1. Злучнік-службовая часціна мовы, якая




Дата канвертавання07.05.2016
Памер59.67 Kb.
ЗЛУЧНІК

Варыянт 1

1.Злучнік-службовая часціна мовы, якая:

а) звязвае аднародныя члены і простыя сказы ў складзе складанага;

б) надае розныя адценні ў сказе ці служыць для ўтварэння часоў дзеясловаў;

в) выражае залежнасць адных слоў ад другіх у словазлучэнні ці сказе.


2.Укажыце сказы з простымі злучнікамі:

А.Лес наш хоць і не дужа вялікі, але прыгожы.

Б.Вясна выдалася дружнай і цёплай.

В.Палессе –край не толькі балот, але і векавых лясоў.

Г.Хата стаяла крыху ў глыб двара, і перад ёю раслі клёны і каштаны.

Д.Ноч ахутала падворак, але не надоўга.

Е.Як толькі развіднела і ўзышло сонца, мы рушылі далей.
3.Знайдзіце сказы з падпарадкавальнымі злучнікамі:

А.Недалёка бегла дарога, то падымаючыся на ўзгорак, то хаваючыся ў лагчынах.

Б.Стаяла тая пара, калі ў зялёны колер восень паволі пачынае ўплятаць свае жоўтыя ніткі.

В. Прайшла навальніца, але свежасці не прынесла.

Г. Раса была такая густая, што зямля ад яе завільгатнела.

Д. Ніхто не мог сказаць, адкуль узяліся партызаны.

Е. Ці жаўрук звінеў у небе, ці свістаў на ліпе шпак.
4.Укажыце сказы, у якіх перад злучнікам і трэба ставіць коску (знакі прыпынку не расстаўлены):

А.І стэпы і ўзгоркі і нівы кругом ад гулу вады ажылі.

Б.Гнуцца лозы над крыніцай і шумяць тужліва.

В.Ціха важна спакойна густа і страшна пракаціўся ў небе першы гром.

Г.Звініць лістапад залатымі дажджамі і лятуць журавы над палямі лугамі.
5.Знайдзіце сказы з супраціўнымі злучнікамі:

А.Снег, які лёг на лёд, бялеў роўна, чыста.

Б.За акном круціўся і шамацеў па шыбах густы снег.

В.Хутка красавік, але снег амаль не растаў.

Г.Сад вырасці павінен, каб цвісці.

Д.Прыйшла вясна, ды цяпла не прынесла.


6.Вызначце, разам ці асобна трэба пісаць тое ў сказах: Калектыў быў не вялікі,(за)тое дружны; Лыжнікі зайшлі (за)тое ўзвышша. Выберыце правільны адказ:

А.Ва ўсіх выпадках разам.

Б.Ва ўсіх выпадках асобна.

В.У першым выпадку разам, у другім- асобна.

Г.У першым выпадку асобна, у другім-разам.
7.Укажыце сказы, у якіх выдзеленыя словы- злучнікі і пішуцца разам.

А.Люблю мой край (за) (тое), што ў ім часы другія надышлі.

Б.Дамоў было яшчэ далёка, (за) (тое) ехаць цікавей.

В.Каля лесу я развітаўся з ёй, (за) (тым) пачуццё трывогі пакінула мяне.

Г.Мы не ведалі, што (за) (тым) перавалам быў казацкі стан.
8.Выберыце правільны адказ. Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя літары адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:

а) б) в) г)

бібл…графія іё ія ія ёя

патр…т ыё іо ыё ыё

філ…л ія іа ія іа

ды…гназ ія я ыя ыя эпід…скоп ія ыя ыя ія

ВАРЫЯНТ 2

1.Вызначце, якое сцвярджэнне правільнае:

а) злучнік-службовая часціна мовы;

б) злучнікі выражаюць залежнасць слоў паміж сабой;

в) злучнікі звязваюць аднародныя члены і сказы;

г)злучнікі не з’яўляюцца членамі сказа.


2.Знайдзіце сказы з састаўнымі злучнікамі:

А. Дом хоць і не новы, але добра дагледжаны.

Б. Вельмі ж марудна ідзе час, калі даводзіцца чакаць.

В. Тым часам як збіраліся, гамонка ў хаце не сціхала.

Г. Як толькі сцямнее, птушкі змаўкаюць.

Д. Вось цяпер ніхто не скажа, што спазнілася я.

Е. Жыццё вымяраецца не гадамі, а тымі справамі, што зрабіў чалавек.
3. Знайдзіце сказы з супраціўнымі злучнікамі:

А. Красуюць жыта і авёс.

Б. Не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек месца.

В. Расце мята ў агародзе, а на градах цвіце мак.

Г. То тут, то там сядзелі рыбакі і вудзілі рыбу.

Д. Не толькі ты, але і я гэтага хачу.

Е. Хачу ў жыцці я пакінуць сляды, каб іх не завеяла пылам.
4. Укажыце сказы, у якіх перад злучнікам і трэба ставіць коску ( знакі прыпынку не расстаўлены):

А. Заквітнелі сады і заружавела жыта ў полі.

Б. Мы славім дружбу і любім працу мір.

В. Раніца была ціхая лагодная і спакойная.

Г. Устала сонца. Яно было і над лесам і на траве і на лісці і на палянах.
5. Знайдзіце сказы з супраціўнымі злучнікамі:

А. Мякка сцеле, ды мулка спаць.

Б. Адна дарога ў нас і лёс адзіны.

В. Хоць Алесь і не згадзіўся, але не вельмі хацеў туды ісці.

Г. Вунь відаць на снезе ці то воўчы, ці то чый іншы след.

Д. Маці тупала ля стала і не зводзіла з сына вачэй.


6.Вызначце, разам ці асобна трэба пісаць тое ў сказах: З-пад навісі дрэў блішчаць толькі рэдкія зоркі, (за) (тое) вакол нас тысячы маленькіх зорачак- светлячкоў; Ён быў любімы (за) (тое) , што сам працавіты. Выберыце правільны адказ:

А. У першым выпадку асобна, у другім-разам.

Б. У першым выпадку разам, у другім-асобна.

В. Ва ўсіх выпадках разам.

Г. Ва ўсіх выпадках асобна.

7. Укажыце сказы, у якіх выдзеленыя словы- злучнікі і пішуцца разам:

А. Бясспрэчна, дапамагу табе (за)тое , што ты адна-аднюсенькая.

Б. Да лесу было яшчэ далёка, (за)тое там адпачнём.

В. Спачатку выканай абяцанне, (за)тым давай другое.

Г. Мы думалі, што (за)тым перавалам быў праціўнік.


8. Выберыце правільны адказ. Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя літары адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:

а) б) в) г)

с…мнаццаць я е е я

с…мідзесяты я я е е

с…мсот е е я я

с…мярых я е е я

с…місоты я я е е

ВАРЫЯНТ 3

1.Укажыце правільнае сцвярджэнне.

Злучнік-службовая часціна мовы, якая :

а) злучае словы, словазлучэнні і сказы, выражае розныя адценні значэння: прасторавыя, часавыя, прычынныя і інш.;

б) звязвае аднародныя члены і простыя сказы ў складаныя;

в) надае дадатковае сэнсавае і мадальнае адценне словам.
2.Пры размеркаванні злучальных злучнікаў на тры групы вучань зрабіў памылкі. Знайдзіце іх.

спалучальныя супраціўныя размеркавальныя

а) і; ж) а; н) ці;

б) ды (=і); з) але; о) ці…ці;

в)таксама; і) ды(=але); п) або;

г) ні…ні; к) затое; р)таксама;

д) не толькі…; л) аднак; с) або…або;

е) як…так і; але і; м) усё ж; т) то…то.


3.Знайдзіце сказы з размеркавальнымі злучнікамі:

А.Ляснік у будцы сваёй гнуўся, хоць да агню ён больш гарнуўся.

Б.То тут, то там чуліся галасы грыбнікоў.

В. То разбяжыцца, то пухам засцелецца, гойкае, кружыць, спявае мяцеліца.

Г.Абапал мяняліся зараснікі лазнякоў ды арэшнікаў.

Д.Чым больш жыву, тым болей разумею…

Е.Не то загукала сава, не то прапішчаў заяц.
4.Знайдзіце сказы з падпарадкавальнымі злучнікамі:

А. А самае цікавае, што гэта былі не падбярозавікі.

Б.Неба то пабялее, то раптам пацямнее.

В. Сонца свеціць так, нібы на гэтым белым свеце ўсё спакойна і нават радасна.

Г.Адыходзілі зімы і вёсны, і гады за гадамі плылі.
5.Вызначце, разам ці асобна трэба пісаць тое ў сказах: Чаго было чапляцца (за)тое,што навек адышло ў нябыт; Удзень свяціла сонца і нават было горача,(за)тое ноччу дацінаў холад. Выберыце правільны адказ:

А. У першым выпадку разам, у другім-асобна.

Б. Ва ўсіх выпадках разам.

В. У першым выпадку асобна, у другім- разам.

Г. Ва ўсіх выпадках асобна.
6. Укажыце сказы, у якіх выдзеленыя словы- злучнікі.

А. (Чым) дакучліва бурчаць, лепей памаўчаць.

Б. (Чым) хата багата, тым і рада.

В. Людзі не хавалі легендаў пра лес, (за)(тое) лес недзе помніць усё.

Г. Праваднікі адказваюць (за)(тое) ,каб бабры-перасяленцы закончылі сваё падарожжа паспяхова.

Д.(Тое) дорага, што нялёгка даецца.

Е. Бралася рыба тут горш, (за)(тое) як хораша было.
7. Укажыце, для чаго патрэбна коска перад злучнікам і ў сказе: Дождж ідзе, і на сэрцы маркотна, і на душы не хапае спакою:

А. Паўторны злучнік і злучае аднародныя члены.

Б. Паўторны злучнік і злучае простыя сказы ў складаным.
8. Выберыце правільны адказ. Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя літары адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:

а) б) в) г)

б…скарысны я е я е

б…сспрэчны я е е я

б…ззмястоўны е я я е

б…звольны е я е я



б…ссаромны я е я е

б…сшумны я е е я


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка