13-я Першае красавіка, або Тканінавая лялька з парцэлянавымі вачыма




Дата канвертавання12.07.2016
Памер11.24 Kb.
13-я
Першае красавіка,

або Тканінавая лялька з парцэлянавымі вачыма
Хлопчыку зрабілася нядобра, але ён толькі паціснуў плячыма: хадзем, маўляў, калі такая баязліўка. Піхнуў дзверы… І тут яго абдало халодным потам.

— Анька! Блізняты кладоўку замкнулі.

І ў тое ж імгненне лямпачка пад столлю міргнула і патухла.

— А-а-а-а-а! закрычалі перапалоханыя дзеці.


Яны крычалі, заглушаючы адзін аднаго, да той пары, пакуль дзверы не расчыніліся. На парозе стаяла «армія ратавання»: тата, мама і бабуля. Задаволеныя блізняты смяяліся, стоячы ўбаку і пазіраючы з асцярогай на Пашку. Але той цяпер пра помсту не думаў.

— Лялька, лялька! — сутаргава ўсхліпваў ён, паказваючы на кладоўку. Ніхто, зразумелая рэч, расповеду дзяцей не паверыў. Хіба што бабуля… Яна ўзяла ляльку ў рукі.

— Адкуль яна тут? — строга спыталася бацькоў.

Тыя толькі плячыма паціснулі, намагаючыся ўспомніць, хто і калі купіў ці падарыў дзецям гэтую ляльку. Бабуля яшчэ больш нахмурылася.

— Шмат гадоў таму, — сказала яна, — у вёску, дзе я нарадзілася, такую самую ляльку прывезлі цыганы. Тады пачалі знікаць дзеці. Зніклі ўсе, акрамя мяне — наша сям’я з’ехала. А вёскі больш няма. Толькі старыя. Не думала, што зноў яе ўбачу.

Бабуля спаліла ляльку на пусцы за хатай.



Але вось што дзіўна: у попеле, які пасля яе застаўся, не знайшлося блакітных вачэй!

Мо яны яшчэ гуляюць па свеце?


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка