13-я Перадай іншаму!




Дата канвертавання05.06.2016
Памер10.11 Kb.
13-я
Перадай іншаму!
***

Дзеці, хто прынёс шакалад? — спытала Маргарыта Фёдараўна, здзіўлена разглядаючы салодкі сюрпрыз на сваім стале.

Усе маўчалі. Маўчаў (канечне!) і Андрэй, спадзяваючыся, што агідная Маргарыта не вытрывае і адкусіць кавалачак адразу ж пасля ўрока.

— Хто б гэта ні быў, дзякую, — усміхнулася вечна злосная настаўніца. — На жаль, здароўе не дазваляе мне есці салодкае, таму шакалад аддам таму, хто лепш за іншых справіўся з учарашняй кантрольнай. Машанька Сізова, забяры свой прыз!

Машка?! Не, толькі не яна!

Андрэй, не маючы магчымасці прамовіць хоць слова, у паніцы назіраў, як каханне ўсяго яго жыцця разгортвае пад партай шакаладку. Не разумеючы, што робіць, Андрэй падскочыў, вырваў з рук Машы плітку і выбег з класа.

Слёзы засцілалі вочы, адчай быў такі, што нават крыўдныя словы, прамоўленыя наўздагон Машай, не мелі значэння. «НЕ, нікому, нікому…» — паўтараў Андрэй, адломваючы кавалкі ад пліткі і запіхваючы сабе ў рот.

Так! Як гэта і прынята сярод закляццяў, калі яно не перадаецца далей, то яно знікае! У Андрэя зноў з’явіўся рот! І ён загарлапаніў на ўсё горла — ад шчасця.


***

Праўда, пасля гэтага выпадку ён ніколі не еў салодкае.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка