11 клас 10 урок тэмы Азотазмяшчальныяарганічныя злучэнні (17 гадз.)




Дата канвертавання09.05.2016
Памер88.94 Kb.


Тэма ўрока:

Бялкі як прыродныя высокамалекулярныя злучэнні.Паняцце пра будову бялковых малекул. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці бялкоў.

11 клас


10 урок тэмы Азотазмяшчальныяарганічныя злучэнні (17 гадз.)

Тэма: Бялкі як прыродныя высокамалекулярныя злучэнні.Паняцце пра будову бялковых малекул. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці бялкоў.

Тып урока – урок вывучэння новага матэрыяла з выкарыстаннем тэхналогіі крытычнага мыслення.

Мэта:

адукацыйная – стварыць умовы для фарміраванняу вучняў ведаў аб саставе, фізічных і хімічных уласцівасцях бялкоў, аб якасных рэакцыях на бялкі;

развіваючая - садзейнічаць развіваццю ў вучняў уменняў аналізіраваць, абагульняць і рабіць высновы, прымяняць веды і ўменні ў новай сітуацыі, праводзіць хімічны эксперымент, складаць ураўненні хімічных рэакцый;

выхаваўчая – стварыць умовы для самавызначэння вучняў на вынік іх пазнаваўчай дзейнасці, для выхавання самастойнасці, упэўненасці ў сабе.



Ход урока:

  1. Стадыя выкліка

  2. Словы настаўніка:

Паважаныя вучні! Сёння мы з вамі працягваем вывучэнне тэмы “Азотазмяшчальныя арганічныя злучэнні”. Тэма нашага урока “Бялкі як прыродныя высокамалекулярныя злучэнні.Паняцце пра будову бялковых малекул. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці бялкоў”.

Разнастайнасць жывых арганізмаў, якія насяляюць нашу планету, ва многім абумоўлівае разнастайнасць бялкоў, з якіх яны пабудаваны. Бялкі – састаўная частка ўсіх жывых арганізмаў, таму што з іх складаецца пратаплазма і ядро жывых клетак. Без бялкоў няма жыцця і яны сапраўды з,яўляюцца яе асновай.

Бялкамі з,яўляюцца ўсе ферменты, што паскараюць усе абменныя працэсы ў арганізме. Да бялкоў адносяцца многія гармоны, якія рэгулююць дзейнасць розных органаў.

Бялковую прыроду маюць і антыцелы, якія ахоўваюць арганізм ад інфекцый. Але да бялкоў адносяцца і таксіны – рэчывы, што прыгнятаюць фізіялагічныя функцыі арганізма.

Прапаную вам некалькі лічбаў. Паспрабуйце суаднесці гэтыя лічбы з тэмай нашага сёняшняга ўрока.

Дадатак 1

200 – 22 (200 амінакіслот вядома і толькі 22 удзельнічаюць ва ўтварэнні бялку)

50 – 60% (бялкі складаюць ад сухой масы клеткі)

100000 – 22 (прыблізна 100000 бялкоў у арганізме чалавека і яны пабудаваны з 22 амінакіслот)

1 – 5млн. ( за 1 мінуту адна малекула каталазы расшчапляе 5 млн. малекул Н2О2

1945 – 1952 (гэта час, за які расшыфравалі будову прасцейшага бялку(поліпептыда) інсуліна, які складаецца з 2-х ланцугоў: кароткі 21 амінакіслотны астатак, і доўгай 30 амінакіслотных астаткаў.

Такім чынам, зыходячы з тэмы нашага сёняшняга ўрока, вызначаем яго мэты. Вучні вызначаюць мэты ўрока. Потым настаўнік прапаноўвае іх у агульным выглядзе.

А эпіграфам да урока прапаную выказванне Б. Шоу Адзіны шлях,



які вядзе да ведаў, гэта дзейнасць.

Звернемся да наступнага слайда.



«Птицы еще в яйце изучают географию. Как пролететь из Европы в Африку, как из Америки вернуться в Европу – все это известно им еще в яйце. А как же иначе? Ведь прежде, чем отращивать крылья, нужно знать, куда полетишь. А если не знаешь, куда полетишь, - незачем отращивать крылья».

Якое дачыненне маюць гэтыя словы да нашага ўрока?

Вучні каменціруюць. Калі трэба – настаўнік дапамагае.

Паглядзіце, калі ласка, на табліцу. Прапаную вам запоўніць яе. Што вы ўжо ведаеце пра бялкі?

(Вучні пералічваюць)

А зараз кожны з вас вызначце для сябе, што ён хоча даведацца?

І ўспомнім той матэрыял які вучылі на мінулых уроках.


  1. Бялкі – ВМЗ. А што такое палімер?

  2. Якія тыпы рэакцый, у выніку якіх утвараецца палімер, вы ведаеце?

  3. Прывядзіце прыклады палімераў.

  4. За кошт утварэння якіх сувязей існуе капрон і найлон?

  5. Якія групы атамаў удзельнічаюць ва ўтварэнні сувязей?

Малайцы! Цяпер у нас дастатковы запас ведаў для таго, каб пачаць вывучэнне будовы і ўласцівасцей бялкоў. Паспрабуем адказаць на тыя пытанні, што паставілі перад сабой . (Аб чым хачу даведацца)

  1. Стадыя асмыслення.

Карыстаемся матэрыяламі падручніка, даведнікамі, дадатковай літаратурай. У ходе работы вам трэба будзе выканаць лабараторныя доследы 12,13.14.

Замацаванне матэрыялу па слайдах прэзентацыі.

На якія пытанні звяртаем увагу:



  1. За кошт якіх сувязей існуюць першасная, другасная, трацічная і чацвярцічная структура бялку? З прозвішчам якога вучонага звязана расшыфроўка другаснай структуры бялку?

  2. Якія фізічныя ўласцівасці характэрны для бялкоў?

  3. Якія віды працэса гідроліза вы ведаеце? Якія злучэнні будуць утварацца пры гэтым?

  4. Пад уплывам якіх фактараў адбываецца працэс дэнатурацыі? Што пры гэтым адбываецца з малекуламі бялку?

Вучні працуюць у парах з падручнікам, даведнікам, дадатковай літаратурай. Адказваюць на пытанні, якія адлюстраваны на слайдах, вырашаем пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе гутаркі.

5) Якасныя рэакцыі на бялкі? Умовы іх правядзення.

Выканаць лабараторныя доследы. Спачатку успомнім правілы бяспечных паводзін.

Вучні працуюць у парах.

Пасля заканчэння работы робяць выснову.


  1. Рэфлексія.

А зараз замацуем усе новыя веды, атрыманыя на ўроку, выканаўшы некалькі заданняў. Заданне – “Пераблытаныя лагічныя ланцужкі”.

Прачытайце выказванні. Напішыце нумар сказа і вызначце – правільнае дадзенае выказванне ці не.

( Сказы на слайдзе і у кожнага вучня на стале)

1. Адрозніваюць бялкі вадкія, паўвадкія, цвёрдыя.

2. Растваральнасць бялкоў залежыць ад іх малекулярнай масы.

3. Бялкі пабудаваны з астаткаў амінакіслот рознай будовы.

4. Паслядоўнасць амінакіслот у індывідуальным бялку строга вызначана.

5. У першаснай структуры малекулы бялку амінакіслоты злучаюцца паміж сабой складанаэфірнымі сувязямі.

6. Устойлівасць другаснай структуры абумоўлена ўтварэннем вадародных сувязяў паміж групамі –NH- і –CO-

7. Дысульфідныя і складанаэфірныя мосцікі абумоўліваюць існаванне трацічнай структуры.

8. Прыкладам чацвярцічнага бялку з,яўляецца бялок гемаглабіну.

9. Для бялкоў характэрны ферментатыўны гідроліз.

10. У выніку працэса дэнатурацыі адбываецца парушэнне трацічнай структуры бялку.

11. Бялкі даюць шэраг каляровых рэакцый. Сярод іх біурэтавая і ксантапратэінавая.

12. У арганізме чалавека прадуктамі распаду і акіслення бялкоў з,яўляюцца аміяк і вадарод.

13. Лайнус Карл Полінг – амерыканскі хімік, адзін з аўтараў мадэлі альфа-спіралі малекулы бялку.

Запоўніце табліцу.


так



не

  1. Адрозніваюць бялкі вадкія, паўвадкія, цвёрдыя.










  1. Растваральнасць бялкоў залежыць ад іх малекулярнай масы.










  1. Бялкі пабудаваны з астаткаў амінакіслот рознай будовы.










  1. Паслядоўнасць амінакіслот у індывідуальным бялку строга вызначана.










  1. У першаснай структуры малекулы бялку амінакіслоты злучаюцца паміж сабой складанаэфірнымі сувязямі.










  1. Устойлівасць другаснай структуры абумоўлена ўтварэннем вадародных сувязяў паміж групамі –NH- і –CO-










  1. Дысульфідныя і складанаэфірныя мосцікі абумоўліваюць існаванне трацічнай структуры.










  1. Прыкладам чацвярцічнага бялку з,яўляецца бялок гемаглабіну.










  1. Для бялкоў характэрны ферментатыўны гідроліз.










  1. У выніку працэса дэнатурацыі адбываецца парушэнне трацічнай структуры бялку.










  1. Бялкі даюць шэраг каляровых рэакцый. Сярод іх біурэтавая і ксантапратэінавая.










  1. У арганізме чалавека прадуктамі распаду і акіслення бялкоў з,яўляюцца аміяк і вадарод.










  1. Лайнус Карл Полінг – амерыканскі хімік, адзін з аўтараў мадэлі альфа-спіралі малекулы бялку.










Правільныя адказы на слайдзе.

А зараз паспрабуем прымяніць свае веды, звязаўшы іх з паўсядзённым жыццём. Карыстаючыся атрыманымі ведамі і дадатковай літаратурай паспрабуйце адказаць на пытанні з галіны кулінарыі.



  1. Чаму пры тэрмічнай апрацоўцы мяса і рыбы адбываецца памяншэнне масы гатовага прадукту?

Пад дзеяннем тэмпературы адбываецца змяненне другаснай, трацічнай і чацвярцічнай структуры бялковай малекулы (дэнатурацыя). Першасная структура, а адпаведна, і хімічны састаў бялку не змяняецца. Пры дэнатурацыі бялкі трацяць вільгаць (разбураюцца вадародныя сувязі), што прыводзіць да памяншэнне масы гатовага прадукту.

Для чаго марынуюць мяса для шашлыкоў?

Пры марынаванні мяса пад уздзеяннем воцатнай або лімоннай кіслаты адбываецца частковы гідроліз бялкоў – распад іх на амінакіслоты. Бялкі распадаюцц на полі - і дыпептыды.
У страўніку пад уплывам ферментаў гэты процэс працягваецца і ў выніку прыводзіць да ўтварэння амінакіслот. Такім чынам, марынаванне дапамагае страваванню бялкоў.

А зараз для невялікай разрадкі прапаную вашай увазе невялікі верш. Што ў гэтым вершы правільнае. А што –не?

Боря, глядя в потолок,

Рассуждает про белок:

“Знаю, в каждом организме

Есть белки – основа жизни.

Из белков – мозги и тело,

А ещё они все белы.

Скажем, взять белок яйца -

Как яичница бела!

Видно, правда, есть резон тут –

Запасать белок к ремонту!

Потолок белком побелим,

Это будет лучше мела”.

Был совсем не прав Борис…

В чём? А ну-ка разберись!

Вучні знаходзяць памылкі. Тлумачаць іх.

Наступнае заданне – скласці ўраўненне рэакцыі гідролізу наступнага поліпептыда, назваць злучэнні – прадукты рэакцыі.

Праверка па слайду.

Пасля гэтага вучням прапануецца тэкст, па якім ім неабходна скласці пытанні: (Выкарыстаны прыём “Тоўсты і тонкі).



Для завяршэння прапаную скласці сінквейн.

1 назоўнік

2 прыметнікі

3 дзеясловы

4 сказ

5 назоўнік –вынік



Вучні зачытваюць складзеныя сінквейны.

Настаўнік задае пытынні:

Ці ўсё, што вывучалі на ўроку, вам было вядома, або вы даведаліся сёння пра нешта новае?

Ці на ўсе пытанні, якія ставілі перад сабой на пачатку ўрока, вы можаце цяпер адказаць?

Якія вашыя адчуванні пасля сёняшняга ўрока?

Што падалося самым лёгкім? Што было больш цяжкім?

Ці ўсё было зразумела? Якія пытанні яшчэ засталіся?



Якую б адзнаку вы паставілі сабе за ўрок?

Ацэньванне работы вучняў. Каментарыі адзнак.

Дамашняе заданне (на слайдзе )

параграфы 41, 42;
практ. 8,9 ст. 165, практ. 12-33(зб.).
Саставіць схему атрымання гліцына з метану.
Паўт. «Роля бялкоў у арганізме».


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка