1. Звесткі з гісторыі класічнай філалогіі




Дата канвертавання01.05.2016
Памер27.17 Kb.
ПРАГРАМА ДЫСЦЫПЛІНЫ

“УВОДЗІНЫ Ў КЛАСІЧНУЮ ФІЛАЛОГІЮ”



1. Звесткі з гісторыі класічнай філалогіі

Тэрмін "Класічная філалогія". Месца класічнай філалогіі ў комплексе дысцыплін аб антычным свеце. Пісьмовыя крыніцы антычнасці і іх класіфікацыя. Характарыстыка пісьмовых крыніц. Антычная спадчына ў гісторыі еўрапейскай цывілізацыі.


2. Мінойскія тэксты. Этрускія тэксты. Тэксты на лацінскай мове. Літаратурныя і дакументальныя тэксты

Лінейнае пісьмо А. Крыта-мікенскія тэксты лінейнага пісьма Б. Дэшыфроўка лінейнага пісьма Б Майклам Вентрысам. Значэнне тэкстаў лінейнага пісьма Б для гісторыі грэчаскай мовы. Тэксты лінейнага пісьма Б як гістарычная крыніца. Этрускія тэксты і італійскія надпісы. Тэксты на старажытнагрэчаскай мове і іх перыядызацыя. Тэксты на лацінскай мове розных эпох. Літаратурныя і дакументальныя тэксты. Гісторыя грэчаскага і лацінскага алфавітаў. Пісьменнасць у Грэцыі і Рыме. Пісьмовыя прылады і матэрыялы для пісьма. Формы пісьма, бустрафедон і г.д.


3. Эпіграфіка

Крыніцы эпіграфікі. Гісторыя збірання антычных надпісаў. Галоўныя зводы антычных надпісаў, выдадзеныя за мяжой. Выданне і вывучэнне антычных надпісаў у Расіі і СССР. Працы В.В. Латышава, В.І. Мадэстава, І.В. Цвяткова, Ф.А. Пятроўскага, С.Я. Лур'е, А.І. Даватура, М.Я. Сяргіенкі, А.М. Штайерман, Э.І. Саламонік, А.В. Фёдаравай. Калекцыі надпісаў. Надпісы Дзяржаўнага Эрмітажа, Дзяржаўнай Публічнай бібліятэкі імя М.Ф. Салтыкова-Шчадрына, Дзяржаўнага музея выяўленчага мастацтва імя А.С. Пушкіна, Керчынскага гісторыка-археалагічнага музея і Херсонскага гісторыка-археалагічнага музея (Севастопаль). Значэнне надпісаў для ўсебаковага вывучэння антычнай культуры. Скарачэнні ў надпісах і іх расшыфроўка. Лакуны і іх запаўненне. Асноўныя калекцыі надпісаў на тэрыторыі былога СССР.


4. Папіралогія

Дакументальныя і літаратурныя папірусы, цяжкасці пры чытанні дакументальных папірусаў. Recto et vergo папіруса. Чарнілы і калам. Разлінейка і прыёмы пісьма на папірусе. Світак, манера яго чытання. Літаратурныя папірусы. Значэнне літаратурных папірусаў пры рэканструкцыі гісторыі старажытнагрэчаскай літаратуры і ўдакладненні тэкстаў. Агляд новых знаходак літаратурных тэкстаў на папірусах (лірыка, трагедыя, камедыі Арыстафана, "Мімы" Герода, паэмы Вакхіліда, Менандра, Калімаха і іншых паэтаў эпохі элінізма). Папірусныя знаходкі ў гісторыі тэкстаў Гамера і Новага Запавета. Выданне папірусных тэкстаў.



5. Палеяграфія і кадыкалогія

Сярэднявечныя тэксты антычных аўтараў. Гісторыя іх збірання і вывучэння. Асноўныя этапы гісторыі грэчаскага і лацінскага пісьма ў сярэднявеччы. Датыроўка рукапісаў. Скарачэнні ў рукапісах і іх расшыфроўка. Палімпсесты і спосабы іх прачытання. Перапіска рукапісаў і роля перапісчыкаў. Інтэрпаляцыі. Асноўныя сховішча рукапісаў антычных аўтараў.


6. Тэксталогія і выданне рукапісаў

Гісторыя грэчаскай тэксталогіі. Роля Александрыйскай школы ў сістэматызацыі тэкстаў. Рубрыкацыя тэкстаў і іх каментаванне. Дзяленне твора на кнігі, главы і параграфы. Прыняцце гэтага дзялення выдаўцамі антычных твораў, якія лічацца класічнымі. Пагінацыя, рубрыкацыі і крытычны апарат у выданнях новага часу.


Тэксталагічная работа над помнікамі антычнай спадчыны - працэс неперарыўны. Класіфікацыя рукапісаў і іх stemma. Архетып. Выбар варыянтаў (lectio difficilior praeferenda est). Рэдакцыя тэкстаў, адзінства герменэўтыкі і крытыкі тэкста. Сonjuncture. Выданне тэкстаў. Ргаеfacіо. Арраratus criticus. Editio ргіnсерs. Альдыны. Найважнейшыя серыі выданняў антычных аўтараў. Тойбнераўская бібліятэка; серыя Асацыяцыі Гійома Бюдэ; Оксфардская класічная бібліятэка; Лебаўская класічная бібліяітэка. Перыёдыка па антычнасці.
7. Археалогія і яе роля ў вывучэнні матэрыяльнай культуры антычнага свету.

Раскопкі на Крыце, у Грэцыі і Рыме. Эванс, Шліман, Курцыус. Раскопкі антычных гарадоў на тэрыторыі былога СССР.


8. Музеі. Бібліятэкі і іх роля ў вывучэнні антычнай спадчыны.

Музеі Грэцыі і Італіі, ФРГ, Англіі, Францыі, Расіі. Археалагічныя музеі. Вядучыя бібліятэкі і іх фонды. Сістэма Internet і карыстанне ёй.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка