду, аздобленыя шнуравымі арнаментамі, насечкамі і нарэзкамі, а таксама характэрныя крамянёвыя вырабы выяўлены каля Сосенкі, Малмыг, Кастык і Вязыні. У наваколлі Вілейкі і шэрагу вёсак (Кастыкі, Куранец, Вязынь, Ваўкалатка, Літвінкі, Малмыгі, Рабунь, Слабада, Студзёнка, Хаценчыцы, Шчарка і інш.) былі знойдзены і каменныя свідраваныя сякеры. У Кастыках — каменнае шліфаванае цясло. На адным з тарфянікаў у Вязынскім сельсавеце трапілася рагатая матыка. А вось каля Куранца ў жвіроўні знайшлі рэшткі пахавання шнуравіка. У мясцовую школу патрапілі абломак чарапной крышкі і дасканала вырабленыя касцяныя долаты.

Находнікі-шнуравікі з часам змяшаліся з мясцовым насельніцтвам. У выніку ўтварылася своеасаблівая археалагічная культура з рысамі як бронзавага, так і познакаменнага веку. Яна сярод навукоўцаў атрымала назву паўночнабеларускай. Плямёны-носьбіты гэтай культуры засялялі Беларускае Падзвінне, усходнюю частку Павілення, выходзілі нават у басейн Дняпра на верхняе цячэнне Бярэзіны і на Друць. На поўдзень прасціраліся ўладанні плямёнаў сярэднедняпроўскай культуры, на паўднёвы захад — культуры шнуравой керамікі Панямоння.

У сярэдзіне 2-га тысячагоддзя да н.э. Вілейшчына зазнала новыя ўплывы. На гэты раз з боку насельніцтва так званай тшцінецкай культуры, якое займала тэрыторыі паўднёвай і сярэдняй Беларусі, паўночнай Украіны, значныя прасторы Польшчы. Аднак на ўзбярэжжах Віліі гаспадаром па-ранейшаму заставалася мясцовае насельніцтва, культура якога паступова трансфармавалася ў культуру штрыхаванай керамікі, характэрную для завяршальнага этапу бронзавага веку. Абломкі пасудзін, паверхні якіх пакрыты глыбокімі штрыхамі, знойдзены пры раскопках каля Малмыг і Сосенкі. На паселішчы Малмыгі-1 яны канцэнтраваліся вакол агнішча, выкладзенага камянямі.

Культура штрыхаванай керамікі свайго росквіту дасягнула ў наступную эпоху — у жалезным веку.



ПАСЕЛІШЧЫ КАМЕННАГА I БРОНЗАВАГА ВЯКОЎ НА ІЛЬЯНШЧЫНЕ

в. Казлы, Ільянскі сельсавет

За 0,2 км на паўночны ўсход ад паўночнай ускраіны вёскі, на выступе карэннага берага р. Ілія — сляды паселішча бронзавага веку.



в. Капусціна, Ільянскі сельсавет

За 50 км на поўдзень ад новых вясковых могілак, на верхнім краі схілу высокага левага берага р. Ілія — сляды стаянкі каменнага веку.



в. Вязынь, цэнтр сельсавета

На паўднёвым краі вострава на р. Ілія - рэшткі паселішча бронзавага веку культуры шнуравой керамікі.



в. Чэхі, Вязынскі сельсавет

Паміж паўночнай ускраінай вёскі і левым берагам Іліі, на другой ад поўдня дзюне — сляды знаходжання чалавека каменнага веку.



Чернявский М.М., Кохановский Г.А., Адамович С.А. Археологическая разведка в зоне Внлейского водохранилища//Тезнсы докладов к конференции по археологии Белоруссии. Мн., 1969.

Чарняўскі М.М. Стаянка Сосенка-3 на Віліі// Гістарычна-археалагічны зборнік. № 14. Мн., 1999.

М.М. Чарняўскі.

VII —VI ст. да н.э.

АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ ЖАЛЕЗНАГА ВЕКУ І РАННЯГА СЯРЭДНЕВЯКОЎЯ

У VII —VI ст. да н.э. на тэрыторыі Беларусі пачаўся жалезны век. Жалеза здабывалі з балотнай руды сырадутным спосабам у спецыяльных печахдомніцах. У домніцу ўперамешку са здробленай рудой засыпалі драўняны вугаль і вапну ў якасці флюсу. Для атрымання тэмпературнага рэжыму скуранымі мяхамі нагняталі паветра. 3 руды выдзяляліся часцінкі жалеза, якія асядалі на дне печы ў выглядзе рыхлай блінападобнай крыцы. Печ разломлівалі, крыцу даставалі, для выдалення шлакаў і іншых уключэнняў яе награвалі і пракоўвалі. 3 крычнага жалеза выраблялі самыя разнастайныя рэчы: прылады працы, прадметы ўзбраення, упрыгажэнні, прадметы дамашняга ўжытку і інш.

З'яўленне жалеза на тэрыторыі сярэдняй Беларусі супала па часе з завяршэннем фарміравання археалагічнай культуры, вядомай як культура штрыхаванай керамікі. Назву атрымала ад характэрнага для яе глінянага посуду, знешняя, а часта і ўнутраная паверхня якога пакрывалася штрыхамі, нанесенымі пучком саломы (сухой травы ці тонкіх галінак) або нейкім штампам.

Найбольш раннія паселішчы культуры штрыхаванай керамікі не мелі абарончых збудаванняў, размяшчаліся на ўзвышэннях у поймах рэк ці мысападобных выступах першай надпоплаўнай тэрасы і амаль не адрозніваліся ад стаянак позняй бронзы. У сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н.э. паявіліся ўмацаваныя паселішчы — гарадзішчы. Яны ўзнікалі на часткова абароненых ужо самой прыродай месцах: на ізаляваных узгорках, мысах марэнных узвышшаў, высокіх берагах рэк. Раннія гарадзішчы (IV — 1 ст. да н.э.) умацоўваліся па краі пляцовак толькі драўлянай сцяной ці частаколам. Больш познія мелі развітую сістэму земляных абарончых збудаванняў. Раннія паселішчы кулыуры штрыхаванай керамікі на тэрыторыі Вілейшчыны пакуль што не выяўлены. Найбольш блізкае такое паселішча знаходзіцца на перашыйку паміж азёрамі Мястра і Нарач, на беразе невялікай рэчкі Скемы.

Большасць абследаваных гарадзішчаў 1-га тысячагоддзя да н.э. на тэрыторыі Вілейшчыны адносіцца да тыпу мысавых. Сярод іх — гарадзішча, размешчанае за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, на левым беразе р. Вілія, у лесе. 3 трох бакоў (захаду, поўначы і ўсходу) да яго прымыкае забалочаная нізіна. Пляцоўка авальнай формы, памерам 80x120 м, над сумежнай мясцовасцю ўзвышаецца на 3 —5 м. 3 напольнага боку ўмацавана валам вышынёй да 1,5 м, за якім на схіле маецца тэраса шырынёй 3 — 5 м, а каля асновы — роў шырынёй 6 —7 м і вал вышынёй 1,5 — 2 м. Да ліку мысавых адносяцца гарадзішчы каля вёсак Арпа (Касцяневіцкі сельсавет), Бязводнае (Ільянскі сельсавет), Даўгінава (цэнтр сельсавета) і інш.

Забор'е. Курганны могільн і к - 1. За 1,5 км на поўнач ад вёскі, злева ад дарогі ў в. Карпавічы, у лесе, ва ўрочышчы Курганы. Захавалася 97 насыпаў дыяметрам 4—10 м, вышынёй 0,5—1,3 м. У 1892 г. Ф.В.Пакроўскі раскапаў 4 курганы. У двух былі толькі праслойкі вугалю, у адным знойдзена пахаванне галавой на захад, і яшчэ ў адным — трупаспаленні на грунце і ў насыпе, а ў яме косці каня, накрытыя перавернутым гаршком.

Курганны могільнік-2. За 1,1 км на захад ад могільніка-1, у лесе. Захавалася 12 круглых насыпаў дыяметрам 6—10 м, вышынёй 0,5 — 0,9 м.


Зачэрная. Курганны могільнік. За 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, справа ад дарогі ў в. Старынка, у лесе. Захавалася 35 насыпаў дыяметрам 5—10 м, вышынёй 0,6-1,6 м.


Кавалі Гарадзішча. За 0,5 км на паўночны захад ад вёскі, каля р. Ілія (?), ва ўрочышчы Паганскі могільнік.

Казлы. Гарадзішча. За 1,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Куксіна. Займае невысокі (2,5—3 м) узгорак. 3 паўднёвага і заходняга бакоў да яго прымыкае балота. Пляцоўка круглая, дыяметрам 35 м. Земляныя ўмацаванні адсутнічаюць.

Каўшэвічы. Курганны могільнік. Складаецца з двух груп: адна — на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі, другая — за 0,2 км на паўночны ўсход ад першай. У абедзвюх 87 насыпаў дыяметрам 4—13 м, вышынёй 0,5-2 м.

Кучкі. Курганны могільнік. За 0,1 км на паўночны ўсход ад вясковых могілак, у лесе. Мясцовая назва «французскія могліцы». Захавалася 5 насыпаў дыяметрам 7 — 10 м, вышынёй 0,6 — 0,9 м.

Латыгаль. Каменныя магілы. За 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, на ўскраіне лесу. Прасочваецца каля 30 магіл з каменнымі вымасткамі, вертыкальнымі і гарызантальнымі плітамі.

Малявічы. Курганны могільн і к. У паўночнай і паўночна-ўсходняй частках сучасных вясковых могілак. Захавалася каля 20 насыпаў дыяметрам 3,5 — 6 м, вышынёй 0,4 — 0,9 м. Мясцовая назва Паганскія могілкі.

К а м е н н ы я магілы ў паўднёва-ўсходняй і паўднёва-заходняй частках.

Каменныя магілы маюць мясцовую назву “паганскія магілы”. Яны знаходзяцца побач з сучаснымі вясковымі могілкамі і з’яўляюцца помнікам археалогіі.

Лічыцца, што магільныя збудаванні, якія тут сустракаюцца, розныя па часе, узвядзенні і абраду пахавання. Ёсць круглыя земляныя насыпы, магілы з круглымі ці авальнымі каменнымі вымасткамі або абкладзеныя камянямі па перыметры. Курганы (каля 20 насыпаў) займаюць паўночную і паўночна-ўсходнюю часткі могілак. Дыяметр насыпаў 3,5 – 6 м., вышыня 0,4 – 0,9 м. Каменныя магілы, якіх тут больш за 50, знаходзяцца ў паўднёва-ўсходняй і паўднёва-заходняй частках могілак. Дыяметр круглых каменных магіл 2 – 3,5 м., перыметры авальных – 0,8 – 1,3 на 2,3 – 3,2 м. У авальных магілах з вымасткамі і абкладкай у нагах і галаве стаяць плоскія камяні. Апошнім часам тут знойдзены ўжо некім раскапаныя магілы.



Гэты могільнік вядомы здаўна. Яго абследавалі ў 1980 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1985 годзе Я. Г. Звяруга. Раскопкі не праводзіліся.

(З матэрыялаў музея “Ільянскія далягляды” – карта краязнаўчых аб’ектаў.)

Хаценчыцы. Курганны могільн і к. За 1,5 км на паўдпёвы захад ад вёскі, злева ад дарогі ў п. Куляшы, у лесе ва ўрочышчы Казлоўшчына. Захаваліся 43 насыпы дыяметрам 6—11 м, вышынёй 0,7 — 1,5 м.

Каменныя м а г і л ы - 1. За 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Капішча. Захавалася каля 30 магіл з гарызантальнымі каменнымі плітамі або тарцом пастаўленымі плоскімі камянямі без знакаў. Мясцовая назва Паганскія магілы.

Каменныя магілы-2. За 1 км на ўсход ад вёскі і 0,3 км справа ад дарогі ў в. Зачарная, у лесе. Захавалася 15 магіл, абкладзеных па перыметры камянямі, і 30 асобных каменных пліт без знакаў.

Шыпкі. Курганны могільн і к - 1. За 0,5 км на поўнач ад вёскі, спра-ва ад дарогі ў в. Сакалы, на ўскрайку лесу. Захавалася 6 насыпаў: 3 круглыя дыяметрам 7— 12 м, вышынёй 0,6— 1,6 м і 3 авальныя памерам 7 —9 х 10—12 м, вышынёй 1,5-1, 7м.

Курганны могільнік-2. За 0,5 км на захад ад вёскі, справа ад дарогі Краснае — Ілья. Захавалася 6 насыпаў дыяметрам 7 — 10 м, вышынёй 0,5 — 1,2 м.


Літаратура:

Археалогія Беларусі. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча. Мн., 1999.

Археалогія Беларусі.Т. 3. Сярэдневяковы перыяд (ІХ-ХІІІст.). Мн.,2000.

Археал огія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1993.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1. Мн., 1987.

Зверуго Я.Г. Работы н Верхнем Понеманье// Археологические открытия 1973 года. М., 1974.

Зверуго Я.Г. Верхнее Понеманье в IX — XIII в. Мн., 1989.

Митрофанов А.Г. Поселение и моги.льники в Гурках//Тезисы докладов на секциях, посвященных итогам полевых исследований 1971 г. М., 1972.

Митрофанов А.Г. Железный век средней Белоруссии (УІІ--УІвв.до н.э. - VIII в. н.э). Мн., 1978.

Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 1. Мн., 1970.

Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 2. Мн., 1972.

Я.Г.Звяруга.


Кніга Памяць. Вілейскі раён. МІНСК БЕЛТА, 2003




За 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Бязводнае, на невысокім узвышшы, на ўскраіне лесу, ва ўрочышчы Маслоева знаходзіцца жалезаробчы цэнтр. (Выявілі і абследвалі ў 1985 годзе.) Знойдзена шмат жалезнага шлаку, кавалкаў крычнага жалеза вагай да 2-3 кг і абпаленай гліны. За 0,3 км на паўночны захад, у лесе, ёсць некалькі дзесяткаў западзін ад ям, у якіх выпальвалі драўляны вугаль. За 0,5 км на паўночны захад ад вёскі на паўднёва-усходнім краі узвышша ёсць Гарадзішча. Пляцоўка Гарадзішча авальная, памерам 67х50 м. Схілы стромкія, вышынёй 15-17 м. З паўднёва-ўсходняга боку ўмацавана валам вышынёй 1,5-2 м і ровам глыбінёй 6 м, шырынёй у верхняй частцы 13-15 м. Захаванасць добрая, зарасло кустамі і ялінамі.

Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут.

А на другім краі вёскі Бязводнае каля могілак жыве Андрушкевіч Віктар Міхайлавіч з жонкай.

Таксама цікавы чалавек. І найперш тым, што можа паказаць, дзе знаходзіцца Янкава Гара, на якой быў у старажытнасці жалезаробчы цэнтр. Там жалеза выплаўлялі з балотнай руды ў домніцах-крыцах, зробленых з гліны. Цяпер гэта месца пазначаецца ў спецыяльнай літаратуры як жалезаробчы цэнтр.

Кавалкі старажытнага жалеза і цяпер можна знайсці тут, патрымаць яго ў руках. У школьным музеі яно знаходзіцца ў якасці экспаната.

А яшчэ Віктар Міхайлавіч можа паказаць гарадзішча. Менавіта там у далёкай старажытнасці жылі людзі: чым яны займаліся, як жылі каля балота на гэтай невялікай пляцоўцы памерам 67×50 метраў?

Ільянскія даляглягляды - 3”. Краязнаўчы маршрут.

Не толькі каля Бязводнага і Кавалей быў жалезаробчы цэнтр. І з Карытніцы старажытныя металургі адпраўлялі сваё жалеза спажыўцам, а тыя выраблялі з яго і прылады працы і ўпрыгожванні і, вядома, зброю. Такім чынам, і ў Карытніцы нараджаўся некалі Жалезны Век.

Школьным краязнаўцам пашанцавала, яны знайшлі ў Карытніцы кавалкі крычнага жалеза, якія сталі экспанатамі школьнага гісторыка-краязнаўчага музея.

Ільянскія даляглягляды - 3”. Краязнаўчы маршрут.






Каля вёскі Кавалі ва ўрочышчы Паганскія могілкі, 0,5 км. у паўночна-заходнім напрамку, каля ракі Ілія размешчана гарадзішча. Так запісана ў кнізе “Археалагічныя помнікі Беларусі”, ўтар Л.Д. Побаль, Мінск “Навука і тэхніка”, 1983. Пра гэта захавалася наступная старажытная звестка: ”В ½ версте от д. Ковали, на высокой конусообразной горе, поросшей лесом, - следы кладбища с камнями без надписей , - это “Поганьское кладбище”

Каля вёскі Малявічы на мясцовых могілках ёсць курганны магільнік, каменныя магілы, мясцовая назва - паганскія магілы. Розныя па часу і абраду пахавання магільныя збудаванні і круглыя земляныя насыпы, магілы з круглымі ці авальнымі каменнымі вымасткамі або выкладзеныя каменнямі па перыметры. Курганы ( каля 20 насыпаў) дыяметр насыпаў 3,5- 6 м, вышыня 0,4 – 0,9 м займаюць паўночную і паўночна-ўсходнюю частку могілак. Каменныя магілы (больш за 50) знаходзяцца ў паўднёва-ўсходняй і паўднёва- заходняй частках могілак. Дыяметр круглых каменных магіл 2-3,5 м, памеры авальных 0,8-1,3. У авальных магілах у нагах і галаве стаяць плоскія камяні. Вядомы з канца 19 ст.



Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут.

За 1,5 км на поўнач ад вёскі ШЫПКІ, справа ад дарогі ў в. Сакалы, на ўскраіне лесу знаходзіцца курганны могільнік №1. Налічваецца 6 насыпаў: 3 круглыя і 3 авальныя. Дыяметр круглых 7-12 м, вышыня 0,6-1,6 м. Памеры авальных курганоў 7-9 х 10-12 м, вышыня 1,5-1,7 м. Каля асновы прасочваюцца раўкі. За 0,5 км на захад ад вёскі, справа ад дарогі Краснае –Ілья знаходзіцца курганны могільнік №2. Налічваецца 6 расплывістых кругавых насыпаў дыяметрам 7-10 м, вышынёй 0,5-1,2 м.

У старажытных запісах пра Шыпкі напісана наступнае “В дер. Шипках – древнее кладбище, предание: медведь вырыл где-то мертвеца, принёс и положил его на том месте, где теперь кладбище, с того времени и стали здесь хоронить. На расстоянии ½ версты от шипковской кладбищенской церкви в 10 верстах от м.Илии есть много курганов – шведских могил, некоторые из них разрыты, но большинство хорошо сохранилось».

Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут.

За 1,5 км на ўсход ад вёскі Казлы ва ўрочышчы Куксіна знаходзіцца гарадзішча, якое займае невысокі пясчаны пагорак вышынёй 2,5- 3 м. З паўднёвага і заходняга боку да яго прымыкае балота. Пляцоўка круглая дыяметрам 35 м. Верагодна, гэта гарадзішча-сховішча. Раскопкі не праводзіліся.



Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут.

Каля вёскі Каўшэвічы знаходзіцца курганны могільнік – помнік археалогіі. Дзве групы курганаў: на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі і за 0,2 км на паўночны ўсход ад першай, на парослым лесам узвышшы, абмежаваным з усходу р.Ілія, з астатніх бакоў вузкай забалочанай нізінай ( магчыма старое рэчышча ракі). 87 насыпаў дыяметрам 4-13 м, вышынёй 0,5-2 м. Уздоўж ракі размешчаны кучна, далей ад яе – на значнай адлегласці адзін ад аднаго.



Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут.
Старажытны касцюм Вілейшчыны

(паводле археалагічных даных)

Паняцце касцюм уключае не толькі адзенне, але і галаўныя ўборы, абутак, аксесуары і ўпрыгажэнні. Старажытны касцюм — гэта частка гісторыі народа, СІНТЭЗ усіх відаў мастацтва. Касцюм, асабліва ўпрыгажэнні, выконваў таксама магічную функцыю і быў этнічным індыкатарам. Яшчэ ў каменным веку людзі навучыліся рабіць тканіны. 3 часоў каменнага веку дайшлі да нас упрыгажэнні з косці і бурштыну, а з бронзавага веку — шыйныя грыўні, пярсценкі і бранзалеты з каляровых металаў. Тканіны тых часоў пе захаваліся, але іх адбіткі можна ўбачыць на гліняным посудзе. Яны падобныя да добра вядомых нам сялянскіх палотнаў, у прыватнасці, «у елачку».

Аб касцюме часоў ранняга жалезнага веку, які пачаўся на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі прыкладна з VII ст. да н.э., мы маем ужо больш звестак. Пра касцюм Вілейшчыны гэтых часоў можна меркаваць па знаходках з гарадзішча каля в. Малышкі і паселішча каля в. Задвор'е. Тут знойдзеы жалезныя і бронзавыя паясныя кольцы, спражкі, разнастайныя жалезныя фібулы, касцяныя і бронзавыя шпількі, бронзавыя трапецападобныя падвескі і спіральныя пранізкі. Найбольшую цікавасць уяўляе бронзавая падковападобная фібула, упрыгожаная чырвонай эмаллю. Яна знойдзена на гарадзішчы каля в. Малышкі і датуецца 2-й паловай II ст. н.э. Такая рэч магла належаць толькі чалавеку вельмі знатнаму і багатаму. Паводлее згаданых упрыгожванняў трэба меркаваць, што касцюм жыхароў Вілейшчыны ў раннім жалезным веку быў падобны да касцюма іншых раёнаў Цэнтральнай Беларусі, а таксама Усходняй Прыбалтыкі, менавіта тых раёнаў, якія ахопліваў арэал культуры штрыхаванай керамікі. Вядома, што ў тыя часы насілі кашулі, тунікі, паясное адзенне (снадніцы, порты). Верхнім адзеннем былі пакрывалы, плашчы, кажухі, шубы. Адзенне зашпільвалася фібуламі, шпількамі.

Галаўнымі ўборамі былі шапачкі, вяночкі, зробленыя са спіральных пранізачак, якія нанізваліся на скураныя ці лыкавыя жгуты. Вяночкі рабіліся ў некалькі радоў спіралек, і гэтыя рады падзяляліся цыліндрыкамі або пласціначкамі. Насілі таксама вянцы з адной тоўстай спіральнай пранізкі. Да такіх галаўных убораў ззаду на ланцужках падвешваліся званочкі.

Адзенне, часцей за ўсё наплечныя пакрывалы, а таксама галаўныя ўборы, асабліва ручніковага тыпу, па краях абшываліся маленькімі трапецападобнымі падвескамі. Ёсць падставы меркаваць, што адзенне і галаўныя ўборы ўнрыгожваліся таксама вышыўкай. Арнаменты нагадвалі сімвалічныя знакі, падобныя знакам на гліняных прасечках і на посудзе. У тагачаснай вілейскай модзе былі і гліняныя пацеркі.

Больш звестак аб касцюме канца 1-га — пачатку 2-га тысячагоддзяў. Асноўнай крыніцай для яго вывучэння з'яўляюцца курганныя могільнікі. У кургане знаходзяць цэлы комплекс рэчаў, які належаў аднаму чалавеку. Асабліва каштоўная гістарычная крыніца — гэта курганныя пахаванні паводле абраду трупапалажэння. Па размяшчэнні рэчаў, па рэштках тканін, супастаўленні іх з падобнымі комплексамі на суседніх землях, дзе сустракаецца лепшая захаванасць касцюма, можна зрабіць шэраг графічных рэканструкцый.

Курганных пахаванняў на Вілейшчыне раскапана ўжо даволі шмат. Пахаванні паводле абраду трупаспалення выяўлены каля вёсак Задвор'е, Галінова, Сосенка. У Задвор'і сярод перапаленых костак знойдзены бронзавыя бляшкі, спіральныя пранізкі, шкляныя аплаўленыя пацеркі.

У Галінове былі металічныя спражкі, бронзавыя бранзалеты і падвескі. У Сосенцы знойдзены спіралыіыя пранізкі, бронзавыя трапецападобныя падвескі, пласцінчаты бранзалет з загнутым у трубку канцом, петлепадобныя ланцугатрымальнікі, фібулы, пярсцёнкі, абломкі шыйных грыўняў, шкляныя пацеркі і інш. Мяркуючы па знаходках, у канцы 1-га тысячагоддзя насілі тыя ж віды адзення, што і раней, але з'явілася больш упрыгажэнняў, асабліва бранзалетаў, шыйных грыўняў і пярсцёнкаў.





Л.У.Дучыц


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка